Міхась Кацюшэнка - Прызнанне левага крайняга

Тут можно читать онлайн Міхась Кацюшэнка - Прызнанне левага крайняга - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Міхась Кацюшэнка - Прызнанне левага крайняга краткое содержание

Прызнанне левага крайняга - описание и краткое содержание, автор Міхась Кацюшэнка, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Прызнанне левага крайняга - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Прызнанне левага крайняга - читать книгу онлайн бесплатно, автор Міхась Кацюшэнка
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па ягоных вачах я зразумеў, што ён крыху выпіў. I калі толькі паспеў?!

— Вы ведаеце, я б хацеў бачыць у нашай кампаніі свайго старшага трэнера,— працягваў Юрка.— Ён такі цудоўны чалавек, дае магчымасць пагуляць у футбол нават мне... Вы не можаце паверыць... Такі стары чалавек здольны яшчэ бегаць, а не толькі валяцца на ложку ў доме для састарэлых...

Рахманаў падышоў да відэамагнітафона, паставіў касету. На экране нейкі чалавек павольна рухаўся па начным парку. Ён трымаў у руцэ пісталет...

— Зноў фільмы жахаў,— дзяўчына наблізілася да мяне.— Маё імя Марына...

— Кастусь,— адказаў я.

— У нас вельмі падобная работа...

— Не разумею,— я са здзіўленнем паглядзеў на яе.— Жаночы футбол...

— Не, з іншай оперы... Усё на продаж...

Я нічога пе адказаў. Неўзабаве ў дзвярах з’явіўся Мінералаў, высокі хлопец з рэзкімі рысамі твару. Ён мякка ступаў па дыване... Я заўважыў, што пры яго з яўленні дзяўчаты прыкметна ажывіліся.

Рахманаў падняў тост за сябра, потым распачалася гаворка.

— Спачатку страшнавата было,— расказваў Мінералаў,— іншае жыццё. Як бы вам расказаць лепш... Ніхто нікому не прэцца ў душу, ды і маны менш, чым у нас. Пра што думаюць, пра тое і гавораць. Ды і ў поўным сэнсе прафесіяналы. Уся падрыхтоўка — гульня ў футбол. Ніякіх збораў. Перад гульнёй — два дні адпачынку. На поле выскокваеш, як звер...

— Тады і ў футбол гуляць захочаш,— з зайздрасцю ў голасе сказаў Юрка.— Гэта не мы...

Мінералаў працягваў:

— I ветэранаў паважаюць. Дарэчы, у іх нават стаўкі большыя...

— Вы не змяніліся, Мінерал... Нават Захад не змог вас сапсаваць,— заўважыла Марына.

— А я, прызнацца, шукаў твой твар сярод гледачоў... Лічыў, што ты даўно змяніла месца жыхарства...

— Вырашыла часова затрымацца, хоць, сам разумееш, прапаноў нямала... А ты такі ж, як і быў.

Мінералаў рассмяяўся.

— Там мяняюцца толькі нашы былыя грамадзяне. Сустракаў я іх... А мне мяняцца не трэба. Мне дадому хочацца. 3 поўнымі кішэнямі, вядома...

— А як наогул жыццё? — спытаў Рахманаў.

— Як табе сказаць, стары... Жыццё складанае. Сам разумееш — партгрупа, райком...

I тут Рахманаў нечакана спыніў ягоны расказ тостам:

— Вып’ем за Мінерала... Заўсёды, калі ён быў у абароне, мы былі спакойнымі. Цяпер спакойны «Рапід»...

— Так, Мінерал быў надзейным абаронцам,— зазначыў Юрка, які сядзеў побач са мной.— Вельмі надзейны, хоць і не зорка ў звыклым уяўленні... Прайсці яго было складана...

Я паставіў бакал на стол.

— У чым справа? — спытаў Рахманаў.

— Не хочацца... У прынцыпе я не п’ю.

— Так, так... I я ў твае гады... Не прымушаю, але стрэс трэба знімаць...

І тут аднекуль з бакалам у руцэ з’явіўся незнаёмы чалавек. Ён адрозніваўся ад футбалістаў. Быў намнога старэйшы, чырванатвары...

— Хлопцы... Я не маню. Мала людзей, якія любяць вас, як я... 3 вамі я быццам наведваю іншую планету. Радасную, цудоўную. Дык давайце вып’ем за сапраўдных сяброў!

Юрка штурхануў мяне ў бок:

— Буйны чалавек... Загадчык базы. Многія мараць патрымацца за ягоную руку. Не ўсе могуць гэта зрабіць. Але толькі не мы. Ён футбольны фанат. У гэтым наша шчасце...

Мінералаў раптам падхапіўся з месца:

— Рахманчык, у мяне для цябе падарунак. Ледзь не забыў.

Ён вярнуўся праз хвіліну з пачкам відэакасет у руцэ.

— Таможня не глядзела... I сярод іх сустракаюцца неблагія хлопцы, якім хочацца добра жыць... Тут ёсць усё...

Ён паставіў касету.

Дырэктар базы замахаў рукамі:

— Гэта казкі для маленькіх... Давай натуру!

...Дзяўчына выконвала ў кабарэ імклівы танец. Да яе цягнуліся дзесяткі рук з грашыма. Танцоўшчыца не звяртала на іх увагі. Танец яе быў рытмічны, амаль віхурны, тэмп павялічваўся з кожнай хвілінай. Твары наўкол таксама раскачваліся...

Марына раптоўна апынулася побач са мной.

— Дзіўнае ўражанне... Я знаёмая са многімі спартсменамі. Вы адрозніваецеся ад іх... Сама не разумею чым...

Я крыху разгубіўся.

— Бацька хацеў, каб я стаў урачом. Ён хірург. Вядомы ў Маскве...

Марына паціснула плячыма:

— Хто ведае... Можа, бацька бачыў далей, чым вы... Нашы бацькі гэтым і адрозніваюцца...

Юрка тым часам скардзіўся Мінералаву:

— Надакучыла ўсё. Ды і страшна... Асабліва калі адзін. Пачынаеш думаць — навошта ўсё?

— Ды ты кінь... Лепш знайдзі добрую бабу без комплексаў і жыві спакойна. Ты ж яшчэ патрэбны...

— Каму?!

Марына зноў падышла да мяне.

— А вось яго ты не чапай. Хлапчук яшчэ, і нядрэнны,— выкрыкнуў Юрка ёй у твар.

Я адчуў, як чырвань разліваецца на маім твары.

— А ты ягоны татачка,— усміхнулася Марына і адышла.

— Посцілка! — прашыпеў ёй услед Юрка.

Ён быў зусім п'яны. Я пастараўся хутчэй выцягнуць яго на вуліцу. Падумаў — зараз ён успомніць пра Веру. Але размовы пра яе не было. Маўчаў Юрка, маўчаў і я. I вось аднойчы, каля дванаццаці гадзін ночы (я толькі вярнуўся з аэрапорта), пачуўся тэлефонны званок.

— Я не позна званю?.. Вы не забылі мой голас?

Так, гэта яна. Я з цяжкасцю схаваў сваё хваляванне.

— Якія вашы бліжэйшыя планы?

— Заўтра лёгкая трэніроўка, тут, у горадзе, а пасля абеду і да позняга вечара поўная свабода! Мы можам сустрэцца. Прапаную прагулку за горад, напрыклад, у Архангельскае.

Яна згадзілася, а ноччу я чамусьці дрэнна спаў, відаць, стаміўся пасля паездкі, праўда, раней гэта не дзейнічала на мой сон.

Назаўтра пасля трэніроўкі я да бляску адмыў сваю дваццацьчацвёрку, апрануў модную кашулю, новую куртку, якую прывёз з Гановера і ўвесь час саромеўся надзець, пад’ехаў на Шабалаўку. Яна са здзіўленнем агледзела машыну, а потым і мяне, села побач і сказала, што працяглы час званіла, але ўсё было дарэмна, тэлефон маўчаў, яна шкадавала, што не пакінула тады мне свой нумар тэлефона, і аднойчы нават хацела прыйсці на футбольны матч, але пабаялася быць сярод тых дзяўчат, якіх міліцыя адганяе ад нашых аўтобусаў.

На душы ў мяне зрабілася спакойна. Мы правялі цудоўны дзень, а потым паехалі да мяне. Яна гаварыла, седзячы насупраць, што я не сучасны чалавек.

— Чаму? — здзівіўся я і адарваўся ад відэамагнітафона (я спецыяльна для яе паставіў канцэртную праграму).

— Усе маладыя людзі, якія дасягаюць намнога менш, чым дасягнуў ты, занадта самаўпэўненыя.

Я засмяяўся:

— А ў чым мне быць упэўненым? У сабе? Заўтра могуць зламаць альбо гульня не пойдзе. I канец усяму. Колькі такіх хлопцаў я ведаю... Мы патрэбны ўсім, пакуль забіваем, перамагаем, а потым... Быць упэўненым у сабе...

Яна замахала рукамі:

— Вось гэтага не трэба. Баюся расчараваць цябе. Да таго ж у мяне практычна ёсць адзін фрэнд, але ты можаш лічыць, што яго ўжо няма. Калі табе гэта трэба... Але занадта ўпэўненым быць не трэба...

I эта была своеасаблівая перасцярога ад таго, што здарылася потым... Ад яе нечаканых слоў я камянею як тады, у дзяцінстве на пахаванні маці. Святло фар, вочы старога. Яны заўсёды перада мной. Я націскаю па тармазы, але машына ляціць па мокрай шашы...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Міхась Кацюшэнка читать все книги автора по порядку

Міхась Кацюшэнка - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Прызнанне левага крайняга отзывы


Отзывы читателей о книге Прызнанне левага крайняга, автор: Міхась Кацюшэнка. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x