Кацярына Мядзведзева - Рыпучая хацінка

Тут можно читать онлайн Кацярына Мядзведзева - Рыпучая хацінка - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Кацярына Мядзведзева - Рыпучая хацінка краткое содержание

Рыпучая хацінка - описание и краткое содержание, автор Кацярына Мядзведзева, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Рыпучая хацінка - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Рыпучая хацінка - читать книгу онлайн бесплатно, автор Кацярына Мядзведзева
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неяк раніцай Ася выйшла ў двор, і я пачуў яе спалоханы выкрык. Выбег і знерухомеў. Было ад чаго. За два метры ад хацінкi стаяла лесвiца.

Прыпёртая да неба.

Я дык адразу і не сцяміў, навошта. Стаяў, задраўшы галаву, і дзівіўся на касыя перакладзiнкi, якія сыходзяць за аблокі. Гэта ж трэба — стаіць і не валіцца. Потым я азірнуўся на Асю — і падумаў тое ж самае. Яе твар быў пад колер вачам, шараваты. Дрыготкімі рукамі яна абдымала жывот і з жахам глядзела на мяне. Вось тады і я ўспомніў свае даўнія словы пра пачвару, якая спусціцца з неба.

— Ну ты і баязліўка, — я спрабаваў надаць голасу бестурботнасці, — падумаеш, лесвічка. Ды я яе зараз…

Я пхнуў яе нагой — і заскакаў, рыпаючы зубамі ад болю. Ася паспрабавала расхістаць рукамі, але ж лесвiца не ссунулася з месца. Як быццам была моцна прыкручана там, наверсе.

— Ідзі ў хату, — сказаў я. А што я яшчэ мог сказаць?

Мы замкнуліся і ўвесь дзень праседзелі, гледзячы ў акно. Лесвiца стаяла. Мы нерваваліся. Раз-пораз мне мроілася тоўстая лапа з кіпцюрамі, што высоўваецца з-за хмар і правярае лесвiцу на трываласць. А можа, першым з’явiцца хвост?

Ася зусім расклеілася, яе трэсла. І, што самае кепскае, — яе самаадчуванне, як у люстэрку, адбiвалася за акном: хвастаў дождж, зіхацелі маланкі, вецер шпурляў у вокны прыгаршчы пяску. Я і раней ведаў, што Ася кіруе тут усім — хлебам, соллю, кававымі слоікамі, суседзямі і надвор’ем, але не думаў, што ўсё настолькі сур’ёзна. Зрэшты, у гэтым быў і плюс. Сваёй паўнепрытомнай істэрыкай яна накруціла такую непагадзь, што ніводная пачвара не сунула б носа ўніз са сваіх утульных цёплых аблокаў.

Увечары стала зусім кепска — што ўсярэдзіне хацінкi, што знадворку. Ася дрыжала, і я абняў яе, каб сагрэць.

— Мы памром? — спытала яна.

— Ну не! Ты можаш памерці, толькі калі завядзеш гадзіннік. Пакуль час тут спыніўся, мы жывыя, нават калі чортаў тузін пачвар будзе грызці нашы костачкі.

— Хто табе сказаў? — недаверліва спытала яна.

— Ды ніхто, — я паціснуў плячамі. Я проста ведаў гэта з самага першага дня, як і тое, што ката клічуць Клякса, што за лесам ёсць возера, а ў возеры рыба. Гэтыя веды сядзелі ўва мне, як быццам хтосьці ўклаў іх унутр клапатлівай рукой, ды яшчэ і праверыў, ці добра трымаецца.

— І потым, я не называў бы гэта смерцю, — сказаў я, памаўчаўшы. — Адзін раз мы ўжо памерлі — але насамрэч проста перайшлі сюды. Хто ведае, куды мы пяройдзем, калі завядзём гадзіннік? Можа, там будзе чарговая хацінка і чарговы лес…

— А можа, не будзе нічога, — працягнула Ася ўпарта.

Калі яна заснула, я дастаў гадзіннічак з яе сумачкі і схаваў у надзейнае месца. Калі, вядома, можна назваць надзейным месцам рыпучую масніцу пад лаўкай.

А раніцай знік Клякса. Ужо як мы, на зайздрасць суседзям, клікалі яго, грукалі міскай і павабна шамацелі паперкамі, — усё было марна. Кот знік. А на бруднай зямлі ля хацінкi адбіліся нечыя велізарныя пяціпальцавыя сляды. На сцяне бялелі свежыя драпіны. Бог мой, ды тут кіпцюры большыя, чым мой нож. Мяркуючы па разварочанай загарадзі, пачвара сышла ў лес. А значыцца, нам сунуцца туды не варта. Хоць ката было шкада страшэнна. Я ледзь стрымліваў слёзы, што ўжо казаць пра Асю.

— Клякса! Коцічак! — крычала яна. Потым рашуча падняла з зямлі нейкі сук…

— Куды сабралася? — я ледзь паспеў схапіць яе пад локаць.

— За Кляксам! — заявіла Ася, і я жыва ўявіў, як дзіця ў яе ўлонні грозна сціснула кулачкі. Сапраўды, жанчына-ваяр. Не палкай заб’е, дык жыватом заштурхае.

Я ўзяў сучок з яе рук і лёгка пераламаў.

— На дровы добра. Для бойкі — не. І потым… баюся… наўрад ці ён яшчэ жывы….

— Але што як ён проста заблукаў? — прагаварыла Ася жаласна. — А што, калі ён цяпер сядзіць на дрэве і кліча нас? Ты ж не можаш ведаць дакладна!

З сумненнем паглядзеўшы на свой сцізорык, я паціснуў плячыма. Што ж, у лес дык у лес. Заадно праверым, ці меў я рацыю наконт гадзінніка і нашай так званай бессмяротнасці.

Сляды нябеснага візіцёра былі пагрозліва красамоўныя. Абадраная кара на старых дрэвах. Зламаныя ад кораня маладыя рабінкі з аб’едзенымі вяршынямі. Пабітыя і перавернутыя карчакі. А можа, проста лось ці мядзведзь? Я не сустракаў у нашым лесе звяроў буйнейшых за вавёрку — але калі я іх не сустракаў, гэта ж не значыць, што іх няма?

Мы ішлі па слядах, імкнучыся не шумець. Раптам Ася прыціснула палец да вуснаў і паказала мне вялікі выварацень, закіданы яловымі лапамі. Ох, як не хацелася мне сунуцца ў гэтую невядома чыю лежню. Але Ася глядзела, і я, расправіўшы плечы, рушыў наперад. Асцярожна адсунуў ад увахода адну яловую лапу, другую...

Калі вочы прывыклі да цемры, мы ўбачылі ў паглыбленні беласнежную шкуру. Не ведаю, хто гэта быў, але ён гучна соп і, мяркуючы па ўсім, салодка спаў. І да велізарнага яго боку чорнай плямай прыткнуўся да болю знаёмы клубок.

— Клякса! — прашыпеў я, молячы Бога, каб белы звер не прачнуўся.

Кот нібы чакаў, калі яго паклічуць. Тут жа выбраўся да нас і прыняўся церціся аб ногі. Я стаяў у роздуме, пераводзячы позірк з белай шкуры на свой нож.

Ася пакруціла галавой.

— Ты што! У яе дзеткі ўвесну народзяцца, нельга яе забіваць!

— Каго — яе?

Яна паціснула плячамі.

Мы закідалі галінкамі ўваход у бярлог і пайшлі дахаты. Клякса сядзеў на маім плячы, як пухнатая чорная курыца. Ася ж, хітра зірнуўшы, сказала:

— А можа, там у бярлогу спіць карова! І ўвесну яна будзе даваць нам малако.

— Карова? Спусцілася з неба па лесвiцы, грозна парыкала і залегла ў зімовую спячку? Ты ў сваім розуме? — засмяяўся я.

— А хто і што тут наогул у сваім розуме? — сказала Ася задуменна.

Мы вярнуліся да хацінкi. Лесвiца больш не здавалася злавеснай, стаяла сабе, легкадумна прыпёртая да аблокаў. А можа… Не, праўда… Залезці на неба і паглядзець, што там такое? Можа, там стаяць мяхі са снегам. Усяго толькі і трэба высыпаць некалькі ўніз, каб ссунуць з месца бясконцую восень.

Я перавёў позірк на Асю.

— Давай, давай, табе ж карціць, я бачу, — усміхнулася яна. — Ты заўсёды быў вялікім хлапчуком, аматарам прыгод…

— Зазірну з нашага сутарэння на верхнія паверхі, — я падміргнуў, — раптам жыццё там лепей ды ляшчы буйнейшыя?

Яна кіўнула.

— Ты ж справішся тут адна… некаторы час?

— Канечне, — хутка сказала яна. — Так. Я прывыкла спраўляцца адна… не хвалюйся…

Махнуўшы мне рукой, Ася паплялася ў хацінку, Клякса пабег следам. А я паставіў нагу на ніжнюю прыступку…

Дзіўныя людзі, баяцца вышыні. Хоць з вышыні наша жыццё, дробнае, мітуслівае, бачнае як на далоньцы. Вунь лес, цёмныя іголачкі хвой, возера-кропелька. Там дзесьці парыпвае хацінка-развалюшка, шпацыруе Клякса, і Ася глядзіць у акно, гадаючы, ці вярнуся я… А праўда — ці вярнуся? Мною авалодала дзіўнае пачуццё, нібы і не маё. Там, за аблокамі, хаваўся неразведаны, патаемны сусвет… можа, там жылі людзі, стаялі хаты, па морах блукалі караблі, — а можа, толькі дрэвы сыпалі ў ціхія воды азёр пажухлае лісце, і толькі птушыны крык разлятаўся над пустымі абшарамі… Я мог бы стаць гаспадаром гэтага свету, рабіць, што захачу, бо я вольны — так, як толькі можа быць вольны памерлы чалавек… у мяне няма ні абавязкаў, ні прыхільнасцей… а Ася — яна прывыкла спраўляцца адна, так яна сказала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Кацярына Мядзведзева читать все книги автора по порядку

Кацярына Мядзведзева - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Рыпучая хацінка отзывы


Отзывы читателей о книге Рыпучая хацінка, автор: Кацярына Мядзведзева. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x