Барыс Пятровіч - Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году
- Название:Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Барыс Пятровіч - Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году краткое содержание
Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Я вось што папрашу, малады чалавек, калі ласка, нічога не зьмяняйце ў сваёй карціне. Абяцайце мне. Добра? (Стах маўчаў, не разумеючы, пра што ідзе размова). Пакіньце такою, якая яна ёсьць. Забудзьце пра яе, лічыце, што яе няма. Не перарабляйце, каб не сапсаваць. Памятаеце: не нашкодзь! «Чаканьне» (I назву ведае, падумаў Стах) — ужо ёсьць як факт, як зьява, існуе ў вечнасьці, але хай бы засталася і людзям, і вам. Хай... У вас, я ведаю, шмат цікавых задумаў, шмат вабных ідэяў, дык працуйце над імі, разьвівайце свой стыль далей, а «Чаканьне» - не чапайце, забудзьце. Абяцаеце?
— Я забыў праўсё ідучы сюды. Я так думаю — мяне ўжо няма. Няма там, я — тут. Дык пра якія зьмены, пра якую працу, пра якія новыя творы ды свой стыль вы гаворыце? Гэта ж немажліва...
— Э не, прабач, ты памыляешся, — зноў, як і ў мінулы раз, незнаёмец раптам рэзка перайшоў на «ты». Гэта было так нечакана, што Стах ажно страпянуўся, —даслухай спачатку. У мінулы разя табе наўмысна не сказаў, што на слупку на тваёй магіле нейкі п’яны пісака ня тую, ня правільную дату сьмерці вывеў... Ты і сапраўды бачыў сваю магілу, але дата там, дакладней — год сьмерці, зусім ня твой, а хутчэй за ўсё год нараджэньня таго пісакі п’янага... Так што час у цябе ёсьць. Будзе.
Стах маўчаў, не зьдзіўляўся і не пытаў нічога, а мужчына гаварыў далей:
— Я хацеўтолькі аднога: каб дарабіўты сваю карціну як мага хутчэй. Інакш праца магла б зацягнуцца надоўга, мажпіва, на гады, а, мажпіва, ты ніколі б ня скончыў яе ці нават зьнішчыў... А гэта — цяпер ты сам разумеет
— пераломны твой твор. Пасьля яго ты моцна зьмяніўся. Ты вернешся цяпер дахаты зусім іншым чалавекам і мастаком. Мастаком!..
Стах сядзеў «пераварваў» пачутае, і ў ім расло расчараваньне, быццам яго моцна падманулі. Ён разьвітаўся з тым сваім жыцьцём і яно здавалася яму цяпер далёкім і чужым. Ён настолькі ўсур’ёз, аказваецца, успрыняў «канец» яго, што «працяг» быццам бы і ня быў патрэбны. Бо тое, што было да сёньня — ужо не ягонае, а тое, што будзе далей — яшчэ неягонае. I вяртацца ямудавядзецца туды, куды, па-шчырасьці, чамусьці вяртацца ня хочацца... Чаму? Што было ў ягоным жыцьці дагэтуль — праца, сям’я, беднасьць... Што будзе цяпер — беднасьць, сям’я, праца... I, па вялікім рахунку, усё роўна, калі перапыняць, перарываць гэты ланцужок: у трыццаць гадоў, у шэсьцьдзесят, альбо у сто... Дык, можа, чым раней, тым лепш? Толькі людзі, якія не задумваюцца над сваім жыцьцём, чапляюцца за яго...
Незнаёмец міжтым падняўся, расправіў крысо свайго доўгага дажджавіка, зірнуў яшчэ раз на Стаха і прамовіў:
— Будзем разьвітвацца. Бывай, хлопец. Не забывай нашую размову. Бывай...
— Пачакайце! Хто вы? — спытаў Стах, потым крыкнуў: — Хто вы? — але голас ягоны патануў у вечаровай цішы скверыка, яку ваце, не адгукнуўся нават рэхам. I толькі нейкі запозьнены сабакавод спыніў свой спалоханы позірк на ім, а потым прысьпешыў крок— пацягнуў за сабою сабаку, які азірнуўся на Стаха ня менш зьдзіўлены, чымсьці гаспадар...
2002-1995 гг.
Интервал:
Закладка: