Ала Сямёнава - Бэзавы попел

Тут можно читать онлайн Ала Сямёнава - Бэзавы попел - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Ала Сямёнава - Бэзавы попел краткое содержание

Бэзавы попел - описание и краткое содержание, автор Ала Сямёнава, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Бэзавы попел - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Бэзавы попел - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ала Сямёнава
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Міхась умеў быць вось такім — ціха ўзрадаваным. Спакойнаразважлівым. Далікатным. Высакародным. Шляхетным. І раптам, як у папярэднім лісце, выбухаў гневам. Так, ён жорстка i бязлітасна судзіў сябе сам. Але не дазваляў гэтай раскошы іншым. Тым больш тым, чый суд быў для яго толькі абразай. Ці заўсёды быў справядлівы — Стральцоў? Па-мойму, не. Нават безумоўна — не. I ў лістах. I пазней, калі напрыканцы 86-га — пачатку 87-га нам давялося паўгода рабіць разам, i мы з ім часам не тое што спрачаліся, але больш трымалі маналогі: кожны — свой. Кожны як быў, так i меўся застацца ca сваімі меркаваннымі. Асабліва калі браць пад увагу беларускіх сённяшніх празаікаў.

Міхась Стральцоў не любіў шматслоўе, а нават i дакладную падрабязнасць „не жаловал”. Ведаў цану мастацкаму слову, выснаванаму пачуццём i высокай думкай. Максім Багдановіч, Янка Купала, Кузьма Чорны, Янка Брыль... Астатняе — не тое каб ад нячыстага, але — не для яго. Было, магчыма, патаемнае жаданне: не ніжэй за ix. Ці так, ці ніяк. Тут таксама, на маю думку, загадка „малапрадукцыйнасці” Міхася Стральцова. У канцы 1981 года я выслала Міхасю Лявонцьевічу часопіс з ягонымі надрукаванымі вершамі.

„Дзякуй за часопіс. Пакутлівая гэта справа — бачыць надрукаванымі свае радкі. Купрын недзе пісаў, што той час, калі адзін пагляд на друкаваную старонку з тваім тэкстам i хвалюе i кідае ў прыемныя дрыжыкі, мінаецца скора i што ён цяпер раўнадушным позіркам абягае друкаваныя калонкі i спакойна запісвае ў гросбух сумы прыбыткаў i даўгоў... Максімаліст Брыль з гэтае нагоды нават недзе абураўся, a па-мойму, дарэмна. Не продается вдохновенье... Але вось бяда, дзе тое натхненне возьмеш? I знаўцы творчай псіхалогіі паслужліва адказваюць ужо, что чалавечыя здольнасці на 90% — пот. А Танк, наш мнагадумны i мнагатомны Танк, кажуць, сцвярджае i такі прынцып: бі сароку i варону — можа, i ў сокала патрапіш! Правільна, але навошта чакаць надворных індыкоў? — як ён гэта часцяком i, можа, з прынцыпу робіць. На індыка i лазіна, прабач, любая свіння справіцца з ім.

Адным словам, вершы мне здаліся i халоднымі i прымітыўнымі нават, а на часопіснай старонцы ўся лірыка вытхлася з ix ушчэнт. Але... будзем падлічваць радкі. Пра гэта i пойдзе далей гамонка.

Ці не засталося яшчэ ў Вялюгіна [Вялюгін Анатоль Сцяпанавіч — паэт, на тую пару — рэдактар (загадчык) адзела паэзіі i часопіса „Полымя”] колькі маіх вершаў? Адзін ці два я прыпомніў — не тэкст, а тое, што такія вершы, здаецца, былі. Пасля: летась я даваў гэтыя вершы (не ўсе, вядома) Макарэвічу на радыё. Передача была, але не­шта, мусіць, i засталося. Як даведацца пра гэга? Справа ў тым, што вершы спатрэбяцца для кніжкі ці для друку ў тых жа часопісах нават. Не хочацца, каб згубіліся. А дома — не памятаю, ці ёсць яны ў мяне. А калі ёсць — ix можа не стаць. A ўзнавіць ix я ўжо не здолею...

Уяўляю, якія цябе скора дрыжыкі будуць браць пры адным на­мёку на вершы — не толькі мае!

А я ж табе тут новых нарыхтаваў цэлы стос!

Вось слухай:

А будзе час, калі i без нагоды,

А проста так., ад шчодрасці быцця,

Успомняцца ранейшыя нягоды

Раней нязнанай мерай пачуцця.

I тое ўсё, што некалі болела

I што гняло варожай варажбой,

Падасца смуткамскрухай пераспелай,

A ўвогулехарошаю журбой

Па тым усім, што гэтым шляхам

Млечным Сплыве ракойшумліваю слязой

Не ў залаты век, не ў сярэднявечча,

Не ў мезазой або палезазой,

Туды, дзе, па правераных прыкметах,

Для ўсіх з другога свету прыбышоў

Цвітуць сады i неба ў дыіяментах,

А ля вадыэфірны скавышок”.

Ліст быў датаваны 18.XII.81 г.

А мне кінулася ў лісце тое, што ён не памятае пэўна, што, калі i каму занёс да друку — не вельмі дбаў пра „бессмяротнасць”. I — „ix можа не стаць”. Апошняе — як канстатацыя. Каменціраваць гэты момант я не бяруся. Прынамсі, не лічу магчымым. Адно відавочна — дом не быў надзейным сховішчам для ягоных вершаў. I не з матываў палітычных.

Тым часам надыходзіў Новы, 1982-гі год. Не ведаю, як яго сустракаў Міхась Стральцоў. Але мне ён даслаў сімпатычную жартаўлівую паштоўку:

„Віншую з Навагоднім святам, з іскрыстыім зімовыім сонцам, з ружовыім ранішнім i вечаровыім шаравіком, з уздыжамі па вясковай грубцы ці камінку, па гарбузіках i вяндліне, па дабрадушныім камплміенце грукача-механізатара ці шыкоўнага кіншчыка... ”

А я, меўшы нейкую вольную хвіліну, перагледзела ягоныя лісты i адпісала, што гэта злачынства — толькі я чытаю адна яго вершы. Трэба друкаваць. I Міхась даслаў перапісаныя для публікацыі вершы (усе яны былі ў лістах):

„Хто гадаваўся ў цішы дрэў... ”

„Не сумую сягоння, навошта?..”

„Яшчэ не ўшчаліся вятры...”

„Вось гэта музыка сама...”

„Iрытмы тыя, ды ўжо лад...”

„КПП. Там круціцца пласцінка...”

„Пад шоргат кропель дажджавы...”

„А фотаздымак на стале... ”

„Развагай сталае пары...”

„А будзе час, калі i без нагоды...”

„Я не скажу, нібыта... „

Вершы я перадрукавала i занесла па згаданых Міхасём адрасах. Між іншым, перадрукоўваць папрасіла адну сімпатычную душу — са­ма я друкую пасрэдна. А была тая сімпатычная душа i знешне вельмі прывабная, i мела вышэйшую адукацыю, i была машыністкай экстракласу. Да таго ж мела тонкі літаратурны густ. I давяла на маю спробу разлічыцца: „За такія вершы грошы не бяруць”. Святлана Кухарчык (у замужжы — Рэсенчук), яна i зараз робіць у „Мастацкай літаратуры”, на другім службовым месцы. Згадваю тое нездарма — да сакавіка 1982 года Міхась Стральцоў пісаў мне на выдавецтва — i добра памятаю, з якім грэблівым i пагардлівым выглядам прыносіла мне лісты Стральцова другая службовая істота. Усім было вядома, што Міхась Стральцоў не ў Арганізацыві Аб'яднаных Нацый i не ў творчай камандзіроўцы ў якім прэстыжным месцы планеты Зямля. I жанчына ў канцылярыі — таксама з вышэйшай адукацыяй, з вялікімі амбіцыямі — ледзь не ў хірургічных пальчатках несла той ліст. I глядзела на мя­не, як на стварэнне ніжэйшага парадку. Не ведаю, ці чытала яна Міхася Стральцова. Празаіка, паэта, крытыка, філософа... Можа, толькі бачыла — i не ў самыя лепшыя яго хвіліны... Ці проста мела звесткі — трапіў чалавек ва ўстанову не турэмную, але паднявольную...

Я заўсёды ведала Міхася Стральцова з лепшага боку. I ў лепшыя хвіліны. Больш здалёк. На той самай дыстанцыі. Хаця — для мяне не было таямніцай... Хто не ведаў пра яго відавочную слабасць? Якую ён не хаваў.

Ці спрабавала ў нечым яго пераканаць? Не. Грэшная. Не спрабавала. Хіба можа чалавек спасцігнуць чужую душу? I трагедыю яе? I таямніцу яе, душы?

Грэшная. Грэшная. Я ніколі не адмаўляла, калі Міхась Стральцоў прасіў пазычыць грошы. Звычайна нейкіх 5-10 рублёў. Зразумела, для чаго. (Гэта былі грошы па цэнах 70-х — пачатку 80-х гадоў.) Кажуць, разумныя i цвярозыя людзі не пазычалі яму. Мабыць, яны былі правыя. Я ж не пачувала сябе выратавальніцай. I ніколі не ведала, дзе яно — выратаванне для яго. I адкуль туга? Адкуль пакуты? „Надзея марная... ”

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Ала Сямёнава читать все книги автора по порядку

Ала Сямёнава - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Бэзавы попел отзывы


Отзывы читателей о книге Бэзавы попел, автор: Ала Сямёнава. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x