Ала Сямёнава - Бэзавы попел
- Название:Бэзавы попел
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Ала Сямёнава - Бэзавы попел краткое содержание
Бэзавы попел - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
О, як прыгожы-дзіўны ты!
Двойной красы аблік ядыны!
Ажыў у ім твой вечны цэль,
Мадонн тварыцель, Рафаэль!
Пастарнак правы. Хаця „прататып” пачуцця, мары — ён існуе ў часе i прасторы, i мае больш ці менш дасканалы i адухоўлены выгляд. Але ж — ці ў падзейнай рэчаіснасці рэальная Любоў Мендзялеева была тоеснай Чароўнай Даме, якую ведае свет? „Величавая Вечная Жена” — яна таксама была ўвасабленнем платонаўскіх i піфагарэйскіх міфаў. Эзатэрычная зададзенасць цыкла вершаў пра Чароўную Даму, уяўленне паэта пра „Уладарніцу Сусвету” як ахоўніцу таямніц быцця i трагедыя рэальных узаемаадносін — Блока i Мендзялеевай — ці не яскравы ўзор таму? Блок i Багдановіч — блізкія Міхасю Стральцову паэты. I мара пра Жанчыну Жыцця, як i ў ix, заўсёды была з ім. Менавіта — так. Мара пра Чароўную Даму. Ці быў нехта, хто рэальна адпавядаў гэтаму вобразу ці мог бы аднавядаць — не ведаю. Тэарэтычна здаецца — наўрад. Ці бывае эквівалент мары? Хто адпавядае кожнай рысачкай — яму, Вобразу? Тут трагедыя паэтаў, i тым шчаслівы ix лес, што Мара выяўляецца ў Вобразе. Вобразе, што з'явіўся дзякуючы нейкай рэальнай жанчыне, пэўнага росту, пэўных параметраў, з рэальным колерам вачэй, у канкрэтных строях. Жанчыне, вабліва далёкай ці спакусліва блізкай.
Адсюль — i донжуаны ўсіх часоў. Тут i Блокава, жорсткае: „Да, есть печальная услада В том, что любовь пройдет, как снег”, „Нет, с постоянством геометра Я числю каждый раз без слов Мосты, часовню, резкость ветра, Безлюдность низких островов”. I гэтыя іранічныя радкі М.Кузьміна (таго самага, з Цэха паэтаў, акмеіста i кларыста): „И снова я влюблен впервые, Навеки снова я влюблен”, — ці няма тут нейкай усмешлівай ісціны? Адсюль — вершы, музыка, танец, адсюль — той стан i настрой, што ўзвышаюць над будзённым днём, над звычаёвасцю.
Настрой гэты быў добра вядомы Міхасю Стрельцову.
Я не памятаю, што я пісала ў сваім лісце (чарнавіка не было), але атрымала з Мазыра ліст, у якім, па сваёй звычцы, Міхась Стральцоў зноў шчыра падманваў сябе. Зноў — песціў сваю Мару. Ствараў вобраз Яе. Так склаліся абставіны, што зноў мела да таго дачыненне я. І — талент ягоны. У які ён верыў i не верыў. I — творчасць. Пра якую ён згадваў, думаў, спапяляючы сябе сумнівам, аддаючы сваё пяро эпісталярнаму імгненню, перагараючы думкай у словах інтэрлюдый.
„Дарагая Ала!
Дзякуй за харошае, духаўздымнае пісьмо. Чытаць яго было i прыемна, і, ведаеш, трошкі балюча. О, не трэба чалавеку заглядаць далека ўперад! Не трэба, можа, каб яму i гаварылі, што ён нечага варты, нешта зможа, каб захацеў i г.д. Ты, вядома, не гаворыш так, бо ты разумніца, але вось пасля твайго ліста я падумаў чамусьці, што ў мяне, мусіць, мала самалюбства (аўтарскага, у дадзеным выпадку) i што я да гэтай пары (а пара, мусіць) так i не вырашыў для сябе пэўна, добра гэта ці блага. У тое, што нешта патрэбна тваё, мае ці іншых нейкіх другім іншым, тым больш у такой меры, якую ты па дабраце сваёй кладзеш, верыць мне, скептычнаму, калі хочаш, рамантыку, асабліва не выпадае. Мне даволі было б i ўсведамлення (узрост, пра які ты пішаш), што я, скажам, нейкім чынам патрэбны аднаму чалавеку: ці не даволі гэтага для таго, каб аддаць яму, як найлепшае ў табе, ашчаджаную з гадамі пяшчоту, веру без прыніжэння яе падазрэннем ці разлікам, удзячнасць за непрымушанае парыванне — усё тое простае i пазначанае вечнай навізной, што ўціхамірвае нас у сталасці i ўстрымлівае ад хапатлівай пагоні за „асалодамі” („насалодамі”, як піша Караткевіч), дае неганарлівае адчуванне ўласнай асабістасці — без боязі патануць ці панішчыцца ў агульным. Вырасце цырбулька дзядоўніку ці ліст конскага шчаўя пасля нас — якая розніца? Верыць у сустрэчу „в лице ином” немагчыма хаця б таму, что нам не дадзена „там” памяці пра былое сваё існаванне, не дадзена ўспаміну „там” — якая ўжо „сустрэча”! Вось чаму ў чалавека на гэтым свеце, акрамя жыцця, ёсць яшчэ адна толькі ўзнагарода — успамін, тое, што жывіць мастацтва — акрасу гэтага жыцця. „Природа знать не знает о былом” — гэта, здаецца, Цютчаў. Чалавек — ведае. Даражыць імгненнем, а не ганяцца за ім, зрабіць імгненне асацыятыўна-аб’ёмным (вось дзе патрэбны ўспамін) — гэта чалавечы космас (і мікра, i макра), а усё астатняе — пустата, „Холодные миры’, ачоскі туманнасцяў, i няхай Калмагораў гаворыць пра магчымасць „думающей плесени” — суцяшэння мне ці каму ад гэтага мала. Адным словам, няхай жыве ўспамін!
