Ала Сямёнава - Бэзавы попел

Тут можно читать онлайн Ала Сямёнава - Бэзавы попел - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Ала Сямёнава - Бэзавы попел краткое содержание

Бэзавы попел - описание и краткое содержание, автор Ала Сямёнава, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Бэзавы попел - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Бэзавы попел - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ала Сямёнава
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я табе ўсё расхвальваю St.-Pg. [Sanct-Petersburg], а ты маўчыш! Дачакаешся восені ці зімы, a які Пецярбург зімой? Яго зімнім нават ніхто з літаратараў-пяцярбуржцаў не пісаў, калі не лічыць някрасаўскае „Пра надвор'е”. Як гэта? „Государь мой, куда вы бежите? — В канцелярию, что за вопрос? Я не знаю вас. — Трите же, трите по­скорей, Бога ради, ваш нос! Побелел! — Ну а мой? Лучезарен. — То-то принял я меры! — Чего-с? — Пейте водку в мороз. Сбережете свой нос, на щеках же появятся розы!” Не, яшчэ ёсць, як ні дзіўна, у Дастаеўскага — дзе, дакладна не памятаю, але памятаю, што там зімовае неба над горадам, перапаласаванае марозным дымам ад каміноў, здаецца настолькі фантастычным, што прыходзіць думка, што i сам горад уздымецца з гэтымі дымамі i сплыве куды-небудзь.

Не, ну яго, зімовы той Пецярбург! Даражэнькая, ну ix, Эрмітажы, Пецяргофы, — мы ў Царскае Сяло паехалі б! I кожны дзень ездзілі б ці нават сталі б пастоем у якой мясцовай чухонкі, калі яны яшчэ не перавяліся там, — надумай, даражэнькая! I юны нкшП, то гарачлівы, то нечакана маўклівы, з вечна абірызанымі пазногцямі, нячысты ў начных сваіх помыслах, пра што не пасаромеўся сказаць пятнаццацігадовы у сваім „Пробуждении”, — пачаў бы занимать наше воображе­ние. Калі ты любіш рамантычпыя пачуцці, дык стала б мне расказваць пра патаемную любоў сего вьюноша да жонкі Карамзіна, які жыў летам тут, у студэнцкія пушк[інскія] гады, а я, як цынік, нагадаў бы табе, як Наталля Мікалаеўна бегала адсюль у казармы да Дантэса, полк яго стаяў непадалёк. Цікава, га? Праўда, было гэта ўжо не ў ліцэйскія гады, вядома, a калі шаноўны A.C., ці то дзівячыся, ці то жахаючыся, усё больш пачаў адчуваць сябе ў эфіопскай скуры прадзеда Абрама Пятр[овіча], калі пачаў пераконваць сябе, што маўр Атэла „не ревнив” i г.д.

Не ведаю, як яшчэ пераконваць цябе i як адбіць у цябе ахвоту да розных Курляндый i Эстляндый.

Нейкія даручэнні круціліся ў мяне ў галаве, але вось, разгаварыўшыся, забыў. Вось. У Макарэвіча на радыё мае вершы — што ён думае з імі рабіць? Чамусьці не адказвае мне. А вершы ідуць, здаецца, у „Полымі” — нехта чуў абвестку па радыё (у жніўні). Радыё запозніцца — i тады ўсё ў кош. Пазвані Макарэвічу... Ой, даражэнькая, не! прабач. Усё пераблытаў. Цяпер скажы, што я заклапочапы сваімі літарат[урнымі] справамі? Усё наадварог. Макарэвічу трэба званіць не наконт „Полымя”, а наконт „ЛіМа”. Там жа новыя вершы. З „ЛіМам” трэба ўзгадняць, бо „ЛІМ” гэны маўчыць. Калі паспееш зрабіць, зрабі. А, можа, ужо тым часам „ЛіМ” выйшаў. Наогул жа, пра гэта ўсё адпішы.

<...>„

Датаваны ліст 8.08.82 года.

„Ужо даспеў твой лістапад...”

Да Эстляндый, Курляндый i Дэрптаў ахвоты ў мяне нават Міхась Стральцоў не адбіў. Да гэтай пары. Балтыя мае вялікую прынаду для мяне. Сама па сабе. Ніякіх прыемных асабістых падзей там не адбывалася. Годны, „вселенский” спакой восеньскай Юрмалы... A „Санкт-Піцербурх”...

И страны, по которым нам

Хотелось бы пройти,

Исчезлиих теперь уже

На карте не найти.

A ці трэба шукаць?

Што ж мяне здзівіла — чаму Міхась не згадаў Блокава: „Она при­шла с мороза раскрасневшаяся...” Праўда, ён не любіў хрэстаматыйна вядомых узораў... Тонка разумеў умоўнасць i „літаратурнасць” нашага ліставання:

„Слухай, калі вярнуся, ці змагу я прэтэндаваць на колькі твайго часу i ўвагі тваёй? Я разумею, што табе цяпер не да мяне: але я i зразумею нават малую ўвагу адпаведна, надаўшы ёй цаны. Я не такі ўжо капрызлівы i не такі эгаіст, толькі мне цяпер так хочацца, каб нехта, як малога, пагладзіў па галоўцы, каб першай парой я не баяўся за той ці іншы душэўны pyx, каб адвучыўся трохі ад душэўнай зацятасці, якая, на жаль, бывае непазбежнай у пэўных абставінах i ўмовах. Адным словам, калі многа нельга, чалавек, хоць i нехаця, задавальняецца i роллю спажыўца нейчай „філантропіі”, a хіба я выключэнне? Проста, мне не шанцуе так, як i іншым, a ім „несть числа” ўсюды i заўсёды. Такая апартуністычная ці плюралістычная „філасофія”.

Івашчанку не толькі паўшчувай пры выпадку за мяне, але „и власть употреби” — хіба так можна: не адказваць на пісьмы, схавацца сярод хахлоў i тым цешыць сваю лукаво-сентиментальную” душу? A сапраўды: цікава гэта атрымліваецца [нечытэльна] у хахлоў: сантыменты i рознае іншае несентыментальнае. Ты не заўважыла? Панаглядай.

Як мы сустрэнемся? Не буду загадваць, бо сурочыць баюся. Тэлефоны ўсё ж прышлі.

Барадул[іну] прывітанне перадай — хай бы напісаў мне што духаўздымнае, лайдак! У зняволенні добра было сядзець хіба якому Беранжэ: віно, дамы, візіты, Жюдиг (?), агнём наэлектрызаваная грамадская думка; а што казаць нам, грэшным, калі нават да Ал[ександра] Сярг[еевіча] не на край свету, а на Пскоўшчыну завіталі хіба два чалавекі, якімі ён душэўна даражыў — Пушчын ды „п'яніца” i „рохля” Дэльвіг. А „лукавый”, зноў лукавый, царадворца Жукоўскі адпісваўся пахваламі: „Борись, силач!..” i г.д. Дык той жа ўжо на той час новым Дзяржавіным мог сябе адчуваць, а тут...”

Безумоўна, то быў папрок. Мне, Барадуліну, іншым... Наконт іншых — не буду меркаваць. Сама ж я i цяпер упэўнена, што пацвельванні наконт майго прыезду былі таксама больш умоўнымі: „літаратурным” ходам. Не ведаю, ці было б лепш, каб я раптам рушыла ў той Мазыр... Пад які настрой Стральцова трапіла б...

Ці не была б тая сустрэча чарговай „невстречей”... Вобраз — ён вышэйшы за чалавека...

Тым часам я „пребывала” ў Каралішчавічах.

I атрымала ад Міхася вось гэты ліст. „Пошты ўчора, як заўсёды ў суботу, не было, а сёння прыйшло ад цябе аж два пісьмы. Чытаю i перачытваю ix у бібліятэцы — пад нуднае чваканне i пялёхканне дажджу за акном, а перад вачмі — твае Каралішчавічы, на якія міжволі пераношу i тутэйшую непагадзь: не вельмі ўтульна, мабыць, там i табе.

Уяўляю „нубійскую конніцу”, якую додж загнаў пад дах, да тэлевізара i транзістараў — во дзе калоцяцца сцены! Памятаю гэта па тых жа Каралішчавічах у канікулярны час, калі мае ўласныя дзеткі, увогуле слухмяныя, выраблялі там Бог ведае што, каб не адстаць, вядома, ад іншых. Цяпер у тых дзетак свае дзеткі, а бацька адлучаны ад бацькаўскіх ды дзедаўскіх клопатаў. I, сучасны чалавек, можа, i не надта перажывае з-за гэтага. Пазбавілі нейкай там выхаваўчай ролі?

Дык выхавацеляў у нас i так даволі. Куды ні кінь вокам, усюды Песталоцы, то з пернікам, то з дубінай, i дальбог, чалавеку сама пара хавацца ад ix, што ён i робіць, пачынаючы са школы, — спачатку ў славутай „падваротні”, a пасталеўшы, i за тымі варотамі, што надзейна акантаваны казённым арнаментам. I там ужо яго справа думаць ці не думаць пра добрыя намеры выхаваўцаў i пра тое, „что под жизнью беспутной и путной разумели людские умы”.

Даражэнькая, нешта робіцца з „ячэйкамі” нашымі. У дзяцей ня­ма бацькоў, бацькі ходзяць нейкімі навейшымі каралямі Лірамі. I выходзіць, што сапраўды ворагі чалавеку „сямейнікі” ягоныя, што наогул жыве ён не ў сям'і, дзе ў падпечку тоіцца старэнькі, трапятлівы, з дзіцячым мудрым сэрцам дамавік, i кватаруе на „съезжей” — з клапамі, з „околоточным”, з прыбіральшчыцай Дунькай, якая зранку крычыць не дакрычыцца, каб пусцілі яе ў нейкую Еўропу — ці не затым, каб адукаваць тамтэйшых наконт нейкага раўнапраўя? Бо розныя Аўроры Дзюдэван даволі слаба дзейнічалі па гэтай частцы, i сказаць ім дзякуй можна хіба за моду на мужчынскія штаны — гэтую ваяўнічую мімікрыю чаму не ацаніць? Даражэнькая, даруй, не фемінафобства гэта, а проста нешта накшталт раздражэння з выпадку та­го, якія часам пачварныя формы набывае „жаночае пытанне”, узведзенае неразумнымі людзьмі ў неразумны ранг — так, што, урэшце, найбольш церпіць ад гэтага i сама жанчына, i „ячэйка” нейкая, i псіхалагічны тонус грамадства.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Ала Сямёнава читать все книги автора по порядку

Ала Сямёнава - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Бэзавы попел отзывы


Отзывы читателей о книге Бэзавы попел, автор: Ала Сямёнава. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий