Ала Сямёнава - Бэзавы попел

Тут можно читать онлайн Ала Сямёнава - Бэзавы попел - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Ала Сямёнава - Бэзавы попел краткое содержание

Бэзавы попел - описание и краткое содержание, автор Ала Сямёнава, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Бэзавы попел - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Бэзавы попел - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ала Сямёнава
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адным словам, за Сцяп[ана] Зах[аравіча] я рады. Ён моцны ча­лавек, але i моцнаму трэба тады-сяды расслабіцца i перадыхнуць — „пусть благосклонная рука потреплет лавры старины”.

Ну, добра, Даражэнькая, ты таксама перадыхні: плюнь на рукапісы, адно мне колькі слоў напішы. А так — гуляй па лесе, вершыкі мармычы, а то i без ix абыходзься — ці толькі тая праўда ў адных вершах?”

Інтанацыя гэтага ліста вельмі характэрная для Міхася Страль­цова. Як i змест. I мне шкада, шкада, што ў мяне захавалася толькі некалькі маіх лістоў — тыя, дзе былі чарнавікі, ці, праўду кажучы, проста накрэмзана было, дык давялося перапісваць. Не таму, што я збіраюся друкаваць свае лісты, а таму, што ліст заўсёды мае тую перавагу, што ты імкнешся трапіць калі не на хвалю свайго адрасата, дык трымацца ў рэчышчы яго думак i настрояў, нават калі ідзеш су­праць плыні. А супраць плыні я ішла часта. Часам — i „посуху”, кінуўшы човен i вёслы.

...Зараз, паспрабаваўшы „пазначыць” асобна, „праблемна” тое, што датычыць Міхася Стральцова, так бы мовіць, у нечым свядомым, сацыяльным, „тэматычным”, я адчула, што знікае ў цытатах своеасаблівасць эпісталярнага стылю Стральцова, стылю, у жанравай эклектыцы якога ёсць свой шарм, свой водар, непадробны імпэт, i таму вяртаюся зноў да лістоў Міхася Стральцова — у парадку храналагічным.

Ліст, датаваны 24.XI.81 г.

„Дык вось, даражэнькая, дужа ўсцешыла ты мяне сваім пісьмом, i акрыяў я, i, хораша думаючы пра цябе, i пра сябе чамусьці лепш думаць пачаў, i пражэкты розныя пачалі роіцца у маёй галаве — накшталт таго, што вось выкую я ў маіх змрочных сутарэннях на ўзнагароду чалавекалюбству твайму сталёвы „дзекабрысцкі” пярсцёнак i некалі ўручу яго табе i адбяру ў У. сваё пяро. Можа, i пазнавата будзе тое, бо рукатворны Збор твораў ён у выдавецтва, мусіць, ужо зацёг, аде ж мне на нейкі ЭСТ, як жартуе H.H., тое пяро яшчэ можа прыдацца.

А далей, далей... Якім садам-вінаградам духоўным падражнілася ты перада мной, прасцёр я насустрач яму свае дрыготкія рукі i вось мушу сказаць, што зелен, зелен вінаград!

Не, не дражніся!

Прозы, прозы!

К. я атрымаў. Дзякуй. Проза ягоная ніколі, сказаць праўду, не захапляла мяне, да таго ж стаўка Р. у спрэчцы (пазавугольнай) аб уплывах „сярэдняга” пакалення празаікаў (R., Y., L. i г.д.) на дастойную змену прыспешнікаў i аружаносцаў. Мяне усё гэта датычыць мала, я прачытаю ўважліва i, можа, разварушуся на што-небудзь хаця б „з нагоды”. Так?

<... >

Адмяняй О., адмяняй! Пра яго я ў лепшыя часы напішу, хоць старыя, я разумею, чамусьці асабліва прагнуць як найхутчэй газетнага ці часопіснага пустазвонства вакол сваіх імёнаў. Няўжо i мы дарасцем да гэтага?

Што яшчэ? Ага, я не адбыў яшчэ раты вершыкам. Тады слухай”.

I цалкам ішоў верш „Хто гадаваўся ў цішы дрэў...”.

A ў наступным лісце ён даваў мне такога дыхту, што варта нейкія кавалкі з маіх крымзоляў (захаваліся якраз) падаць:

„Строгий юноша Міхась!

Прывітанне табе з тых мясцін, дзе нават пераспелы вінаград бывае зело зелен. Дзе ж ix узяць тых гатункаў, якія нават у „эскізах” будучага ўраджаю маюць імпэтны колер таго „золотого, как небо, аи”. I ўвогуле, не ў нас, а „на Венере, ах, на Венере, солнце пламенней и золотистей, на Венере, ах, на Венере, на Венере синие листья”. Мабыць, тыя, самы-самы з сімвалістаў i добра рафінаваны акмеіст, яны ведалі сакрэт колераў. Нават i выпрабаваная зялёная фарба („Глядзіце на траву, хай на зеляніне адпачнуць вашы вочы”) не так каб у цане. Больш ва ўжытку канструктыўна шэры i той колер, у якім вельмі ж смачна акрэсліваюцца толькі фарбы асігнацый будучага ганарару. I, як гавораць мае любімыя французы: „Chaque sot trouve un plus sot qui 1'admire”. Я зусім не навязваю табе гэту ролю. Лепш падзякую табе за каралеўскія дарункі вершамі. А я не ведаю, якія словы i „деяния” прыдумаць. Тут не выратуюць салонныя рэверансы ў стылі m-me Рэкам'е. Ах, зноў французы. Гэта з тых часоў калі быў у галаве такі прыемны літаратурны тлум, змяшаны з утульным ліпеньскім дажджом ці хрусткім свежым снегам, пабітай цэглай таямнічых руін. Тых самых „чароўных паветраных замкаў”, ад якіх „хапіла б i рэштаў”. Божа, ратуй мяне. I цябе. Зноў французы”.

Вось тут Міхась i аказаў свой нораў. I за таго К., што я прапанавала ў адным перыядычным выданні даць яму на рэцэнзію, i за маіх французаў. Гэта быў, праўда, повад, прычына была ў тым, што нешта зацягвалася з выданнем ягонай кніжкі ў серыі „Бібліятэка беларускай паэзіі”, прапанавалі не той памер i г.д.

Ліст пачынаўся без усякага звароту:

„Благодушествуете, почтеннейшая, ох, благодушествуете! Ну, добры дзень!

У адказ на твой цудоўны „quilich” мне застаецца толькі ўнутрана сцяцца, а пасля выдыхнуць з сябе грубавата-нямецкае „Unmoglich”. I спытаць, хто гэта мяне там у вашым цудоўнейшым выдавецтве так паслядоўна i даўно мае за дурня, за вочы, можа, i хвалячы, як дурня, за сціпласць?

<... >

Цяпер жа я ўспамінаю, што ў заяўцы на вершы я прасіў 4 арк., прэтэндуючы на мінімум i стандарт. Мне, зазірнуўшы, мусіць, папярэдне ў мой пісьмовы стол, а яшчэ раней, мусіць, вызначыўшы мае месца у паэтычнай іерархіі, прапануюць З арк., замест чатырох. Шанцуе на тройцу!

Дык вось, калі я прэтэндую на серыю, дык значыць, што я прэтэндую на стандарт. Hi вышэй, ні ніжэй каго-небудзь я стаяць не згодны i катэгарычна патрабую тлумачэнняў. Не люблю жанру скаргаў, але, дальбог, гэта зраблю, калі шаноўныя выдаўцы не ўтаймуюцца. Я даволі паблажлівы да жыццёвых абраз, аде ў літаратуры таптацца па сабе ўсё ж не дазволю. I я абавязкова спытаюся: „А судьи кто?”

Перагаворы пра гэта з Барадуліным — ён жа працуе там, i грэх яму не заступіцца”.

Вось яны, „арэлі” Стральцова, „кволыя літздольнасці” — i „ў літаратуры таптацца па сабе ўсё ж не дазволю”. I роспач, i годнасць, i гонар. I адно, i другое, i трэцяе ўласцівае яму.

Кніжка ж выйшла — у 83-м годзе. Памерам 3,91 аркуша. Па сутнасці — чатыры. Рэдактарам быў Барадулін. Барадулін увогуле спрыяў як мог выданням Стральцова. І калі той быў у Мазыры, i пасля звароту. Міхась Стральцоў спадзяваўся — i меў рацыю — на надзейнае высакародства сябра.

Неўзабаве Міхась усцешна згадваў: „Барадулін ліст прыслаў. Шчодры, як сам гаспадар. Але добра, што азваўся. Вершы новыя абяцае ўключыць. [У кнігах са згаданай серыі звычайна друкавалася ўжо вядомае па ранейшых публікацыях.] Адсутнасцю дат папікае. ... На назве раіць спыніцца: „Яшчэ i заўтра”. Гэтым ён палесціў мне. Мне самому пакрыёма падабалася з усіх. Пакідайце, калі можна. <...>

Хочаш ведаць, які вершык прыслаў мне Барадулін?

Лёг спакой На халадок атавы,

Вытрасшы трывогі з рукаўцоў.

Маладзік прарэзаўся Танклявы,

Быццам малады Міхась Стральцоў.

Во дае! Во ў каго ты дыпламатыі вучышся! Ведаю цяпер!”

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Ала Сямёнава читать все книги автора по порядку

Ала Сямёнава - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Бэзавы попел отзывы


Отзывы читателей о книге Бэзавы попел, автор: Ала Сямёнава. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x