Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы

Тут можно читать онлайн Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы краткое содержание

Дабрасельцы - описание и краткое содержание, автор Аляксей Кулакоўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дабрасельцы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дабрасельцы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Аляксей Кулакоўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Дашы няма ніякай крыўды за тое, што хлопцы мінулі яе двор. Што ёй гэтыя студэнты? Ёсць яны ці няма. От каб прыляцеў той студэнт, з крыльцамі на пагонах! Каб гэта яго голас пачуўся на вуліцы! Давялося б, напэўна, цётцы Настулі адной даядаць бульбу, не ўсядзела б тады дзяўчына ў хаце.

Андрэіха таксама думала пра студэнтаў, толькі не пра чужых. Былі ў яе некалі свае студэнты. Адзін вучыўся на другім курсе педінстытута перад вайной, а другі канчаў дзесяцігодку. Хадзілі вось гэтак жа па сваёй вуліцы ў час канікулаў, спявалі песні, а прыходзілі ў хату, дык прыходзіла з імі ўсё радаснае і шчаслівае, што было ў жыцці. Завіруха на двару здавалася ласкавай.

— Дзякуй табе, Даша,— сказала нарэшце гаспадыня,— адагрэла ты мяне.

На дварэ, відаць, пачынаў мацнець вецер, бо сухі маліннік, хоць яшчэ і ціха, але пачынаў ужо шкрабаць па шыбе. Гэты шкрэбат заўсёды нагадваў Андрэісе пра холад, сцюжу і, чамусьці, пра людское гора, хоць пра яго i не хацелася думаць. Ужо колькі разоў збіралася залезці ў агародчык ды выламаць гэты надакучлівы куст. Але неяк шкада ламаць сваё, звычнае, хоць, можа, і не надта патрэбнае. Не падымаліся ў жанчыны рукі, каб што-небудзь зламаць, папсаваць і тым больш — хоць пальцам крануць што-небудзь жывое. Вунь у хляве — бычок. Перавяла ўчора з сянец. Каб усё на лад, то яго ўжо даўнавата трэба было б зарэзаць, але ж як тут i падумаць аб гэтым? Зойдзеш, а ён глядзіць на цябе такімі яснымі i даверлівымі вачамі.

Жанчына ведае, што калі б папрасіла яна Мітрафана асвежаваць бычка, то некалькі сутак не ела б не толькі гэтай свежаніны, a і нішто іншае не пайшло б у рот.

Маліннік зашкрабаў мацней, нібы просячыся ў хату, i гаспадыня міжвольна здрыганулася, ёй здалося, што з акна пацягнула холадам. Устала, забрала са стала чыгунок, міску, гладышык з недаедзеным малаком і занясла ўсё гэта ў мыцельнік. Праз хвіліну зноў села каля стала, склала на грудзях рукі, але сядзела так зусім не доўга. Не было звычкі ў жанчыны сядзець, склаўшы рукі. Нават калi і пагаварыць даводзілася з кім і цікавасць у гаворцы разбірала, дык і то заўсёдьі шкада было часу, усё здавалася, што няма на гэта права, усё рупіла якая-небудзь неадкладная работа. Выняўшы з запечча некалькі маткоў шарсцяных нітак, яна пачала нацягваць іх на матавіла, але Даша адставіла гэтую старажытную прыладу ўбок і спадручылася трымаць маткі сама.

— Можа ж табе ісці куды трэба? — спагадліва запыталася гаспадыня. — Там жа вячоркі недзе, хлопцаў, нябось, напрыходзіла.

— Нікуды не пайду сёння,— зусім шчыра сказала дзяўчына,— пасяджу з вамі.

— Ты вось нават i не апранаешся каля дому,— пацепваючыся ад думкі пра холад, сказала Андрэіха. — I адзін раз прыбегла ў адной кофтачцы, і другі.

— Дык у мяне ж шарсцяная кофтачка,— заўважыла дзяўчына,— вязаная.

— А мне і ў кажусе іншы раз страшна на мароз выходзіць,— працягвала Андрэіха. — Асабліва ноччу. Вось як засвішча, зашуміць на двары, дык мяне так і пачынае цягнуць бліжэй да печы. У сенцы i то выйсці боязна. Усё ўяўляецца мне тады, што нехта недзе мерзне ў гэты час у дарозе, ідзе пехатою ці едзе на прысталым кані. Завіруха, снежныя гурбы вышэй пояса, а перад чалавекам ні дарогі, ні аганька ў далечыні. Жаласць разбірае, здаецца, чуеш, як цяжка дыша гэты чалавек, ледзь-ледзь перастаўляючы ногі, бачыш, як ён раз-поразу пацірае рукі, нос, шчокі — і ўсё ўглядаецца ў цемень перад сабою, усё шукае паратунку. А з жаласцю і радасць у такі час прыходзіць. За тое, што ў цябе над галавою страха, што ёсць печ не зусім халодная i што ніхто цябе не гоніць у гэтую часіну з твайго прытулку. Мне часта ўспамінаецца, як i мяне вось гэтак жа захапіла аднаго разу ў дарозе ноч. Ды каб толькі ноч! А то ж такі віскуцень падняўся быў тады, такі мароз! Душа застывае, як падумаеш.

Маладая суседка з чаканнем і ўвагай стала паглядваць на жанчыну, а тая, нацягнуўшы ніжэй рукавы і шчыльней зашпіліўшы кароткі, нібы наўмысля падрэзаны, сачак, відаць, сабралася гаварыць доўга, на ўсематкі нітак. Даша любіла слухаць цётку Настулю, бо ведала, што тая абы чаго не скажа і нічога не прыбавіць да таго, што чула ці бачыла сама.

-— Гэта яшчэ да вайны было, гадоў, мабыць, чатыры да вайны. Уладзік мой тады яшчэ ў шостым класе вучыўся, а Паўлуша — у восьмым. Пайшлі мы тады з Уладзікам у горад пехатою, каня нам не далі. На дарозе таксама нідзе не пад’ехалі: не вельмі браў хто такіх, як мы. Дык прышлі ўжо ў добрага поўдня, хоць і выйшлі рана. Колькі таго дня ў гэтую вось пару. Якраз i тады, памятаю, былі зімовыя канікулы. Прышлі, а яшчэ там колькі папастаялі, пакуль нас пусцілі, куды трэба — мы бацьку хацелі праведаць — дык ужо калі выходзілі з горада, то...

— Пачакайце трошачкі,— перапыніла жанчыну Даша,— А хіба дзядзька Андрэй там у бальніцы ляжаў?

— Не ў бальніцы, пад следствам, — спакойна ўдакладніла жанчына.— Хіба ты не памятаеш?

— Памятаю, нешта такое было,— ніякавата моргаючы, сказала дзяўчына,— ды забыла я ўжо.

— Пад следствам быў, — паўтарыла жанчына.—Захварэў, як толькі яго забралі. Я часта хадзіла ў горад, а той раз упрасіўся і Уладзік: пайду ды ўсё, хачу паглядзець тату. Плача, кажа — сню бацьку кожную ноч, ды ўсё босага і абадранага, з вялізнай барадою. Хачу паглядзець, які ён цяпер. Я, праўда, не гаварыла, што бацька хворы, але, мабыць, па слязах маіх дзеці здагадваліся. Ішоў усю дарогу, слупы верставыя лічыў, мяне за руку цягнуў, не мог дачакацца, калі пакажацца горад. Прышоўшы, дрыжаў, бедны, ад хвалявання, і не ведаю, што б тады з ім было, калі б, на шчасце, не павярнулася ўсё ў другі бок. Стаім мы, чакаем, i вось падыходзіць да акенца адзін ваенны, заве мяне, а потым i гаворыць:

— Не мерзні тут, цётка, i не марозь свайго малога. Твой чалавек учора выпушчаны адсюль і пераведзены ў бальніцу.

Сказаў так і закрыў акенца.

Пачала я стукаць, каб яшчэ папытаць у яго, дык ужо больш не адкрыў. А тут людзей вельмі многа стаяла. Адышліся мы з Уладзікам i не ведаем, што рабіць. I радасць бярэ такая, што аж плакаць хочацца, i трывога не пакідае. Не ведаем, у якую бальніцу ісці. Можа, у турэмную?

— Ён жа сказаў, што выпушчаны, — у радасці гаворыць Уладзік, а ў самога слёзы коцяцца па шчаках. — Раз выпушчаны, значыць, тут, у гарадской бальніцы.

Пайшлі мы туды, пытаем.

Есць такі, кажуць, калі ласка.

Зараз скажам урачу, i вы зойдзеде праведаць. Мы ўжо хацелі дадому вам паведамляць.

I вось бяжыць мой Уладзік па калідоры, я ледзь за ім паспяваю. Белы халат на ім ніжэй пят, на мне — таксама.

— Не грукай ты гэтак,— сварыцца на яго нейкая дактарыца, а ён нават i не чуе нічога. Прачытаў на бягу нумар палаты і спыніўся ля дзвярэй: цяжка дыша, вочы блішчаць слязьмі. Я пастукала, чую голас: быццам бы ён абазваўся, Андрэй. Адчыніла дзверы i не паспела глянуць, дзе ён, на каторым ложку, як Уладзік ужо там. Кінуўся бацьку на шыю, абдымае, цалуе, гладзіць шчокі. А я села на ложку ў нагах i плачу, нічога сказаць не магу...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Аляксей Кулакоўскі читать все книги автора по порядку

Аляксей Кулакоўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дабрасельцы отзывы


Отзывы читателей о книге Дабрасельцы, автор: Аляксей Кулакоўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x