Кацярына Мядзведзева - Рыпучая хацінка

Тут можно читать онлайн Кацярына Мядзведзева - Рыпучая хацінка - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
Кацярына Мядзведзева - Рыпучая хацінка

Кацярына Мядзведзева - Рыпучая хацінка краткое содержание

Рыпучая хацінка - описание и краткое содержание, автор Кацярына Мядзведзева, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Рыпучая хацінка - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Рыпучая хацінка - читать книгу онлайн бесплатно, автор Кацярына Мядзведзева
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Можа, — злосна сказаў я. — Больш за тое, спусціцца даволі хутка.

— Як?!

— Па лесвiцы!

Яна недаверліва ўсміхнулася.

— Я не жартую, — проста немагчыма, нічым яе не возьмеш! — Так што скачы ў човен і ратуйся за возерам. Пачвара не ўмее плаваць.

— Навошта ты гэта кажаш? — абурылася яна. — Я не баюся! І застануся тут.

Нібы даказваючы сваю адвагу, яна ўзяла кош і адправілася ў лес. Клякса за ёй. Што мне заставалася рабіць? Я прыхапіў са стала нож і паплёўся ў грыбы. Сямейкі белых, маслякі з наліплай на скурку ігліцай, кідкія шапкі чырвонагаловікаў. Дзіўна, як хутка пераключаецца свядомасць з разважанняў на пошукі. Страляеш вачыма сюды-туды, прыцэньваешся да чарговага карычневага капялюшыка — ядомы? Неядомы? — і галава становіцца выдатна-пустая, у адрозненне ад кошыка.

Насвістваючы песеньку, я абшукваў траву, мох і апалае лісце, зазіраў пад лапы хвоям. Сонца міргала скрозь рэдкую лістоту. Ідылію парушаў толькі грукат, які зрэдку даносіўся зверху. Дурная пачвара. Грукачы — не грукачы, ежы табе ўсё адно не дастанецца. Завяду гадзіннік і сыду. І ты, пакрыўджаная і галодная, абдзіраючы каленкі, пакараскаешся назад на неба.

Невядомы нябесны жыхар быў тут з самога пачатку. Калі я ачомаўся ў Рыпучай хацінцы, побач сядзеў Клякса, у печы гарэў агонь, за вокнамі ліў дождж, — і зрэдку хтосьці скуголіў у нябёсах, маркотна і працягла. Калі выдаваліся сухія пахмурныя дні і пераставала крапаць, з-за аблокаў даносіліся дзіўныя гукі: скрыгат кіпцюроў, пырханне, грук. І сыпалася зверху смецце, а аднойчы ўначы мне здалося, быццам хтосьці з шумам уцягвае паветра, прынюхваецца, шукае, чым бы пажывіцца. Клякса ў тую ноч добра-такі збаяўся: пэўна, яму прымроіўся гіганцкі зласлівы сабака — пажыральнік дробных хатніх улюбёнцаў.

Усе мае страхі скончыліся, калі я сеў і старанна падумаў: дык жа не спусціцца пачвара сюды, ніяк! Саскочыць — занадта высока, а крылаў у яе няма. Ня-ма! Так што хай аблізваецца і прынюхваецца колькі заўгодна, усё адно сюды не патрапіць!

А сёння невядома нашто я разбурыў абарону, лесвiцу нейкую прыплёў.

Ну і добра. Урэшце, гэта мой свет. Што хачу, тое і кажу.

Да хацінкi мы падышлі адначасова: я — з поўным кошыкам грыбоў, Ася — з кашом ярка-чырвоных ягад і букетам жоўтых кветак. На мой здзіўлены погляд яна дзелавіта растлумачыла:

— Гэта шыпшына! Вельмі карысна, вітаміны, узімку будзем заварваць. А гэта, — яна патрэсла жоўтымі кветкамі, — піжма.

Мне гэта абсалютна нічога не казала.

— Піжма, — яна глядзела на мяне, як на някемлівае дзіця. — Паспрабуй!

І я купіўся. Вырашыў, што суквецці будуць салодкімі ці хоць бы кіславатымі. Скрывіўся, доўга адплёўваўся:

— Дрэнь! Калі хоць раз гэта заварыш, выкіну з хаты і кветкі, і цябе…

— Яе не заварваюць, яе ад глістоў ядуць, — растлумачыла, адсмяяўшыся. — І дзеля апетыту.

Наступную гадзіну мы не размаўлялі. Сядзелі на лаўцы побач і перабіралі, скрэблі, чысцілі. Белыя нанізалі на нітку і павесілі над печчу сушыцца, астатнія пасмажылі з цыбуляй. Да іх бы хлеба…

— Вельмі хлеба хочацца, — сказала Ася, паспрабаваўшы грыбы. — Дзе ў нас хлеб?

Я своечасова скеміў прамаўчаць, і неўзабаве велізарны духмяны каравай адшукаўся ў палатняным мяшэчку на печы. А ад дзяўчыны больш карысці, чым шкоды.

Пасля ежы мне хацелася спаць. Ася таксама сядзела размораная і сытая, пагладжвала жывот і нібы да яго прыслухоўвалася. А яна ж рана ці позна нараджаць будзе. І каму ж прымаць роды? Па скуры пабеглі мурашкі, калі я ўявіў сябе ў ролі акушэра. Можа, да таго часу матэрыялізуюцца суседзі? Пажылая пара, муж-паляўнічы кожны тыдзень прыносіць дахаты мяса, а жонка ўсё жыццё прапрацавала павітухай, а?

З-за сцяны пачулася музыка. Ася заплюшчыла вочы і з усмешкай слухала, а я разважаў. На такім вялікім тэрміне наўрад ці яна здзейсніла самагубства. Калі ўжо данасіла амаль да родаў, які сэнс паміраць? Значыць, хвароба? Ці няшчасны выпадак, а можа — яе забілі?

Сваю смерць я, хоць смутна, ды памятаў. Уласна, гэта быў адзіны ўспамін, які перайшоў са мной з таго свету ў гэты. Аварыя. Віск тармазоў. З усяе моцы выварочваючы руль, спрабуючы аб’ехаць — каго ці што? — я ўрэзаўся ў слуп. А можа, у дрэва, разгледзець не паспеў. Так і апынуўся тут. І гадзіннік спыніўся без чатырнаццаці восем. Куды ж я так спяшаўся, што нават забыўся прышпіліцца?

— Ты вёз мяне ў радзільню, — глуха сказала Ася.

— Што? Мы былі знаёмыя? — Не можа быць! Не забыў бы я сваю жонку! І пярсцёнка няма на пальцы, а я насіў бы пярсцёнак, калі б ажаніўся.

— Не, — сказала яна ціха. — Таксі…

А як тут апынуўся Клякса? Гэтага я наогул не мог зразумець. Я яго збіў? Спрабаваў аб’ехаць, але не атрымалася? Ці ён мясцовы жыхар, правадыр з аднаго свету ў іншы? Я глядзеў на Кляксу, але ў яго бурштынавых вачах, вядома ж, не было адказаў на мае пытанні…

Такім чынам, сталі мы жыць у Рыпучай хацінцы ўтрох. Ася спраўлялася з мясцовым жыццём куды лепей за мяне. Не кажучы пра міскі з аладкамі, мясным рагу і шчодрымі кавалкамі чарнічнага пірага, што часцяком з’яўляліся на падваконні, яна ўжо некалькі разоў бачыла суседку, здалёку, са спіны… Я з заміраннем сэрца чакаў, калі ў дзверы пастукаюць, і на парозе з’явіцца пажылая пара.

Адносіны нашы з Асяй — ці то братэрскія, ці то сяброўскія, — станавіліся ўсё цяплей. Мы ніводнага разу не палаяліся сур’ёзна. Хіба што калі салілі рыжыкі, паспрачаліся наконт рэцэпту. Мы разам блукалі па лесе, разам гатавалі вячэру і мылі посуд. Ночы стаялі халодныя, і неўзабаве я з двара перабраўся назад, у хацінку, на адзіны ложак, якi — я не жартую! — стаў адчувальна шырэйшым, настолькі, каб хапала месца і мне, і Асі, і яе вялікаму жывату. Я падтыкаў ёй коўдру, а яна не будзіла мяне, калі я хроп. Клякса быў кімсьці накшталт нашага прыёмнага катовага, дзіцяці, і, увогуле, мы жылі як звычайная сям’я… ну, амаль як звычайная.

Ведаючы, што зіма не наступіць, тым не менш мы сур’езна рыхтаваліся да яе. Варылася сочыва з позніх чарніц, над печчу віселі нізкі баравікоў, сушыліся шыпшына ды дзікія яблыкі. Ася збірала нейкія зёлкі, вязала іх у пучкі і развешвала па хаце. Я лавіў рыбу. Мы вэндзілі яе. Не самая лепшая ежа на зіму, але іншай не было. Ды і, кажучы шчыра, я мала верыў у зіму. У гэтым нерухома замерлым свеціку стаяла вечная восень. Тая самая, у якой мы так і не даехалі з пункта А ў пункт Б…

Часам у маю галаву прыходзіла вар’яцкая думка: а што, калі ніколі не заводзіць гадзіннік? Так і жыць у развалюшцы пасярод лесу, у чорта на рогах, у паміжсвецці, якое часам здавалася мне чысцяцом, а часам галюцынацыяй. Але нельга ж так жыць вечна. Добра — я, а як Асі з яе дзевяцiмесячным жыватом? А як дзіцяці, якое так і не нарадзілася той нешчаслівай восеньскай ноччу?

Мы не размаўлялі пра гэта. Хутчэй, мы пра гэта маўчалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Кацярына Мядзведзева читать все книги автора по порядку

Кацярына Мядзведзева - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Рыпучая хацінка отзывы


Отзывы читателей о книге Рыпучая хацінка, автор: Кацярына Мядзведзева. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x