Аляксандр Капусцін - Крутыя павароты
- Название:Крутыя павароты
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Аляксандр Капусцін - Крутыя павароты краткое содержание
Крутыя павароты - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— От гэта работка: не пыльная і, відаць, грашовая, га? — кінуў ён неяк насмешліва.
Ад нечаканасці Вера не знайшлася, што адказаць, толькі ўважліва разглядала незнаёмага з пісягам мазуты на абвіслай шчацэ.
— Што вы хацелі? — нарэшце спытала яна.
— Гарэлкі. Гы-гы-гы... — захрыпеў той зусім ужо нахабна.
— Што за недарэчныя жарты? Вы за якой-небудзь кнігай?
— Дай якую-небудзь пра зладзеяў...
— Вы, грамадзянін, мабыць, п’яны. Дык зайдзіце ў бібліятэку другім разам.
— Хіба пра зладзеяў толькі п’яныя чытаюць? Гы-гы-гы...— і позірк яго раптоўна згас, вочы апусцелі. — Ну, дык дасі кніжку, ці не?
Веру здзівіла такая рэзкая перамена ў паводзінах гзтага чалавека. Дзяўчына, не тоячыся, мо цэлую мінуту моўчкі назірала за ім і ў яго зрэнках бачыла толькі халодную абыякавасць, нейкую цёмную бездань. Працягваючы руку за бланкам рэгістрацыйнай карткі, Вера спытала, хто ён і як яго прозвішча.
— Марцін Кукса, злодзей. А цяпер яшчэ па сумяшчэнню i трактарыст у вашым калгасе. — ён, відаць, зноў хацеў пакпіць з дзяўчыны, але гэты нікчэмны жарт не ажывіў яго самога. Не зірнуўшы нават на кніжку, якую падала яму бібліятэкарка, Марцін распісаўся ў картцы і, быццам прывід, знік за дзвярыма. А Вера яшчэ доўга думала пра яго. Гэта ж той Кукса, што абакраў краму, той злодзей, праз якога i брат яе, i яго сям’я, i сама яна пакутуюць. Але чамусьці да пачуцця непрыязні да гэтага чалавека прымешвалася нейкая неакрэсленая спагада. У такой, як у яго позірку, пустаце можа таіцца толькі спакутаваная душа.
«I навошта яму тая кніга спатрэбілася? Ці ж ён што калі чытаў? — падумала яна з горыччу. — Не, напэўна, не па кнігу прыходзіў. Нешта другое прывяло яго сюды. А што?»
Не ведала Вера, што Марцін перад тым, як прысці ў бібліятэку, на вечарах схіляўся над кніжкай і, шлёпаючы губамі, павольна вадзіў пальцам па старонках.
Кніга наводзіла яго на думку пра свае маленства. Упершыню ён яшчэ хлапчуком учыніў кражу. Тады яго, здаецца, старэйшыя хлопцы прагналі з валейбольнай каманды. Бадзяючыся па горадзе, Марцін убачыў каля касы кінатэатра дзяўчыну, у якой з кішэні жакеткі тырчалі грошы. Спачатку ён разы са два прайшоўся паўз яе, але дзяўчына не звярнула на гэта ніякай увагі. Потым падцікаваў, калі тая загаварыла з сяброўкамі, i дрыжачай рукой выцягнуў грошы. Здарылася гэта неяк зўсім нечакана. Ніколі раней не прыходзіла Марціну думка лазіць па чужых кішэнях. I ён усвядоміў свой учынак толькі тады, калі за вуглом кінатэатра разняў кулак і ўбачыў украдзеную дзесятку. Спачатку хацеў вярнуцца i аддаць грошы дзяўчыне, але пабаяўся, каб яна не паклікала міліцыю. На другі дзень ён не пайшоў у школу: сорамна было за свой учынак перад сябрамі. Чамусьці здавалася, што яны ўжо ўсё ведаюць.
Бацька Марціна не жыў з сям’ёю. Маці працавала у гарадской лазні і позна прыходзіла дадому. Яна спачатку не ведала, што сын кінуў школу. А класную настаўніцу, відаць, не вельмі гэта турбавала, бо Марцін, па праўдзе кажучы, прычыняў ёй нямала клопату. Тым часам Кукса зноў залез да кагосьці ў кішэню. I гэтая кража яму сышла з рук.
Вось тады да яго i прышла думка, што можна так і ўсё жыццё пражыць. Потым турма, кражы, зноў турма. I ніколі за ўвесь гэты час Марцін ні ад каго не чуу добрага слова, не бачыў спачувальнага позірку. Людзі глядзелі на яго, як на ваўка. Дык у чым жа яно, гэтае зладзейскае шчасце? Не, яно, відаць, можа толькі сніцца злодзею. Нядаўна i яму чамусьці прыснілася, што брыгадзір трактарнай брыгады Рыгор Баравік прымацаваў да яго трактара чырвоны вымпел пераможцы ў спаборніцтве.
Пасля таго, як Марцін загарнуў апошнюю старонку кніжкі, ён моцна задумаўся над сваім жыццём. I цяпер, прышоўшы з бібліятэкі, Марцін пазіраў на вокладку кнігі з загалоўкам «Педагагічная паэма» і думаў пра тое ж самае.
10
Пачуўшы, як у сенцах бразнула клямка, хлапчукі з крыкам: «Тата ідзе!» — кінуліся да дзвярэй. А калі на парозе ўбачылі Веру, збянтэжана залыпалі вачанятамі.
— Гэта ж цёця Ве-е-ера, — расчаравана працягнуў старэйшы.
Меншы пазіраў на Веру, патупіўшыся, затым захліпаў:
— Чаму не ідзе наш татка?
Веры самой цяжка было стрымацца ад слёз, але яна стала суцяшацъ меншага:
— Хутка прыдзе ваш татка, не плач... — і пяшчотна пагладзіла стрыжаную галоўку.
Тамара адправіла дзяцей у другі пакой.
- Томачка, родная мая, мо ты ад мяне што хаваеш? Скажы шчыра, Андрэй ні ў чым не вінаваты? — Вера трымала за рукі Тамару і пільна пазірала ёй у вочы.
Але тая прашаптала:
— Не ведаю, нічога не ведаю...
— Не, быць гэтага не можа, — загарачылася Вера. I, канчаткова пераконваючы сябе, яшчэ раз дадала: — Не можа быць. Тут нейкае непаразуменне.
Вера любіла брата i была ўдзячна яму за ўсё тое, што зрабіў ён для яе. А зрабіў Андрэй для сястры нямала.
У час нямецкай акупацыі памерлі іхнія бацькі. Веры было тады пяць год. Усе клопаты аб ёй леглі на плечы брата-падлетка. Хлапчук улетку пасвіў вясковы статак. А ўвосень перакопваў у полі бульбянішча, насіў з прыбярэжнага хмызняку лазу на дровы. Страх перад голадам, нястачаю, прымушаў яго трэсціся над кожнай бульбінай, над кожным сухаром. Мо ў тыя страшныя гады і развілася ў яго прагнасць? Вера зразумела гэта, безумоўна, пазней, калі на вызваленай зямлі аднавілася жыццё i яны з братам ужо не адчувалі нястачы. Яна заўважыла, што Андрэй часам без патрэбы эканоміць. Але каб ён што-небудзь украў... Не. Такога за ім ніколі не было. Вось таму яна i не магла пагадзіцца з тым, што яе брат — злачынец.
— Вера, як ты думаеш, няўжо яго асудзяць? — парушыла Тамара няёмкае маўчанне.
— Я думаю, што як бы ні было, а праўда сваё возьме. I ты, Томачка, не сумнявайся ў гэтым, не бядуй дарэмна. Ну, дык я пайду, мне ж у бібліятэку трэба.
Тамара правяла Веру сумным позіркам і задумалася.
У суседнім пакоі было ціха. Яна асцярожна адчыніла дзверы. Хлапчукі, скурчыўшыся на канапцы, ужо спалі.
11
Сямён Пятровіч пасябраваў з Рыгорам Баравіком з тае пары, калі стаў упаўнаважаным у калгасе «Перамога». У вольную хвіліну яны схіляліся над шахматамі ці над невялікай з адмысловымі малюнкамі кніжкай — дапаможнікам па матацыклу. А ў добрае надвор’е выязджалі за вёску на шлях, і Рыгор вучыў Сямёна Пятровіча вадзіць матацыкл.
Аднойчы Сямён Пятровіч здаваў Рыгору «экзамен» на вадзіцеля. Стаяла ціхае надвор’е. Аднекуль з-за ўзгорку з поля даносіўся гул трактара. Высока ў небе трапятаўся, заліваючыся песняй, жаваранак. Вечарэла. Сябры, пакатаўшыся крыху, селі на абочыне дарогі. Непадалёку стаяў новенькі Рыгораў «ІЖ». Сямён Пятровіч пазіраў на яго з незахаваным замілаваннем.
— Збяру грошай і куплю сабе такую машыну. Абавязкова.
— А табе сабраць на матацыкл — як плюнуць. Суддзі ж і вязуць і нясуць...— Рыгор нават не ўсміхнуўся.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: