Даўняе, незабыўнае... - Вячаслаў АДАМЧЫК
- Название:Вячаслаў АДАМЧЫК
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Даўняе, незабыўнае... - Вячаслаў АДАМЧЫК краткое содержание
Вячаслаў АДАМЧЫК - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Вячаслаў АДАМЧЫК
ДАЎНЯЕ, НЕЗАБЫЎНАЕ...
Апавяданне
Навагрудчына—зацішнь! куток майго маленства. Тут я гадаваўся i рос, Тут наша Бярозаўка, невялікая вёсачка за густым сасняком i рэдкім бярэзнікам. Адсюль я выходзіў у свет І сюды-ж не раз вяртаўся з далёкіх дарог. Сам я з польскай сям’і. Бацька мой, родам недзе з-пад Ломжы, зрушаны з месца яшчэ ў часы імперыялістычнай вайны, знайшоу сабе прытулак у Бярозаўцы, прыстаўшы ў прымы да бяздзетнае ўдавы. 3 ім разам у няродную хату сваім яшчэ няпэўным дзіцячым крокам прытупаў i я, Даглядаць мяне не было каму. Маці чужая, а бацька—чалавек пануры, скупы на літасць i ласку. I рос я сам па сабе, як гарох пры дарозе,—хто не ідзе, той і ушчыпне,
Мачыха, жанчына хваравітая, трывала нядоўга; аднаго году на прадвесні яе вынеслі за вёску пад дубовы крыж.
Бацька, страціўшы на суды немалыя сродкі, нічога не дасягнуў—невялікі, у тры гектары, клін поля ўсё-ж такі адсудзілі крэўныя мачыхі. Па законах таго часу мы не мелі права на спадчыну. За гэтымі судамі бацька абнядужаў, да яго, ужо нездаровага, прыкінуліся сухоты i ён памёр.
Я застаўся адзін. Мне ішоў дзевятнаццаты год. I вось у тыя маладыя гады мне палюбілася Зоня, палюбілася шчыра i моцна.
Я ўпадабаў яе з першай стрэчы. Гэтая стрэча мне помніцца добра, на ўсё жыццё.
Падвечар увайшоў я ў сыраватую і цвілую кухню Сідара Сіўтука згоджвацца на малацьбу. Іншага шляху, акрамя заработкаў па суседзях, тады, пасля смерці бацькі, я прыду» маць не мог. Яшчэ з-за парогу я кінуў у хату «добры вечар», толькі на мой голас ніхто не азваўся. Мне здалося, што дома нікога няма, І я памкнуўся выйсці назад. Але на печы заварушыўся кажух, з-за коміна высунулася лысая галава Сідара, багатага i скупога гаспадара ў нашым сяле,
— Гэта ты, Уладак? То праходзь далей ды садзіся. Я-ж так! чую сабе, што нехта рыпнуў дзвярмі.
Крэкчучы і стогнучы, шчуплы Сіўтук злез з печы, усунуў ногі ў старыя боты, падцягнуў вышэй кужэльныя порткі (у хаце ён, відаць, аціраўся ў сподніх) і загаварыў зноў:
— Кажаш, пахаваў бацьку,
— Ага...
— Ды яно так на свеце. Голад у вайну ды вось гэтыя суды нябось падарвалі здароўе. А што, многа чалавеку трэба... I мачыха, вечны пакой...
Я маўчаў, не адгаварваўся. Разглядаў запылены абраз у цёмным покуце і думаў аб сваім: думаў аб неспадзяванай смерці бацькі, думаў аб тым, што давядзецца хадзіць па свеце, бадзяцца па людзях.
На двары сшарэла, у кухні зрабілася цёмна. Сіўтук змоўк, цяжка соп. Было чуваць яшчэ, як недзе за печчу шамацелі прусакі. Каля печы хадзіў памаўзлівы кот. У прыцемках вочы яго блішчэлі. Ён палез у памялешнік, нешта адтуль выцягнуў і, мармычучы, пачаў есці.
— Ых, каб ты здох, няма на цябе смерці. Гэта-ж жуе нешта.
Сіўтук схапіў з акна мокрую анучу і папусціў у ката. Той з кухні шмыгануў на хату, a Сідар, супакоіўшыся, зноў пасунуўся на печ. Пасля гэтага на кухні зрабілася невыносна ціха. За парогам у сенцах нехта лёгка затупаў, але замарудзіў, шукаючы клямку, Дзверы скрыпнулі, і дзявочы голас пачуўся са смехам:
— Скажы, і клямкі не знайшла...
Дзяўчына засмяялася ад душы, лагодна, наспех атрэсла з хусткі мокры снег, дастала з коміна карабок запалак, запаліла лямпу і, ужо выціраючы шкло, упікнула старога:
— Чаму-ж без агню сядзіш?
— Яшчэ відно, нашто лішне газу псаваць,— агрызнуўся з печы Сідар.
«Скупы які,—падумаў я сам сабе,—з ім не ўжывеш».
Вешаючы над сталом лямпу, дзяўчына заў~ важыла мяне.
— А хто-ж гэта яшчэ?..—Але пазнала;—Уладак! Прытаіўся, а я і не бачу.
Яна пайшла на хату, скінула жакет, зняла з галавы белую вязаную хустку і вярнулася ў кухню, расчырванелая пасля марозу.
Гаварылі, што сіўтукова дачка Зоня ўся ўдалася ў нябожчыцу маці, некалі самую прыгожую дзяўчыну на сяле. Цяпер, седзячы ў іх хаце, я прыпомніў i гутарку на вёсцы, i разам з тым свая нейкая цікавасць прымусіла мяне прыгледзецца да гэтае дзяўчыны.
Цьмяны агеньчык лямпы скупа асвятляў яе постаць. I сапраўды Зоня была прыгожая: чарнявая, не так высокая, але стройная I пад свой тонкі стан здавалася рослай. Яе вочы з дзіцячай неразважнасцю i неяк ужо з дарослай строгасцю глядзелі на мяне,
3 кухні на хату Зоня перанесла лямпу, i хатняя шырыня ўвабрала яе скупое святло, У далёкіх кутках густа асеў змрок. На беляную столь, на сцены, на шэрую нефарбаваную падлогу легла скупая відната,
На сцяне, у фанернай скрыначцы, цікаў гадзіннік. Быў ён куплены дзеля фасону. Стары заўсёды спадзяваўся на пеўня—клаўся позна спаць, а ўставаў рана і заўсёды ўпару.
Мы селі з Зоняй на шырокай лаве, дзе пазней ужо сядзелі разам, як блізкія, і вельмі блізка. Мы разгаварыліся, ды нас перабіў Сіўтук, высунуўшы з кухні даўгаваты, пануры твар:
— От сядзіш, паслала-б хлопцу,
Яна не адгаварвалася. У валёнках на босую нагу i, здаецца, не датыкаючыся імі да падлогі, лёгка выбегла з хаты.
— Мо' ляжаш?—Сіўтук прытупаў да мяне.— Зранку малаціць-жа...
Я не ведаў, што сказаць яму: ці адмаўляцца, ці згадзіцца. «Тут не адпачнеш, успора яшчэ да свету»,—падумаў сабе, але сказаў інакш.
— Ды буду спаць.
Ён засмяяўся, задаволены і, мусіць, рады сваім смехам, заварушыў шчуплымі плячмі.
— Г этак-жа м.
Памаўчаў трохі і запытаў потым:
— Куды-ж ад мяне падавацца думаеш? Яно каб была свая зямля, дык, пэўна, калупаўся-б пры доме.
Што я, не ведаючы пра свой лёс, мог адказаць Сіўтуку?
— А хто яго ведае...—і толькі.
— То я скажу,—забубніў ён,—як сабе хочаш, справа твая, ад самога залежыць. Я чалавек такі, калі што якое, то з платаю не пакрыўджу. Ды што гаварыць, некалі спамянеш. Вось, пакуль што да чаго, папрацаваў-бы ў мяне з годзік, а там яно відаць будзе. Ведаеш, занядужаў я, не тыя рукі да работы, цяжка, а зямлі яно належны выраб дай. А ўдвох, нябось, управіліся-б...
Выйсця другога для мяне не было, i я мусіў падацца на не вельмі салодкі батрацкі хлеб.
Зоня прынесла куль свежае жытняе саломы, дастала са свайго куфра здатную дзяругу-пе~ рабіранку ў трыццаць два пруты з прыгожым узорам, можа яшчэ памятку рупнага дзявоцтва свае маці, i мякка выслала мне на падлозе.
Мы клаліся спаць. Патушыўшы лямпу, гаспадар пасунуўся на гарачую печ. Там ён шчыра адгаварваў нанач штодзённую малітву: «Крыжам пасцялюся, крыжам апрануся, з панам Язусам спаць кладуся». Дробным гарохам сыпаліся на хату яго набожныя словы.
У вокнах сінела зімовая ноч, патрэскваў на двары частакол ад марозу, а тут, у хаце, усё так-жа мерна i зычна цікаў гадзіннік. Даўно ўжо выказаў горкі жаль і вымаліў збавенне і апеку ў літасцівага бога і пасвістваў носам стары Сіўтук. Уклалася на ложку Зоня. А я ўсё варочаўся з боку на бок і ніяк не мог заснуць. Можа гэта ад таго, што трапіў на новае месца, у чужую хату, і з непрывычкі адчуваў сарамлівасць i няёмкасць, а можа ад таго, што на падлозе было не так цёпла i я не адагрэўся: праз дзяругу мяне даймаў холад. Але не, тут было нешта другое, нешта такое зусім іншае. Калі я паварушыўся, нацягваючы да самага падбародка дзяругу, відаць, вельмі зашамацела салома, бо мяне аклікнула Зоня.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: