Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы

Тут можно читать онлайн Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы краткое содержание

Дабрасельцы - описание и краткое содержание, автор Аляксей Кулакоўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дабрасельцы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дабрасельцы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Аляксей Кулакоўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ды званкоў то ён нарабіў бы, — без здзіўлення сказаў Ілья Савіч. — Была б магчымасць, дык i сакратаршу пасадзіў бы за дзвярыма.

— Прышлі б вы калі-небудзь да нас на прыём, -сціпла ўсміхнуўшыся, сказаў Іван. — Толькі каб пад якім грымам і ў чужой вопратцы.

— Уяўляю я гэты прыём, — падхапіў дырэктар. — Неяк прыходзіла ў школу Даша, новыя рэкамендацыі прыносіла. Яна расказвала мне пра адзін такі прыём. Дарэчы, трэба было б ужо i вам пачынаць думаць наконт уступления ў партыю, у кандыдаты, вядома.

— А можна мне, Ілья Савіч, вось нават цяпер падаць заяву? Як вы лічыце?

— Цяпер яшчэ ранавата, — з цеплатой у голасе, аднак цвёрда сказаў дырэктар. — Вам трэба стаць больш актыўным, навучыцца ненавідзець усякія недахопы ў нашым жыцці. 3 недахопамі трэба змагацца штодзённа i вельмі настойліва.

У гаворцы не заўважылі, як мінулі бяскрылыя млыны, як на фоне сіняватага ранішняга далягляду пачалі вырысоўвацца Дабрасельскія прысады.

— Тут быццам бы нейкі перапалох быў ноччу? — зусім не думаючы, што гэта мае якое-небудзь значэнне, прамовіў дырэктар.

— I я чуў, — пацвердзіў іван. — Мая бабуля на досвітку ўсё здзіўлялася.

— Гэтая бабка ўсё ведае, — засмяяўся дырэктар, — хоць, здаецца, нікуды i не ходзіць.

Магчыма, што аб гэтым выпадку не было б больш і гаворкі, калі б на Дабрасельскай вуліцы раптам не сустрэўся Заткла. Ен выйшаў са свайго двара, не вымаючы з портак рук (варотаў у двары няма, адчыняць не трэба), пацягнуўся, пазяхнуў і пачаў углядацца спачатку ў адзін бок вуліцы, потым у другі. Відаць, у гэты момант вырашалася ў чалавека задача, куды бы гэта пайсці, які ўзяць кірунак, каб апахмяліцца ды ўхапіць што-небудзь, бо ў сваёй хаце нічога няма.

Убачыўшы здалёк двух мужчын, ён адразу павесялеў і рушыў ім насустрач, хоць яшчэ не ведаў, хто гэта ідзе. Як толькі наблізіўся і пазнаў сустрэтых,на момант засмуціўся, — з гэтымі не клюнеш, — аднак вельмі хутка знайшоў сваю ролю. Яго немалады і трохі жаўтаваты ад выпівак, аднак ледзь не спартсменскі твар адразу раз’ехаўся ў шырокую панібрацкую ўсмешку, рукі спачатку жвава заварушыліся ў портках, а потым выехалі адтуль і прыветна падняліся на ўзровень носа. .

— Маю гонар, маю гонар!—урачыста загаласіў чалавек, сапхнуўшы з вачэй вялізную заечую шапку. — Я самы першы вітаю вас на нашай вуліцы!

Заткла з размаху падаў руку спачатку дырэктару, а потым Івану, прыпыніў іх гэтым сваім здароўканнем і, адразу перамяніўшы тон, спытаў:

— Чулі, таварышы?

— Пра што?—-абыякава спытаў дырэктар.

— Гэта ж толькі падумаць, толькі падумаць!..

Заткла палапаў па кішэнях свае ватоўкі, нават пашарыў у адной, але выцягнуў адтуль толькі шматок бруднай ваты.

— Закурыць не маеце?

Ілья Савіч дастаў пачак папярос.

— Гэта ж проста... А, браткі мае! — працягваў абурацца Заткла i ў гэты час, не спяшаючыся, выцягваў з пачка папяросы: спачатку адну, а потым яшчэ дзве.

— Часта ў нас балбочуць, трэплюць языкамі: той вінаваты,той, Было нават — я чалавек адкрыты — было нават, што на мяне ківалі. Ажно ж бачыце, што робіцца, бачыце, адкуль рыба пачынае гнісці? Гэта ж проста ўзяць ды ў газету, ці, я ужо не ведаю, куды.

— Аб чым жа вы гэта? — ужо губляючы цярпенне, спытаў Ілья Савіч.

— Аб чым, аб чым? — з папрокам перапытаў Заткла. — Вы яшчэ пытаеце, аб чым? А ведаеце, хто сённяшняй ноччу ўкраў у Андрэіхі бычка? Не ведаеце? Скажу, калі ласка...

Хоць i цяжка было паверыць гэтаму чалавеку, хоць цяжка было б узяць гэта на веру i ад усякага іншага, усё ж такое паведамленне вельмі ўразіла i дырэктара, і Івана. Яны ішлі далей моўчкі, таму што Заткла, які не адставаў ад іх, перашкаджаў ім гаварыць, але ў дум­ках кожны здзіўляўся i не мог уявіць, як гэта Васіль Печка пайшоў на такі ўчынак. Ілья Савіч здзіўляўся больш за Івана. Ен памятаў Васіля яшчэ па школе, нічога дрэннага ніколі за хлопцам не заўважалася. Хіба ўжо цяпер так яго сапсавалі?

Іван больш выразна бачыў Васілёвыя слабінкі, бо не малы час працаваў разам з ім, аднак і ён адчуваў, што ў гэтым здарэнні ёсць нешта вельмі незразумелае.

Калі ля свайго двара Іван прыпыніўся, Ілья Савіч папрасіў яго даведацца, як усё гэта выйшла. Сам на сябе ён не спадзяваўся, таму што мог затрымацца ў МТС.

— Будзеце ісці назад, — сказаў ён на развітанне, — загляніце да мяне.

Заткла таксама быў пусціўся за дырэктарам, а потым, відаць, перадумаў: спыніўся ля свайго двара, засунуў рукі глыбока ў порткі i пачаў смачна, з выгібам спіны пазяхаць. Неўзабаве ён насунуў на вочы абвіслую вушанку і рушыў да двара Кадрыліхі.

Вароты ў Іванаў двор былі шчыльна зачынены, драцяны абадок нацягнуты на стаўпец. Снег як прысыпаў ноччу ўвесь гэты сэдасік, так ён прысыпаным і заставаўся: нідзе ні следа, ні якога-небудзь парушэння зімняй свежасці. Нават на клямцы дзвярэй ляжаў нікім не крануты пласток снегу. Іван абапёрся локцямі на верхнюю жардзіну варот. Жардзіна скрыпнула і трошкі ўгнулася, з яе апалі лёгкія камкі снегу. Не хацелася пакуль што заходзіць у двор, i цяжка сказаць чаму. Пракладзеш адзін-адзіны след, i потым ён будзе тырчаць на ўсю вуліцу. Зоймешся, канешне, сякой-такой работай i не паспееш сустрэцца з людзьмі, празнаць, што там здарылася з Васілём. А можа проста сумна было заставацца аднаму.Страсянуўшы вароты так, каб і з ніжніх жардзінак апаў снег, Івай да часу пакінуў свой двор. Андрэіха ўжо вярталася з фермы, калі ён падыходзіў да агародчыка, што перад яе хатай.

— ЗайдзІ, Іванка, да нас, — папрасіла гаспадыня.

Аднак не паспелі яны перакінуцца і двума словамі, як у хату ўвайшлі Мокрут і Ціхоня. Убачыўшы тут Івана, Мокрут спачатку злосна глянуў на яго, а потым размашыста прайшоўся па хаце, надзьмуў валлячок і звярнуўся да гаспадыні.

— Самагонку гоніш?

Андрэіха паглядзела на старшыню спачатку здзіўлена, а потым яе бледныя, прыморшчаныя вусны крануліся ва ўсмешку. У жанчыны мільгнула надзея, што сусед жартуе.

— Хіба я калі гнала? — без трывогі спытала яна. — Я ніколі не гнала.

— У мяне ёсць матэрыял! — грозна сказаў Мокрут. — Так што, давай не гэтае самае!.. Па чыстай совесці кажу!

Жанчына адразу змянілася ў твары, бо яна ўжо трохі ведала, што такое «матэрыял» на чалавека.

— Не гнала я самагонкі, — з крыўдай і роспаччу ў голасе сказала Андрэіха. Няма ў мяне з чаго гнаць i няма чым. Вы не туды прышлі, калі вам трэба самагонка.

— А куды нам ісці, куды? — Губы ў старшыні злосна сціснуліся.

— Вы самі ведаеце, хто гоніць самагонку.

— А хто, ну хто? .— Мокрут ступіў да Андрэіхі з такім выглядам, быццам хацеў прыгнясці яе, маленькую і бездапаможную, сваім калючым зрокам, галавою ў хромавай шапцы, шырокімі, крыху сутулаватымі плячамі. — А хто? Скажы!

«Ваша радня», — хацела сказаць Андрэіха, ды не асмелілася, адвяла вочы, і яе зрок міжвольна ўпаў на акно, якое выходзіць у бок Мітрафанавага двара.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Аляксей Кулакоўскі читать все книги автора по порядку

Аляксей Кулакоўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дабрасельцы отзывы


Отзывы читателей о книге Дабрасельцы, автор: Аляксей Кулакоўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x