Дар'я Ермашкевіч - Сола
- Название:Сола
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Дар'я Ермашкевіч - Сола краткое содержание
Сола - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Даря ЕРМАШКЕВЧ
СОЛА
***
— Сюзан, вы мяне чуеце? Вы разумееце, дзе вы?
Жанчына расплюшчыла вочы і прыжмурылася ад яркага святла. Штосьці пайшло не так? У іх не атрымалася. Прайшло яшчэ занадта мала часу.
— Дзе Роберт, доктар Шэрмер? Божа, галава такая цяжкая.
— Сюзан, паглядзіце на мяне, калі ласка.
— Добра-добра, толькі не крычыце так. Праз вас яшчэ больш звініць у вушах.
Незнаёмая брунетка з акруглым тварам і пухлымі шчокамі сядзела на краі ложка.
Кароткія непаслухмяныя кудзеркі ўпрыгожваў смешны белы каптур, які знешне нагадваў развараны пельмень.
— Дзе мой муж? Чаму вы тут? Гэта ён павінен быць побач, калі я прачнуся.
— Ой, не-не, Сюзан, калі ласка, не ўставайце. Вы яшчэ недастаткова моцная для гэтага. Вось так. Зараз. Я пастаўлю іншы рэжым, — яна пацягнулася да ўзгалоўя ложка, раздаўся нягучны сігнал, і палова матраца злёгку прыўзнялася. — Вось так, цяпер вы можаце сядзець.
Твар незнаёмкі перастаў расплывацца перад вачыма, яна аказалася крыху старэйшай, чым першапачаткова падумала Сюзан.
— Мяне завуць Патрыцыя, я малодшая наглядчыца. Прыглядаю за вамі, пакуль вы знаходзіцеся на рэабілітацыі ў цэнтры Хойцінка.
Патрыцыя гаварыла, а Сюзан уважліва аглядала пакой. Гэта было невялікае, незнаёмае ёй памяшканне. Няўжо сапраўды атрымалася? Гэта будучыня? Унутры пацяплела ад гэтай думкі, і яна ўсміхнулася.
— Дзе Роберт Тэмінг? Гэта мой муж, ён павінен быць тут.
— Мне вельмі шкада, але я нічога не ведаю пра гэта. Вы толькі не хвалюйцеся. Я зараз схаджу і абавязкова пра ўсё даведаюся ў старшай наглядчыцы. А пакуль сядзьце, калі ласка, роўна. Вось так.
Сюзан раззлавалася: якая бесталковая медсястра. Гады ідуць, а людзі не змяняюцца. Дзе ж сам Роберт? Ён не мог быць такім занятым, каб прапусціць яе абуджэнне. Не, ён дакладна чакае яе ў калідоры альбо адышоў у прыбіральню і зараз вернецца. Канешне, ён тут, ён не кінуў яе. Так, самыя важныя моманты здараюцца нечакана.
— Патрыцыя?
— Так, Сюзан?
— Я толькі хацела запытацца... Які цяпер год?
— 2180. 18 ліпеня. Не сумуйце, я зараз.
Сюзан сціснула ў руках край коўдры, пакуль костачкі пальцаў не збялелі. Яна адвярнулася і ўтаропілася ў акно, назіраючы за тым, як злёгку варушацца на ветры вытанчаныя гардзіны. Добра, што ў пакоі нікога не было. Яна адчула ў горле непрыемны камяк.
Зразумела, медсястра нічога не ведала пра Роберта. Ён не існаваў ужо не адзін дзясятак год. Сюзан раптам адчула сябе жахліва самотнай. Быццам яна засталася адна не толькі ў гэтым пустым малюсенькім пакоі, але і ва ўсім свеце.
— Чаму так доўга? — прамовіла яна скрозь слёзы.
***
4 жніўня. Ішоў моцны дождж. Сюзан апранулася і паснедала. З рэчаў збіраць ёй не было чаго, таму, чакаючы з’яўлення наглядчыцы, яна прыадчыніла акно, якое выходзіла ў прыўкрасны зялёны сад, што атачаў увесь цэнтр. Разныя лаўкі, акуратныя ўтульныя альтанкі, звілістыя дарожкі панамакалі ад залевы, але ўсё адно не згубілі сваёй прыгажосці і вытанчанасці. Цудоўны парк. Менавіта такі яны з Робертам марылі калі-небудзь закласці вакол невялікага ўтульнага доміка, дзе яны маглі б жыць, стварыць сям’ю. і быць шчаслівымі. Пахла свежасцю і вільготнай зямлёй.
— Сюзан, вы прастудзіцеся.
— Мне зусім не холадна.
— І ўсё ж такі я зачыню: не хачу, каб вы захварэлі акурат перад выпіскай, — Патрыцыя ўсміхнулася. Сёння яна выглядала вельмі акуратна, нават каптур не так моцна нагадваў пельмень, як звычайна. — У мяне цудоўныя навіны. Да вас госці. Усе дакументы на выпіску ўжо гатовыя, таму, — яна змахнула са шчакі слязу, — я прыйшла развітацца, пакуль вы яшчэ тут.
Наглядчыца моцна абняла яе. Ад Патрыцыі пахла парфумай. «Леманграс», — здагадалася жанчына і з ветлівасці папляскала расчуленую жанчыну па спіне.
— Добры дзень, Сюзан. Рада бачыць, што вы ў добрым здароўі.
Голас належаў жанчыне, якая ўвайшла ў пакой. Сюзан прынялася ўважліва вывучаць яе. Дама была ва ўзросце, хаця на яе вузкім твары практычна не было зморшчын. Кароткія светлыя валасы былі акуратна ўкладзены, касметыка толькі хавала недахопы скуры і злёгку падкрэслівала незвычайны разрэз вачэй. Па-над элегантным строгім касцюмам быў накінуты белы халат. Яе знешнасць і тое, як яна трымалася, выдавала ўладную асобу, звыклую да таго, каб глядзець на іншых пагардліва.
— Дзякую за цудоўную працу, Патрыцыя.
Наглядчыца кіўнула.
— Сюзан, дазвольце прадставіць: Катрын Гроэн — міністр аховы здароўя.
Уладная жанчына шырока ўсміхнулася, працягнула тонкую руку і моцна сціснула
далонь Сюзан.
— Рада нарэшце пазнаёміцца з вамі.
***
Насуперак чаканням, яны накіраваліся не да выхада, а на дах будынка, дзе іх чакаў невялікі самалёт.
У салоне было даволі ўтульна. Сюзан уладкавалася на адной з дзвюх чырвоных кана-пак, пакуль Катрын Гроэн гутарыла з кімсьці са сваіх людзей. Шторы на вокнах аўтаматыч-на апусціліся ўніз: мабыць, цяпер яны пачнуць набіраць разгон.
— Хочаце выпіць? — прапанавала міністр, паставіўшы на столік паміж імі бутэльку і два келіхі.
Сюзан задумліва кіўнула, і жанчына лёгкімі рухамі тонкіх пальцаў адкруціла серабры-стую накрыўку з надпісам «574» і разліла па келіхах празрыстую вадкасць. Жанчына пры-нюхалася і злёгку прыгубіла напой.
— Што гэта?
Катрын шырока ўсміхнулася.
— Структураваная «Вада-574». Рада, што вам спадабалася.
— Вада? — здзівілася тая. — Вельмі прыемны смак. Ніколі не каштавала нічога падобнага.
Сюзан выпіла ўсё да дна, потым зноў напоўніла келіх і ўсё выпіла.
— Мяркую, у вас назбіралася шмат пытанняў. Стваральнік хоча сустрэцца з вамі асабіста, каб усё высветліць.
— Стваральнік? — перапытала Сюзан.
***
Дзверы зачыніліся, і яна апынулася ў велізарнай круглай зале. Па ўсім перыметры замест вокнаў у сцены былі ўбудаваны экраны, якія свяціліся. Пасярод залы стаяў высокі малады чалавек, ён азірнуўся, і экраны замігцелі, утвараючы адзіны вобраз футурыстычнага горада. У мужчыны былі кароткія белыя валасы, светлая скура і зялёныя вочы. Ён усміхнуўся і прыветна ўзмахнуў рукой. Побач з ім з падлогі вырас невялікі стол і два крэслы.
— Прывітанне, матуля. Я даўно чакаў цябе.
— Х-хто ты? — Сюзан прыняла запрашэнне і села ў крэсла.
— Сола. Але цяпер мяне часцей называюць Стваральнікам.
— Не можа быць, — прамовіла яна і дакранулася да яго шчакі. — Як такое магчыма? Дык ты біяробат? У той дзень у нас атрымалася стварыць цябе? О, Божа! — Сюзан рассмяялася і прынялася разглядаць Стваральніка. — Але ты выглядаеш як сапраўдны! Цябе не адрозніць ад чалавека! І эмоцыі! Неверагодна!
— Я і ёсць сапраўдны.
— Рухі такія плаўныя. І хто цяпер падтрымлівае цябе? Колькі табе падобных ужо стварылі?
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: