Ганна Навасельцава - Святло зямлі Неўрыда
- Название:Святло зямлі Неўрыда
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Ганна Навасельцава - Святло зямлі Неўрыда краткое содержание
Святло зямлі Неўрыда - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Нашага захаванага можна выбавіць ад Закляцця Веры. — Чараспеўны, які ведаў усе таямніцы смяротнай і бессмяротнай магіі, усміхнуўся. — Але ратаваць сапраўды можа толькі цуд неўрыдскіх чараў. А Закляцце... Гэта зробіш не ты, Першы, і не Дзіў, які пазней знойдзе маладога чарадзея. Таму што нельга дазволіць, каб знікла Неўрыда.
— Калі знікне Неўрыда, то непапраўна зменіцца створаны намі свет. А жыць бясконца не ў сваім свеце, жыць вечнымі выгнаннікамі — гэта сумна. — Адчужана змоўкнуў Вандроўны, што падарожнічаў у іншых Сусветах. — Тым больш, што неўры яшчэ толькі пачалі ствараць вялікі цуд сваёй магіі. А нашы маладыя прыспешваюць кола часу.
— Калі можна прыспешыць гатовае павярнуцца кола часу, то свет вяртаецца да сябе. Ад улады Чарнабога неўра Свеціча выбавіць пракляцце яго настаўніка, — усміхнуўся Першы. — І мой захаваны яго атрымае. Няхай ён будзе хоць тройчы неўрам, але я пакуль што Сусветны, уладар Наднябеснай Брамы. А да зорнай мудрасці і сілы свайго народа ён прыйдзе сам.
Цішыня і згода пануе ў Наднябеснай Браме. Тут, на парозе свету, даўно ўсё прадбачана і сказана. Даўно без слоў разумеюць адзін аднаго тыя, хто старэйшыя за багоў. Іх маўчанне даруе спакой ім і іх свету перад нявыказаным, што мае адбыцца і адбудзецца. Калі памыляюцца маладыя багі... Калі нязнанае раскрывае ў сабе зямная магія... Калі маленькі народ лясной Неўрыды... Свет сам стварае сябе. Яны не ўмешваюцца. Яны толькі жывуць у гэтым свеце, што чароўны такім зямным, такім вечным святлом.
КВЕТКА НЕЎРЫДЫ
«Зямное і вечнае святло, твой час незваротна мінаецца. Зусім, зусім мала засталося цябе на гэтай зямлі. Ты знікнеш, як знікла мая лясная Неўрыда. Што мне зрабіць, каб цябе зберагчы? Якая ўладарная бессмяротная магія можа цябе затрымаць у быцці?»
У дальняй далечы туманом шарэе нязведаны шлях. То блісне нешта, праясніцца на момант, то зноў схаваецца, як і не было гэтага. Што ўжо не залежыць ад мяне, пакручасты і неспазнаны? Што яшчэ залежыць? Адкажы мне, што? Як мне шукаць выйсця і ратунку?.. Пакрыху спавівае зямлю снегавы вянок. Спавівае ды не спаўе, таму што тоіць яшчэ зямля іскрынкі святла. Чакае, падказваюць чары, спадзяецца дачакацца. Таго, вялікага, хто ўжо не будзе неўрам па крыві, але будзе неўрам па духу. Князя-чарадзея, які зведае вялікае зямное чарадзейства і вялікую славу сярод смяротных чараўнікоў. Так ён і будзе звацца — слаўным. Усяслаўным, таму што ўсёй славы і спадчыны неўраў будзе ён наступнікам. Таму ён, Свеціч, не мае права не захаваць тое, што спрадвеку захоўваў ягоны род. Святло зямлі. Святло Неўрыды.
— Дзе ж мне шукаць цябе, жаданая кветка? Зніклі твае захавальнікі, і стала ты сама толькі казкай. Але ты квітнела калісьці на маёй зямлі і ты цяпер патрэбна ёй. Без цябе на зямлі застанецца толькі стынь, золь і холад. Без цябе на зямлі запануе цемра, стварэнне магіі Чарнабога. Дзе ж мне адшукаць цябе?
І тады неўр Свеціч успомніў.
Ціха гойдаюцца самыя высокія на свеце яловыя шаты. Ён, самы малады чарадзей Вялікага Кола, стаіць поруч з астатнімі. Стаяць усе чарадзеі ў храме, ля сваіх валуноў, утвараючы сапраўднае кола. Зусім хутка мае адбыцца вялікая магія, якой раней не ведала Неўрыда. А Першы Неўр між тым кажа: «Будзе цвісці гэтая Кветка раз у год у час летняга сонцастаяння. І будзе тады найвялікшае святло. Будуць ахоўваць яе тыя, каго людское слова назаве нячыстай сілай. І з веку ў век будуць смяротныя шукаць яе. Таму ж, хто знойдзе яе, і сапраўды будзе даравана шмат з нашай чарадзейнай спадчыны, а галоўнае — здольнасць быць усевідушчым і мудрым. Але найвялікшы дарунак Кветкі будзе любому з нашага народа — яе стваральніка».
Мякка закалыхваюць словы Першага, самага вялікага чарадзея Неўрыды. І далучаецца неўр да сузірання і прадбачання, якое павінна будзе стаць вялікай магіяй стварэння. Спакой, засяроджанасць, яснасць. Адкрываюцца магічнаму зроку неўра глыбіні чараў.
Ад цёмных магутныхялін шырыцца-разліваецца прыгожаяяснасць, нібыта неў лясным сэрцы Неўрыды, аў нябеснай сонечнай высі стаіць чарадзей. Гарача-іскрыстае, запаланяе святло ўсю неўраву істоту, даючы чарам вялікую сілу. Ціха гучыць голас Першага, запісваюцца словы ў магічныя скрыжалі: «Пакуль ходзіць народ Неўрыды па сваёй зямлі, пакуль бачыць сонца над сваёй зямлёй, пакуль беражэ лясныя нетры сваёй зямлі, будзе дараваць святло Кветка, якой кожны з Вялікага Кола аддасць часцінку сваіх чараў — сваёй веры, сваёй любові, сваёй мары. Яна будзе нашай памяццю і сумленнем, нашай світальнай думкай і нашай надзеяй змяркання. Яна — душа наша, што не мае смерці. І няхай веліч і слава зямлі Неўрыды, магія ўсіх яе чарадзеяў і жыцці неўраў будуць вечнымі ў гэтай Кветцы, якой наканавана бясконца доўжыць магію, славу, жыццё. Будуць збірацца да Кветкі чарадзеі Вялікага Кола, па адным з кожнага роду, і кожны будзе адказваць за свой род. Я, Першы Неўр, Першы чарадзей Вялікага Кола, заклінаю...».
— Я, неўр Свеціч з роду Свецічаў, малодшы чарадзей Вялікага Кола, заклінаю, — успыхвае і гасне святло Кветкі, як было ўжо колькі разоў пасля закляццяў іншых чарадзеяў. А што ён, неўр Свеціч з роду Свецічаў, згубіць, калі даруе незвычайныя чары, магію, роўную цэламу жыццю... Яго жыццю. Здабыў жа ён незвычайнага Абярэга. Што рабіць, калі мала проста вялікіх дарункаў. Тое, што чаравалі іншыя — гэта найвялікшая неўрыдская магія, цуд пачуцця і майстэрства. Але Кветка так і не замігцела роўным ясным святлом.
— Я, неўр Свеціч з роду Свецічаў, малодшы чарадзей Вялікага Кола, заклинаю, — паўтарае ён і чуе папераджальныя шэпты старэйшых братоў. Няхай. Ён зробіць тое, што зробіць. Праз вялікую прастору адчувае цёплую ўсмешку свайго Абярога, маўляў, рабі, што робіш, а я заўсёды з табою. Збіраецца на яго, неўраў, заклік, вялікая сіла стыхій. Зямля. Вада. Паветра. Агонь. Агонь... Агонь... Чуйна слухае яго і становіцца поруч з ім усемагутны уладар Агню. «Ты — мой, — нібыта чуе Свеціч, — ты заўсёды быў маім. З твайго першага недазволенага кроку па шляху чараў і да стварэння немагчымага для смяротных Абярэга ты быў тым, кім станеш — пераможцам цемры, слаўнейшым за тваіх прашчураў».
Немагчымыя для смяротнага сілы аддае яму ўладар Агню. Утрымаць бы такі цяжар. І адкуль узнікла недарэчнае ў гэтую хвіліну пачуццё наканаванасці.
Невядома за што, але ён стаў абраннікам Кветкі — ужо цяпер вялікага стварэння чараў яго народа. Неўр Свеціч быў упэўнены, што для яго Кветка стане нечым большым за... што? Але абраннікам... Няхай ён аддаваў чары, роўныя жыццю. Хіба ж вакол няма больш вартых?
Толькі тры разы можна паўтарыць заклён. Невыносна цяжка, нельга далей марудзіць.
— Я, неўр Свеціч з роду Свецічаў, малодшы чарадзей Вялікага Кола, заклінаю... — радасна свеціццароўным гарачым святлом Кветка. Яго Кветка.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: