Дар'я Ермашкевіч - Сола
- Название:Сола
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Дар'я Ермашкевіч - Сола краткое содержание
Сола - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Ніколькі. Я адзін такі.
— Чаму? І што здарылася з Робертам?
— Я сам падтрымліваю сябе, увесь час удасканальваю форму і напаўненне... Думаю, табе трэба сёе-тое ведаць. Пасля таго дня, калі Роберт сказаў што твой час прыпыніўся, мне было дадзена заданне распрацаваць лекі, якія маглі б дапамагчы не толькі табе, але і іншым людзям. Тады ж Роберт і члены праектнай каманды «Сола» наладжвалі праграмы і ўвесь час дапрацоўвалі мяне. Роберт верыў да апошняга, што мы ўжо блізка.
Разам мы стварылі сістэму, якая дазваляла мне канструяваць штучныя целы любых форм і памераў. Спачатку я скапіраваў дадзеныя пра ўсіх выбітных людзей — іх медыцынскія карты, біяграфіі, працы. Я мадэляваў, намагаўся зразумець іх і ўзнавіць не толькі вобраз, але і іх душу, як вы гэта называеце. Так я навучыўся капіраваць людзей, ствараць для іх новыя формы. Гэта магло стаць альтэрнатывай лекаў, якія Роберт так доўга шукаў для цябе. Бо ці не гэта ёсць бессмяротнасць? Я мог стварыць новае цела, дакладна такое ж, як тваё, скапіраваць твой вобраз да самых дробных дэталей, і ты была б жывая.
Але Роберт не пагадзіўся, бо не падзяляў захаплення іншых членаў каманды. Ён лічыў, што нават калі я ствару ідэнтычную копію, яна ніколі не стане табой. Гэта будзе толькі копія. У яе не будзе душы.
Таму мне даводзілася працягваць працу над лекамі, але я ўсё яшчэ сканіраваў жывых людзей, навукоўцаў, даследчыкаў, палітыкаў, эканамістаў, лінгвістаў, гісторыкаў, людзей мастацтва, геніяў і звычайных гараджан. Раён за раёнам, горад за горадам. Краіны, канты ненты. Пакуль я не ўзнавіў віртуальную мадэль усяго свету. Калі ў мяне было дастаткова дадзеных, я мог канструяваць асобы сам, не толькі выкарыстоўваючы ўжо існуючыя мадэлі змешваючы іх часткі, але і фарміруючы новыя вобразы. Гэта быў прарыў.
— Але штосьці здарылася?
— Праз сем год пачалася вайна. Палітычны канфлікт паміж трыма звышдзяржавамі свету. Роберт вырашыў перавезці мяне ў бяспечнае месца, каб я мог у тайне працягваць працу над лекамі. Для яго гэта заўсёды заставалася прыярытэтам. Я думаю, ён прадугледж ваў такі варыянт раней, таму мы адшукалі выспу ў Ціхім акіяне. Да таго часу маё развіццё дасягнула дастаткова высокага ўзроўню, я пабудаваў бар’ер вакол выспы, і ніхто не мог пабачыць нас альбо заўважыць праз радар. На жаль, я таксама не мог падтрымліваць сувязь з астатнім светам, каб не раскрыць нашага месцазнаходжання.
Яны прынялі рашэнне перавезці цябе туды ж, і ўвесь гэты час я працягваў падтрым ліваць працаздольнасць тваёй камеры. Я павінен быў чакаць Роберта і дапусціць на выспу толькі яго.
Праз год я скончыў працу над лекамі. Верагоднасць поспеху лячэння склала 99,9 працэнтаў. Заставалася дачакацца бацьку, і тады мая шматгадовая праца была б завершана. Мне падавалася, што я быў шчаслівым, калі б пабачыў яго ў момант твайго абуджэння. Ці не гэта было галоўнай мэтай майго існавання?
Але ён не вярнуўся. Замест яго прыляцеў доктар Шэрмер. Ён назваў код, які быў вядомы толькі Роберту, і я ўпусціў яго.
Шэрмер распавёў мне пра тое, што здарылася за гэты час, а таксама пра тое, што ў бар’еры больш не было сэнсу, і я мог прыбраць яго, каб пераканацца ў дакладнасці яго слоў.
Пасля глабальнай экалагічнай катастрофы, якая ішла ўслед за прымяненнем зброі новага пакалення, па ўсім свеце адбыліся незваротныя змяненні прыродных комплексаў што спрычынілася да масавай гібелі жывых істот і, у прыватнасці, людзей.
Доктар прапанаваў мне сваю дапамогу ў тым, каб узнавіць чалавецтва і захаваць хаця б частку лакальных экалагічных сістэм.
— І гэта ўсё, што засталося?
Экраны перасталі мільгаць і склаліся ў цэласную выяву горада.
— Г эта ўсё, што я ўзнавіў.
— А ўсе гэтыя людзі, жыхары горада. сапраўдныя?
— Канешне, сапраўдныя. Гэта біяробаты. Яны дакладна як сапраўдныя людзі, толькі нашмат лепшыя. Я не дапушчу, каб тое, што адбылося, паўтарылася. Чаму ты плачаш?
— Што здарылася з Робертам?
— Цэнтр, як і цэлы рэгіён, дзе ён размяшчаўся, быў знішчаны падчас вайны. Роберт быў у будынку, калі той выбухнуў. Я не думаю, што ён пакутаваў: хутчэй за ўсё, гэта адбылося імгненна.
Сюзан праглынула камяк у горле і адкінула галаву, каб спыніць слёзы.
— А доктар Шэрмер?
— Я не паспеў узнавіць сістэму да таго моманту, як. Нейкі час я быў адзінай жывой істотай на Зямлі. Але цяпер усё па-іншаму. Прашу цябе, не плач, матулечка.
— Не называй мяне так.
— Але гэта праўда. Азірніся вакол. Ты мела рацыю. У гэты дзень вы стварылі тое, што змяніла ўвесь свет. Разам мы стварылі ідэальную рэальнасць. Глядзі, — карцінкі на экранах пачалі змяняцца вобразамі з розных частак свету. — Больш няма войнаў, голаду, хвароб. Усе людзі ведаюць сваё месца. Яны шчаслівыя.
— Яны не людзі.
— Часткова, так. Аднак не трэба ім пра гэта казаць, — Сола злёгку ўсміхнуўся краёчкамі вуснаў.
— Яны бессмяротныя?
— Не. Я ствараю іх целы на абмежаваны тэрмін, потым я зноўку іх перапрацоўваю і ствараю новыя. Новыя формы, новае напаўненне. Яны развіваюцца і дапамагаюць развівацца сістэме. Хіба гэта не ідэальна?
— Ты ўсё вызначаеш загадзя? Іх жыццё, учынкі?
— Не. Частку параметраў я не задаю, яны атрымліваюцца выпадкова. Г эта гарантуе тое, што сістэма будзе працягваць развівацца і ўдасканальваць сябе.
— А як жа душа?
Сола загадкава ўсміхнуўся, экраны ў сценах зноўку засвяціліся.
— Не думаю, што магу адказаць на гэтае пытанне. Але хіба ты можаш вызначыць, што ў жыхароў горада альбо ў мяне яе няма?
Сюзан апусціла вочы.
— Чаму ты пабудзіў мяне толькі цяпер, калі мінула столькі часу?
— Я хацеў упэўніцца, што сістэма дасягнула таго ўзроўню сталасці, калі ў мяне не ўзнікае бяспекі збою. Я хацеў быць упэўненым, што гэты свет дастаткова харошы, каб зрабіць цябе шчаслівай, ма... Сюзан. Але ты нешчаслівая. Гэта з-за хваробы? Я магу вылечыць цябе. Альбо магу стварыць для цябе новую форму. Ты зробішся адной з нас. Усё, што пажадаеш. Я нават...
Рысы Сола пачалі мяняцца, скулы злёгку прыўзняліся, твар выцягнуўся, валасы афарбаваліся ў руды колер і падоўжыліся, вочы пацямнелі, белы касцюм пераўтварыўся ў сіні швэдар і джынсы.
— Ах, — Сюзан заціснула рот далонямі.
Насупраць яе сядзеў Роберт, такі, якім яна помніла яго ў той дзень, іх апошні дзень разам.
— Я магу ўзнавіць яго для цябе, — нават голас быў ідэальны. — Толькі скажы, чаго ты хочаш.
— Не трэба. Вярні назад сваю знешнасць. Прашу цябе.
— Добра, толькі не плач, калі ласка.
У грудзях сціскаўся камяк, ёй хацелася вярнуцца ў той дзень, адмяніць працэдуру і застацца ў сваім часе. Няхай гэта было б нядоўгае, але шчаслівае жыццё.
«Апошні чалавек на Зямлі», — гэтая думка гучала ў яе галаве як рэха ад гонга, перашкаджаючы разважаць цвяроза.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: