Міхась Дзялец - Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася
- Название:Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Міхась Дзялец - Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася краткое содержание
Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Міхась ДЗЯЛЕЦ
Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася
Калі б у мяне хто запытаў: як найбольш поўна ацаніць і коратка выразіць жыццё Андрэя Ягоравіча Макаёнка, я б адказаў адным словам — гарэнне. Гарэнне ва ўсім: і ў выкананні службовых абавязкаў, і ў адносінах да творчых задум, і ў шматлікіх сяброўскіх сувязях, без якіх ён не ўяўляў свайго жыцця, і ва многім іншым.
Сяброў у Андрэя Ягоравіча было багата. 3 аднымі ён крочыў поплеч у суровыя гады вайны, з другімі ён пазнаёміўся ў цяжкі пасляваенны час, з трэцімі яго сутыкнуў лёс — лёс таленавітага драматурга — на далейшым, ужо творчым шляху. Але raлоўнае, у чым быў асабліва зацікаўлены, без чаго не ўяўляў жыцця, — дык гэта ўсё тое, што было навокал яго, што адбывалася ў нашай краіне і за яе межамі. Так, ён не быў абыякавы ні да адной больш ці менш важнай падзеі, якая мела месца нават дзе-небудзь далёка, але стала яму вядомай. У тыя раннія маладыя гады, гады вучобы, збірання сіл, ён, безумоўна, не меў магчымасці выказваць усё тое, што было ў яго на душы, скажем, у перыядычным друку ці ў літаратурным творы. Але ў коле сваіх сяброў Макаёнак адкрыта і па-партыйнаму прама выказваў свае думкі, свае адносіны да розных падзей.
Ён адчуваў пастаянную прагу да ведаў, пастаянна гарэў на працы, быў прыцягальнай сілай, своеасаблівым факелам сярод сяброў. У любой кампаніі, вялікай ці малой, ён умеў быць заўсёды ў цэнтры ўвагі: і сам не сумаваў, і другім не даваў. Дзе Макаёнак — там заўсёды весела: жарты, гумар, смех.
Яго высакародная палкасць добра відаць і ў тых шматлікіх таленавітых драматургічных творах, што добра вядомы не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй нашай краіне i нават за яе межамі, у якіх сатырык-драматург, барацьбіт-камуніст Андрэй Макаёнак вядзе бескампрамісную размову з шматлікай аўдыторыяй гледачоў, клічучы савецкіх людзей на змаганне супраць зла і несправядлівасці, за сваё шчаслівае сённяшняе жыццё і за яшчэ больш шчаслівае будучае.
3 Андрэем Ягоравічам Макаёнкам я пазнаёміўся ў першыя гады пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі, дэмабілізаваўшыся з радоў Савецкай Арміі, паступіў у 1947 годзе ў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. Шчаслівы лёс звёў нас у адну, дзесятую, групу — групу газетных работнікаў. I хаця гэта быў ужо другі двухгадовы набор слухачоў, яго склад, асабліва газетных груп, па-ранейшаму быў неаднародны: поруч з прадстаўнікамі перыядычнага друку, якія ў суровыя гады вайны ў падполлі, у партызанскіх атрадах, у невымерна цяжкіх умовах заклікалі савецкіх людзей на свяшчэнную вайну з чалавеканенавісніцкім фашызмам, вучыцца газетнай справе прыйшлі і былыя партыйныя і камсамольскія работнікі, настаўнікі і дэмабілізаваныя воіны. Увогуле прыйшлі ўсе тыя, хто па прызванню, з пачуццём абавязку хацеў прысвяціць сваё жыццё служэнню прэсе. I трэба адзначыць, што, нягледзячы на неаднароднасць складу, rpyпa склалася дружная, баявая і, галоўнае, працалюбівая: па паспяховасці навучання ішла наперадзе іншых груп школы. Мяне выбралі старастам групы, і я з прычыны гэтага абавязку меў дачыненне да таго, хто і як з слухачоў займаецца. Дысцыпліна была, трэба сказаць, суровая. Атрыманне тым ці іншым слухачом двойкі было надзвычайным здарэннем не толькі ў групе, але і на ўсім курсе. Яно станавілася тэмай сур'ёзнай размовы і на партыйным бюро курса, і на пасяджэннях парткома школы. Некаторых двоечнікаў запрашаў да сябе ў кабінет i дырэктар школы, былы камандзір партызанскага злучэння Ілья Паўлавіч Кожар. Пасля размовы з Ільёй Паўлавічам, які па свайму характеру быў некалькі флегматычны, але вельмі чулы і ўважлівы чалавек, за што яго слухачы не толькі паважалі, але і любілі, віноўнік сустрэчы выходзіў у такім стане, быццам ён некалькі гадзін без перапынку цягаў цяжкія грузы: чырвоны, успацелы, з жаданнем тут жа куды-небудзь знікнуць, адасобіцца. I калі яго таварышы раптам пыталіся: «Ну як там, бацька здорава лаяўся?» — ён, не падымаючы галавы, адказваў: «Лаяўся? Лепей бы ён лаяўся! Мне лягчэй было б, нават каб не тое лаяўся, а твар расквасіў,— нікому б і слова не сказаў бы! А то!.. Ды што гаварыць!» Такі слухач пасля рабіў усё, каб толькі зноў, у другі раз, не трапіць на гутарку з паважаным усімі кіраўніком школы. I двоечнікаў, у прыватнасці ў нашай групе, не было. Я сам здзіўляўся, як ужо немаладыя людзі, якія прайшлі праз суровыя гады вайны, з усімі яе жахамі і цяжкасцямі, як яны ўпарта і настойліва займаюцца. Праўда, неабходна адзначыць, што клопатам Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі і кіраўніцтва школы ўмовы для заняткаў у тыя нялёгкія гады былі створаны прыстойныя. У такіх умовах не займацца сумленна мог толькі безадказны або бяздарны чалавек, а такіх у партыйную школу не бралі.
Два гады мы з Андрэем Ягоравічам вучыліся ў партыйнай школе, два гады, дзень у дзень, вядома, акрамя выхадных і канікул, сустракаліся за партамі, слухалі адных і тых жа выкладчыкаў. Я сядзеў з Іванам Цімашэнкам за другой партай, Андрэй Ягоравіч ззаду, за трэцяй,— з Іванам Вераб'ёвым. Вучыўся Макаёнак паспяхова, пацеў, як і другія, а можа быць, нават і больш другіх, таму што калі ён адказваў на ўроках ці экзаменах, выступаў на семінарах, дык заўсёды гаварыў тэмпераментна, яго смуглаваты твар разрумяньваўся, пакрываўся буйнымі кроплямі поту. Мне здаецца, што менавіта ў гэтыя гады, гады вучобы ў партыйнай школе, ён ужо намеціў свой далейшы творчы шлях — шлях драматурга. Праўда, нам, сябрам, ён аб гэтым нічога не гаварыў. Але мы ведалі, што над невялікімі сатырычнымі творамі ён працаваў ужо. Адну з такіх п'ес, «Быць бычку на вяровачцы», мы нават збіраліся паставіць на школьнай сцэне сіламі сваёй групы.
Андрэй Ягоравіч іншы раз так захапляўся сваімі літаратурнымі вобразамі, што часам забываўся, дзе ён знаходзіцца. Hi з таго ні з сяго раптам сярод урока ён мог узарвацца такім гамерычным рогатам (Макаёнак заўсёды рагатаў гучна), што ставіў у няёмкае становішча выкладчыка, а заадно i самога сябе. Пасля такога непрадбачанага «ўзрыву» Макаёнак чырванеў, прасіў прабачэння ў выкладчыка і ўсёй групы. Але іншы раз гэтыя прабачэнні не вычэрпвалі канфлікту. У нашай групе рускую мову і літаратуру выкладала незамужняя жанчына (не буду называць яе прозвішча), якая, як гаворыцца, засядзелася ў дзеўках. Яна была цікавая асоба i па тым часе апраналася з густам. Адчувалася, што камусьці з нас, таксама халасцякоў са стажам, яна хацела спадабацца. А Андрэй вазьмі ды і «ўзарвіся» двойчы запар на адным тыдні на яе ўроках, як ён потым казаў, «сваім дурацкім рогатам». Першы раз выкладчыца, нервовая па сваёй натуры, аж падскочыла з крэсла, пачырванела, прымусіла Андрэя ўстаць i тут жа за няправільныя паводзіны прабрала. Другі ж раз, рашыўшы, што Макаёнак смяецца менавіта з яе, яна, не скончыўшы ўрок, грукнула дзвярыма і пабегла ў выкладчыцкі пакой.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: