Аляксандр Капусцін - Крутыя павароты

Тут можно читать онлайн Аляксандр Капусцін - Крутыя павароты - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Аляксандр Капусцін - Крутыя павароты краткое содержание

Крутыя павароты - описание и краткое содержание, автор Аляксандр Капусцін, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Крутыя павароты - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Крутыя павароты - читать книгу онлайн бесплатно, автор Аляксандр Капусцін
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Андрэй перасмыкнуў плячыма і са злосцю кінуў сшытак на прылавак. Мацвей, не спяшаючыся, пачаў пісаць. А скончыўшы, зазначыў:

— Гэтая скарга, брат, за тое, што хлусіш...

Неяк раней Мацвей папрасіў Андрэя, каб той прывёз яму радыёлу. Крамнік паабяцаў, толькі намякнуў, каб конюх авансам напісаў яму за гэта падзяку. Мацвей узяў ужо быў ручку, але перадумаў.

— Не, тады і напішу, калі прывязеш.

З таго часу Бяляк пачаў амаль кожны дзень заходзіць у краму. Прыдзе, а радыёлы няма. Тым часам дачуўся ён, што калі-ні-калі Андрэй адпускае сякія-такія рэчы з-пад прылаўка. Сказаў пра гэта яму, але той толькі хітра і насмешліва прыжмурыўся:

— Абяцанага, дзядзька Мацвей, тры гады чакаюць.

Так і пайшоў Мацвей з крамы зноў з пустымі рукамі. Увечары таго дня, ідучы дадому, Андрэй пачуў яшчэ здалёк, што з Мацвеевай хаты даносяцца вясёлыя прыпеўкі Варонежскага хору. Аказваецца, Бяляк у той жа дзень з калгаснай машынай пад’ехаў у горад і купіў радыёлу. Няхай жа ведае гэты хлус Андрэй, што ён, калгасны конюх Мацвей Бяляк, абыйдзецца i без яго ласкі.

Можа б на гэтым усё i скончылася, каб Мацвей, зайшоўшы выпадкова ў краму, сам не пераканаўся, што Андрэй гандлюе з-пад прылаўка. Вось тады ён і патрабаваў у крамніка кнігу скаргаў.

Усяго гэтага Тамара, вядома, не ведала, і цяпер, нічога не разумеючы, паглядала то на мужа, то на Мацвея.

— Добра, я гэтага не забуду, — пагрозліва працадзіў Андрэй праз зубы. А той яму спакойна:

— Ну чаго фанабэрышся, Андрэй. Што заслужыў, тое і атрымлівай.

— Як можна, Андруша, грубіяніць старэйшаму чалавеку? — папракнула мужа Тамара, калі Мацвей выйшаў.

— Цябе яшчэ тут не хапала!— на Андрэевым твары з’явіліся барвовыя плямы. Тамара нічога не адказала, толькі вусны яе задрыжалі і скрывіліся ў тужлівай усмешцы. Купіўшы хлеба, яна хуценька выйшла з магазіна.

... Павячэраўшы, Андрэй доўга сядзеў за сталом у задуменні, падпёршы галаву рукою. Затым раптам злосна плюнуў на падлогу і пачаў:

— От напаскудзіў той стары пень! Каб не гэтая скарга, прэмію б атрымаў. План жа перавыканаў!..

— Дык таму ты і зажурыўся так? Кінь, Андруша, абыйдземся i без гэтай прэміі. Што ў нас ужо нястача такая, ці што?

Бач, багатырка знайшлася. Ці табе лішняя капейка муляла б? — Андрэй устаў і прайшоўся па пакоі. — Гэта за адзін раз столькі спальваеш? — ён кіўком галавы паказаў на бярэмак дроў, што ляжалі каля печы.

— А што? Дроў жа хопіць...

— А калі і застануцца, хіба ад гэтага будзе горш? — буркнуў Андрэй.

У пакоі, не зважаючы на гамонку дарослых, шумліва, бестурботна забаўляліся дзеці, а на двары працяжна, глуха скавытаў вецер.

4

Стары абшарпаны «газік», чмыхаючы маторам, нервова падскокваў па вузлаватых карэннях старых бяроз, што абступалі гарбаты шлях з абодвух бакоў, а ў лагчынах з разлёту ўрэзваўся ў лужыны, раскідваючы далёка ў бакі брудныя пырскі. Аднекуль, ні то з-пад калёс, ні то з-пад сядзення, чуўся грукат нейкага непрыладжанага як след жаляззя. Ці то ад таго грукату, ці мо ад сваіх непрыемных думак, пракурор Павел Рыгоравіч Самусь крывіўся, але прасіў шафера:

— Гані, брат...

Падруліўшы да заспенскай крамы, «газік» гучна «стрэліў» і заглух. Каля крамы мітусіліся людзі, работнікі міліцыі, быў тут і сам Андрэй Арэшка.

Малады лейтэнант прапанаваў пачаць агляд з разбітага акна i паімкнуўся быў нават пайсці туды, але Павел Рыгоравіч крануў яго за руку і паказаў вачыма кудысьці на дол каля падмурка.

— Бачыш?

Лейтэнант прыгледзеўся і сумеўся.

— Вінават, таварыш пракурор, не заўважыў.

Павел Рыгоравіч асцярожна падышоў да падмурка і, прысеўшы, доўга і ўважліва разглядаў след абцаса на сухім пяску. Ззаду, з правага боку, след меў невялічкую выемку паўкруглай формы. Пашукаўшы позіркам наўкола і нічога больш не знайшоўшы, пракурор зафатаграфаваў след, затым акуратна зняў з яго гіпсавы злепак і паклаў у партфель. Толькі пасля гэтага пачалі аглядаць акно.

На адным абломку шкла, што тырчэў у раме, пракурор заўважыў адбіткі пальцаў. Доўга аглядалі дзверы, замкі, увесь будынак крамы. Але нічога больш так і не знайшлі. Склаўшы пратакол агляду, Павел Рыгоравіч доўга распытваў Андрэя, ці не падазрае ён каго-небудзь у кражы. Той нічога не мог сказаць, але прыпомніў, што ўчора вечарам у краму заглянуў Кукса, нечага пакруціўся каля прылаўка і, ні слова не сказаўшы, выйшаў.

Позна вяртаўся Павел Рыгоравіч дадому. Ад чаднага дыму, што пранікаў праз шчыліны самаробнай кабіны «газіка», ад стомленасці, ад цяжкіх неадступных думак зусім разбалелася галава. Хацеў бы цяпер Павел Рыгоравіч пасядзець, ні аб чым не думаючы, адпачыць ад гэтых штодзённых клопатаў. Дык жа не выпадае. Ці ж у пракурора можа быць такая мінута, каб ён аб чым-небудзь не турбаваўся, аб нечым не ламаў галавы? Вось хаця б сёння... Цэлы дзень біўся, як рыба аб лёд, ды хіба ж гэта ўжо ўсё? Колькі яшчэ над гэтай справай прыдзецца пасядзець... А пападзе ў тыя хлапечыя рукі — хто ведае, ці ўтрымаюць яны яе і як павядуць...

«Газік», ускочыўшы ў нейкую яму, зарыпеў дзверцамі кабіны, ажно застагнаў. Думкі пракурора, нібы ад гэтага штуршка, раптам пераскочылі на другое:

«Той цяпер, напэўна, ужо трзці сон бачыць. А што яму...»

Святло фар выхапіла з цемры на абочыне дарогі дзве нахіленыя адна да адной тонкія бярозкі, а паміж імі — дзве чалавечыя постаці; мужчынскую i жаночую. На момант мужчына павярнуў твар, i Павел Рыгоравіч пазнаў яго: ну як жа, суддзя... Стаіць, уцягнуўшы галаву ў плечы, i засланяе сабою дзяўчыну. Дык вось ён дзе, вось чым займаецца... Тут дыхнуць няма калі, а ў яго час ёсць i на гэта...

Думкі чапляліся адна за адну, i Павел Рыгоравіч ужо думаў пра Куксу, пра тое, што нарсуд дарэмна выпусціў яго тады з турмы. Праўда, абласны суд не задаволіў яго, пракурораў, пратэст i не адмяніў прыгавор нарсуда, але ж ён усё роўна стаіць на сваім. Гэта не ўпартасць, не. У гэтым яго пераконвае шмат што. Прозвішча Куксы ўпамінаецца разам з кражай у заспенскай краме. А можа б злачынства i не было, каб Кукса не разгульваў на волі? Не давяраў Павел Рыгоравіч злачынцам-рэцыдывістам, адносіўся да іх насцярожана і ў некаторых выпадках лічыў за лепшае не забываць ім старых грахоў.

Не адзін год працаваў ён у пракуратуры, і такія тыпы, як Кукса, каму-каму, а яму добра вядомы...

Пракурорам Павел Рыгоравіч Самусь стаў пасля вайны. Калісьці ў шаснаццаць год ён быў цесляром. Пасля доўга працаваў старшынёй заўкома. У вайну партызаніў, камандаваў ротай. Добра памятае Павел Рыгоравіч тую хмарную бязветраную раніцу, калі ён вярнуўся ў родны гарадок. Туман ляніва рассейваўся пад косымі промнямі сонца, і паступова з яго шэрай дымчатай масы сталі вырысоўвацца ўцалелыя дамы. Дзе-ні-дзе яшчэ дыміліся галавешкі, не затушаныя дробным восеньскім дажджом, што ішоў з вечара. Павел Рыгоравіч сеў на кучу цэглы. на папялішчы роднага дома... Сонца ўжо было амаль на поўдні, а ён усё сядзеў згорбіўшыся і апусціўшы вочы долу. Пазіраў на пачарнелыя галавешкі, а бачыў змучаныя твары жонкі і сына, якіх расстралялі фашысты. Сябры-партызаны, сустрэўшы яго пад вечар у райкоме партыі, заўважылі, як галава Паўла Рыгоравіча, зрэдку кранутая сівізной за гады партызаншчыны, за адзін дзень зусім пабялела.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Аляксандр Капусцін читать все книги автора по порядку

Аляксандр Капусцін - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Крутыя павароты отзывы


Отзывы читателей о книге Крутыя павароты, автор: Аляксандр Капусцін. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x