Юры Станкевіч - Луп

Тут можно читать онлайн Юры Станкевіч - Луп - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Юры Станкевіч - Луп краткое содержание

Луп - описание и краткое содержание, автор Юры Станкевіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Луп - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Луп - читать книгу онлайн бесплатно, автор Юры Станкевіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Кажаш, штодня вые? — не паверыў Арцём.

— Тройчы ў суткі,— абыякава сказаў Рыгор і дадаў: — Ты ж гавары, куды ехаць.

— Прама, потым улева. А колькі той пэйзан хоча за яго?

— Хто?

— Пэйзан. Ну, селянін.

— А-а,— усміхнуўся Рыгор.— Казаў, рублёў семдзесят.

Арцём захваляваўся.

— Дык едзем разам. Я куплю!

— А грошы?

— Скінемся. У мяне трохі ёсць і з сяброў па чырвонцу.

Рыгор здзівіўся.

— Навошта ён табе?

— У пахана ж дача. А ён там амаль і не бывае. А я таго Лупа туды б адвёз. Карміць адзін стары будзе, сусед. Мне і трэба, каб выў! Уяўляеш, Новы год хутка, збяромся там з дзяўчатамі, а ён завые. Вось будзе ўсім страху! Кайф, га?

Рыгор толькі ўсміхнуўся:

— Дзе разумны гаруе, там дурны весяліцца.

— Хто дурны, я?— удакладніў Арцём.

— Ну, не я ж,— нявесела сказаў Рыгор.Арцём спахмурнеў. Яго маленькія чорныя раскосыя вочкі злосна бліснулі.

— Плявузгота твая мне не ў масць.

Пусты грузавік лёгка каціўся па асфальце. Рыгор пільна ўглядаўся ў знакі: у цэнтр горада грузавому транспарту ўезд звычайна забаронены і ён баяўся як-небудзь прапусціць. «Праб’юць дзірку ці ўвогуле правы адбяруць»,— падумаў ён.

— Ды што ты разумеет, дзярэўня,— зноў помсліва пачаў Арцём,— вось у мяне раней таксама падарунак для гасцей жыў на дачы. Птушка. Раўла ноччу. А сама невялікая, ну з кілаграм важыла. Рыбай у асноўным харчавалася. А голас — быццам бык раве. Толькі паснуць усе, а яна як раўне! От хіпеж узнімаўся!

— Бугай балотны, ці хто? — спытаў Рыгор.

— Чорт яе ведае. А зараве — поўны балдзёж!

— Ну і дзе яна зараз?

— Здохла. Стары, што карміў, запіў.

— I ваўка туды ж перавядзеш,— сказаў Ры­гор.

Але Арцём раптам спыніў яго.

— Стой, пачакай тут трохі.

Рыгор затармазіў ля звычайнага пяціпавярховага дома і выключыў матор. «Што з яго возьмеш,— думаў ён пра Арцёма.— Крыўдаваць на такога няма чаго. Так яго выхавалі. Шчанюк яшчэ. Сапраўды, пасталее, пройдзе армію, тады і жыццё пачне разумець».

Арцём вярнуўся хвілін праз дзесяць. Ён быў не адзін. Разам з ім падышлі да машыны двое: рыжы змрочны хлопец з вострым падбародкам і прыўзнятым левым плячом і высокі пафарбаваны пад бландзіна вельмі худы, апрануты ў джынсавы касцюм-камбінезон.

— Прывітанне!— сказаў бландзін, пазяхаючы.

Рыгор кіўнуў яму і ўбачыў, што з Арцёмавай

нагруднай кішэні, як і раней, выторкваліся блакітныя дроцікі — значыць, здагадаўся ён, не ў гэтым месцы жыў Данілавіч. Павёз, шпачок настырны, спачатку ўсё-такі да сваіх сяброў. Рыгор узлаваўся. Ён крануў ключ запальвання.

— Да пабачэння! Няма калі з вамі, хлопцы, у мяне работа чакае.

Але Арцём апярэдзіў яго, затрымаў руку.

— Падкінь нас на птушыны,— папрасіў ён і як ні ў чым не бывала падміргнуў сваімі незразумелымі раскосымі вачыма.

— Ты сур’ёзна?— спытаў Рыгор.

— Анягож,— адказаў за Арцёма Бландзін.— Купім ваўка і назад. Бо, як кажа мой бацька, не адкладай работу на суботу, а... на старасць.

— Не паеду,— рашуча буркнуў Рыгор.— Прадалі даўно таго ваўка.

— А вось гэта невядома,— сказаў Арцём.

— Вам забава, а людзям клопат,— стаяў на сваім Рыгор.

— Што ты за «кента» нам падсунуў? — зневажальна спытаў у Арцёма Рыжы.

— Я табе не «кент»,— абурыўся Рыгор.—Шу­кай таксі і едзь куды хочаш, а мне з табой не па дарозе.

— Можам і на таксі,— спакойна заўважыў Ры­жы.— У нас грошай не лічаць. Гэта ты жабрак.

— I без цябе, гандзюля, дабяромся,— засмяяўся і Бландзін.

Ён плюнуў, і сліна трапіла на крыло машыны. Чамусьці гэта ўзвар’явала Рыгора болып за ўсё, і ён выскачыў з кабіны.

— Ану вытры!

Але Рыжы, які стаяў да яго бліжэй за ўсіх, спрйктыкавана і хутка, так, што Рыгор не паспеў і падумаць, без размаху стукнуў яму бакавым злева, і ён абсунуўся долу, не ўпаў, паспеў ухапіцца за ручку кабіны, але ў галаве загуло і фігуры ўсіх траіх на імгненне расплыліся перад ім. Ён патрос галавой.

— Не трзба больш,— сказаў ляніва Арцём.— Досыць яму!

— Ну што? — спытаў Бландзін здзекліва.— Як свінг '? Ведай, цябе чэмпіён вобласці пачаставаў, не хто-небудзь!

Рыгор ірвануўся да яго і з усёй сілы ўдарыў яму галавой у твар. Усё-такі і ён нешта кеміў у бой­цы. Бландзін рохкнуў, нібы япрук, і пачаў асядаць на зямлю. 3 носа ў яго пырснула кроў. Але Арцём трымаў ужо яго за рукі, а Рыжы зноў ударыў, спакойна, нібы па мяху ў спартыўнай зале, і Ры­гор зразумеў, што яго адолеюць.

— Бі!

— Па пысе яму!

— Вытры сам, пралетарый вясковы! Ёлуп!

Яго таропка білі хвіліны дзве, пакуль не закрычалі прахожыя. Потым хлопцы лагодна і не спяшаючыся пайшлі прэч. Рыгор кінуўся за манціроўкай, але інструменты былі схаваны далёка пад сядзеннем — пакуль дастанеш. «Ды што манціроўка,— падумаў ён раптоўна.— Хіба ёй навучыш такіх?»

Ён зірнуў у бакавое люстэрка і пакратаў сківіцу. Пад вокам імкліва распухала чырвань. «Дажыўся — падлеткі падмаладзілі».

Бландзін азірнуўся і крыкнуў амаль весела:

— Калхознік!

Але гэты зусім дурны вокрык чамусьці наадварот супакоіў Рыгора. Ён прыклаў да вока ключы ад запальвання і палез у кабіну.

14 гадзін.

Ля будкі шаўца, дзе паўкругам тоўпіліся і з цікавасцю аглядалі Лупа людзі, з’явіўся аднекуль малады, зухаваты хлопец. Спачатку ён прыслухоўваўся. Гутарка навокал ішла шчырая, але бяссэнсавая. Хлопец быў апрануты ў цёплы спартыўны камбінезон. Вочы яго цупка ўглядаліся ў кожнага чарговага прамоўцу, але ўвесь час неяк кпліва. Асіметрычны твар са зрззаным падбародкам і ямкай пасярэдзіне быў акуратна паголены. Даўгія рукі даставалі амаль да каленяў. Урэшце ён энергічна пасунуўся бліжэй да Карнюшкі і спытаў напаўголасу, але выдалася паўза і яго пачулі.

— Выліняў твой звер ці не? Памацаць я ж не магу.

Карнюшка няўцямна зірнуў на яго і адказаў няўпэўнена:

— Мусіць, ліняў.

Луп раптам захваляваўся, выскаліў іклы, поўсць на яго спіне стала дуба. Ланцуг нацягнуўся.

Хлопец адступіў на крок.

— Даю чацвяртак, і расход,— сказаў ён.

— Ага, уладальнік дачы з’явіўся. Так ці не? — спытаў хлопца Акцёр.

— Няма яшчэ дачы.

— А воўк навошта?

— Згадзіцца ў гаспадарцы. Немаўлятка і тое да сябе ўсё цягне. Чулі такую ісціну?

Мешчанін выступіў наперад. Ён прыкметна хваляваўся.

— Ведаю я тваю гаспадарку.— сказаў ён,—Злупіш шкуру і шапку пашыеш. Потым прадасі.

I ён звярнуўся да ўсіх, удакладніў:

— Сусед мой, па прозвішчу Шахоцька. Усіх сабак навокал пазводзіў, сабакар ты чортаў! Мой Пірат летась прапаў. Твая работа!

— Цьвзнькаеш абы-што, салавей стары! Надакучылі мне твае песні.

— Сабакар ты там ці хто, усё ж цішэй крыху,— уладна заўважыў яму Акцёр.— Бачыш, мы тут важную справу вырашаем. Замры!

I Шахоцька змоўк, хоць і не думаў пужацца. Ён не стаў пярэчыць, бо паважаў сілу, а Акцёр быў раза ў паўтара буйней за яго, да таго ж з ім былі ўсе гэтыя дзіўныя, на яго погляд, людзі: Студэнт, Філосаф, нават нягеглы сусед, якога тут празвалі Мешчанін.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Юры Станкевіч читать все книги автора по порядку

Юры Станкевіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Луп отзывы


Отзывы читателей о книге Луп, автор: Юры Станкевіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x