Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё

Тут можно читать онлайн Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё краткое содержание

Шануй імя сваё - описание и краткое содержание, автор Валянцін Блакіт, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Шануй імя сваё - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Шануй імя сваё - читать книгу онлайн бесплатно, автор Валянцін Блакіт
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А яго, Кунцэвічавы, яблыкі куды ўпадуць? Хто ж яго ведае, куды ўпадуць... Выраслі, сваім розумам жывуць, а душа смыліць-смыліць. Праўду кажуць: малыя дзеткі — малыя бедкі, падрастуць дзеткі — падрастуць і бедкі. Асабліва дочкі хвалююць. Не клеіцца ў іх жыццё. Большая на настаўніцу вывучылася, спецыяльнасць як спецыяльнасць — жаночая. Мо гэта і папсавала — залішне строгая, нейкая нелюдзімая, як манашка, таму і замуж ніхто не бярэ. Зусім не мае гэтых бабскіх хітрыкаў, каб мужыкоў прыцягваць. Малодшая — наадварот: скура гарыць. Яшчэ і дзевятнаццаці не было, як зблыталася з нейкім патлатым — ні то рэжысёрам, ні то артыстам, хто іх там разбярэ! Дзіця нажылі — і разышліся, як у моры караблі. Ім усё проста: прывезла — гадуй маці-бацька, а сама зноў круціць галаву ў горадзе. Зноў нейкага барадатага знайшла, не распісваюцца. А якое бацьку, калі дзеўка па руках пайшла? Лупцаваць трэба было, не пускаць у горад, хай пад наглядам сядзела б, калі такая ўрадзілася. Хаця... Хаця наглядай не наглядай, а як скура засвярбіць — халеру ўгледзіш. Вунь Жыгуні, на што ўжо строгія і сур’ёзныя людзі, а малодшая ў прыполе прынесла. I ніхто не ведае ад каго. Не, усё роўна не трэба было пускаць у горад, хай бы на ферме рабіла. Падумаеш, медсястра...

Хлопцы, праўда, лепшыя. Сцяпан сельгасінстытут канчае, аграномам будзе. Талковы, кемлівы — нічога не скажаш. Але таксама нейкая чмура найшла: адгадаваў валасню — хоць ты ў косы заплятай, брызентавую робу напяліў, бы няма ў што апрануцца, бы сорак пяць капеек на цырульню брак. Да ўсяго яшчэ вусікі адгадаваў. Каб яшчэ вусікі якія людскія, а то смаркачыкі нейкія. Хоць ты стой, хоць ты падай! Пудзіла пудзілам, людзей сорамна. А ён выскаляецца: адстаеш ад моды, тата. Каб яно згарэла, з гэтакай модай!

Меншы Лёшка ў дзесяты ходзіць — разам з Апанасавай дзеучынай. Яна-то вучыцца, а ён больш на гітары брынчыць, чым над кніжкаю карпее. Не прыгоніш. Мусіць, праўда — у дурную галаву розуму калом не ўваб’еш. А мо дарма ён прыдзіраецца да мепшага, мо і не такая ў яго дурная галава? Пры дурной галаве і рукі нязграбныя, а ў яго ўсё ў руках гарыць, за што ні возьмецца, усё на ляту даецца. Да тэхнікі ахвочы, ад машын і трактароў не адагнаць. I па сталярцы — акурат у дзеда. Гэта і добра, калі падумаць, што мае ахвоту, да сялянскай справы здатны. Некаму ж трэба і хлеб расціць. Што гэта было б, каб усе па гарадах разбегліся? Ды і свой век пры некім трэба дажываць са старою...

