Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца
- Название:Да ўсходу сонца
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца краткое содержание
Да ўсходу сонца - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Святлана таксама паглядзела на гэтага байца i ледзь не крыкнула ад нечаканасці: у яго на гімнасцёрцы былі сінія пятліцы.
— Стукайце шафёру ў кабіну! — падала каманду Зіна, калі машына ўляцела ў вуліцу адной невялікай вёсачкі.
— Не спыніцца ён,— сказаў той баец, што першы азваўся Зіне.
— Стукайце! — цвёрда паўтарыла дзяўчына.— Мы яго прымусім спыніцца.
— Застукала адразу некалькі байцоў.
— ТІІто такое? — крыкнуў шафёр, прытармазіўшы машыну.
— Вады трэба набраць,— сказала Зіна.
— На дзіва ўсіх шафёр адразу згадзіўся і выключыў матор.
— I мне трэба вады,— сказаў ён, выцягваючы з-пад сядзення пагнутую бляшанку.— Толькі прашу ўмомант: раз-два. А то немец прэ за намі.
Зіна з дапамогай Святланы сабрала ў байцоў біклажкі, праз якую хвіліну яны былі напоўнены ля калодзежа, шафёр заліў ваду ў радыятар, і машына памчала далей. Глытнуўшы свежай вады, байцы павесялелі, сталі глядзець на дзяўчат з замілаванай павагай, а сусед з завязанымі вачамі многазначна сказаў:
— У нашым палку таксама была Зіна, машыністка. Харошая, кажуць, была дзяўчына, але загінула напэўна, бо першыя бомбы ўпалі на штаб.
— Вы з таго палка? — рынулася да яго Святлана, але Зіна ўхапіла яе за плечы і прытуліла да сябе.
— Не трэба, Светачка,— зашаптала яна,— не трэба, родная. Лепш нічога не ведаць, чым распытваць цяпер. Людзей будзем трывожыць i сябе.
— Светачка ў нас таксама была,— нечакана сказаў баец.— Дачка камандзіра палка.
Дзяўчынка дрыжала ад хвалявання, ледзь не плакала, а Зіна ўсё туліла яе да сябе і ўгаварвала маўчаць.
— У вас вельмі тонкі слых,— сказала яна байцу, каб хоць як-небудзь пачаць іншую размову,— чуеце самы ціхі шэпт.
— Вушы ў мяне добрыя, — ніколькі не сумеўшыся, згадзіўся баец. — Вялікія. Бачыце? — Ен абедзвюма рукамі пацягнуў сябе за вушы. — Таму i ловяць усё.
— А як мой тата? — нястрымна хацелася спытаць Святлане.— Ці не чулі вы чаго пра майго тату?
Баец, нібы адчуваючы жаданне дзяўчынкі, пачаў усё-ж гаварыць пра свой полк, сказаў-бы ён, напэўна, i пра камандзіра палка, але ў гэты час нечага зачмыхала машына i пачала сударгава, са штуршкамі спыняцца.
— Прыехалі! — абвясціў нарэшце шафёр, вылезшы з кабіны.— З’елі ўсё гаручае!
Твары ў байцоў адразу пазмрачнелі, а Зіна адчула нешта падобнае да палёгкі, бо каб не гэты выпадак, то сляпы баец сказаў-бы пра смерць святланінага бацькі. Зіна была ўпэўнена, што камандзір загінуў.
— Гэта номер! — сказаў баец з павязкай на вачах.
— Ну, нічога!—дадаў шафёр, паглядваючы з-пад чуба толькі на Зіну.— Вы тут крыху пабудзьце, а я збегаю вунь у тую вёску, дастану хоць газы якой.— Ён зноў выцягнуў з кабіны сваю пагнутую бляшанку.— Я хутка: раз-два!
Шафёр пабег, пазвоньваючы бляшанкай, і ўсе тыя байцы, што сядзелі на бартах, праводзілі яго сумнымі і безнадзейнымі позіркамі.
— Цяпер будзем загараць,— прамовіў сляпы баец.
— Ціха вы! — загадала яму Зіна.— Трэба зрабіць усё, каб не стаяць тут доўга.
Яна рухава саскочыла з барта, выйшла на сярэдзіну дарогі i пачала настойліва спыняць грузавікі. Амаль усе шафёіры -спыняліся, аднак гаручага пакуль што ніхто не даваў.
— А што-б мы рабілі з тым гаручым,— усё-ж не ўстрымаўся сляпы баец,— калі-б нам яго і далі? Хіба вы — шафёрка?
— Я шафёр, — раптам заявіў адзін з тых байцоў, што сядзелі на краі кабіны.
— Рукі і ногі ў цябе цэлыя? — спытаў сляпы баец.
— Рукі цэлыя,— адказаў той,— і нага адна дзейнічае. Зіна! — звярнуўся ён да дзяўчыны адразу па імю. — Паглядзі там, шафёр пакінуў ключы ці не?
— Пакінуў,— адказала дзяўчына, зірнуўшы ў кабіну.
— Значыць, паедзем.
I яны, канешне, паехалі-б, дагналі-б недзе свайго чубатага шафёра, каб у гэты час не з’явіліся над шашою варожыя самалёты. Усе байцы, хто хоць трохі мог варушыцца, пачалі саскакваць, а то проста звальвацца з машыны. У кузаве застаўся толькі той чарнявы юнак з перавязанай галавою, ды яшчэ некалькі байцоў, вельмі цяжка параненых. Зіна паспрабавала высадзіць і іх, з усёй сілы дапамагала ёй Святлана, але дваім ім цяжка было спусціць на зямлю амаль што нерухомых байцоў. Тады падняўся з кювета і на адной назе прыскакаў да машыны той баец, што назваўся шафёрам. Спрытным рухам працавітых рук ён апусціў задні борт. Падбег яшчэ адзін вайскавік, з падвязанай рукой, з двума трохкутнікамі на пятліцах, i яны ўдвух пачалі прымаць на рукі тых па~ кутнікаў, якія самі нават паварушыцца не маглі.
Самалёты ўжо раўлі над самай шашою i над вёскаю, куды чубаты шафёр пайшоў шукаць бензіну. Вайсковыя машыны віхрам праносіліся міма заглохлага i быццам ужо нікому непатрэбнага грузавіка. Шафёры выціскалі з іх апошняе, каб хутчэй ускочыць у вёску, а там дзе-небудзь прытуліцца, навясці маскіроўку. Святлана з жудасцю наглядала, як некаторыя байцы на хаду выскаквалі з машыны, перакручваліся па некалькі разоў на адкосе, а потым знікалі ў быльняку ці прыдарожным жыце. Яе вельмі цягнула бачыць, ці застаюцца яны жывымі, таму пры набліжэнні кожнай машыны яна ўзнімала Галаву з кювета, і Зіна моўчкі прыціскала дзяўчьгнку да зямлі.
Фашьісцкія сцярвятнікі пачалі рабіць залёты на шашу, спускаліся зусім нізка і білі па машынах з кулямётаў. Святлана прытулілася да сваёй старэйшай сяброўкі і пры кожным выбуху бомбы ўздрыгвала, хапалася рукамі за галаву. Ёй здавалася, што ўсе самалёты віселі якраз над яе галавою і вельмі добра заўважалі яе крэмавую павязку, яе святочную сукенку, таксама светлую, толькі ў малінавыя палоскі. Цяпер дзяўчынцы ўспаміналася, што калі яна спала ў штабе, на мяккай татавай канапцы, у сне чулася такая-ж самая траскатня, гул і шум, але тады нават i не снілася, што гэта вайна. Хто яе ведаў, якая гэтая вайна, хоць бацька дома і многа гаварыў пра яе.
Вельмі-ж боязна было, каб не выцяла што па галаве. Галава i так баліць, i на ёй ужо, мабыць, не будуць расці валасы. А ў таго чарнявага хлопца, што ляжаў ля кабіны, напэўна, яшчэ горш баліць галава. Дзе гэта ён цяпер? Там, дзе мы яго паклалі, у кювеце, ці можа адпоўз куды? Хоць-бы на дарогу не выпаўз, шукаючы паратунку ад болю. Нешта-ж не чутно яго стогнаў.
Святлана пачала думаць пра тых байцоў, якіх яны нядаўна знялі з машыны, пра тых, што пападалі тут на поўным хаду i недзе ляжаць цяпер ля дарогі, жывыя ці нежывыя. А колькі машын пайшло далей! Яны недзе ў вёсцы. Ляжаць на іх вось такія, як наш чарнявы, i з моманту на момант чакаюць смерці. Наўрад ці памог ім хто хоць як-небудзь зваліцца з кузава, бо не на кожнай-жа машыне едуць такія харошыя дзяўчаты, як наша машыністка.
Думкі пра іншых крыху супакоілі Святлану, у яе пачала з’яўляцца ўпэўненасць, што хутка ўсё скончыцца, што ніякі асколак яе не зачэпіць. Нават боль стаў нібыта меншы. Пройдзе яшчэ трохі часу, і ўсё загоіцца, бо Зіна вельмі добра перавязала ранку. I валасы будуць расці, як i раней.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: