Бычковский Алесь - Прапаведнікі смерці
- Название:Прапаведнікі смерці
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Бычковский Алесь - Прапаведнікі смерці краткое содержание
Прапаведнікі смерці - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Вітаю шаноўнае спадарства! — Ігрыва распачала Карына. — Як справы творчыя?
— Прывітанне! Ідуць поўным ходам. Ты нечакана знікла ў апошні раз. Не дужа сціпла з майго боку, але я сумаваў.
— Пра што ты марыш, Славамір?
— Задумваюся апошнім часам пра сур’ёзную літаратурную працу. Каб была толькі мая. Каб без дзядзькі, які стаіць за спінаю і за свае грошы дыктуе, што пісаць. Надакучыла літаратурная прастытуцыя. Прабач.
— Чаму не пішаш тое, што хочаш?
— Гэта не прынясе тых грошай, якія я маю цяпер.
— Зразумела. Не страшна, з-за грошай сябе губляеш?
— Так. Адсоўваю мару, якая рвецца на паперу, прашу яе крыху пачакаць... Але ёсць рызыка потым забыцца на яе, а пасля і на сябе самога.
— Хто прыдумляе сюжэты для тваіх баевікоў?
— Літкансультант акрэслівае канву аповеду. Я маю магчымасць фантазіраваць не адхіляючыся ад асноўнага сюжэта. Гэта ж заказ.
— А што ты робіш з тым, што падабаецца асабіста табе?
— Падабаецца вось з табою перапісвацца. Мы быццам даўно знаёмыя размаўляем, — адказаў ён.
— Дзіўна. Я адчуваю тое ж. Мо ў папярэднім жыцці сустракаліся? Ты верыш у рэінкарнацыю?— Не, не веру. Такімі тэорыямі могуць захапляцца толькі хворыя людзі.
«Можа, я і сам хворы, альбо псіх, які апісвае забойствы з такімі падрабязна-
сцямі, быццам сам рабіў тое неаднойчы і ведае ўсе асаблівасці?» — злавіў сябе на думцы Славамір.
— Не спяшайся з высновамі. Скептыкі ж дэкламуюць: «Сумнявайся!». Можа, і праўда дзе бачыліся... — напісала Карына. — Калі адысці ад рэальнасці і даць нырца ў філасофію, дык хто скажа, што нашы душы не сутыкаліся ў часе і прасторы? Гэта не спасцігнуць розумам, але ж хто і як давядзе, што такое немагчыма? Гэта як вера ў Бога. Нельга задаваць шмат пытанняў і шукаць адказы, якія б не супярэчылі сэнсу і адпавядалі законам фізікі. Тут альбо прымаеш усё на веру, альбо не.
— Ты маеш рацыю. Тут трэба верыць. Логіку адключыць і проста верыць. Фама Аквінскі напісаў працу, у якой прывёў пяць жалезных досведаў існавання Бога, а потом сам жа іх аспрэчыў, даказаўшы, што Бога няма.
— Усе геніі — вар’яты. Цікава было б у гэтага разумніка даведацца, сам ён у якія свае довады больш верыць.
Славаміру не хацелася заканчваць размову. З новай сяброўкай ён абменьваўся ўражаннямі пра кіно, мастацтва, распавядаў пра захапленні, пачуцці, уласныя густы. Яны фліртавалі бясконца доўга. Адносіны з многімі дзяўчатамі раней абмяжоўваліся нейкімі стандартамі: дзе ты працуеш, дзе вучыўся, колькі зарабляеш... Як бяздарна пачыналіся такія знаёмствы, так яны і заканчваліся. Карына ж уяўляла сабою рэдкаснае спалучэнне жаноцкай прыгажосці і інтэлектуальнай неабмежаванасці. Славамір так захапіўся ліставаннем, што не заўважыў як мінула палова ночы і наблізіўся золак. Калі ён адарваўся ад камп’ютара, пераканаўся: новае знаёмства — усур’ёз і надоўга. Спаць не хацелася.
Побач з клавіятурай ляжала візітоўка з надпісам: «Славамір, майстра стварэння вобразаў і душэўнага спакою».
Пасля дзвюх гадзін творчых пакут Славамір паснедаў, выпіў чарговую дозу «допінгу» і вырашыў выйсці на шпацыр. Ногі вялі ў кніжную краму за вуглом.
***
Апошні раз Славамір быў тут амаль паўгода таму. Ніякіх змен. Кнігарня па-ранейшаму актыўна супраціўлялася сучаснасці і, па дамоўленасці з мясцовымі чыноўнікамі, здолела захаваць да нашага часу трывалыя прыкметы «савецкасці». Важкія дзверы на магутнай спружыне, з’едзенай месцамі іржою, трэба было добра пацягнуць на сябе, каб яны дазволілі ўвайсці ў скарбніцу мудрасці. Два вялікія пыльныя плафоны пад столлю маглі б расказаць пра веліч былой эпохі. Шэрыя кніжныя паліцы і змучаная часам зеленаватая плітка на падлозе не спрыялі развіццю тонкага эстэтычнага густу.
Быў пачатак дзявятай гадзіны раніцы. Народу ў кнігарні мала: чалавекі чатыры, і тыя па розных кутках. Прадавец, маладая дзяўчына, сумавала. Прыгледзеўшыся, Славамір пазнаў у ёй Анжэлу. Уцячы незаўважаным не атрымалася: Анжэла ўзняла вочы і, пазнаўшы сябра, усміхнулася. Славамір падышоў да прылаўка.
— Прывітанне. Адпусціў цябе інтэрнэт пагуляць?
— Я не ведаў, што ты тут працуеш.
— А ты наогул мала што пра мяне ведаеш. Я з радасцю раскажу пра сябе. Калі пажадаеш...
— Анжэла, не пачынай зноў! Я ж казаў: люблю адзіноту. Я не гатовы да сур’ёзных адносін. Калі ты крыўдуеш за тую нашу сустрэчу — дык прабач. Ты прывабная жанчына, я не змог стрымацца, яшчэ і шампанскае.
— Ага, дык усяму віною шампанскае?
— Не, проста я не саспеў для жаніцьбы.
— А для сексу і забаўкі саспеў?
— Давай не будзем больш пра гэта.
— А пра што будзем?
— Што ёсць пачытаць з навінак?
— Вось, калі ласка, новы дэтэктыў «Забойства на колах».
Вочы Славаміра набрынялі сусветным смуткам.
— Забойная рэч, — спяшалася спіхнуць тавар Анжэла.
— Ведаю.
— Паспеў ужо прачытаць? — здзівілася яна.
— Я сам напісаў гэта.
— Напісаў? — не надта здзівіўшыся, як падало ся Славаміру, запытала Анжэла. — Але якім чынам?
— Звычайным. Сеў за камп’ютар і адбарабаніў патрэбны аб’ём. Я — літаратурны негр.
— Канешне, схаваўся за псеўданімам, і не пазнаць зорку! Ці ж магла я падумаць, што пісьменнік Артур W. — гэта мой нядаўні палюбоўнічак! — з густым сарказмам прамовіла Анжэла. — Вось жа гонар мне выдаўся!
Славаміра зноў перасмыкнула ад пошласці. У думках ён зарокся хадзіць у гэтую краму.
— Не думала, што часам гасцюю ў сапраўднага пісьменніка! — працягвала экзекуцыю Анжэла.
— Пісьменнік лепш мёртвы, чым жывы. І лепш за ўсё, калі мёртвы гадоў пяцьдзясят, і без нашчадкаў, — патлумачыў Славамір. — Тады не дзейнічае закон аўтарскага права, і яго можна выдаваць каму і дзе заўгодна.
— Што ты пішаш увогуле?
— Вырабляю на заказ баевікі рознага кшталту, у асноўным фантастычныя.
— Мушу цябе пахваліць. Твой дэтэктыў неблагі і разыходзіцца на «ўра». Мае віншаванні, творца!
Славамір маўчаў. «Зорная» хвароба даймала яго паўтара года таму. Цяпер ад былога самазахаплення амаль нічога не засталося. Ён прывык, што яго опусы карыстаюцца поспехам. Іначай Фокін даўно б разарваў з ім кантракт. Цяпер прыйшоў час, калі хацелася пісаць сваё і друкавацца пад сапраўдным прозвішчам.
— Чым мусіш заняцца сёння вечарам? — перапыніла маўчанне Анжэла.
— Не ведаю.
— Запрасі жанчыну ў кафэ.
— Прабач, у другі раз.
На гэтым размова абарвалася.
Славамір аглядаў паліцу за паліцай. Прыгожыя, каляровыя, бліскучыя вокладкі.
Усе настолькі розныя, непадобныя, але, лічы, з аднолькавым начыннем. Гэта як піва. якое разліваюць па розных бутэльках, але з адной бочкі.
Кніжка, што прыцягнула ўвагу літаратара, не паходзіла на астатнія. Нязграбная чорная вокладка, адсутнасць усялякіх малюнкаў, аўтар не ўказваецца, выцвілым залатым цісненнем значыцца: «Сусветныя таямніцы». Славамір зняў фаліянт з палі цы і ўзважыў у руцэ, цягнула старонак на шэсцьсот-семсот. Праверка пацвердзіла высновы. Прагартаў, выхапіў позіркам некалькі перакуленых зорак, надпісаў на іўрыце. Вельмі хутка зразумеў, якога кшталту трапіўся тавар. Захацелася вярнуць кнігу на месца і вымыць рукі. «Не хапала мне яшчэ ўлезці ў акультызм, палай ён агнём». Але на вочы патрапіла старонка з назвай «Як пазбавіць ад алкагалізму іншага чалавека». Славамір адразу прыгадаў суседку і паглыбіўся ў чытанне. Спачатку ўсё падалося недарэчным жартам, але нешта ўкалола, і ён рушыў разам з «Суветнымі таямніцамі» да касы.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: