Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё

Тут можно читать онлайн Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё краткое содержание

Шануй імя сваё - описание и краткое содержание, автор Валянцін Блакіт, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Шануй імя сваё - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Шануй імя сваё - читать книгу онлайн бесплатно, автор Валянцін Блакіт
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дарогу да могілак зусім развезла, і аркестранты, хлюпаючы па гразі сваімі моднымі чаравікамі, былі хмурыя, незадаволеныя, але гралі спраўна і ладна.

На могілках яшчэ ляжаў снег, наздраваты, пачарнелы, не ўтаптаны — зімою ніхто сюды не ходзіць, ходзяць на раданіцу і тады, калі каго хаваюць...

Могілкі на гэтым месцы ў Забор’і з незапамятных часоў. Калі прыгледзецца пільна, то на пахіленых, урослых у зямлю каменных слупках з астаткам з’едзеных іржою крыжоў можна яшчэ прачытаць «умер в 1880 году». Пасля вайны нават на раданіцу па гэтыя магілы ніхто не прыходзіць, ніхто не дагледжвае, і хто, чый прашчур там ляжыць — мала хто ведае. Свежыя магілы капаюць там, дзе ёсць роўнае месца, і, бывае, выкопваюць нечыя зусім сатлелыя косці. Сельсавет яшчэ пяць гадоў назад адвёў пад могілкі новае месца — саснячок на прыгорку з крывымі каржакаватымі дрэвамі. Нават поп прыходзіў, пасвянціў гэтае месца, аднак усё роўна ніхто нікога там не хавае — не рашаецца першы. Кунцэвіч прапанаваў пахаваць Ананаса на новых могілках, але Марта заўпарцілася:

— Не, прадсядацелько, хай ужо ляжыць з усімі ра­зам...

Для Апанаса выбралі месца на ўскрайку, ля старой сасны, якой, пэўна, за сто гадоў. У выкапанай магіле тырчалі абрубкі жоўтых карэнняў, з якіх сачылася ні то смала, ні то вада.

Труну знялі з машыны, пранеслі на руках і паставілі на горку свежага жвіру ля выкапанай магілы. Пачаўся жалобны мітынг. Пра жыццё Апанаса расказаў сакратар партбюро Кардаш, хоць, пэўна, падрабязна расказваць пра жыццё Апанаса і не было патрэбы: Апанас жыў ва ўсіх на віду, яго кожны ведаў. Потым сказаў слова Кунцэвіч, камсамольскі сакратар Міша Кургун, настаўніца Вера Іванаўна...

Аляксей Сцяпанавіч не мог глядзець на нябожчыка. На бледна-васковым Апанасавым твары, здавалася, застыу дакор, і ўвесь час даймала неадчэпная згадка: а калі гэты дакор адрасаваны менавіта яму? Хоць, кажучы па шчырасці, каму-каму, а Апанасу на яго не было чаго крыўдаваць. Не было... Але з галавы не выходзіла тая апошняя сустрэча ў бальніцы, тая неразумная, дзівацкая Апанасава просьба. Цяпер яна набывала іншы, нейкі злавесны сэнс... А ўсё ж трэба было ўважыць, прынесці таго каньяку, калі яму так захацелася. Але... Але каб прынёс, сёння, пэўна, лічыў бы сябе Апанасавым забойцам... Каб гэта мог ведаць, што яму ўжо нічога не паможа! А мо як­раз і памагла б тая кропля каньяку? Вунь нават у газеце пісалі, што недзе пры інфаркце сталі даваць па кроплі каньяку — сасуды расшырае. Мо ў Апанаса на мяжы жыцця і смерці абудзіўся невядомы інстынкт, які бывае ў шмат якіх жывых істот: бягуць, шукаюць, немаведама як знаходзяць патрэбную траўку — і вылечваюцца? Мо і праўда, у сваю смяротную гадзіну чалавек спасцігае тое, чаго не можа спасцігнуць усё жыццё? Але ўрачы... I ні xaлеры не ведаюць урачы, і не такая ўсясільная медыцына, як яе малююць. Во косяць рак, інфаркты людзей, а зрабіць нічога не могуць, лякарстваў пе знойдуць... На Месяц забраліся, атамы пад мікраскоп разглядваюць, а тут нічога зрабіць не могуць. Во табе і вучоныя! А мо дзе пад нагамі якая непрыкметная траўка расце, ходзяць, топчуць, а што толькі ёю гэтую заразу можна вылечыць — не здагадваюцца. Быць таго не можа, каб у прыродзе ніякага сродку не было! У прыродзе ўсё збалансавана: калі ёсць хвароба, значыць, і сродак супроць яе павінен абавязкова быць. Толькі не ведаюць, шмат яшчэ чаго не ведаюць, хоць і пахваляюцца, што ўсё ведаюць, усё спасціглі...

Ударылі медныя трубы, у такт ім забухаў бубен — і жалобная мелодыя зноў абудзіла санлівы спакой могілак. Гэты раз мелодыя была чамусьці надзвычай вострая, гучная, шчымліва-жаласлівая, бы трубы плакалі і трагічна ўсхліпваў бубен не па адным Апанасе Бакуну, а па ўсіх разам вяскоўцах, што з немаведама якіх часоў зна­ходзяць свой апошні прытулак пад крыжамі і слупкаміпомнікамі на гэтым цесным кавалачку роднай зямлі. Зда­валася, трубы плачуць і па тых, каго яшчэ памятаюць, і па тых, хто спіць у безыменных ужо магілах, і па тых, каму рана ці позна суджана закончыць свой шлях тут...

Застукалі малаткі, заганяючы цвікі ў века труны, і гэтыя стукі адгукваліся, быццам заганяюць цвікі не ў Апанасаву дамавіну, а табе ў сэрца. Горкая, пякучая спазма здушыла горла, самі сабой пакаціліся слёзы, якія стрымліваў мужна гэтыя дні, і Кунцэвіч ужо не рабіў спробу хаваць тыя слёзы.

Труну на вяроўках апусцілі ў магілу, істэрычна галасіла Марта, плакалі дзеці, уціралі слёзы, хлюпаючы насамі, сваякі, жанчыны... У магілу паляцелі чырвоныя з крэпавай акантоўкай павязкі, якія здымалі са сваіх рукавоў члены пахавальнай камісіі. Аляксей Сцяпанавіч нагнуўся, узяў жменю жвіру ўперамежку з жылкамі карэнняў. Жвір глухім рэхам ударыўся аб века труны. А людзі ўсё падыходзілі і падыходзілі, бралі і кідалі жвір у магілу. Мужчыны ўзяліся за рыдлёўкі...

Кунцэвіч павярнуўся і пайшоў прэч — для яго заўсёды чамусьці невыносна чуць скрыгат рыдлёвак аб магільны жвір, здаецца, скура дзеравянее ад гэтага скрыгату... Пахадзіць, пакуль скончаць...

Спачатку абыякава, потым з цікавасцю (ніколі не думаў, што гэта можа быць цікава!) пераходзіў ад магілы да магілы, чытаючы надпісы на помніках, успамінаў... Адны з вяскоўцаў, як жывыя, стаялі перад вачыма, прыгадваліся нейкія эпізоды, сур’ёзныя, вясёлыя, смешныя; другія — былі як у тумане, як ні намагаўся, нічога не ўсплывала ў памяці. На шмат якіх помніках былі карычневыя фотакарткі на фарфоры. 3 іх глядзелі жывыя вочы, жывыя твары, і ў кожным з іх жылі водгукі то далёкага, то зусім блізкага мінулага. Пэўна, ніхто з іх і не здагадваўся, пазіруючы перад фотаапаратам, для чаго спатрэбіцца фотакартка, гэты дакладпы адбітак імгнення, і, капечне, кожны думаць не думаў, што, па сутнасці, глядзіць не ў вочка аб’ектыва, а за мяжу ўласнага жыцця, на сваіх невядомых нашчадкаў, шмат якія яшчэ і не нарадзіліся, але абавязкова народзяцца ад сыноў, унукаў, праўнукаў, прапраўнукаў, прапрапра... Але ці ўспомняць, ці захочуць прызнаць тыя невядомыя, таямнічыя прапрапра?

Ён пераходзіў ад магілы да магілы, нібы вітаючыся са знаёмымі, часта блізкімі людзьмі — старэйшымі, аднагодкамі, маладзейшымі, і думкі сталі набіраць іншы напрамак... Для чаго жыве чалавек? Што чалавеку трэба? У рэшце рэшт, вельмі і вельмі мала: два квадратных метры зямлі і сціплы помнік з фотакарткай па фарфоры, а калі і помніка не паставяць — абыдзецца, мёртвыя непераборлівыя... Для чаго жыў хоць бы гэты «раб божий Примак Петр Иванович, родился в 1918 году, скончался в 1976 году. Мир праху твоему. Память от жены и детей»? Што бачыў на гэтым свеце Прымак Пётр Іванавіч? Партызаніў, ваяваў, быў калгасным конюхам, потым ужо ў сталыя гады навучыўся на трактарыста. Прыехаў на абед, узяўся за лыжку — упаў і... «раб божий». «Память от детей»... Чаго-чаго, а гэтага багацця ў Пятра Прымака хапала: што ні гадок — грыбок, адзінаццаць пусціў на свет. Два хлопцы сталі афіцэрамі, Маня — аж у Маскве ў нейкім навуковым інстытуце, кажуць, скора прафесарам стане. Сцяпан — заатэхнік у суседнім калгасе (шкада, месца не было — талковы хлопец), дзве дачкі навучыцелькамі, адна — урач, Алесь і Мікола трактарыстамі, Алена і Таццяна — на ферме, а малодшая Галя з залатым медалём дзесяцігодку канчае. Старэйшыя ўжо сваіх дзетак займелі. Як з’едуцца-сыдуцца — у хату не ўмяшчаюцца. Во якое разлапістае дрэва вырасла ад цябе, Пётр Іванавіч Прымак! А мо пусціць на свет дзяцей і ёсць асноўны сэнс чалавечага жыцця? Не-е! Мала пусціць на свет, на свет пусціць можа і апошні дурань. Каб людзьмі выраслі дзеці, каб іх паважалі і яны бацьку-маці шанавалі — во што галоўнае! Праўду кажуць: якія бацькі — такія і дзеці. Гэта нават на могілках відно. Прымаковы паставілі бацьку помнік, ды яшчэ які помнік! А вунь, зусім па суседству, збуцвеў-пахіснуўся крыж на магіле Мацея Петушка. Сямёра пакінуў Мацей, і ўсе жывуць заможна, а каб хоць які помнічак паставіць бацьку — забыліся... Хоць пра нябожчыка і не гавораць благое, але і пры жыцці пра Мацея Петушка ніхто добрага слова не мовіў. Усё хітрыў гэты Мацей Петушок, усё абдурыць некага хацеў, толькі б самому карысць мець, толькі б урваць ды пацягнуць. Ледзь пад суд не трапіў, калі пяць мяхоў ад сеялкі спёр. Бачыце, яму свіней трэба было карміць. Пашкадавалі, не яго, канечне, дзяцей пашкадавалі. Завіда быў, усё яму мала, усё збіраў, у шмоцці хадзіў, а ўсё запасаўся. А памёр - суд разабрацца не мог, як пачалася грызня за бацькавы тысячы, як ваўкі, як шакалы якія. Усю вёску асаромілі. Што ж, яно і праўда: яблыкі ад яблыні далёка не падаюць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Валянцін Блакіт читать все книги автора по порядку

Валянцін Блакіт - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Шануй імя сваё отзывы


Отзывы читателей о книге Шануй імя сваё, автор: Валянцін Блакіт. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x