Ала Сямёнава - Бэзавы попел
- Название:Бэзавы попел
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Ала Сямёнава - Бэзавы попел краткое содержание
Бэзавы попел - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Фаталісткай я, здаецца, не была. Але ролю суддзі не прымервала для сябе. „Дзе яны? дзе твае мудрацы?” „Кожная мудрасць — ад Госпада i з ім трывае адвеку” Я не адчувала сябе валадаркай, ахоўніцай той мудрасці.
Лісты ж... Тут я — чым далей, тым болей — разумела: яны яму патрэбныя. Хаця часам i зацягвала трохі, адказваючы: „хуткая дапамога” была у нас сталым госцем, ці госцяй. Мы ведалі ўсе кардыялагічныя i так званыя тромбаэмбаліцыйныя (ТЭБ) брыгады. Цяжка хварэла маці — i гэтая машына (здзек лёсу — бел-чырвона-белая) часцяком прыязджала да нас i ўночы, ды разы са тры на ноч. Маё здароўе на той момант таксама не адпавядала, так бы мовіць, агульнапрынятым стандартам. Вось i пісаў Міхась 31.1.82 г.:
„Дарагая Ала Іванаўна!
Даўнавата нешта не чуваць ад цябе нічога: а я табе цэлых два канверты з вершыкамі паслаў i не ведаю, ці атрымала. Папраўдзе, не так вершыкі мяне турбуюць, як тваё маўчанне. У мяне такое ўражанне, што я занадта назаляю табе, а табе даць зразумець мне гэта няёмка — вось i рыпіць, каўдобіцца воз перапіскі нашай.
Адным словам, адгукніся. Тады i напішу, калі будзе цікава (табе), падрабязней”.
Той год быў цяжкі. У студзені памёр мой свёкар, добразычлівы, лагодны чалавек. Да скону веку гаварыў, як i яго землякі з вёскі Лявонцавічы з-пад Менска — на роднай беларускай мове. Не падлабуньваўся пад „сталічнага” жыхара.
Быццё вышнуроўвалася ў вузенечкую шчыліну: аптэкі, шпіталі, крамы, могілкі... Хварэла маці. Увесь час „пасклізвалася” я сама. Праца — якой не было аніякай цікавасці да маіх згрызот. Графік, якасць. „Давесці, зрабіць, выцягнуць...”
Зразумела, пра тое я магла весці аповед толькі пупкцірамі: прычыны майго маўчання. Затое я блазнавала, як магла, апісваючы, як я дасылала яму пасылку. Надыходзіў яго дзень нараджэння — 14 лютага. I я нешта купіла, нешта спякла — i рушыла на Галоўпаштамт.
„Варыянт” дзядзькі ў Вільні”. Прыходзіць такая порсткая цётачка. У кажуху. Адстаяла ў адной чарзе, у другой, у трэцяй — а тут кажуць: выкідай паўтара кіло. Аказваецца — 5 кг брута, хай яно гарыць. Стыхійная ньютанава сіла. Тым часам набліжаецца перапыпак на абед, а тут робіцца відавочна, што кажух — не самая спрыяльная адзежына для загортвання пакункаў. Адчуванне — ці то ты па патэльні, ці то ў самы полудзень з візытам у якога племені мумба-юмба, на самым экватары. Дык вось — кацяцца тыя аўчыны з плечукоў, што сайкі з горкі, i ix падымаюць з падлогі то нейкія спагадлівыя салдацікі, то презрительные дамы, то ўсмешлівыя дзяўчынкі.
Але ж... Нядбайліц i недарэкаў Бог беражэ. І пасылае ім у самы кульмінацыйны момант кожнага трагіфарсу фею-чараўніцу. Фея мая была памерам з кафлянку ў нашым наваградскім РДК (раённы Дом культуры), бурчэла, як дзесяць свякрух перад велікоднымі прыборамі, але ж хуценька выкінула скрыню, змайстравала нейкую торбу, адпрэчыла мой пірог („Даражэнькая, наедак на паўгадзіны”), з панагай паставілася да сала i кіўбасаў, гмыкнула на сыр i цукеркі, але выкідваць не стала — няхай сабе, какава пакінула, а каву адпрэчыла”.
Яшчэ нешта ўсмешлівае спрабавала я з сябе выціснуць, хаця адпраўленне пасылкі — малюначак з натуры, i усё выглядала сапраўды вельмі пацешна, мабыць, збоку.
Адказ Міхася падатаваны днём яго нараджэення: 14.02.82 г.
„Mesdames, — ці правільна напісаў я па гэтай тваёй мудрагелістай мове, пра якую ведаю толькі, што слова bistro яна запазычыла ад платаўскіх п'янтосаў-казакоў, што не міналі ніводнай парыжскай забягалаўкі, а таму i прыспешвалі розных гам мусью энергічным: быстро, быстро!
Адным словам, коман ву порто ву?”
Між іншым, захаваўся чарнавік пачатку майго адказу:
„Светлы княжа, Міхась!
Вымушана расчараваць цябе. Excuser-moi (Гэта то ж, што excuse mc). Калі я чытаю каго лацініцай, дык гэта тых, хто карыстаецца мовай лорда, якога хто лычыў паэтам, хто — дэндзі з Чэлсі, а хто проста п'янтосам — спакуснікам бедных дачок Евы. I яшчэ — дзівакоў з крэсаў, якія ўсё пэўняць свет, што nie zginęły. А тую грывуазна-куртуазнуто мову люблю, у маім „малым джэнтльменскім наборы” (не ведаю, як тут зручна высловіцца пар „лэдзі”) з яе затрымалася найбольш. У знанай ніжнегародскай (гародзенскай? наваградскай?) інтэрпрэтацыі. Ну, a ў астатніх мовах знакамітая людаедка Элачка дала б мне фору. Дольчэ віта i о-ля-ля! (Адчуваеш, які дыяпазон?) Муэртэ i но пасаран. Варум i данке тон. Ну, а сакраментальнее Гамлетава to be or not to be для мяне зараз існуе ў адным амаль што варыянце. Выклікаць „хуткую” ці не?
Вось дапісваю праз два дні... Тут, паміж іншым, у нас адбывалася мерапрыемства мясцовага маштабу. Усе, паважаныя i шаноўныя, заклікалі да прынцыповасці i смеласці. Цытавалі толькі што адкрытых імі даўно вядомых (нешта накшталт таго мальераўскага героя, які высветліў, што ўсё жыццё гаварыў прозай). Палымнелі пафасам, нечуванай прагай справядлівасці, але ж прозвішчаў тых, каго анафемавалі i нішчылі, так ніхто i не пачуў. Затое быў пазней Выпадак — не прынялі ў СП хлопца, што некалі паспрабаваў паказытаць імя сёння слыннага i знанага i прызнанага, a галоўнае — таго, хто сёння ўладу мае. Ну, але... Кінем ix на волю ўладнага лёсу. Хай раскашуюцца мііуслівымі прывідамі свету звычаёвага. А вось я лепш некалькі афарызмаў Уайльда табе перакіну:
„Люди воспитанные противоречат другим. Люди умные противоречат себе.
Полюбите себя, и у вас начнется роман, который будет длиться всю жизнь.
Вопросы никогда не бывают нескромными. Нескромными бывают ответы”.
Некалі, у студэнцтве, мне страшэнна падабаліся гэтыя ігрыскі розуму, гэтыя кульбіты думкі. Зараз я паспакайнела да ix, але цікавасць не згубіла. Мабыць, ты абыякава ставішся да гэтай не вельмі глыбокай натуры, занадта нарцыстычнай, каб быць натуральнай.
А як табе Сальватор Роза? Жыў мастак у XVII стагоддзі, прынамсі, 10 год быў у Фларэнцыі, каля Медычы. I ўвогуле большасць з таго, што ён рабіў, не выходзіла за межы прынятага на тую пару. Маю на ўвазе стыль пісьма. Але ёсць у яго карціна „Смерць Эмпедокла ў бездані”. То кратэр вулкана, у які кінуўся знакаміты праўдалюбца, i ўвогуле няпэўнасць, мройлівасць малюнка — нібыта недзе напярэдадні з'яўлення імпрэсіяністаў. I — аўтапартрэт. Чалавек відавочна не эпохі Сеічэнта, эпохі барока — такі скепсіс, такая хранічная стомленасць душэўная... Хаця... Адраджэнне саступала месца arte nuova, барока. Здаецца, менавіта тады кавалер Марына прамаўляў, што калі паэт не здатны нікога здзівіць, дык можа ўзяць скрабло i выпраўляцца ў стайню. Arte nuova XX стагоддзя, здаецца, тое ж самае вызначала.
Занесла мяне ў далечыні. То пакуль не даімчалася да якога СентЭўрэмона, буду заканчваць. A ўвогуле люблю такія „вандроўкі” — шкада, што пасля студэнцтва толькі зрэдзьчасу даводзілася выпраўляцца ў ix”.
„Я жывы, здаровы, сілкуюся i ласуюся тваімі дарункамі i з жахам перажываю твае пакуты на бласлаўлёных нашых поштах, дзеля нейкага дня нараджэння! А як было б пачувацца мне, каб які вастравокі i быстраногі жыгун ірвануў падручку з тваім паўкажушком? Га? Я i за пяць бы гадоў, седзячы тут, за яго не расплаціўся б! Во жах!
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: