Ала Сямёнава - Бэзавы попел

Тут можно читать онлайн Ала Сямёнава - Бэзавы попел - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Ала Сямёнава - Бэзавы попел краткое содержание

Бэзавы попел - описание и краткое содержание, автор Ала Сямёнава, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Бэзавы попел - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Бэзавы попел - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ала Сямёнава
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

„Дзень добры, Ала!

Итак, свершилось, матушка! — атрымаў, нарэшце, ад цябе пісьмо. Пачаў чытаць, а там недаўменне, чаму не пішу. I тут я пачухаў патыліцу. Бо пішу i адказваю — у той жа дзень, як атрымліваю пісьмо, — i не таму, што я такі акуратненькі-дакладненькі, а таму, што не церпіцца з табой хоць так, ліставейна, паразмаўляць, выклікаць цябе на ўласныя вочы i як бы адчуць тваю прысутнасць ледзь не дых у дых. Во як — не смейся!

<... >

Як бы там ні было, я ўзрадаваўся твайму пісьму, бо пачаў думаць ужо немаведама што. А цяпер вось шкадую, што не чытаў „бергманска-антаніёніеўскае блюзнерства” i не ўведаю, што гэта такое. Я, калі не памыляюся, пісаў табе пра „Піцербурх”, што наконт гэтага думаеш, не вем. Хоць, кажу наперад, „сунічных палян” [маецца на ўвазе фільм ЬБергмана] там няма, ёсць марошка, — ці не яе прасіў, паміраючы, Пушкін?

Добрая душа, ты спяшаешся прарочыць мне блізкую дарогу. У лепшым выпадку гэта будзе — цьфу, цьфу, цьфу! — у верасні. I то — каб жа! <... >

Пісаць я нічога не пішу — з каранцінам скончылася мая пісаніна, як ты ведаеш хаця б па вершыках, даўно. Няма часу. Думаць няма калі. Рэцэнзіі на мне вісяць — яшчэ не зрабіў. Паспрабую мо хіба для „Ліма”. А мо ўсяму віною К. — адвярнуў ён мяне ад „творчасці”, дальбог. Бо мусіў яго збольшага, праз сілу, прачытаць. Такім дурным, неістотным паказалася ўсё гэта — наша пісаніна наогул.

Але вось ляжыць тут у мяне томік лермантаўскага „Героя...” — даўно ўжо не перачытваў яго — гады чатыры ці пяць. Баюся. Можа, тады перачытаю, калі сам што-небудзь пачну ў прозе рабіць. Цуд канструкцыі i жывапісных проста-такі „ракурсаў” i „рэфлексаў” пры стварэнні перспектывы, аб'ёмаў i планаў. I так лёгка самому Талстому руку падаў. Нехта там выводзіў некага з гогалеўскага „Шыняля”, а Толстой дык, дальбог, з лермантаўскага „Валерыка” скокнуў. Маштаб. Памятаеш ягоную „Спрэчку”? „У Казбека с Шат-горою был великий спор”. Проста-такі панарама з касмічнага карабля! I тут жа якая-небудзь „Молитва” (ix, здаецца, дзве), тая, дзе „с души как бремя ска­тится сомненье далеко: и верится, и плачется, и так легко, легко”. У гэтым жа радзе: „Ночевала тучка золотая...”, „Горные вершины...” — якое ўменне адрынуць ад бур i скрух душэўных, па-дзіцячы бязгрэшна паплакаць перад прыгажосцю Боскай i зямной. Вялікія „перапады”, амплітуды рухаў душэўных — ці не гэта адно выдае імгненную гатоўнасць душы „к соображению понятий”, душэўную рэактыўнасць, назаві гэта вышэйшай ступенню таленту, мацартыянствам, ці як? — усё роўна.

Што табе сказаць яшчэ, чаго не пішуць нашы лянотныя літаратуразнаўцы? Прачытай у Лермантава „Штосс” — пачатак нечага ра­мана, можа. Мне заўсёды здаецца, што так пачаць мог бы Дастаеўскі. Няхай ранні, часоў „Хозяйки”, „Голядкина” и т.п.

Не ведаю, навошта гэта пішу. Паводле выпадковых асацыяцый? Але ці выпадковыя яны — не асацыяцыі (нашы), а факты, што за імі? „Нет на земле ничтожного мгновенья” — у панараме духоўнага развіцця (i літаратурнага) заканамернасцей, безумоўна, шмат — i тут не трэба быць Сашам Яскевічам, каб зразумець гэта (ці, можа, убачыць). Гэтак жа я, напрыклад, бяруся даказаць, што такі „эпік”, як, напрыклад У., належыць да дрэнна зразуметай коласаўскай традыцыі, хоць сам ён чамусьці думае, што выйшаў з Чорнага i пераплюнуў Мележа, які таксама, дарэчы, памыляўся, ведучы сваю „радаслоўную” ад Чор­нага (хочучы так — суб'ектыўна, бо Чорны некалі яго падтрымаў). Чорнаўскай традыцыі у нас, на жаль, не пашанцавала, як i купалаўскай, калі разумець традыцыі не ў ларчанка-навуменкаўскім сэнсе. У нас, можа, калі i быў хто, дык Купала i Чорны, Багдановіч i Гарэцкі. На жаль, не так i многа.

Пра сённяшніх не будзем казаць — рана. Але я думаю, што мы не дажывем да такой ганьбы, каб прызнаць у бліжэйшы час „класічнымі” зубрамі (?) з аднаго боку У., а з другога — Z. А мо да гэтага дойдзе? Не, трэба, каб нехта новы прыйшоў у літаратуру: каб яго блізкім прыходам пачало ўжо дыхаць наваколле — ці чуваць там нейкае „смущение” i „возмущение” ў прыродзе? Хоць ты паслінь палец вазьмі i вытні на вецер.

Канчаю, даражэнькая! Бо, можа, кажу не тое, бо, можа, вяла i нецікава думаецца. Ды яно i праўда добра прарочыць i бубніць збоку. Лепш, можа, справай нейкай канкрэтнай займацца, хаця... Вунь

D. корпаецца ў нейкім пазаддзі i думае, што яму помнік за гэта паставіць калі не на Паркавай, дык у N. павінны. Прыйдзе час, помнік ставіць не збяруцца — пачне крычаць, што ягоны талент вялікі выдавецкія мітрэнгі згубілі, што аўтары зеллем знарок малайца спаілі, што асабістых крытыкаў праз пасаду не займеў, а тое ў галаву не прыйдзе, што найперш трэба навучыцца хаця б пісьменна адчуваць i думаць, не кажучы ўжо аб тым, каб граматна пісаць, — бо i гэта не зашкодзіла б. А паказваць сябе мэтрам i вялікім дзеячам перад Е. ці Стрыгалёвым, з якімі гарэлку п'еш, па-мойму, несур'ёзна: ці сядзі, ці дамоў ідзі.

Во ўспомніў, загаварыўшы пра выдавецтва... што там Івашчанка? Мне нешта перастаў пісаць. Ці здаў ён рукапіс? Прабач. Скажаш, усе лаюць выдаўцоў, i ўсе ад ix нечага хочуць. Але ж я без прэтэнзій, па-хатняму, так сказаць.

<...>

Во яшчэ ўсномніў. Я прасіў цябе ў нейкім лісце, мусіць, у тым, які не атрымала, дазнацца, што гэта за пастаноўка „Наш Купала” ў купалаўцаў. Я падумаў быў, што, можа, Раеўскі адрадзіў нашу даўнюю задуму (напісаную) пра Купалу, тое, што часткова прайшло некалі на тэлебачанні як фільм. Цяпер, праглядзеўшы недзе ў газеце, бачу, што не тое. Гэта мантаж з купалаўскіх спектакляў, перасыпаны „говорениями” ад сябе (i пра сябе) акцёраў пад выглядам, як гэта заўсёды бывае, што пра некага іншага. Няхай.

I гэта я так закругляюся! Прабач, што напэцкаў, пісаў апошнія старонкі на рабоце, выдаючы кнігі, лаючыся з-за газет, — хочацца, каб пісьмо пайшло заўтра ж. Напішы, ці скора дойдзе, наогул. Нешта дзіўнае выйшла з нашай перапіскай.

Бывай. Да лепшых часоў.

28.07.82. Міхась.”.

„Дзень добры, Ала!

A папраўдзе, добры вечар! Не бяруся сказаць, што робіш ты ў гэ­ты час, хоць i спрабую ўявіць цябе па-хатняму, „у халаце i пантофлях”, i за кухоннымі турботамі нават, — дальбог, не ўдаецца мне гэта! Мо чытаеш, седзячы, як школьніца, за сталом (не возлежишь на ка­напе?), мо гаворыш з кім па тэлефоне; мо паліваеш на балконе кветкі; мо пазычаеш суседцы тэлепраграму, робячы гэта тым больш ахвотна, што сама, можа, як i я, той тэлевізар не глядзіш; мо вырашаеш, што лепей выпіць нанач — каву, гарбату... ці люмінал? — а мо абмежавацца, паводле ёгаўскай рэкамендацыі, шклянкай халоднай вады? Думаеш так i раптам спахопліваешся, што ўсё гэта лухта ў параўнанні з пакутамі W, ад ягоных „удоў”, як называе т-х пасій St., — скажы, які занятак прыдумаць яшчэ табе?

Я дык вось пішу i думаю, што перапіска наша збілася з пісьменнага (граматнага) рытму i пачала нагадваць тутэйшую радыёфікацыю. Вось, напрыклад, аб'яўляюць вячэрнюю паверку, i я па сваім бібліятэчным дынаміку чую гэта, як рэха, тое ж самае з рэпрадуктара, што ля сталовай, — але я, натуральна, веру таму, што бліжэй, дынаміку над сваім вухам. Гэтак жа i цяперашняе тваё пісьмо: яго рэальнасць, а твой адказ на яшчэ адзін мой ліст шкуматае ветрам недзе ля „сталовай” — дзе твой адказ? „Адрэдагуй” ты неяк гэтую „тэхніку”!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Ала Сямёнава читать все книги автора по порядку

Ала Сямёнава - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Бэзавы попел отзывы


Отзывы читателей о книге Бэзавы попел, автор: Ала Сямёнава. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий