Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё

Тут можно читать онлайн Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё краткое содержание

Шануй імя сваё - описание и краткое содержание, автор Валянцін Блакіт, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Шануй імя сваё - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Шануй імя сваё - читать книгу онлайн бесплатно, автор Валянцін Блакіт
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Машына звярнула з асфальту і пабегла, праўда, не так шпарка, па брукаванцы. Адразу ж завібравала, затрэсла, ды так, што, здавалася, вось-вось нешта зломіцца. Доўга не наездзіць па такіх дарогах,— пашкадаваў машыну Кунцэвіч.

Шум і калатуха адарвалі яго ад думак-успамінаў. Схамянуўся: нягожа сядзець надзьмутаму — Іван падумаць можа... А бач ты — узяўся праводзіць, віну сваю чуе.

А якая яго тут віна! Каб гэта залежала ад яго, канечне б, не дапусціў бы... Трэба загаварыць, супакоіць... Ат, ладна, дома нагаворымся!

Наперадзе паказаўся лясок, дакладней, пні ды хмыз — усё, што засталося пасля Сурмілавых лесанарыхтовак. А некалі, яшчэ на яго памяці, быў ого які бор! Мо ад таго і назва вёскі пайшла — Забор’е. У вайну немцы секлі. Кіламетры на тры паабапал дарогі, як пад касу, ачысцілі. Мусіць, баяліся партызанскіх засад, ці мо ленаваліся лезці далей, а мо тое і другое... А пасля вайны будаваліся, на станцыю драўніну вывозілі. Так начыста і высеклі. Праўда, на высечках адразу ж узяўся маладняк, аднекуль знайшліся елка, бяроза. Ладны лес праз гадоў дзесяць быў бы, каб не ўбіліся піліпавіцкія дрывасекі, калі пачалося тое вялікае перасяленне... Гэта ж трэба зусім мазгі згубіць, каб селяніна ад зямлі адарваць, сілком загнаць на пяты наверх, змусіць хадзіць за паўвярсты даіць, карміць карову. Няўжо цяпер і ў «Забор’і» Сурміла возьмецца вычаўпляць тое ж самае? Няўжо не дадуць па руках?!

Брукаванка раптоўна абарвалася, машына завіляла па раскіслай жвіроўцы. Ці то залішне газануў шафёр, ці то руль павярнуў няўдала, ці трымаў залішнюю хуткасць, але машыну «завадзіла», рэзка кінула ўбок — аж дух заняло, і, каб не куча камення, пэўна, сядзелі б у кювеце.

— Асцярожней! — незадаволена папярэдзіў шафёра Лазовік.

— Не паспелі забрукаваць увосень. Які кіламетр — таго і засталося,— стаў агіраўдвацца Кунцэвіч.— Во, прасохне — адразу ж забрукуем, а зверху асфальт пакладзём. Я ўжо дамовіўся з...— і замоўк на паўслове.

Лазовіку хацелася сказаць што-небудзь, падбадзёрыць старога, але патрэбныя словы, як ні намагаўся, не знаходзіліся. Дзіўна: то яны, бывала, маглі прагаварыць не адну гадзіну, ніколі не клапоцячыся, якую тэму ўзяць, якія словы знайсці, то раптам гэтак усё перамянілася. Крадком зірнуў на старога — і адразу ж кінулася ў вочы, што ў таго круцяцца нейкія словы на кончыку языка, аднак штосьці стрымлівае сказаць іх. Мо шафёр — нявольны сведка? Хоць бы не начаў пра тое, ад чаго і так млосна! Ліхаманкава думаў, як апярэдзіць, навязаць сваю тэму Кунцэвічу, і раптам позірк затрымаўся на магутным лапістым дубе пасярод поля. Некалі тут быў хутар з садам. Хутар ссялілі да вёскі, а сад з дубам засталіся сіратлівай купінай. Колішні старшыня райвыканкома Атрымовіч пры ім аднойчы напаў на Кунцэвіча: чаму не карчуеш? Пустазелле разводзіш, тэхніцы перашкаджаеш! Кунцэвіч выслухаў моўчкі, але дуба-волата кранаць і не думаў.

— Што, стаіць прыгажун? — паказаў на дуб Лазовік, маючы намер зачапіцца хоць за якую тэму.

— Стаіць. Чаму б яму і не стаяць...— ахвотна адказаў Кунцэвіч, падумаў і дадаў: — У каго гэта рука падымецца губіць такую красу!

— А сад усё ж выкарчавалі?

— Выкарчавалі. Удзічэў, таму і выкарчавалі...— I, задуменна засяродзіўшыся, ні то запытаў, ні то проста разважыў услых: — Ты во, Іван, чалавек вучоны, то скажы, браце мой, чаму гэта так: як толькі зглухне сядзіба — такая ўжо, здаецца, яблыня ці груша, а праз год-два ўдзічэе, у рот не возьмеш. Ведаю, пра догляд, пра недахоп спажыўных рэчываў будзеш гаварыць, але не ў гэтым справа, браце мой. Во, вазьмі ў маім садзе яблыні: хто калі іх даглядае, хто калі якія спажыўныя рэчывы сыпле, а яблыкі — у роце растаюць. То чым гэта, па-твойму, аб’ясніць можна?

— А па-вашаму, чым?

— Кажу ж табе: не ведаю. Каб ведаў — не пытаў бы. Ад цябе пачуць хачу...

Падобна было, што стары задумаў нейкую каверзу і хоча злавіць яго, тыцнуць: ага, ні халеры не ведае ваша навука! Гэта ў яго звычцы. Лазовік паціснуў плячыма. хто ж яго ведае... Ён, вядома, мог бы дэталёва растлумачыць, што да чаго, але марная справа нешта тлумачыць, калі ў старога ёсць на гэты конт свая думка. Застаецца толькі чакаць, пакуль ён не ўтрывае, скажа.

— Да-а-а...— не дачакаўшыся адказу, задуменна працягваў Кунцэвіч.— Тут, браце мой, не ў салетры ці суперфасфаце справа-а... Тут нешта іншае, браце мой... Зям­ля і ўсё, што расце на ёй, любоў і ласку чуюць, як жывыя. Ёсць любоў і ласка — радзіць і радаваць будзе, застанецца сірацінаю — удзічэе, быльнягом урасце...

— Ну, а дуб-то расце?

— Расце. I хай сабе расце — каму ён мяшае? Гэта аднаму Атрымовічу, ты помніш, некалі вочы мазоліў. Зямлі той займае — кот наплакаў, а хараство вялікае. Хлопцы мае ўпадабалі гэтае месца: летам у спёку на муражку ў цяньку паляжаць добра хвілінку-другую, у жніво сюды абеды завозяць... Трактарысты, гіцлі, колькі ні крычы, а плугі ля дуба мяльчэй пускаюць, каб, часам, карэнні не пашкодзіць... Калі хочаш, то ў дуба характар наш, сялянскі: каранямі ў зямлю ўрастае так — ніякімі бульдозерамi не зрушыш...— Кунцэвіч задуменна паглядзеў у акно, усміхнуўся сам сабе, зноў пасур’ёзнеў.— Я во часта думаю: чаму гэта ў нас пры такой тэхніцы, пры такой навуцы, а з сельскай гаспадаркай не заўсёды ладзіцца ўсё?..— Схамянуўся: — Ну, во і прыехалі!

Машына пабегла па асфальтаванай вуліцы, і Лазовік пашкадаваў, што прыехалі, не закончыўшы такой цікавай гаворкі.

Забор’е — звычайная, сярэдняй велічыні вёска, якіх сотні, мо нават тысячы на Беларусі. Доўгая, амаль з кіламетр, вуліца. Некалькі цагляных катэджаў пры ўездзе, але болей драўляных хат, абшытых вагонкаю, пафарбаваных. За кожнай — сады, а з вуліцы акуратненькі штыкетпік, за якім з ранняй вясны да позняй восені буяюць кветкі.— кідкія воку цюльпаны, сціплыя гваздзікі, лапушыстыя гладыёлусы, сарамлівыя вяргіні, рознакаляровыя астры. Гаспадыні адна перад другою стараюцца... Большасць хат пастаўлена наўскось, вуглом да вуліцы, бы кожная знарок выступав бачком зухавата: а паглядзіце якая я ладная! Стаяць яны не па адной лініі, на рознай адлегласці, і гэтая на першы погляд неарганізаванасць, выпадковасць не псуе выгляд вёскі, а мо, наадварот, надае ёй нейкую незразумелую гармонію, сваю непаўторнасць, свой характар.

Кунцэвічава хата нічым не адрозніваецца ад суседскіх. Хіба толькі — ганкам з незразумелай разьбою, то квадратнымі, то круглымі, то авальнымі шкельцамі, а па ліштвах зверху ўніз — шашачкі накшталт арнаменту, нейкія не зусім зразумелыя ўзоры, і ўсё гэта разам узятае стварае ўражанне лёгкасці, ажурнасці, цешыць вока непаўторным хараством. Лазовік бачыў, як гэты ганак аж два гады рабіў сваімі рукамі гаспадар разам з малодшым сынам Лёшкам. Кунцэвічаў бацька, Лёшкаў дзед, некалі быў сталяром на ўсю акругу, ад яго і засталіся розныя долатцы, рубанкі, гэблікі. А ганак атрымаўся адмысловы. Казалі, прыязджала нейкая этнаграфічная экспедыцыя: фатаграфавалі, змалёўвалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Валянцін Блакіт читать все книги автора по порядку

Валянцін Блакіт - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Шануй імя сваё отзывы


Отзывы читателей о книге Шануй імя сваё, автор: Валянцін Блакіт. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x