Ала Сямёнава - Бэзавы попел

Тут можно читать онлайн Ала Сямёнава - Бэзавы попел - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Ала Сямёнава - Бэзавы попел краткое содержание

Бэзавы попел - описание и краткое содержание, автор Ала Сямёнава, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Бэзавы попел - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Бэзавы попел - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ала Сямёнава
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Канец спектакля. Апладысменты. Адзін выхад акцёраў. Другі. Трэці. Мой герой з'яўляецца ca знаёмымі кветкамі... i перадае ix інжэню, галоўнай гераіні. Сваёй жонцы, як высвятляецца. Зараз чырванею я. Здаецца, да пятаў. „Крытыкам не прынята дарыць кветкі”. Такі, мабыць, не прынята. Чырвань тая палымнела на мне доўга... Інтэрв'юерка...

Пазней я нават зграмаздала нейкі абразок — апавяданнейка. „Інтэрв'ю”. Але нікому яго не паказвала.

Цяпер я радзей хаджу ў тэатр. Ці гады матчынай хваробы даліся ў знакі, ці што... Але — люблю. Кніжкі да гэтый пары купляю. „Тэатральныя”. Вось нядаўна прыдбала 7 тамоў Станіслаўскага ў букіністаў.

Люблю i так званы рэжысёрскі тэатр. Усе фокусы а ля Пітэр Брук, Меерхолд ці Брэхт. I акцёрскі — таксама. Люблю добрых акцёраў. На сцэне. Інтэрв'ю больш не бяру.

Даўно ўжо трэба спыніцца. Бачыш — старая любоў. Тэатр...

Бывай.

A.C.

P.S. „Актеры, правьте ремесло...”

I Стральцоў на пачатку лета, 7.06. адказваў.

„Пісьмо маё ў адказ на тваё ранейшае, якое так узнепакоіла цябе, ты, мусіць, атрымала і, значыць, ведаеш, што першая прычына непакоіцца адпала... Другая — a ці не сказаць i мне нешта падобнае да твайго? I я табе, можа, нечага нагаварыў, хоць, не ў прыклад табе, раскайвацца ўсё ж не буду — не! Хочаш сячы галаву, хочаш злітуйся. Апошняе, вядома, было б найлепей.

Пішы. I не бойся быць разбэрсанай трохі. Каму ж гэта не дазваляецца, як не жанчыне? <...>„

Ну, вось што я ўжо ўмела — таленавіта, геніяльна — быць разбэрсанай. Можа, таму, што заўсёды была занадта зацугляная працай — за сябе i за іншых. I ўся самадысцыпліна ішла на гэта. Бо той самы ўлюбёнец Міхася Стральцова гаварыў: „Плоды вдохновенного досуга, вдохновенного труда”. „Досуга” — у мяне яго ніколі не было. Служба. Служба. Служба. Абавязкі. Абавязкі. Абавязкі.

Вось i Міхась у адказ на мой ліст пісаў:

„Справы, справы, справы...

Мне тут, па-свойму, дальбог, лепей. I тут ёсць розныя справы, i, можа, нават замнога ix, але ўсе яны ў адным зададзеным рэчышчы. I, значыцца, той, хто прадвызначаў i планаваў ix (не я, вядома), думаў, можа, i аб нейкай карысці ад усяго гэтага, а калі яе няма або не можа быць, дык няхай гэта будзе на ягоным i сумленні, i сумненні. Не на маім жа! Во дзе „апартунізм”, а ты яго бярэш на сябе!

Так, справы... Найпершая мо i найлепшая справа — грызціся за сваё права быць самім сабой, а гэта немагчыма, на жаль, інакш як праз эгаістычнае сцвярджэнне сябе, i гэта зноў жа, не здзіўляйся, найбольш магчыма якраз у мастацтве — гуманным паводле мэт i выніку i эгаістычным паводле спосабу здзяйснення. Гогалі і Чэхавы разумелі гэта, плоцячы за такое разуменне дарагуго цану. Чэхаў, праўда, востра адчуваў гэтую цану во ўсім іншым, “кукарэкнуў” у другім — узяў ды жаніўся. Ма Па [Марыя Паўлаўна — сястра Чэхава], здаецца, не магла яму дараваць. Як адданы i па-жаночы разумны чалавек, яна ведала, што дабром тут не скончыцца — не скончылася, вядома.

З усяго гэтага вынікае, што нам варта калі-нікалі задумвацца, як казаў Прокша, „ці варта было жаніцца”.

Як табе падабаюцца мае развагі?

Гэта яшчэ толькі развагі пра „справы”, а справы, чакай, будуць. Ну, па парадку. В. я, здаецца, пісаў пра некалькі вершаў, якія даслаў у „Лім” — там, здаецца, абяцалі даць. Мусіць, пра гэта ён i ўспомніў. Пачакайце „ЛіМа”. З ix ты, ведаеш, здаецца, адзін той, які я апошнім часам даслаў табе. Іншае — я ўспомніў вершы старыя (яны валяюцца дома недзе) i так-сяк ix узнавіў — не ўсе, імі я не задаволены, але проста хацелася абазвацца неяк, а тваю падборку (заўваж, тваю) я не хацеў разбураць: паглядзім, што зробіць з ёю Вялюгін.

Чакайце „ЛіМа”.

Рэцэнзіі мае ніяк не робяцца. Адбіў усялякую ахвоту К., а можа, раззлуюся i напішу. Цьфу! Перасілю цябе. У „ЛіМе” таксама абяцаў не­шта пра Р., бо прасілі. Таксама цяжка будзе пісаць. I прасілі яшчэ ў мяне ўспаміны, сюды даслалі — Броўчыха i сястра Еўдакіі Лось. Напісаць можна было б, але час... Усе мае (амаль усе — бо не паверш) кволыя літздольнасці i скупыя вольныя хвіліны забіраеш ты — i я рады гэтаму, нягледзячы на тое, што Адэсай ты шкрабанула-такі (не назнарок?) мне па сэрцы. Але я цярплю, хоць адразу ўспомнілася i як ты хацела мяне сплавіць „пейзанцы”.

I гэта я так гавару пра справы!

Ну добра, будзем пра справы.

Вялюгіну паспрабую напісаць — толькі куды, у рэдакцыю?

Хатняга адрасу я не помню. Прышлі.

Вадзіму (Вадзім Браніслававіч Спрынчан — паэт, на тую пару рэдактар аддзела паэзіі выдавецтва „Мастацкая Аппаратура”) пра мяне напамінай. <... >

Івашчанка твой ліст атрымаў — задаволены Калі дазволіш, папрыспешваю яго. Наогул яму памажы.

Вось, слухай: хачу я, калі выберуся адсюль, уцячы у Масковію. Бачу, што фальварка ў нас не агораецца, застаецца нам адной перапіскай жыць i паважацца на адлегласці. Жаніцца там не буду, але, як Крупенька [Яўген Крупенька — паэт], у прымы мо дзе прыстану. Як ты думаеш, ці возьмуць?

Во што такое старасць!

Што табе напісаць яшчэ? Адчуваю, што я нешта сёння „перастарэкаўся”, як кажа Брыль. A пісаць стаў, як У., — ці адчуваеш? Я ўсё ж, як ні кажы, „в затворах”, а ён, У., ля афіцыянтак у Саюзе крэкча i аблізваецца, як памаўзлівы кот, з Bs. праблемы адзюльтэра сучаснага па дзве гадзіны ў дзень на праходках ранішніх i вячэрніх вырашае, дык хіба яму „перастарэкацца” можна — скажы? Гэта мне ўжо хутчэй даравальна, хоць, праўда, недаравальна, як У., пісаць.

Лепш ужо зусім не пісаць, што я i раблю — не без поспеху.

Спытай у акына Шаха [Шахавец Уладзімір Міхайлавіч — празаік, на тую пару загадчык рэдакцыі перавыданняў у выдавецтве „Мастац­кая літаратура”], з чаго (ці з каго?) яны мяне збіраюцца маляваць (для кніжкі, калі тое будзе). А то я сапраўды ім здымак адсюль прышлю: валасы нам 2 см дазваляюць, кляйма на ілбе няма, ноздры не вырваныя, а гольф я ў каго-небудзь, хто на волю будзе ісці, на 5 хвілін, каб сфатаграфавацца, пазычу.

А ты здагадвайся, да чаго я ўсё гэта вяду i на што „намякоўваю”.

Бывай. Міхась. 12.VI.82”.

Рэцэнзіі Міхась Лявонцьевіч так i не напісаў. Не перасільваў сябе, не высільваўся. Ахоўваў усё ж перш-наперш „права быць самім сабой”. A чэхаўскае „кукарэканне” згадвалася нездарма, вядома. Былі, мабыць, асабістыя падставы меркаванні тыя мець. Але хто ж з вялікіх так ці інакш не „кукарэкнуў”? І ці быў выключэннем Міхась Стральцоў? Але зноў жа, згадаю яшчэ раз — жонка ці каханка талента — гэ­та таксама талент. Некалі не чуць, не бачыць, не ўмець слова вымавіць. Некалі — чуць тое, што не было прамоўлена, бачыць тое, чаго не было, мовіць словы, калі вусны сцятыя крыўдай i няўладзіцай. У Міхася Стральцова таксама была свая чалавечая гісторыя, свае, так бы мовіць, „вытворныя множнасці”, свая непаўторнасць выпадкаў i фактаў. І зямны шлях ужо перакінуўся на другую палавіну — для Стральцова да крыўднага малую палавіну... Хаця ён разумеў гэта i не меў ахвоты разумець. Ён быў паэтам... Ён марыў пра Вялікае Каханне i не страціў надзеі на яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Ала Сямёнава читать все книги автора по порядку

Ала Сямёнава - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Бэзавы попел отзывы


Отзывы читателей о книге Бэзавы попел, автор: Ала Сямёнава. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий