Неизвестно - Пясецки

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Пясецки - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking

Неизвестно - Пясецки краткое содержание

Пясецки - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Пясецки - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Пясецки - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Уй, спадарочку, я багатая! Вельмі багатая! Гэта мае дыяменты!

Заўважыў, што ў габрэйскіх сем’ях дзеці больш паважаюць бацькоў, чым

у хрысціянскіх. Рэдка здараецца, каб у сям’і габрэяў дзеці кінулі старых баць- коў, а ў сялян і мяшчан-хрысціян — гэта надараецца. У габрэяў сям’я больш з’яднаная, чым у нас.

Калі днём я пайшоў да камандавання мытнага батальёна па дакументы, прыкмеціў на Букраўцы мужчыну старэйшага веку, які, як разміналіся з ім, уважліва прыглядаўся да мяне. Я не звярнуў на яго вялікай увагі і пайшоў далей. Калі Букраўкай вяртаўся ў горад, убачыў двух паліцыянтаў, што ішлі мне насустрач. Захоўваючы ўсяляк асцярогу, наблізіліся да мяне і запатраба- валі дакументы, былі пільныя, каб замест пасведчання я не выняў з кішэні рэвальвер... Абодва трымалі правыя рукі ў кішэнях, а пальцы пэўна ж на рэвальверных курках. Я падаў ім службовае пасведчанне... Падзякавалі і пра- бачыліся. Спытаўся ў іх:

— Вас, напэўна, напусціў на мяне шляхцюк, які тут праходзіў паўгадзі- ны таму?

Пацвердзілі. Я ўспомніў, што гэта быў той самы шляхцюра, на якога нацкаваў мяне ў Воўкаўшчыне Адам Каліноўскі і якога хацеў застрэліць на ягоным падворку.

У Воўкаўшчыне браты Юзаф і Браніслаў Каліноўскія прывіталі мяне на двары, заяўляючы:

— Адам звар’яцеў!.. Што рабіць?..

Пайшоў з імі ў пакой, дзе на ложку ляжаў Адам. Быў апрануты. Ляжаў ніцма і няспынна лупіў кулаком у біла драўлянага ложка... Пазнаў мяне адразу і зрабіў братам знак рукой, каб выйшлі з пакоя. Потым сеў і сказаў умольна:

— Схадзі, пан, да Меляховіча!

— Навошта? — здзівіўся я.

— Каб пагаварыць з Люцыяй.

Пазней ад ягоных братоў даведаўся, што Меляховіч мае трох дачок. У ма- лодшую, Люцыю, Адам закахаўся і хацеў узяць з ёй шлюб перад выездам у Амерыку да сваякоў, якія намерваліся ў хуткім часе даслаць яму «шыфратэлег- раму». Бацька Люцыі на шлюб не згаджаўся. Каліноўскія, як я зрабіў выснову, таксама былі супраць. Вось якраз ад усяго гэтага Адам звар’яцеў... Потым я разважаў над тым, як, паддаючыся на ўгаворы вар’ята, ледзь не нарабіў бяды. Праўда, быў я п’яны, але павінен больш крытычна ставіцца да фантастычных аповедаў Адама пра ўбачаных ім у сутарэннях хаты Меляховіча людзей... А можа, я таксама вар’ят, у якога вар’яцтва выяўляецца, калі нап’юся?

Увечары, паводле просьбаў Адама і братоў Каліноўскіх, пайшоў да Меля- ховіча. Папрасіў у яго прабачэння, растлумачыў усё. Гаварылі пра рознае. Меляховіч выявіўся практычным і прагрэсіўным гаспадаром, хоць меў і абме- жаваныя магчымасці. Падпісваўся нават на нейкую газету, што ў беларускай вёсцы рэч незвычайная. Пазнаёміўся і наўмысна зацікавіўся ягонай дачкой Люцыяй. Даволі сімпатычная, але я не мог зразумець, што незвычайнага знайшоў у ёй Адам, які з кахання да яе звар’яцеў.

Меляховіч пастаянна выказваў гасціннасць і ветлівасць. Ставіўся да мяне, як я заўважыў, з асцярогай. Калі я ўсоўваў руку ў кішэнь, позіркам суправаджаў яе.

Да Каліноўскіх я вярнуўся позна і, зрабіўшы справаздачу, павячэраў (зра- зумела, яечняй) і паехаў на станцыю. Браніслаў, які вёз мяне да Аляхновіч, гамонячы ўсю дарогу, раскрыў сваю мару: працаваць у пякарні.

— Няўжо ты гэтак любіш булкі? — спытаўся яго.

— Я?.. Я, каб быў багаты, заўсёды еў бы булкі!

Трэба прывезці яму наступным разам розных булак. Танней, чым часта- ваць гарэлкай... Людскія мары розныя, часта смешныя і не для кожнага зразумелыя. Каб мяне хто спытаў, якая мая мара, чаго прагну, не ведаю, што і адказаў бы. Менавіта ў той момант прыйшла мне думка пра Лізку. Успомніў сон... Мабыць, гэта мая мара! Але мне яе трэба заваяваць...

Калі б згадзілася, узяў бы яе з сабой у Польшчу. Але на гэта яшчэ даволі часу. Пакуль што я жыву так, што планы на будучыню мне трэба будаваць ой як абачліва.

Жыву ў цягніках... і тут, і там. Цягнікі, цягнікі, цягнікі... Вагоны, вагоны, вагоны... Тут: горы валізак. Там: горы мяшкоў. Тут у буфеце: абеды, апельсіны, шакалад. Там, у буфеце: фарбаваная содай гарбата, падробленае манпасье, сахарын (у 280 разоў саладзейшы за цукар). Тут: лакіраваныя паркеты, цэнт- ральнае ацяпленне, струмені святла. Там: запляваная падлога, пакрытая шалу- піннем семак, сабачы холад, закуродымленыя лямпы. Тут: парфума, шоўк, панчохі на нагах, пудра на тварах. Там: смурод брудных, залатаных кажухоў, махоркі і дзёгцю, лапці або апоркі на нагах, заміж пудры — блакітнае, шэрае і жоўтае адценне скуры, нібы то пудра голаду на тварах. Тут: вясёлыя вокрыкі мужчын і жанчын, дзіцячы смех. Там: нахабныя галасы і праклёны салдатні, рык начальства і баязлівыя пагляды пасажыраў. Тут плакаты: «Сачыце за дзецьмі!», «Не еш нясвежай садавіны!», «Усе на змаганне з сухотамі!». Там: «Не пляваць на падлогу!», «Ты дэзерцір!». Тут мне не трэба мець пастаянна напятыя нервы, не чакаючы штохвіліннага ўдару ззаду... А тамака!..

Я не баюся ў Саветах. Г атовы пры выкрыцці біцца даканца. Літаральна: да апошняга ўздыху, да апошняга патрона... Шыць кулямі, ірваць гранатамі, і, нарэшце, нажом!.. Абы не дацца жыўцом, як найдаражэй прадаць жыццё. Ведаю, што чакае мяне ў Чрэзвычайцы! Ведаю добра і ніколі ім не здамся жывым! Во што мяне і мучыць — толькі гэтая бесперапынная гатоўнасць да бітвы, безупынная напруга! Менавіта гэта! Баюся, каб не спазніцца!.. Калі хаджу па штабах, праслізгваю праз вакзалы і праверкі ЧК, крочу вуліцамі, дык у мяне такое ўражанне, быццам нашу на шыі пятлю, якую ў кожную хві- ліну могуць зацягнуць, бо другога канца той пятлі не бачу... Трымае яго ў руцэ хтосьці жорсткі, хітры... У руцэ маю нож каб перарэзаць пятлю акурат у той момант, калі пачнуць яе зацягваць. Нельга гэта зрабіць ні заўчасна, ні запозна, толькі ў адной-адзінай секундзе, якую мне нельга прагледзець!

Мяне вымотвае бесперапыннае вынюхванне, прыслухоўванне, чаканне засады. Стамляе безупыннае прапальванне зрокам начнога змроку... Ад гэтага пагляд робіцца блукаючым. Заўважаю ў люстэрку ў сваіх вачах іншы выраз: халодны, востры і... як у таго злодзея, мае вочкі бегаюць. Бясконца мучыць штохвіліннае назіранне ўсяго навакол, ацэнка кожнай асобы, пагляду, руху, слова! Рукі стамляюцца ад няспыннага сціскання зброі; усё цела — ад паста- яннага надавання ўяўнай упэўненасці ў сабе; твар стомлены ад увесьчаснай маскі; мозг ад безупыннай працы — падліку шанцаў, утрымання ў памяці безлічы падрабязнасцей і дэталей!

Усюды адзін. Быццам д’ябал злосны, быццам д’ябал рашучы, быццам д’ябал ганарысты!.. Толькі ноч мая памагатая! Толькі лес — мой сябра! Уначы, у лесе я магу спаборнічаць з ворагамі зброяй, спрытам, трываласцю... З усімі! Але днём?..

Калі потым апынаюся ў сваім краі, у бяспецы, дык тады ў душы ўтвараец- ца нейкая пустэча, якую нічым нельга запоўніць. Людзі вакол здаюцца праз- мерна звычайнымі, усё будзённае не мае вялікага значэння, не мае аніякай каштоўнасці і цаны. На запаўненне той пустэчы застаецца гарэлка і... сканда­лы, якія я чыню безупынна і за якія атрымліваю суровыя вымовы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Пясецки отзывы


Отзывы читателей о книге Пясецки, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img