Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
- Название:Шануй імя сваё
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё краткое содержание
Шануй імя сваё - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
У Кунцэвічаў для Лазовіка заўсёды вароты пірагамі падпёрты. Алена Пятроўна, убачыўшы яго, узрадавалася, замітусілася:
— Ах, прагаладаліся, нябось... То чаго ж гэта я стаю...— У яе заўсёды першы клопат, каб госць быў накормлены.
Іншы раз Лазовік сказаў бы дурасліва: «Ой, і праўда ж, цётка Алёна, прагаладаліся, як ваўкі ў піліпаўку!» Цяпер больш, чым голад, смактала сарамлівая ніякаватасць перад гэтымі добрымі, шчырымі людзьмі, быццам ён у нечым здрадзіў ім.
— Дзякуй, цётка Алёна, але мне трэба ехаць...
— Ну, ладна-ладна! — нахмурыўся гаспадар, мусіць, здагадваючыся пра яго настрой.— Пакуль не паясі, нікуды ты, браце мой, не паедзеш.
Лазовік хацеў схлусіць, што яго чакае Цярэшка ў «Светлым шляху», якому назначыў сустрэчу, няёмка, каб зачакаліся, але перадумаў: у Кунцэвічаў усё роўна не адмовішся сесці за стол, а зараз — тым больш. Не-не, а раптам возьмуць ды падумаюць: во як, пакуль быў старшынёю — не цураўся, а цяпер адразу загрэбаваў. I гэта выклікала адразу ж нейкую пякучую горыч: няўжо канец Купцэвічавага старшынства стане канцом іх дружбы? Няўжо нельга будзе ўжо гаварыць адзін аднаму ўсё, што хочаш, ніколькі не клапоцячыся, што цябе могуць зразумець не так?! Няўжо і прыязджаць сюды будзе не з рукі?
А ён любіў бываць у Кунцэвічаў і па якой-небудзь справе да гаспадара, і проста так, без усялякай прычыны, бо ведаў, што тут яму заўсёды рады, тут ён можа расслабіцца, забыцца на нейкі час пра свае бясконцыя клопаты, адпачыць душою, адчуваючы звычайную няхітрую простасць і шчырасць, якіх так часта не хапае цяпер. Канечне, яго цяпер з ахвотай запрасілі б да стала, падрыхтавалі б яшчэ не такі пачастунак у любым калгасе, але ён не мае звычкі бываць афіцыйным ці паўафіцыйным госцем на старшынскіх кватэрах — там адчувае сябе проста «патрэбным чалавекам», а «патрэбных людзей», як вядома, запрашаюць і частуюць не ад чыстага сэрца. Кунцэвічава хата заўсёды нагадвае яму бацькоўскі дом, якога ўжо даўно няма, і праз што адчувае сябе збедненым, мо нават абкрадзеным. Бацькі памерлі, апусцелую хату далёкія сваякі расцягнулі на дровы. Мо і таму ў яго заўсёды сціскаецца сэрца, да болю шкада закінутых, абязлюдзелых вёсачак, якіх так многа стала на Беларусі.
Кунцэвічава хата некалі на тры гады замяніла яму бацькоўскі дом — тут ён жыў, працуючы пасля інстытута аграномам, і быў у Кунцэвічаў амаль за сына, пакуль не прыглянулася тутэйшая фельчарка Валя, цяперашняя Валянціна Іванаўна, яго жонка.
Тут мала што перамянілася з тых часоў. Усё тая ж, на тым месцы, мэбля, што даўно выйшла з моды, нават шпалеры, здаецца, таго ж колеру, хоць у гаспадыні цвёрдае правіла — штогод вясною рабіць капітальную чыстку, куды ўваходзіць і абклейка сценаў свежымі шпалерамі! Хіба толькі на кухні з’явіўся беленькі гарнітур са шматлікімі шкапчыкамі і халадзільнікам ды замест керагаза стала газавая пліта на чатыры камфоркі.
Размова не хацела клеіцца, і гаспадар прапанаваў уключыць тэлевізар.
Ішла нейкая сумная перадача, аднак цярпліва глядзелі, абое разумеючы, што не тое іх цікавіць, не тое іх хвалюе. Лазовіку карцела неяк вярнуцца да гаворкі, якая абарвалася ў машыне, калі ўехалі ў вёску, але разумеў: для той гаворкі мусіць быць адпаведны настрой, а такога настрою ў Кунцэвіча цяпер няма.
На ўвесь экран з’явіўся мужчына з прэсным, трохі спалоханым тварам, гундосліва стаў чытаць па паперцы, і можна было падумаць, што і сам не разумее, што чытае. Ён быў падобны не на жывога чалавека, а на муляж, манекен, якімі ўпрыгожваюць вітрыны магазінаў «Адзенне». Слухаць яго было невыносна.
А на кухні сквірчэла, смажылася. Пацягнула спакусліва-смачным, дражніла, узбуджала люты голад.
Ляснула калітка, пачуліся частыя, таропкія крокі за сцяною. Кунцэвіч насцярожыўся: каго там нясе? Праз хвіліну скрыпнулі дзверы, з кухні данеслася прыглушаная жаночая гамонка. A-а, Марта Бакун, пазнаў Кунцэвіч, супакойваючыся, што прыйшлі турбаваць не яго. Але неўзабаве адчыніліся дзверы, і Марта нясмела ступіла ў святліцу. Нешта здарылася, калі не пасаромелася заходзіць, ведаючы, што тут чужы чалавек, можна сказаць, госць, падумаў Кунцэвіч. Аб тым, што нешта здарылася, сведчыў і Марцін твар, устрывожаны, заклапочаны. Няўжо з Апанасам?!
Марта пачціва кіўком галавы паздароўкалася з Лазовікам, моўчкі просячы прабачэння за сваё ўварванне, са спалохам глянула па Кунцэвіча.
— Што здарылася? — На Кунцэвічавым твары мільганула трывога.
— Ды з Ананасам кепска, Сцяпанавіч. Дахторка кажа — у раён трэба як хутчэй...
Апанас, як звычайна, перанасіў хваробу на нагах, ды на гэты раз так узяло, што ўклалі ў пасцель. У яго заўсёды к вясне і восені дае знаць пра сябе гэтая ангіна, якая, урачы кажуць, і падтачыла сэрца.
— Што з ім? — нецярпліва спытаўся Кунцэвіч, прыгадваючы, што сёнпя, прыехаўшы з раёна, збіраўся наведаць Апанаса.
— А хто ж яго ведае! Дахторка кажа: срочна ў бальніцу...
— Ну й трэба вязці! — падхапіўся з месца Кунцэвіч.— Ты ў гараж збегай, скажы Мішу, каб завёз...
— Была, была! I ў гаражы была, і ў канторы — нямашака ні твайго Мішы, ніякай ніводнай машыны нямашака...
— Дзе ж ён падзеўся? — яшчэ больш занепакоіўся Кунцэвіч.— От, гіцаль! Я ж яго зранку адпусціў! Галаву адарву! От жа круцель!
— Эдзік падвязе! — выручыў Лазовік.
Кунцэвіч паглядзеў на яго з удзячнасцю і няўпэўнена запярэчыў:
— То Эдзік толькі з дарогі, ды і ў машыне нешта корпаецца, нат у хату не схацеў ісці — мо што сапсавалася... То калі што, хай пад’едуць пашукаюць Мішу мо?
— Нічога-нічога! Машына спраўная, дарога невялікая. Завязе!
— То дзякуй табе... вам, Іван... I табе, Сцяпанавіч, дзякуй...— усхліпнула Марта.— Ах, божачкі, каб чаго благога і ўпраўду не было...
— Ну-у, ужо і ў слёзы! — напусціў на сябе сярдзітасць Кунцэвіч.— Шмат твая фельчарка панімае! Во, звозiм, урачы паглядзяць, пілюль прыпішуць і назад адправяць. Бы першы раз! А ты мне, браце мой, у паніку!
— Каб даў жа бог! — трохі ўзбадзёрылася Марта і паспешліва выйшла з пакоя.
Кунцэвіч ніяк не мог супакоіцца, адчувалася, што яго трывожныя думкі зараз ля хворага Апанаса — Лазовік добра ведаў пра іх дружбу.
— Аляксей Сцяпанавіч, то мо схадзіце, ці мо давайце разам сходзім? — прапанаваў ён.
— Ды не-е...— няёмка памяўся Кунцэвіч.— Нічога там страшнага не здарылася, яны, бабы, заўсёды пераболыпваюць, кідаюцца ў паніку...
I зноў павісла няёмкае, трохі напружанае маўчанне.
Той, муляж, у тэлевізары адгундосіў сваё, пачаліся мультфільмы. Гэта было цікавей. Знакаміты воўк ганяўся за зайцам, ніяк не мог сцапаць лапавухага...
У святліцу нарэшце зайшла цётка Алёна і запрасіла да стала.
Стол быў устаўлены такімі прысмакамі, ад якіх у галоднага Лазовіка аж слінкі пацяклі. Пакуль гаспадар скручваў і ніяк не мог управіцца з коркам на бутэльцы, не ўтрываў — накалоў на відэлец кавалачак сялянскай каўбасы, якую, бадай, ніхто так смачна не ўмее рабіць, як цётка Алёна, і адкусіў палавінку.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: