Міхась Дзялец - Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася

Тут можно читать онлайн Міхась Дзялец - Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Міхась Дзялец - Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася краткое содержание

Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася - описание и краткое содержание, автор Міхась Дзялец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася - читать книгу онлайн бесплатно, автор Міхась Дзялец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
А на наступны дзень не Андрэя, а мяне, як старасту групы, выклікаў да сябе дырэктар школы. Я, вядома, здагадаўся, дзеля чаго мяне выклікае началь­ства, і, безумоўна, хваляваўся, перажываў. I не столькі за сябе, колькі за Андрэя. Ад­чувалася, што размова будзе аб учарашнім выпадку. Яно так і здарылася. Калі я зайшоў у кабінет, Ілья Паўлавіч не сядзеў у сваім дырэктарскім крэсле, як звычайна, а расходжваў па кабінеце. «Наганяе злосць»,— падумаў я. Ён пасадзіў мяне ў крэсла, што стаяла каля масіўнага пісьмовага стала, а сам апусціўся ў такое ж крэсла насураць. Гледзячы на мяне сваім праніклівым поглядам, ён павольна, робячы паўзу амаль. пасля кожнага слова, запытаў:

— Таварыш Дзялец, вы хто: стараста ці не стараста ў сваёй групе?

— Стараста,— не вытрымліваючы яго погляду і апускаючы галаву, адказаў я.

— Дык чаму ж у вас урокі зрываюцца? Гэта ў лепшай групе школы!

— Група тут не вінавата.

— А хто ж? 3 выкладчыка пасмешышча робяць, i група не вінавата?! Здорава атрымліваецца!

Ён забарабаніў пальцамі правай рукі па стале і раптам спытаў:

— Што сабе думае гэты ваш Макаёнак?

Я крыху асмялеў, рашыў вылажыць усё начыстату. Прызнаўшы, што факт сам па сабе кепскі i што група яго не адабрае, я ў той жа час падкрэсліў, што i Макаёнка нельга так безапеляцыйна абвінавачваць. У яго гэта здараецца міжволі, ён i сам асуджае свой учынак. Але што вылецела, таго ўжо не зловіш.

— Дык што, ён гэта ненаўмысна робіць? — перапытаў Ілья Паўлавіч.— Выкладчыца сцвярджае, што смяецца Макаёнак менавіта з яе.

— Ну што вы, Ілья Паўлавіч,— працягваў я,— з ім адзін такі выпадак быў нават на агульным сходзе групы. Абмяркоўвалі мы вынікі вучэбнай чвэрці. Я выступаю з дакладам. Раптам ён як зарагоча, як закрычыць: «Бабанькі, бабанькі, крапівой яго!» Толькі калі зарагатала ўся група, Макаёнак апамятаўся, зразумеў, дзе ён, і, вядома, пачаў прасіць прабачэнкя.

— Выходзіць, ён ярка выражаны халерык,— сказаў Ілья Паўлавіч.

Я, прызнацца, тады яшчэ не ведаў, што такое халерык, і, каб не пытацца ў дырэктара аб гэтым, адказаў няпэўна:

— Штосьці ў гэтым родзе.

Ілья Паўлавіч хітравата ўсміхнуўся, падняўся з крэсла, прайшоўся па кабінеце.

— Сітуацыя, скажу, лепш не прыдумаеш,— разважаў ён, нібыта сам з сабой.— У групе зрываюцца заняткі, а вінаватых, выходзіць, няма. Адзін міжволі за'рагатаў, а другі без прычыны збег з урока...

— Ілья Паўлавіч,— перапыніў я яго,— вы ж таксама іншы раз на лекцыі, дзеля разрадкі, расказваеце забаўныя выпадкі. Хіба яна не магла выкарыстаць выхадку Ма­каёнка для разрадкі?

— Магла, вядома,— пагадзіўся i дырэктар,— ну а калі i яна па характеру таксама, як i ваш Макаёнак, халерык? Тады як?

Я не знайшоў што адказаць і прамаўчаў. Ілья Паўлавіч таксама некаторы час моўчкі хадзіў па кабінеце, Потым падышоў і спыніўся ззаду крэсла, на якім толькі што сядзеў.

— Вось што, дарагі стараста,— ужо патрабавальным тонам працягваў ён,— халерык ці не халерык слухач таварыш Макаёнак, i я таксама не ведаю, якія літаратурныя вобразы ён выношвае ў сваёй галаве, але падобнае не павінна паўтарыцца на занятках. Для гэтага ёсць свабодны час: тут твары колькі хочаш i як хочаш. Калі ж кожны слухач на лекцыях ды ўроках пачне займацца, чым яму ўздумаецца, у што тады ператворацца заняткі?! Што ж тады гаварыць аб дысцыпліне?!

Дырэктар зноў трохі памаўчаў, нешта абдумваючы, i потым заключыў:

— Прапясочце Макаёнка на трохкутніку, — у трохкутнік групы ўваходзілі сакратар партгрупы, прафсаюзны арганізатар i стараста. — Упэўнены: крытыка сяброў пойдзе яму на карысць.

3 гэтым Ілья Паўлавіч і адпусціў мяне.

На пасяджэнні кіраўніцтва групы, дзе прысутнічаў i Макаёнак, я далажыў аб змесце размовы ў дырэктара школы, папракнуў Андрэя за нястрыманасць. Ён даў слова, што падобных фактаў больш не будзе. «Папрашу, — сказаў, — Вераб'ёва, каб штурхаў мяне ў бок, калі я незнарок пачну замыкацца ў сабе, ляцець у аблокі».

Хаця ў далейшым новых непрыемных інцыдэнтаў на занятках у Андрэя не было, работу над стварэннем новых сатырычных вобразаў ён, несумненна, працягваў. У гэ­тым мы пераканаліся, калі перад выпускным экзаменам пісалі заключную работу па беларускай мове. Гэты предмет у нашей групе выкладаў Куляшоў Іван Вaсільевіч. Чалавек ён спакойны, разважлівы, з вялікім жыццёвым вопытам. Беларускую мову ведаў дасканала i нам прывіваў любоў да яе. Хaця мaтэрыял сам па сабе сухі, але заняткі Куляшоў праводзіў цікава, падбіраючы заўсёды вельмі арыгінальныя прыклады.

На гэты раз, перш чым даць нам заданне, выкладчык зрабіў невялікую прадмову. «Два гады, дарагія сябры, праскочылі неяк непрыкметна, — пачаў Іван Васільевіч, — Мы, можна сказаць, па-сапраўднаму толькі пазналі адзін другога, так-так... — Словы «так-так» Куляшоў ужываў вельмі часта,— а ўжо расставацца неабходна. Праз некалькі месяцаў з новымі слухачамі я буду вывучаць свой курс з самага пачатку, а вы пойдзеце ў вялікую жыццёвую і, мне хочацца верыць, так-так, творчую дарогу, да чаго вас абавязвае выбраная прафесія. Не магу сказаць, што ўсе вы станеце славутымі, так-так, але цвёрда веру, будуць сярод вас і таленавітыя журналісты, і вялікія рэдактары, а можа быць, і масцітыя пісьменнікі. Усё можа быць, так-так. Усё будзе залежаць ад вас, ад вашай працаздольнасці. Талент, які дадзены чалавеку, сам па сабе не раскрываецца. ён патрабуе працы, працы i яшчэ раз працы.

Куляшоў уздыхнуў, падняў уверх галаву, быццам хацеў угледзецца ўдалечыню, убачыць нашу будучую дарогу, і працягваў:

— Не ведаю, ці будзеце вы памятаць пра мяне. Я, здаецца, стараўся ўсё рабіць, каб вас зацікавіць сваім предметам, так-так, а мне хочацца захаваць памяць аб вашай дружнaй, здольнай групе, у якой, на мой погляд, ёсць добры творчы патэмцыял. I вось я вырашыў,— Куляшоў загадкаве ўсміхнуўся,— не давaць вам звычайнaга дыктaнтa, як мы рабілі раней. Усё роўна памылак, дапушчаных у ім, мы ўжо не паправім, так-так. Вы напішаце сачыненне на вольную тэму. Пісаць можна aб усім, што кaго хвaлюе: перажытае ў гады вaйны, цяперешняя рэчаіснасць і заўтрашні дзень, вашы мары і імкненні... Адным словам, ніякіх абмежеванняў. Адно толькі пажаданне: пішыце з душой! I тэрмін даю вам на сачыненне не дзве вучэбныя гадзіны, а творчы тыдзень. Праз тыдзень работы здаяце старасту.

Безумоўна, пасля такогa нaстаўлення ўсе мы без выключэння стараліся паказаць, што два гады вучобы ў партшколе не прайшлі бясследне для нас i што мы ўжо чаго-небудзь варты.

Праз тыдзень сaчыненні былі ў Куляшова, а яшчэ праз тыдзень ён прынёс іх на заняткі прачытaныя ўжо. На нашы нецярплівыя пытанні: «Ну як сaчыненні?» ён, усміхаючыся, адкaзаў:

— Нядрэнна, нядрэнна ўвогуле, так-так. А вось у некаторых нават вельмі нядрэнна. Асобныя сачыненні мне хaцелеся б нават зачытаць. Узяць, да прыкладу, сатырычнае апавяданне тавaрышa Макаёнка. Гэта, я вам скажу, хаця і невялікі, але ўжо літарaтурны твор, тaк-так. Яго можна смела друкаваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Міхась Дзялец читать все книги автора по порядку

Міхась Дзялец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася отзывы


Отзывы читателей о книге Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася, автор: Міхась Дзялец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x