Засяроджаны, задумлівы, ён ішоў далей і далей, не зважаючы, куды ідзе. Ногі самі прынеслі: Кунцэвічы — уся яго радня. Бацькава магілка, матчына... Трэба сказаць Лёшку, каб на вясне абгародку пафарбаваў — за год зусім абліняла. На бацькавым помніку — керамічная фотакартка, з маленькай павялічылі, стары сам на сабе не падобны, але добра, што хоць такая знайшлася. А матчынай няма, мусіць, яна так ніколі і не фатаграфавалася, яшчэ пры Польшчы памерла — хто тады ведаў якую фатаграфію! Гэта цяпер нават Лёшка пстрыкае, а тады... Побач дзедава і бабчына магілы, абнесеныя загародкай. Таксама заадно трэба пафарбаваць ці мо і ўвогуле замяніць — жалеза зусім паржавела, здаецца, гадоў дваццаць таму назад памянялі. Дзеда звалі, як і яго — Аляксей Сцяпанавіч, а прадзеда (ён вунь там, поруч з дзядзькамі) — Сцяпан Аляксеевіч, як і бацьку. А прапрадзеда? На помнічку ўжо нельга прачытаць. Пэўна, таксама Аляксей. Раней заўсёды аднаму з сыноў давалі дзедава імя, а другому — бацькава, каб не звялося імя, каб не перарваўся ланцужок. Гэта цяпер забываюць, прыдумляюць розныя модныя, якіх у раду ніхто ніколі не ведаў. А шкада, што забываюць. Што, у рэшце рэшт, застаецца ад чалавека? Імя! I ўсё добрае ці благое, што паспее зрабіць чалавек, прыліпае, зліваецца з імем, робіцца яго сутнасцю. Імя перажывае чалавека, працягвае жыць незалежна ад яго, жыць з добрымі ці благімі справамі, якія паспеў зрабіць на зямлі чалавек, будзе жыць роўна столькі, колькі жыць будуць яго справы. Чалавек мусіць шанаваць сваё імя пры жыцці, каб не сорамна было перадаць сыну, унуку, праўнуку, прапраўнуку...

Аркестр дайграў сваю апошнюю жальбу і замоўк. Трэба ісці, мо ўжо шукаюць... Вось і ўсё... Памёр Апанас, няма Апанаса, калгас расфарміроўваюць. Скора і яму падбіваць бабкі, сюды збірацца... Што пакінулі яны з Апанасам, што навечна прыліпне да іх імя? Сёе-тое, канечне, пакінулі... Калгас, напрыклад, ды такі, што людзям у вочы глянуць не сорамна. Але ўсё, што нарадзілася, павінна і памерці. Памірае і калгас. Разам з Апанасам. Не-е, калгас, канечне, не памірае, калгас набывае новую якасць, новае жыццё. Яны з Апанасам пачыналі, прайшлі свой круг, нешта зрабілі, нешта зрабіць не паспелі, а цяпер прыйдуць іншыя, будуць нешта рабіць не так, па-свойму, але пачнуць усё ж з таго, чым кончылі яны, будуць дарабляць, развіваць тое, што створана ім, Апанасам, Пятром Прымаком, усімі жывымі і мёртвымі жыхарамі Забор’я. Хто прыйдзе пасля іх? Сурмілы прыйдуць... Кінуцца руйнаваць, нішчыць, перарабляць усё на свой лад, быццам да іх адны дурні жылі, быццам, начытаўшыся кніжак, панапісваўшы дысертацыі, яны спасціглі ўсе таямніцы прыроды, усе малыя і вялікія ісціны.

I раней у вёску прыходзілі прышлыя людзі — дваццаціпяцітысячнікі, як, напрыклад, нябожчык Язылец, але яны ужываліся, угрызаліся ў сялянскую справу, спасцігалі душу сялянскую, з павагай ставіліся да добрых сялянскіх традыцый, не ламалі-крушылі без разбору ўсё навокал, ехалі са шчырым намерам дапамагчы вёсцы, і тыя, хто прыжыўся, пакінулі добры след. У іх нешта святое за ду­шою было. Сурмілы іншыя... Для сурміл вёска — дойная карова, трамплін для пасады ў горадзе. Пуп надрываюць, крычучы: для народа стараемся, нясём народу прагрэс i культуру, а калупніся глыбей — толькі пра сябе і думаюць. Хіба можна несці народу прагрэс і культуру, з найвялікшай пагардай ставячыся да народа? Пыхлівымі бажкамі, фанабэрыстымі князькамі робяцца гэтыя сурмілы. Узбрыдзе ў галаву — смяротны прысуд вёсцы вынесе — неперспектыўная. Хаты — пад бульдозер, хто жывы — у небаскроб: радуйцеся, цешцеся гарадскім жыццём, у пояс кланяйцеся мне, дабрадзею. А ці даспадобы селяніну гэты небаскроб, спытаць не давуміцца. Яму лепш відно, ён лепш за селяніна ведае, што селяніну патрэбна! Слава богу, хоць над мёртвымі яны не маюць улады і сілы — мёртвых-то нікуды не перавязеш. Ляжыце, дагнівайце, як і вёскі, памечаныя смяротным кляймом — неперспектыўныя. А там праз гадоў дваццаць — трыццаць знойдзецца новы разумнік Сурміла і да мёртвых дабярэцца, мёртвым не дасць спакою. Пачнуць таму новаму Сурмілу мазоліць вочы закінутыя могілкі, загадае зраўняць з зямлёю, які-небудзь свінарнік пабудуе...

Не-е, канечне ж, ён перабольшвае, наўмысна ўскладняе, наганяе страхаў. Канечне ж, так не будзе! Нават калі прыйдзе Сурміла, то доўга не пратрымаецца... Не можа быць такога, каб не спахапіліся ды не асадзілі сурміл! Асадзяць, дадуць па руках, не дазволяць без разбору ламаць і крушыць усё, што стваралася стагоддзямі. Знойдуцца разумныя людзі, скажуць: досыць! Дрэва жыцця павінна расці так, як яму наканавана прыродаю... Быць таго не можа, каб розум не ўзяў верх. Падумаць толькі, што робіцца, што вычаўпляюць сурмілы: гараджане з муроў на прыроду, на дачы пацягнуліся, а сялян сілком у муры гоняць? Так скора і для сялян дачы спатрэбяцца... Альбо: харошыя ўрадлівыя землі кустаўём урастаюць, а яны ў балоты лезуць, рэчкі нішчаць? I гэта для іх проста, як некалі з кукурузай... Кукуруза-то што: не расце - можна перасеяць, а рэчку не адновіш... Вядома, і вёсачкі сякія-такія трэба зліваць, і балоты, дзе трэба, асушаць, і нiхто не супроць вaдaпрaвода, каналізацыі, ванны, але рабіць усё трэба з розумам, падумаўшы, а не так, як сурмілы: стрэліла нешта ў галаву — крушы, ламі! Асушайце так, каб калодзежы не перасыхалі, лясы не гінулі, рэчак не чапайце, не знішчайце вёсак, а пракладвайце да іх дарогі, аўтобусы пускайце, упрыгожвайце быт, але ў звыклых для селяніна хатах — з садам, агародам, хлеўчыкамі для жывёлы. Не заганяйце людзей у клеткі пад неба, не адрывайце ад зямлі, ад прыроды. Скаціна і тая не можа без прыроды. Вунь мацёраў пазамуроўвалі ў бетонныя клеткі — і што сталася? На трэці год — выбракоўка. А мацёра сябе на трэці год толькі паказваць пачынае. Спахапіліся, калі парасят не стала, даўмеліся, што мацёры трэба і лычом у зямлі парыцца, і на сонейку паляжаць, і ў лужыне пакачацца — тады і прыплод харошы, і ніякі цыроз печані не бярэ. Прырода свайго патрабуе, вышэй прыроды не скокнеш. Не скокнеш...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Валянцін Блакіт читать все книги автора по порядку

Валянцін Блакіт - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Шануй імя сваё отзывы


Отзывы читателей о книге Шануй імя сваё, автор: Валянцін Блакіт. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x