Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы

Тут можно читать онлайн Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы краткое содержание

Дабрасельцы - описание и краткое содержание, автор Аляксей Кулакоўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дабрасельцы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дабрасельцы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Аляксей Кулакоўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Андрэіха на хвіліну перастала віць клубок, нахілілася над сталом.

— Ты выбач, Дашачка, што я ўспомніла пра гэта,— выціраючы кукішкамі вочы, сказала яна.— Колькі гадоў прайшло, а як падумаю пра тыя дні, дык аж калаціць мяне пачынае.

— Гаварыце, цётка Настуля,— папрасіла Даша.

— Сяджу я, потым працягвае Андрэй да мяне рукі. Худы ўвесь, жоўты, але нічога: пабрыты, падстрыжаны, усё роўна, як і чакаў гасцей. Смяецца, i твар вясёлы. «Нічога, кажа, усё цяпер добра». Узяла я аберуч яго за галаву. Чарнявы ён у мяне быў, ты ж памятаеш. Гляджу,— чарнявы то чарнявы, але ж сярод чорных валасоў ужо ёсць i белыя, У мяне аж рукі задрыжалі.

— Пасівеў ты, — кажу, — Андрэйка.

А сусед па койцы, пажылы такі чалавек, адказвае:

— Ты, кабетка, не глядзі на валасы, бо яны нічога не значаць. Важна, што сам чалавек, як той казаў... 3 чорнага паклёпу чалавек выйшаў. Гэта табе не жарты.

— Усё прайшло, — падхапіў Андрэй. У голасе радасць. Бачу, ён нават устаць намагаецца, а чую душою, што нельга яму ўставаць, бо яшчэ слабы. — Злёг толькі я,— гаворыць далей Андрэй,— вось гэта кепска. Прастыў вельмі. Але нічога, цяпер хутка папраўлюся.

Ен ўзяў малога за плечы, прыцягнуў да сябе і пачаў нібы пытацца, нібы так сабе гаварыць.

— Спужаўся ты быў у тую ноч. Праўда? — Уладзік кіўнуў галавою.— Перажываў, мабыць, думаў, што бацька і сапраўды ў чым-небудзь вінаваты. Выкінь усё гэтае з галавы. Ні ў чым я не вінаваты! Не быў і не буду! А той, хто хацеў нас ачарніць, няхай сам счарнее.

— Паедзем, тата, дадому,-— просіць Уладзік.

— А на чым вы тут?

Уладзік неяк жаласліва паглядзеў на мяне, а што я магу сказаць? Прышлі мы, кажу, пехатою, бо ніхто нам каня не даў.

— Скажы,— кажа,— брыгадзіру, што калі i цяпер не дасць, то няхай не паказваецца мне на вочы. Запражэце, што там знойдзецца, ды ў гэтую нядзельку прыязджайце.— А мы, здаецца, у аўторак былі.— Да таго часу,— кажа,— мяне выпішуць з бальніцы.

I от пайшлі мы неўзабаве. Глядзім, ажно ж за горадам пачынае змяркацца. Я ўжо думала вярнуцца назад, паспрабаваць пашукаць дзе прытулку, а Уладзік цягне ісці. «Хадзем, мама, скарэй дадому, я павінен заўтра ж даведацца, хто падаў на тату». «Няхай яго людзі не ведаюць, кажу я яму, на што ён табе?» Пайшлі, а вецер усё большае i большае, мароз са змрокам мацнее. Прайшла адна машына, Уладзік галасаваў, потым бег за ёю, — не спынілася, не ўзяла. Ідзем далей, спяшаемся, пакуль дарогу не занясло ды глыбокая ноч не застала. Дайшлі да Жываглодавіч, ты ж ведаеш, кіламетраў дзесяць ад горада. «Больш тут вёсак не будзе,— кажу я Уладзіку,— давай папросімся, можа, пусціць хто нанач». Кажу, а сама думаю: «Хто гэта нас пусціць? Ні дакументаў у нас, нічога».

Зайшлі ў вуліцу, дайшлі да аднаго двара, да другога. Цёмна ў хатах, спаць людзі паляглі, ці так проста святла не запальвалі, каб усялякія дарожнікі не стукацелі ў вокны. Вароты ва ўсіх высокія, брамкі дашчатыя і, вядома, з завалам са двара. Тут i да акна не дабярэшся. Каб не траціць дарма часу і сілы, пайшлі мы далей. Кіламетраў дванаццаць яшчэ ісці і ўжо нічога жывога нідзе наперадзе, толькі могілкі будуць кіламетраў праз сем. Хаця б не прыстаць, баюся я. Не так за сябе, як за Уладзіка.

3 самага ранку нічога не еў малы, цэлы дзень на холадзе ды ў такім хваляванні. А вецер усё мацнее, усё больш насупраць нам, а то ўжо i круціць пачынае, замятае дарогу. Два крокі ступіш — і гурба ўпоперак дарогі. Бачу, мой Уладзік па пояс правальваецца ў такія гурбы i ледзь выцягвае ногі. Колькі той сілы ў падлетка, ды яшчэ не вельмі здараўчанага. На кароткую мэту пацягне: і прабяжыць моцна i падскочыць, а вынослівасці мала. Тут мы, старыя, усё-такі дужэйшыя. Узяла я Уладзіка за руку: «Ідзі, кажу, пры мне». А ён вырывае руку і наровіць ісці наперадзе, каб прыкрываць ад ветру мяне. Потым паварочваецца i кажа: «Пасядзець бы нам дзе-небудзь хоць хвілінку, каб ногі не млелі, тады б ужо ішлі да самага дому». «Не можна, сыночак, садзіцца, — кажу я яму, — тады яшчэ горш ногі забаляць ды i мароз можа прыхапіць сядзячага»,

Гавару я яму так, а сама памаленьку стараюся развязаць торбачку з хлебам. Рукі ў мяне адубелі, вось як сёння, у час гаворкі з Шулавым, нічога рады не магу даць. Потым зубамі сяк-так развязала, выняла акрайчык і паклала сабе ў запазуху, каб адагрэўся. Думаю так: дойдзем да могілак, там усё ж прытулімся дзе-небудзь за дрэвамі, дык я пакармлю Уладзіка. Век баялася я могілак, за вярсту іх абыходзіла, а тут чамусьці здавалася, што нават на могілках будзе ўтульней i не так жудасна, як у гале, на дарозе.

Ідзем, ідзем, ужо, здаецца, многа кіламетраў прайшлі, ужо ў вёсках, глядзі што, першыя пеўні спяваюць, а могілкаў усё няма. Пачынаю палохацца, халодны пот нa ілбе выступае: «Можа, з дарогі збіліся, тады загінем у полі». Але ж не, нядаўна Уладзік сказаў, што слуп мінулі, значыцца, ідзем дарогаю. I пад нагамі сяды-тады чуецца цвёрдае, у полі ўсё ж такі мякчэй было б.

Могілкі гэтыя самыя паявіліся перад намі яшчэ можа гадзін праз дзве. Па шуму я іх пазнала, а на вока, то мо i не ўгледзела б. Стала прыглядацца, прыгінаючыся аж да суметаў: сапраўды гэта могілкі, ці можа так які лясок? А калі могілкі, то ці можна будзе там як-небудзь прыхавацца ад завірухі? Уладзік ужо ледзьве перастаўляе ногі. Ужо я трымаю яго за руку, іду пярэдняй сама, а ён нічога не кажа. Гляджу і ўсё сплюшчваю i расплюшчваю вочы, усё маргаю, бо не верыцца мне, сапраўды бачу я нейкія аганькі спераду, ці, можа, гэта ўжо мярэшчыцца мне ад стомленасці. Мільгне аганёк i патухне. Потым зноў мільгне, або два-тры мільгнуць адразу. Спыніла я Уладзіка ды шапчу: «Глядзі, сынок, туды, на могілкі. Ты нічога не бачыш?» «Бачу, кажа, нейкія агеньчыкі, толькі не на могілках, а каля могілак, па гэты бок».

Пахаладзела ў мяне ўсё ўнутры, а страху чамусьці няма ніякага. Толькі Уладзіка шкада. Лягла я на снег і яго за руку пацягнула. «Ляжы, шапчу, можа, бог дасць, усё добра будзе».

У галаве ўсё неяк чыста i ясна. Чую, як вецер шуміць у голых надмагільных бярозах, парыпвае сухая галіна, тручыся аб другую. Ляжаць быццам бы i не холадна, ісці было халадней. Пад локцямі — перавал са снегу. Тулюся ў яго, як у падушку, і Уладзіка прыціскаю да сябе. Агеньчыкі мільгаюць усё бліжэй, часам спыняюдца і зноў мітусяцца, то сюды, то туды. Ведаю, што гэта не цуд, хоць і ля могілак. Ведаю i разумею, што гэта воўчае ганнё. Не бачыла я ваўкоў ніколі, але чула ад старых, што яны бегаюць вось так у Піліпаўку i нападаюць на людзей. Успомніла, што цяпер якраз Піліпаўка. Тулю да сябе Уладзіка, глыбей лезу ў снег, а ўсёроўна быццам бы не баюся нічога. Толькі чую, што нехта быццам заве мяне ціха і ласкава: «Настулька!..» Услухоўваюся — Андрэяў голас. Гэта там, у горадзе, ён мяне так назваў, калі мы адыходзілі. Што, калі пачуюць нас i нападуць? Вецер быў вялікі i злосны, кал i мы ішлі, а цяпер нібы паменшаў, паласкавеў. Каб толькі Уладзіка аберагчы! Я гарну яго пад сябе i чакаю ветру, снегу, страшэннай завірухі. Няхай бы нас замяло цяпер, занясло снегам, лёдам, пачарнелым лісцем з бяроз!.. Калі не абаіх, то хаця б аднаго Уладзіка, каб яго абмінулі, не заўважылі звяры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Аляксей Кулакоўскі читать все книги автора по порядку

Аляксей Кулакоўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дабрасельцы отзывы


Отзывы читателей о книге Дабрасельцы, автор: Аляксей Кулакоўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x