Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы
- Название:Дабрасельцы
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Аляксей Кулакоўскі - Дабрасельцы краткое содержание
Дабрасельцы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Платон к поуначы пайшоу. Бацька выключыў святло, лёг, а Даша можа да трэціх пеўняў не спала. Ноч здавалася страшэнна доўгай, пакутлівай. Хацелася, каб як мага хутчэй прышло світанне, а яно быццам наўмысна аддалялася. А світанне магло прынясці новыя спадзяванні. Сапраўды, увечары Валодзя не мог прысці. Што яго за гэта вініць? Толькі вярнуўся з пахавання, сабраліся людзі на памінкі. А там i з маткай трэба пагаварыць, уцешыць яе, i каля хаты што-небудзь паглядзець. Не на доўга ж яго пусцілі. Вось раніцай яму, вядома, лягчэй будзе вырвацца.
Аднак прышла і раніца, а Валодзі ўсё не было. Даша чакала яго да другой паловы дня, а потым прышоў са школы Цімошка і сказаў, што сам бачыў, яе Валодзя з невялікім чамаданчыкам у руках садзіўся ў кабіну эмтээсаўскага грузавіка, які адпраўляўся на станцыю.
Сумнай, заклапочанай ішла пад вечар дзяўчына ў Чырвоныя макі, на партыйны сход. Каля могілкаў спынілася. Мінулай ноччу і цяпер удзень снегу не было, нават сляды ўчарашнія былі відны на цаліне. Сярод бярэзніку жаўцела Васілёва магілка; здалёк яна выглядала маленькай, нібы дзіцячай. Даша паціху прайшла яшчэ некалькі крокаў па дарозе. Вось тут, на гэтым месцы ўчора яна спаткала Валодзю. Не знайшда ў сабе сілы сказаць яму хоць адно слова, а сёння сэрца баліць ад гэтага. Можа ён і падумаў, што вінавата, калі маўчала...
16
Сход не зацягнуўся вельмі надоўга, хоць і вырашаліся даволі складаныя пытанні. За гэта камуністы і кандыдаты ў члены партыі маглі б падзякаваць Ільі Савічу. Сакратар тэрытарыяльнай партыйнай арганізацыі не ленаваўся схадзіць да камуніста і за пяць-шэсць кіламетраў, калі яму трэба было з ім параіцца ці што-небудзь абмеркаваць. Таму на сходах не было лішняй гаворкі і непатрэбнай блытаніны.
Даша выходзіла апошняй са школы. На вуліцы было цемнавата, хоць ва ўсіх хатах яшчэ гарэлі агні. Падумалася аб тым, што не надта весела будзе ісці ноччу адной, але ў гэты час выйшаў на школьны ганак Ілья Савіч.
— Гэта я паліто заходзіў накінуць,— тонам апраўдання загаварыў ён, — а так я ўсёроўна меў на ўвазе прайсці з вамі. Па-першае, правесці крыху, каб не так вам было страшна, а па-другое,— гаворка яшчэ адна ў мяне ёсць.
— Добра, Ілья Савіч,— ціха адказала Даша.
— Скажыце,— адразу пачаў дырэктар,— Міхась не прыслаў вам на гэтых днях пісьма?
— Учора прыслаў,— з цікавасцю да гэтага пытання адказала дзяўчына.
— А што ён піша? Прабачце, калі ласка, за маю нясціпласць.
— Піша, што вось-вось прыедзе дадому, — ахвотна паведаміла Даша.— Толькі невядома, у адпачынак ці ў камандзіроўку ў наш раён.
— Ні ў адпачынак, ні ў камандзіроўку, — сур'ёзна сказаў Ілья Савіч.— Я таксама атрымаў ад яго пісьмо. Мы ўсё-такі з ім даўнія сябры. Будзе працаваць тут Міхась.
— Як гэта? — здзівілася Даша.— Тут, у нашым калгасе?
— Думаю, што ў вашым, — пацвердзіў дырэктар. — I ў райкоме партыі гэтак жа думаюць. Мы разам з сакратаром райкома і пісалі Міхасю.
«Вось чаму бацька з Платонам так узрадаваліся ўчора,— падумала Даша.— Няўжо яны ведалі што-небудзь пра гэта? А можа проста адчуванне ў старых такое своеасаблівае».
Для самой жа Дашы гэтая навіна была пакуль што нечаканай, хоць яна даўно ведала, што брат, як аграном, не задаволены сваёй работай у міністэрстве, што яго ўвесь час вабяць прасторы палёў i сенажацяў. 3 другога ж боку, яна бачыла i не адзін раз гаварыла на сходах, што Шулаў — ніякі не старшыня, хоць i чалавек ён спакойны, памяркоўны, што яго даўно трэба выправадзіць туды, адкуль ён прыехаў, інакш гаспадарка сядзе макам. Але ніколі яна не думала, каб Міхась згадзіўся стаць у Дабрасельцах старшынёй. Невядома, чаго тут бацька ўзрадаваўся. Канешне, радасна было б, каб з’явіўся нарэшце добры старшыня калгаса ды памог людзям па-сапраўднаму стаць на ногі. Яшчэ больш уцешна было б для бацькі, каб гэтым чалавекам аказаўся яго сын. Прыемна гэта i для сястры, але ўсё-такі там міністэрства, горад, а тут калгас і толькі Дабрасельцы.
— Можа, у МТС яго прысылаюць? — нерашуча спытала Даша. — Туды, я чула, трэба аграном.
Ёй няёмка было выказаць свае думкі ўслых, бо ў душы яна разумела негрунтоўнасць свайго здзіўлення i ведала, што яно хутка пройдзе. Бацька тут лепш адчуў, як яна.
— Ён сам згадзіўся прыехаць у свой калгас, — нібы зразумеўшы Дашыны думкі, сказаў Ілья Савіч. — Паверце, што ніхто на яго, як кажуць, не націскаў і ніхто не выжываў з міністэрства. Зямля — яго стыхія, усё роўна, як мая — школа. Тут я яго вельмі добра разумею. Не здзіўляйцеся, Даша, — будзе Міхась у Дабрасельцах старшынёй. Ведаю, што вам нязручна, дык я сам пагавару з калгаснікамі, мяркую, што яны не адмовяцца ад свайго земляка. I яшчэ раз — не здзіўляйцеся...
Тут Ілья Савіч перапыніўся і нейкі час ішоў моўчкі, нібы абдумваючы, з якога слова пачаць, як зрабіць размову найбольш пераканаўчай. Даша чакала, стрымліваючы глыбокае хваляванне.
— Вы, пэўна, заўважылі нават з сённяшняга сходу, — ціха загаварыў дырэктар,— што вас камуністы паважаюць, падтрымалі вас у гэтай нялёгкай справе і вось у члены партыі прынялі. Прычым — аднагалосна. Я радуюся гэтаму разам з вамі i яшчэ раз ад душы віншую вас.
— Шчыра дзякую, — ледзь вымавіла ад хвалявання Даша.
— Паважаюць вас за работу, вядома, за прынцыповасць. I вось, не ведаю, як усе дэпутаты, а мы, камуністы, параіўшыся між сабою, рашылі прапанаваць сесіі вашу кандыдатуру на старшыню сельсавета.
— Што вы, Ілья Савіч! — ледзь не крыкнула Даша.— Што вы гаворыце! Я не спраўлюся, ды i не выберуць мяне. Аб гэтым i думаць няма чаго. Я сама дам сабе адвод, або нават i на сесію не прыду!
— Я таму і прызнаўся вам у нашых намерах,— працягваў свае довады Ілья Савіч, — каб вы мел i магчымасць усё гэта добра абдумаць i падрыхтавацца да гэтага. А калі ўдумаецеся, то самі ўбачыце, што гэта самы лепшы варыянт. I адмаўляцца вам няма чаго.
— Нават i не думаючы многа, можна сказаць, — не адступала Даша,— што гэта зусім не для мяне. Па-першае, глядзіце, што выходзіць: Міхась — старшыня калгаса, а я — старшыня сельсавета. У адной хаце два старшыні. Як гэта можа быць? А потым яшчэ вось што: увесь час я выступала супраць Мокрута, крытыкавала яго, а цяпер людзі скажуць, што я яго месца дамагалася. Не, Ілья Савіч! Мне вельмі радасна, што вы так хораша думаеце пра мяне; сёння сапраўды такі дзень для мяне, што ніколі не забудзеш: i гора столькі было, і радасці. Але прапановы такой не ўносьце. Яшчэ глядзіце, што i Мокрут застанецца. У яго ёсць падтрымка ў раёне.
— Паспрабую адказаць па пунктах,— стрымана ўсміхнуўшыся, прамовіў дырэктар. — У Чырвонамакаўскім сельсавеце не адзін Дабрасельскі калгас, а цэлых чатыры. Затым у сельсавеце, як вядома, ёсць яшчэ школа, кааператыў, медпункт. Так што брат i сястра не будуць заўсёды хадзіць па адной i той жа сцежцы. Што ж датычыць залішняга шчасця ў адной сям’і, то няхай былы бядняк і франтавік грамадзянскай вайны Мітрафан мае i двух старшынь у сваёй хаце. Нічога кепскага ў гэтым няма. Абы толькі людзям была ад гэтага карысць.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: