Ала Сямёнава - Бэзавы попел

Тут можно читать онлайн Ала Сямёнава - Бэзавы попел - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Ала Сямёнава - Бэзавы попел краткое содержание

Бэзавы попел - описание и краткое содержание, автор Ала Сямёнава, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Бэзавы попел - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Бэзавы попел - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ала Сямёнава
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось i вясна. Которая. Якая?

Катораяу лесу запытай.

Якаяшто за морамі блукае?

Лепш не пытай, а лепш душой адтай.

Міхась Стральцоў верыў i не верыў, мабыць, у гэтыя вёсны. Кожным выпадкам любіў i адчуваў існасць існавання. Верыў у вялікую сілу Быцця.

Ускраіна абвалаклася дымам.

Гараць, гараць бадылле i лісцё.

Пад гэтым небам, сінім i любімым,

Не верыцца чамусьці ў небыццё.

Але гэта было пазней — а туг пакуль быў камуфляваны іроніяй адчай: „кляйма на ілбе няма”, „ноздры не вырваныя”... Таму i мае лісты на тую пару важылі нашмат больш ix рэальнай чалавечай каштоўнасці. Ён прайшоў праз страшэннае прыніжэнне i, здаецца, захаваў відавочную ці пакрыёмую крыўду за яго. Але — ці вярнуўся б ён да ўнармаванага жыцця, каб не Мазыр? Не ведаю. І не кідаю камень абвінавачвання тым, хто спрыяў ягонай „ссылцы”. Быць з ім побач, калі ён раскалыхваўся адчайна на арэлях жыцця: узлёт — бездань, было, мабыць, вельмі няпроста. Хаця — я асабіста не змагла б даць такой рызыкі: здаецца, усё гэта было зроблена прымусова i не самым далікатным чынам. Маю на ўвазе выпраўленне ў Мазыр.

Так ці інакш i гэта адбылося. І Стральцоў лічыў дні ў сваёй высылцы.

„Паклічу мару...”

„Добры вечар, — кажу гэты раз i гляджу ў акно, за якім i сапраўды вечарэе, але на Захадзе ні барваў, ні бліскавак, хоць па-навальнічнаму пахмурна i ветравана [у лісце так]. Зеляніна нейкага вайскова-адчужанага, без тонаў, колеру, бо замгліла неба, a ці надоўга, не ведаю.

Учора атрымаў тваё пісьмо, адпісаў, нават заклеіў, i вось яно ляжыць на стале, як не маё ўжо, без маёй улады на яго, якраз такое, якім прачытаеш яго, якім яно табе падасца. А якім, не ведаю. Рэчы, мусіць, таксама ведаюць адчужэнне, як i праніклівасць, можа, сваю. Я, напрыклад, рэдка бываю ў згодзе з імі, i яны, мусіць, адчуваюць гэта, бо ніколі не затрымліваюцца ў мяне, як бы баяцца нейкай неўладкаванасці самога гаспадара — мо, найперш, душэўнай.

Дык вось, пісьмо табе ляжыць неадпраўленае i будзе ляжаць аж да панядзелка, прыйдзе разам з гэтым, а мо i не — на тое ёсць свае паштовыя дзівосы.

Значыцца, так. Надвор'е, мяркую, i ў вас сапсавалася, i ты, мусіць, так i не здзейсніла мой наказ павандраваць па крэсах нашага раёна з „французской книжкою в руках” а la belle Таццяна, намаркоціцца ля возера ў часы, калі там мала ўжо вульгарных купальшчыц i купальшчыкаў, але яшчэ i не затаіўся ў прыбрэжных хмызах сумназадумліва Пан, каб высочваць нетутэйшых наяд, — не пагражае табе, хіба сустрэча з маім імгненна-прывідным ценем над той вадой: ён нагадвае табе, можа, лермантаўскія радкі, якія згадваў я некалі над тым, з дазволу сказаць, возерам. Вось такія радкі:

Окончен труд дневных забот.

Я часто о тебе мечтаю.

Бродя вблизи пустынных вод,

Вечерним выстрелам внимаю.

И между тем, как чередой

Глушит волнами их седыми,

Я плачу, я томим тоской,

Я умереть желаю с ними.

Кажется, так. A ўспаміналіся мне там, можа, „иные берега, иные волны”. А цяпер я хачу бачыць цябе менавіта на нейкіх здратаваных берагах нейкага менскага возера, — i крый Божа, не ў Палангах i не ў Адэсах шумных! Крый Божа!

Ці не эгаізм гэта? I па праву якому, га?

Як бы там ні было, пасылаю табе трохі „божых слёзак”. А наогул жа, няхай анёлы з табой гуляюць, а ты, калі хочаш, узносся з імі на неба — ненадоўга, праўда, бо ў мяне забаляць вочы глядзець на анёльскае гэта відовішча.

Бывай. Пішы. Жыць асабліва не спяшайся. A маркоціцца — тым болей.

Міхась.

12.06.82”.

Ён умеў быць высакародна-шчодрым — Міхась Стральцоў. Мог высокай думкай сваёй узнесці на „небясі”, надаць шчымліва-чыстую кампанію, кінуць крылцы-пасачкі — не шкада. Хай, маўляў, пацешыцца: я толькі-толькі знялася з трохмесяцовай бюлетэневай котвіцы, ён гэта ведаў. I неяк знаходзіў — там! — i добрыя словы, i „божыя слёзкі”. Крыху сентыментальна? Магчыма. Але — ведаючы ягоны эгацэнтрызм, не як норму паводзін, а як засяроджанасць творцы i імкненне да абароны таго самага „права быць самім сабой”, тым больш духоўным дарункам мелася лічыць ягоны мякка-іранічны клопат. Л па-чалавечы — разумела, што яму лацвей ведаць, што i яшчэ нехта не гойсае па якіх прывабных i далёкіх мясцінах, a сціпла трымаецца блізкіх ваколіц. Яму i тыя ваколіцы былі краем абетаваным. Ці не таму ён так падрабязна ў згаданым ужо пісьме ў Каралішчавічы апісвае маршруты падарожжаў, што яму здаюцца такімі зваблівымі, i ці не таму сочыць сцежкі, па якіх ён нязмушана i звыкла столькі папахадзіў, а зараз тыя пуцявіны далёкія, нібыта якія шляхі на Марсы. Ці не таму, як цярплівы настаўнік, перапытваў: „Я табе паказваў хадзіць там i там — ці ходзіш?” (Ліст ад, 17.VI.82). Я бывала ў тых мясцінах, дарэчы, было халаднавата, то там амаль нікога не было — любата. Пра што i згадвала Міхасю, а тым часам вельмі ж асцерагала ад Масковіі. Перш-наперш — не ўяўляла яго сабе там. Што яму рабіць у тамтэйшых мясцінах? Беларускаму пісьменніку? Усё ж — свая зямля, то яна свая. Ці трэба яе самахоць кідаць? Ды i неяк больш сутыкалася ў жыцці з агрэсіўна актыўнымі сталічнымі дамамі. I ўвогуле маёй местачковай, схільнай да splendid isolation натуры, маскоўская мітусня была чужой, a камільфо, што неслі на сабе „особый отпечаток”, сустракаліся мне толькі зрэдзьчасу. Пра тое неяк i распявала я Міхасю Лявонцьевічу.

„Добрай раніцы, Міхась!

Не паспявае мае лянотнае i неспрактыкаванае пяро за тваёй імклівай думкай. Вось не адказала на адзін ліст — а ты адшкадаваў мне яшчэ адно. Кручуся ў нейкім непатрэбным чыноўным i хатнім клопаце. Раблю зараз мемуары Паўла Малчанава ў так званай апрацоўцы Галавача. Ці звар'яцею, ці скіруюся да ўзроўню „літпраўшчыка”. Але хопіць пра гэта. Хаця — дзіўлюся, як гэты чалавек, Галавач, гэтулькі год рабіў рэдактарам.

Сёння папнуся ў тыя мясціны, якія ты старанна раіў. Халаднавата, мабыць, будзе незавозна. Bo i добра.

Якраз учора пабачыла Рыгора [Барадуліна] i падаспеў твой ліст з яго вершыкам, на жаль, пасля сустрэчы. То Рыгор даводзіў — з чаго гаворка! Ён! Ды не здасі — каго! — Міхася Стральцова. Пра што гаварыць, людзі добрыя! Аж ты ўсё гэта i сам добра ведаеш.

Мне таксама падабаецца назва „Яшчэ i заўтра”. Дарэчы, i на­конт хутара ў мяне пісалася не дзеля апрашчэнства твайго, а дзеля гэ­тага — яшчэ i заўтра. Хто табе будзе там патрэбны — не ведаю. Мяркую толькі, што некаторыя вароны ў жыце i трансцэндэнтныя капітулянкі — не той варыянт. А да Барадуліна тым рэфлексанткам нават i па дыпламатычнай парафіі далёка. „Маладзік прарэзаўся танклявы, быццам малады Міхась Стральцоў”. А, дарэчы, ты памятаеш, як мы з табою сустрэліся ў выдавецтве акадэмічным?”

I я распавяла пра тое, што прамоўлена на пачатку майго допісу. У лісце ж далей было: „Мяне, між іншым, Вера Сямёнаўна [Палтаран] распытвала, ці ёсць у цябе час. Па яе агентурных звестках, ты працуеш у бібліятэцы. Але ж я распарадку твайго дня не ведаю. Сам не пішаш, то мне распытваць няёмка. Сказала толькі ёй, што вольных хвілін у цябе амаль што няма”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Ала Сямёнава читать все книги автора по порядку

Ала Сямёнава - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Бэзавы попел отзывы


Отзывы читателей о книге Бэзавы попел, автор: Ала Сямёнава. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий