Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы

Тут можно читать онлайн Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы краткое содержание

Дабрасельцы - описание и краткое содержание, автор Аляксей Кулакоўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дабрасельцы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дабрасельцы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Аляксей Кулакоўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Павёз угорад кормніка, — падумала Даша і коратка пераглянулася з цёткай Настуляю. — Нябось і двух тыдняў не пратрымаў на сваіх харчах пасля таго, як выгналі вепрука з фермы».

Мокрут, які хмура крочыў спераду ўсіх, высунуў з настаўленага каўняра падбародак і з нянавісцю і відавочнай зайздрасцю паглядзеў Шулаву ўслед. Азірнуўся ў гэты момант і Ілья Савіч. Яго, мабыць, здзівіў незвычайны кантраст двух стрэчных машын. Аглянуўся і ўбачыў Дашу з Андрэіхай. Хоць Андрэіху ён і мала ведаў, але ветліва пакланіўся абаім. Сівая галава яго вылучалася потым сярод усіх аж да таго часу, пакуль не пахавалі Васіля i дырэктар не надзеў сваю рыжую стаўбунаватую кубанку.

Разыходзіліся з могілак хто ў які бок: хто ў Чырвоныя макі, хто ў Дабрасельцы. Ужо каля самай дарогі Ілья Савіч параўняўся з Дашай. Андрэіхі блізка не было, яна засталася каля магілы і ўсё яшчэ наглядала, як Валодзя маўкліва, але з вялікай горыччу ў апошні раз развітваўся са сваім братам.

У гэты час, калі Андрэіха стаяла адна, грознаю хмараю пасунуўся проста на яе Лявон Мокрут. Ен наставіў на жанчыну такі страшны i знішчальны погляд, што ёй трэба было не іначай як на калені ўпасці перад ім. Аднак цётка Настуля сустрэла яго вочы спакойна, цвёрда i нават не паварушылася, каб уступіць старшыні дарогу. Мокрут спыніўся каля Андрэіхі, змерыў яе з ног да галавы і, узяўшы крок улева, пайшоў далей.

— Заўтра ў нас партыйны сход,— сказаў Дашы Ілья Савіч, непрыязна глянуушы на Мокрута. — Будзем разбірацца ў некаторых справах. Вось i наконт гэтага таварыша пагаворым. Прыходзьце.

— Прыду, Ілья Савіч, — задаволена адказала Даша. — Я нават учора збіралася зайсці да вас, ды не паспела, бо тэрмінова пазвалі ў раён.

— Чаго? — здзівіўся Ілья Савіч, і твар стаў да жалю заклапочэным.

— Мокрут падаў, што праз мяне загінуў Печка.

Яны прайшліся крыху ў напрамку Чырвоных макаў.

— Вось на што б’е, прайдзісвет! — з абурэннем i хваляваннем у голасе прамовіў Ілья Савіч. Затым, падумаўшы, дадаў: — Вы, значыць, прыходзьце заўтра пад вечар на сход, а я з самага ранку з’езджу да сакратара райкома. Не хвалюйцеся вельмі, не перажывайце. Потым вось што: да справаздачнай сесіі трэба добра падрыхтавацца, пагаварыць з людзьмі. Ніхто не павінен баяцца сказаць праўду. 3 суседкай сваёй яшчэ пагаварыце. Добра?

— Добра, Ілья Савіч, — згадзілася Даша, i на гэтым яны развіта- ліся.

Цётка Настуля ўжо выходзіла на шлях і няўпэўнена паглядвала ў бок дзяўчыны: чакаць яе ці не чакаць? Даша падала ёй знак i, гледзячы сабе пад ногі (на дарозе былі выбоіны), хутка пакрочыла да яе. Насустрач ішлі людзі. Вельмі многа было людзей на пахаванні Васіля, бо злодзеям яго ніхто не лічыў. Размінаючыся з сустрэчнымі, дзяўчына адчула, як нехта ціха дакрацуўся да яе рукі. Яна спынілася: перад ёю стаяў Валодзя. На вачах яго былі яшчэ сляды слёз, густыя чарнявыя бровы то быццам бы зліваліся з мехавай шапкай, то аддзяляліся ад шапкі і журботна павісалі над тварам.

— Даша, — прамовіў ён глуха і чамусьці змоўк, нібы не мог знайсці больш ніводнага слова.

Дзяўчына спынілася, апусціла вочы і таксама не ведала, што сказаць. Нейкі спалох, разгубленасць нібы скавалі яе: цяжка стала паварушыцца, падняць павекі, вымавіць слова.

— Добры дзень,— ледзь не шэптам сказаў Валодзя і працягнуў да дзяўчыны абедзве рукі.

Даша моўчкі зняла рукавічку i таксама падала руку. Валодзя паціснуў дрыжачыя пальцы і ўзняў на дзяўчыну вочы.

Ці здолеў бы хто выказаць, што было ў гэтых вачах? Даша заўважыла ў іх вялікае гора, сорам, крыўду, адчай, здзіўленне і... радасна падумаць: здалося дзяўчыне, што сярод гэтых і многіх іншых адчуванняў яна заўважыла каханне — шчырае, гарачае, толькі такое, якое можа быць у аднаго Валодзі. Сэрца яе затрапяталася ад шчасця. На вуснах было нейкае слова, зусім-зусім незвычайнае, мабыць падобнае на тое, што з’яўлялася і жыватворна гучала ў час самых светлых сноу, што прыходзіла на памяць i асвяжала душу ў час дзявочых роздумаў, мар і летуценняў... Але не зыйшло з вуснаў гэтае слова, яно некуды згінула ў такі патрэбны, у такі рашучы момант.

Валодзя ўсё ж такі паймеўся нешта сказаць, але ў гэтую хвіліну падышла да яго заплаканая і зняможаная маці, якую вялі пад рукі родзічы. Аксіння цяжка глянула на дзяўчыну і ўзяла сына за руку.

Так мінулася кароткая хвіліна спаткання. Даша ішла дадому, ледзь не ўсім целам павісаючы на руцэ Андрэіхі. Цяпер тое слова, якраз тое самае, што трэба было сказаць Валодзі, гучала ў вушах, хвалявала, апальвала нутро. Але не дагоніш ім Валодзю, не вернеш ужо таго, што прайшло, мінулася.

«Чаму ён адразу нічога не сказаў? — мучыла дзяўчыну пытанне.— Ён жа быў заўсёды смелы, гаваркі. Няўжо крыўду носіць у душы, няўжо хоць на адну ёту верыць гэтаму чалавеку?»

Андрэіха нібы чула пакутлівыя думкі сваёй маладой сяброўкі, усім сэрцам спачувала дзяўчыне i выказвала гэта пакуль што толькі тым, што ўсё мацней i мацней прыціскала да сябе яе руку.

— Цяжка табе? — спытала жанчына, калі яны падыходзілі ўжо да сваіх двароў.

— Цяжка, цётачка...

I жанчыне зноў уявілася тое, аб чым яна думала ўжо не раз пасля сустрэч з Дашай або пасля доўгіх і шчырых размоў. От, каб была ў Дашы маці, прышла б цяпер дзяўчына дадому, кінулася б мацеры на грудзі, выплакалася, i адлягло б у яе ад сэрца. А то — як ні гавары, хоць і вельмі здатная на ўсё дзяўчына i сама прыгажуня, але ж сірата. Бацька ёсць, дык бацька ўсё-такі — не тое.

— Ты прыходзь, Даша, пасля вячэры да мяне, — шчыра папрасіла Андрэіха. — Пасядзім, пагаворым.

— Добра, цётачка.

15

Што Андрэіха ні рабіла, як ні старалася супакоіць, уцешыць Дашу ў сваёй хаце, усёроўна дзяўчына мучылася, не знаходзіла сабе месца.

— А вы неяк казалі, што трэба маўчаць, саступаць усім з дарогі, — ходзячы з кута ў кут, роспачна гаварыла Даша. — Бачыце цяпер, што выходзіць? Тут i не маўчыш, i не сядзіш, склаўшы рукі, і то вось забойцам могуць зрабіць, душу вырваць, блізкіх людзей адабраць. Бачыце, што выходзіць?

Дзяўчына ступіла да акна, пачала ўглядацца ў мяккі зімовы паўзмрок. Яе цягнула сачыць за вуліцай, за сваім дваром, наколькі ён адсюль быў відзён. Даша не верыла, што Валодзя не прыдзе, не пастараецца знайсці яе.

— Бачу я цяпер, — азвалася цётка Настуля, седзячы на палку ля печы,— усё бачу. Некалі Андрэй мой гэтае самае казаў, што ты цяпер кажаш.

На вуліцы пачуліся далёкія галасы, i Даша ледзь не прыліпла да аконнай шыбы. Галасы паступова набліжаліся, і неўзабаве не толькі Дашы, a і гаспадыні стала чутно, што гэта Заткла з млынаром спяваюць. Яшчэ праз некалькі хвілін дзяўчына і ўбачыла ix. Мужчыны ў абдымку шнуравалі ўкосікі па вуліцы, час-ад-часу паварочвалі адзін да аднаго п’яныя, відаць, страшэнна задаволеныя твары і цягнулі голасам усё, што толькі прыходзіла на памяць і на язык. Адзін пачынаў, другі падцягваў. Заткла, раз-по-разу зрываючыся на пеўня, намагаўся нават узяць ноту, блізкую да нейкага псалма, але млынар пры гэтых яго спробах заліваўся дзікім смехам i падцягваць не браўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Аляксей Кулакоўскі читать все книги автора по порядку

Аляксей Кулакоўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дабрасельцы отзывы


Отзывы читателей о книге Дабрасельцы, автор: Аляксей Кулакоўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x