Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы

Тут можно читать онлайн Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы краткое содержание

Дабрасельцы - описание и краткое содержание, автор Аляксей Кулакоўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дабрасельцы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дабрасельцы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Аляксей Кулакоўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Няхай шукае Мокрута, — падумаў Іван. — Той можа паслухаць яго біяграфію».

Іван вярнуўся ў садок, успомніў, што трэба агледзець прышчэпкі, можа, абвязаць іх лепш, каб не пагрызлі зайцы. Агледзець, ды хутчэй да Ільі Савіча, а то Даша, пэўна, не дачакаецца, пабяжыць адна. Можа так выйсці, што і Андрэіха пойдзе з ёй.

Пад старой бэрай стаіць вулей-калода. Ледзь не да палавіны ён занесены снегам. Хлопец спыняецца перад гэтым вуллем, нечакана для сябе задае пытанне, ёсць тут цяпер пчолы, ці не? Можа адсыпаліся ад марозу? Ён становіцца ў снег каленямі, прыкладае вуха да заткнутага саломаю лятка. Нічога, канешне, не пачуеш зімой, але яму здаецца, што пчолы бесперапынна варушацца, грэюць адна адну. Успомнілася, як некалі нябожчык-бацька вось гэтак жа станавіўся перад гэтым вуллем на калені, толькі не зімою, а ўлетку, калі трэба было падглядаць пчол. Ён кожны раз вельмі старанна ўмываўся перад гэтым, надзяваў чыстую рубашку і быў заўсёды такі вясёлы, што радасна было глядзець на яго. Іван наглядаў за бацькавай работай здалёк, бо падысці баяўся: маглі пчолы ўджаліць. 3 першай падрэзкі бацька прыносіў яму светлы квадрацік свежага пахучага мёду. Хлопчык браў яго ў губы, i здавалася, што ўсё навокал пачынала спяваць, а сонца над бэрай іскрылася золатам.

Над бэрай i цяпер стаяла сонца.

12

У малых гадах Васіль Печка быў слабаваты здароўем, хоць i вяртлявы, непаседлівы. Не надта вылюднеў i падросшы, таму не пайшоў далей вучыцца пасля дзесяцігодкі i не быў прызваны ў армію. Лявон Мокрут, як чалавек з пэўным вокам на патрэбных яму людзей, заўважыў у хлопцу перш за ўсё схільнасць выконваць усё, што яму ні скажаш, затым — стараннасць у рабоце, найлепшы почырк і іншыя, вядома, адметныя якасці. I сапраўды, Васіль працаваў самааддана. Кожны дзень ён пехатою абходжваў паўсельсавета, быў у Мокрута не толькі сакратаром, a і кур’ерам, выканаўцам розных асабістых даручэнняў. У апошнія часы хлапец асабліва многа бегаў па вёсках, па пасёлках, падганяў розныя справы, згладжваў тое, што было не зусім гладкім, бо набліжалася такая сесія, дзе Мокруту трэба было рабіць справаздачу. Сама сесія то яшчэ нічога, Мокрут разлічваў правясці яе гладка. Але на гэтую сесію можа, як гром з неба, зваліцца раённае начальства, дык тут ужо трэба паварушыцца. Васіль туды, Васіль сюды! Печка, зрабі опісь, Печка, зрабі па сто грамаў! Сакратару бегатні нямаведама колькі, а тут яшчэ і выпіць даводзіцда амаль што кожны дзень. Іншы раз Васіль i рад быў бы адмовіцца ад гэтай выпіўкі, або ўзяць толькі для прыліку, не поўную мерку. Але ж што скажа на гэта Мокрут? Каму ж гэта хочацца паказваць сябе нейкім блазнюком? Да таго ж, і звычка ўжо ўбіралася ў сілу.

Так падкасіліся ў хлапца і тыя сілы, што былі. Для здаровага лайдака, ды яшчэ не цвярозага, нічога не значылі б тыя вельмі спагадлівыя штуршкі, якімі надзялілі Васіля хлопцы ў тую недарэчную ноч. Не пашкодзіў бы таму лайдаку і не надта доўгі адпачынак у снезе. А вось сакратару Чырвонамакаўскага сельсавета ўсё гэта вельмі пашкодзіла. Трохі яго штурхнулі, трохі паляжаў, разагрэўшыся, у снезё, пакуль хлопцы прывязлі сані, галоўнае ж — ператросся чалавек, перапаліў нервы і не ўстаяў пасля гэтага, захварэў.

Даша кожны дзень прапытвала пра Васіля, амаль кожны дзень намервалася ісці да Печкаў у хату, але ўсё неяк адкладвала, хоць з цяжкім болем у душы. Не лёгка было рашыцца на такое наведванне. Ніколі ў сваім жыцці яна не была ў Печкаў, ніколі блізка не сустракалася са старой Аксінняй, Васілёвай маткай, а толькі чула, што жанчына гэтая крутога нораву, вельмі вострая на язык і не раз прабірала Валодзю за тое, што абмінуў і сваіх, і гарадскіх дзевак ды знюхаўся вунь з нейкай цялятніцай.

Крыўдна было ўспамінаць і думаць пра гэта, але ўсё ж такi дзеля справядлівасці, дзеля сапраўднай чалавечай дружбы дзяўчына адважылася пайсці ў Чырвоныя макі. Выйшла аднаго дня вельмі рана, адразу пасля таго, як з большага ўправілася на ферме. У Чырвоных маках яшчэ толькі дымы валілі з каміноў і вучні беглі ў школу, калі яна падыходзіла да Печкавага двара. Ужо з вуліцы заўважыла, што Аксінні няма дома: дзверы ў сенцы зашчэплены і з двара пайшоў свежы след. Спачатку хацела вярнуцца, а потым выпадкова глянула на комін i ўбачыла, што адтуль яшчэ цэдзіцца рэдкі дымок. «Юшка не зачынена,— падумала Даша, — значыць гаспадыня недзе каля дому».

Сапраўды, неўзабаве Аксіння выйшла з чужога двара i, асцярожна ступаючы па коўзкай сцежцы, накіравалася да свае хаты. У руках яе былі два вялікіх вядры, да самых берагоў напоўненыя вадою.

Дзяўчына пайшла ёй насустрач.

— Дайце я вам памагу, цётка, — весела сказала яна i працягнула руку да почапкі аднаго вядра.

— Не трэба... я сама, — пераводзячы паміж словамі дух, загаварыла жанчына. — Гэта ж... калодзеж замёрз... у тыя маразы... што былi. Ды i снегам занясло... А пачысціць няма каму... Адна засталася.

I толькі цяпер яна на нейкі момант адарвала свой позірк ад сцежкі i агледзела Дашу.

— А вы чые ж гэта будзеце? — прыязна спытала яна. — Нешта не пазнаю.

— Ды я не адсюль, — пачынаючы трывожыцца, адказала Даша. — Я з Дабрасельцаў.

— 3 Дабрасельцаў? — нібы не верачы, перапытала жанчына. — А чыя ж усё-такі?

— Мітрафанава, — адчуваючы, што набліжаецца цяжкая хвіліна, ска­зала Даша. — Я прышла праведаць вашага Васіля.

Аксіння паставіла вёдры на снег, спачатку глыбока ўдыхнула ў сябе паветра, а потым, нібы шуфлем, сыпанула на Дашу мноства непрыемных і крыўдных слоў:

— Дзякую табе, дзякую, што ўважыла... Прыбіўшы хлопца, то можна i праведаць... Канешне... Вельмі рады мы твайму праведанню... Чакалі, ледзь дачакаліся... Вось i Валодзя прышле табе падзяку за брата... Канешне!..

— Што вы, што вы гаворыце? — у абурэнні пытала дзяўчына. — Цётка Аксіння, гэта ж усё няпраўда. Я хацела вам расказаць, як усё было. Я якраз ратавала Васіля.

— Ратава-ала... — злосна паўтарыла Аксіння. — Як гэта ты рата­вала? Што не біла сама? Даволі таго, што твой брацік біў пад тваю каманду. Мокрут быў у мяне, усе расказаў.

«Мокрут ва ўсім і вінаваты»,— хацела сказаць Даша, але жанчына нервова i роспачна замахала на яе рукамі, заплакала i неяк залішне жвава ўхапілася за вёдры.

— Няма ўжо Васіля дома, — плачучы, сказала яна, калі ўвайшла ў двор. — Няма. Завязлі ўчора зранку ў бальніцу.

— Праўда?!—Даша кінулася ўслед за цёткай Аксінняй, але тая з наўмыснай спрытнасцю зняла з прабоя зашчапку, пераставіла цераз парог вёдры і зачыніла за сабою дзверы.

3 болем і пякучай крыўдаю ў сэрцы саступіла Даша з пасыпаных попелам усходцаў. Міжвольна глянула на вуліцу, ці не ідзе хто, ці не бачыць яе такой ганьбы, такога цяжкага, несправядлівага сораму. Каб была якая-небудзь асобная сцежка, па якой можна было трапіць дадому, не выходзячы на вуліцу, Даша, напэўна, пайшла б гэтаю сцежкаю. Няхай хоць праз лясы, праз балоты, абы толькі людзей не сустракаць, не паказвацца нікому. Такога горкага, бездапаможнага адчування, здавалася, яшчэ ніколі не было.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Аляксей Кулакоўскі читать все книги автора по порядку

Аляксей Кулакоўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дабрасельцы отзывы


Отзывы читателей о книге Дабрасельцы, автор: Аляксей Кулакоўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x