Вось табе трохі „філазофіі”, а з якой нагоды — сам не ведаю. Мо з той, што проста ты патрэбна мне — думай пра гэта як хочаш.
А на чалавекаў я, наогул, не крыўдую. Даўно паблажлівы — можа, залішне нават. Многім гэта здаецца абыякавасцю, хоць гэта i не заўсёды так. Мяжа тут усё ж ёсць.
Здаравенькая будзь. Не сумуй. Ніякі ты не ныцік. Чалавек, у якога ёсць свой свет, не адзінокі ўсё ж.
Міхась. 26.08.82”.
Няхай жыве ўспамін! Ці мае там, у сваім „вялікім ніколі”, Міхась памяць ці адчуванне, ці інтуіцыю? Ці ведае ён пра мае гадзіны, дні, месяцы — сам-насам з ягонымі лістамі? Маімі лістамі? I што я павінна была рабіць тады? Досыць залітаратураная асоба? Можа, трэба было кінуць усё i ўсіх i бегчы... Спяшацца... Куды? Навошта? Ратаваць? Дапамагаць? Падмацоўваць духаўздымным настроем? Прысмакамі-рыштункамі? I з'явіўся б нечуваны творчы імпэт? Шыбаваць у „Піцербурх”? I тады з'явіліся б неспазнаныя шэдэўры? Не, я вельмі скептычна ставілася заўсёды да сябе ва ўсіх іпастасях. Нават у гады блакітных мараў i ружовых спадзяванняў. (Таму, дарэчы, i не задумвалася, калі падпісвала першыя спробы пяра — ат, як ні назавіся, хоць гаршком, аднак пазней зразумела: нават сціплыя допісы павінны быць падпісаны адпаведным імем. Хаця — Стрельцову была не патрэбная гэтая аздоба: ён быў Стрельцовым.) Дык ні месіяй, ні місіянеркай, ні музай, ні ахоўніцай, ні выратавальніцай я сябе не адчувала. I ставілася з пэўнай іроніяй да прэтэнзій іншых. I нават да шчырых парыванняў — на ролю выратавальніц i ахоўніц.
Ды i той год сам па сабе свет, само існаванне былі для мяне дарункам лёсу. Усё адчувалася наноў. Сонца? Шчадроты Бога. Дождж? Дар нябёсаў. Кубачак кавы? Рытуал. Быццё было самадастатковым. Мне было вернута жыццё. І рытм жыцця здаровага чалавека. Мне здаецца, такое адчуваі не павінна было быць у Стральцова пасля вяртання. Воля! Ніякага рэжыму. Чалавечыя, неўнармаваныя паводле законаў казармы, умовы жыцця...
Да таго ж, у Міхася Лявонцьевіча былі складаныя, адгалінаваныя сямейныя стасункі. У мяне — сям'я. Ці думаў пра гэта ён? Не ведаю. Але — ён быў Паэт. „Слагаются победы Из опыта потерь”. Яму была вядомая гэтая ісціна, таямніца якой адчынена толькі абраннікам светлай Багіні Красы. Ён не баяўся страціць. Наноў. А я, маючы надзейную ахову маіх гадоў, што, згадаю яшчэ, траха перакуліліся за грэцкае акмэ, i сякую-такую літаратурную i жыццёвую загартоўку, разумела нашы эпісталярныя дачыненні як неабходную яму гульню, як практыкаванне душы. Як неабходнасць нейкага сенсорнага спажывання. Урэшце, зноў жа, зноў, — як тое, што Міхась піша ўсё гэта Вобразу, што ствараў сабе там, у замкнёнай прасторы, на самоце. Я ж мела тое, што ў мяне ніхто не мог адабраць, не мог увайсці за мной, мог толькі здагадвацца пра гэта, адчуваць. Так, свой свет у мяне быў. I я бараніла яго. I ведала — там я сама сабе: не каралева, не, — але істота цалкам незалежная. Hi ад абставін, ні ад людзей, ні ад чыіх учынкаў. Hi ад Удачы, ні ад Поспеху. Hi ад няўдач. I скрухі. Міхась адчуваў гэта. I мне, можа, вышэйшая жыццёвая ўзнагарода — гэтыя ягоныя словы: „Чалавек, у якога ёсць свой свет...” Нясціпла? Не ведаю. Гэты свет я не змагла, мабыць, высловіць, увасобіць у вобразы, хаця грэшная — ад спакуслівага граху прозы я не пазбавілася, друкавацца — не спрабавала (адзіны выпадак, калі я вульгарную падробку пад традыцыйную прозу насіла аднаму скептычнаму рэдактару, не залічваю, падрабленне — заўсёды помсціць, нельга спрабаваць пець не ў дадзенай табе прыродай актаве).
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: