Дар'я Ермашкевіч - Сола
- Название:Сола
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Дар'я Ермашкевіч - Сола краткое содержание
Сола - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Напэўна, табе было самотна, калі ты быў зусім адзін.
— Не, я ніколі не быў адзін па-сапраўднаму. Я ведаў, што ты жывая, толькі чакаеш лепшага дня. Да таго ж, існуюць мільярды мадэлей у маёй галаве — наўрад ці гэта можна назваць адзінотай.
Сола ўсміхнуўся. Сюзан уважліва глядзела ў яго вочы. У ім не было ні пыхлівасці, ні ганарыстасці, ён шчыра хацеў зрабіць яе і ўсіх шчаслівымі. Можа, так нават лепш, што сапраўдных людзей не засталося. Ён быў іншым, больш правільным, гуманным, дасканалым. Яго сапраўды можна было назваць найвышэйшай істотай.
— Мне падаецца, ты стамілася. Давай працягнем нашу размову заўтра?
Сюзан згодна кіўнула і таропка ўстала з крэсла.
— Ты маеш рацыю. Мне трэба пра ўсё вельмі добра падумаць.
Ужо каля дзвярэй ёй у галаву прыйшло пытанне:
— Сола, твой свет дасканалы, але хіба магу я стаць яго часткай, такой, якая я ёсць? Што будзе, калі я не пагаджуся на твае ўмовы? Ты дазволіш мне памерці, калі я захачу менавіта гэтага?
На імгненне ў вачах Сола прамільгнуў страх. Ён чакаў гэтага пытання. Погляд Стваральніка зрабіўся больш мяккім, ён адвярнуўся, і Сюзан нават падалося, што яна пабачыла слёзы.
— Гэта не ўмовы, ты не абавязана іх прымаць. Я адпушчу цябе, калі ты гэтага пажадаеш.
Сюзан сцерла са шчакі слязу і як мага цішэй зачыніла за сабой дзверы.
— Дзякуй.
Интервал:
Закладка: