Ала Сямёнава - Бэзавы попел

Тут можно читать онлайн Ала Сямёнава - Бэзавы попел - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Ала Сямёнава - Бэзавы попел краткое содержание

Бэзавы попел - описание и краткое содержание, автор Ала Сямёнава, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Бэзавы попел - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Бэзавы попел - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ала Сямёнава
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што да „стылю”, пра які згадвае Міхась Лявонцьевіч, дык што памеркаваў бы ён, калі б дажыў да 89-90-91-х гадоў? Калі ўжо рэалізм выйшаў не толькі з берагоў, не кажучы пра каноны, a паставіў за мэту рабіць такія кульбіты з норава i характараў нашага часу, што Нагорная казань прамаўляецца побач са споведдзю — не, не сучасных Магдалін (гэта ўжо занадта высока — было ўсё ж пакаянне), а нейкай сённяшняй пароды дачок Евы, якім не ўласцівыя ні гонар, ні сорам, ні пакаянне. Хаця — прычым тут сучаснасць? Усё гэта было вядома да з'яўлення Нагорнай казані... Проста час ад часу ўсё гэта плыве на паверхню, палонячы жыццё.

Але... Гэта было ў 1982-м...

I ў траўні 1982 года я пісала Стральцову:

„Любите ли вы театр?”

Розныя былі ўражанні тэатральныя. I не толькі... Былі i нейкія памкненні...

На першых курсах у тэатр амаль не хадзіла, складана прыжывалася на асфальце. Затое курса з трэцяга i пазней, у 60-70-я гады, была аматаркай тэатра, i вялікай. Тэатра Мілцініса ў Паневежысе не бачыла, але да „Ванемуйне” ў Тарту дапяла. „Давалі” на тую пару (недзе 76-ты) „Танга” тысячу разоў забароненага тады Славаміра Мрожака. Чытала допісы i самога тартускага жраца Каарэла Ірда. У Маскве, як здаралася наязджаць, хадзіла ў тэатр нават по два разы на дзень, глядзела ранішнія i вечаровыя спектаклі. У нашых, купалаўскім i горкаўскім, чаўплася бясконца. Дарэчы — чаму ён горкаўскі? А не Буйніцкага? Кумельскага? Кістава?

A гастролі! Гастролі! Акімаўскага, Ленінградскага — „Дон Жуан”, з Варапаевым, „Здань” Я.Шварца, „Дванаццатая ноч” У.Шэкспіра! А тэатр Маякоўскага! У 60-я, пры Ахлопкаве, i адразу пасля яго смерці. A „Мілы лгун” МХАТа з А.Сцяпанавай i А.Кторавым! Ці той жа „Лгун” — у Массавеце — з Арловай i з Плятам!

A ў 1972 годзе я была ў Ленінградзе, у бібліятэцы, ледзь не месяц! I бачыла на свае вочы амаль увесь рэпертуар Тэатра на Таганцы! (Некалі я рабіла добрае ўражанне на тэатральных касірак i адміністратараў i заўсёды не падабалася прадаўшчыцам.) Дык, між іншым, твой улюбёны Раеўскі мне падаецца звычайным плапатарам. У „Лесвіцы славы” ён, як шкаляр, „здзёр” нават усе прыёмы, усе мізансцэны сва­йго настаўніка Юрыя Любімава (з яго спектакля „Тарцюф”). Але — гэ­та мне падаецца. Як i Луцэнка здаецца больш прафесійна моцным. Я ix не ведаю асабіста, таму нейкія ўражанні тут не дадаюцца. [Пазней погляды мяняліся — але гэта пазней.]

Былі ў мяне нейкія асабістыя ўяўленні — не ў „рэчышчы” тэатральнай думкі. Памятаю, вельмі спадабаўся „Шакаладны салдацік” паводле Шоў у надта ж на тую пару не модным (сярэдзіна 60-х) тэатры імя Пушкіна (маскоўскім). І таксама — у пастаноўцы Барыса Равенскіх першая дзея „Дзён нашага жыцця” паводле Андрэева. П'еса меладраматычная, такі перафраз „Дамы з камеліямі”. Але першы акт — студэнцкая Масква пачатку XX стагоддзя, быў з такім настроем... Рамансы, песні. „Ах, Москва, Москва, Москва, золотая голова...” Усё залацістае, спеўнае. Не вясёлае — радаснае. Памятаю, пад уражаннем гэтага спектакля я трапіла ўпершыню ў Маскву. Надарыўся выпадак — мужа маёй сяброўкі перавялі туды рабіць, i ён замовіў мне месцейка ў гасцёўні на ВДНХ: ложак у пакоі на 6 чалавек — але ж калі я там была, у тым пакоі! Яшчэ быў жывы стары Арбат, Замаскварэчча, яшчэ тэатральную „браню” выкідвалі дэмакратычна, усім, за паўгадзіны да пачатку спектакля. А з Вераб'ёвых гораў была відаць „злато­главая”. „Галоў” было меней, як у часы Леаніда Андрэева, але ў вераснёва-кастрычніцкую пару яны гарэлі ясным, нейкім светаносным полымем. I хаця маёй каталіцкай душы заўсёды бліжэйшыя вострыя гатычныя шпілі (касцёл святой Ганны ў Вільні, шпілі старой Францыі — памятаеш, дарэчы, Гогалевы „Арабескі”?), імкненне да Боскіх вышыняў — нястрымнае, як лёт стралы, але i гэтае запаволенае, скругленае, нібыта з прыпынкам, узвышэнне да парафій Боскіх, таксама не чужое мне, i эстэтычна, i духоўна. А тады гэта было першым уражаннем ад Масквы.

Між іншым, каля Масквы таксама ёсць прыгожыя мясціны: Кус­кова, Архангельскае, Суханава. У Маскву я заўсёды трапляла ўвосень, у верасні — кастрычніку, ці адноечы — увесну, у красавіку. Люблю няпэўнасць, „отточие”, шматкроп'е міжсезоння. Але жыць у Масковіі i ў Маскве я ніколі не здолела б. У 1974 годзе трапіла на курсы павышэння кваліфікацыі (так яны зваліся). Між іншым, з лёгкай рукі Міхальчука [Сяргей Апанасавіч Міхальчук — дзіцячы пісьменнік, тады загадчык рэдакцыі літаратуры для дзяцей малодшага ўзросту ў „Мастацкай літаратуры”]: ніхто з загадчыкаў i старшых рэдактараў — a павінны быў быць гэты службовы ўзровень — не меў ахвоты цэлы ме­сяц сядзець у інтэрнаце ў Маскве, без аплаты камандзіроўкі (аплочваўся толькі праезд). Дык вось я зноў бегала па тэатрах i музеях Мас­квы. Ажно недзе праз тыдзень адчула, як мне на залялa i славутае „округлое” аканне, i рэдукаваныя, i „шаканне”: „Эт, стрелашник, эт, стрелашник, эт, стрелашник винават”. Перадаю табе, так бы мовіць, транскрыбіраваны запіс. Неяк i снабізм маскоўскі — „трэці Рым” — раздражняў, i звышкамунікабельнасць лезла ў вочы i вушы. Адным словам, не хацела б там жыць. Не дай Божа, каб давялося. Не, не маё. Чужое. Няўрокам не кажучы пра гэтыя бясконцыя сцвярджэнні пра абранасць нацыі, пра месіянства, пра звышідэю, якою „осиянные” толькі расейцы.

A ў Пецярбургу была адноечы ў чэрвені (у нябачаную там спёку — 30 градусаў), другім разам — у асеннюю, ужо лістападаўскую слоту. Праўда, у 1972 годзе да гарачыні я ставілася як кіплінгаўскі салдат. Проста канстатавала — 30 градусаў. I ўсё. Не адчувала ніякага дыскамфорту. I ездзіла ў Пецяргоф, у Царскае Сяло. Блукала па вулачках, мастках, вуліцах.

А з тэатрам у мяне яшчэ i курёзны ўспамін ёсць. Пару разоў я падбівалася нейкія рэцэнзійкі тэатральныя пісаць. I вось з'явіўся мой водгук (назаўтра, накрэмзаны за якую гадзіну пасля спектакля, ураніцы надрукаваны машыністкай, сваёй машынкі ў мяне яшчэ не бы­ло) i ў дзесяць гадзін пакладзены на стол у рэдакцыі. Рэцэнзійка каму спадабалася, каму — не. А я вырашыла накідаць партрэт аднаго акцёра, больш цікавага як характарнага, хаця цяжкавата імкнуўся ён да хлеба амантаў.

Дамовіліся сустрэцца перад спектаклем. Ён прыходзіць з шыкоўным букетам кветак. Я (капрызліва-звычным тонам свецкай ільвіцы i загартаванай газетнай ваўчыцы): „Здаецца, крытыкам не прынята дарыць кветкі”. Ён чырванее (я, пра сябе: бач ты, як я хвацка яго чапанула!) i аддае мне... палову букета. Трошкі здзіўлена, але зюзюкаю яму свае пытаннічкі. Запісваю. Задаволеная — да таго мне неяк толькі адноечы даводзілася браць дзяжурнае інтэрв'ю ў Барыса Платонава напярэданні гастроляў купалаўцаў (недзе на трэцім курсе бегала на радыё падрабляць — хацела перавесціся на журфак). А тут я ўжо зусім сталы чалавек — неўзабаве павінна стукнуць ажно 22 гады. Акцёр ідзе рыхтавацца да спектакля, я гэтуто гадзіну хаджу чынна-важна па парку. Пры выкананні абавязкаў. Не дзе-небудзь: у тэатры. Гляджу спектакль. З цікавасцю гледача. І ажно нямею ад заклапочанасці. Крытык. Тут усе адпачываюць, а я вось — раблю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Ала Сямёнава читать все книги автора по порядку

Ала Сямёнава - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Бэзавы попел отзывы


Отзывы читателей о книге Бэзавы попел, автор: Ала Сямёнава. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий