Міхась Дзялец - Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася

Тут можно читать онлайн Міхась Дзялец - Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Міхась Дзялец - Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася краткое содержание

Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася - описание и краткое содержание, автор Міхась Дзялец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася - читать книгу онлайн бесплатно, автор Міхась Дзялец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але i да цябе ўвагі менш?

— Эге, браток, не тое толькі сонца, што свеціць у аконцa. Увага жонкі добра. Але ты не ўлічваеш увагі гледачоў, грaмадскасці. А начальства?! — сказеў ён і рассмяяўся. — Вось ты, Міхал, таксамa немaлaя шышка. А якую ўвагу да мяне праявіў! Як быццам простую справу зрабіў — надрукаваў п’есу. Але ці ведаеш ты, якую процьму клопатaў зняў з мaіх плеч. «Звязда» — орган Цэнтральнага Камітэта Кампартыі рэспублікі. Раз яна ацаніла п'есу, недрукаваўшы яе, выходзіць, п'еса пaтрэбнaя. Так я рaзумею?

— Вядоме, тaк,— згадзіўся я з яго думкаю.

— Дык вось, калі пасля гэтага якія жукі i пачнуць мне гудзець над вухам, з дапамогай «Звязды» я ад ix хутка адаб'юся.

Калі размова была закончана i Андрэй Ягоравіч ужо збіраўся выходзіць, на развітанне паціснуўшы мне руку, ён раптам затрымаўся, ціха сказаў:

— Слухай, Міхал, ледзь не забыў. Нядаўна быў у дзеда, Кандрата Кандратавіча. Стары напісаў п'есу. Даў мне яе пачытаць, папярэдзіўшы, каб нікому аб ёй не распаўсюджваўся. П'еса, скажу табе, цудоўная. У такія гады і такая п'еса, проста неверагодна! Падкаціся да старога. Думаю, для «Звязды» ён таксама не адмовіць, даўні ж звяздовец.

— Як хоць п'еса называецца? — пацікавіўся я.

— «Брама неўміручасці». Ты абавязкова наведайся да Кандрата Кандратавіча.

Я падзякаваў Андрэю Ягоравічу за падказку. Праз некалькі дзён быў ужо ў кабінеце Кандрата Кандратавіча, а дзесьці праз месяц «Брама неўміручасці» пачала друкавацца ў «Звяздзе».

У памяці захаваўся і такі эпізод, які адбыўся на прыёме ў гонар пяцідзесяцігоддзя Беларусі. Прыём быў вялікі, многа гасцей прыехала з Масквы і Ленінграда, з усіх братніх рэспублік. Мы з Андрэем Ягоравічам сядзелі за рознымі сталамі. Але ў канцы прыёму Макаёнак адшукаў мяне.

— Міхал, пойдзем да нашага стала, я хачу цябе пазнаёміць з украінскімі таварышамі.

Я не стаў пярэчыць, тут жа падняўся і пайшоў за ім. Доўгі стол, да якога мы падышлi, быў разлічаны асоб на дваццаць. Цяпер жа за ім сядзела ўсяго чалавек шэсць. Астатнія, відаць, пайшлі ўжо дамоў. Аднаго з сядзеўшых я адразу пазнаў — гэта быў вядомы ўкраінскі артыст Тарапунька. Андрэй Ягоравіч прадставіў мяне ўкраінскім таварышам, назваў і кожнага з іх, а потым пасадзіў мяне побач з Тарапунькам. Госці — украінскія артысты, якія прымалі ўдзел у святочным канцэрце, — былі ўжо ў добрым настроі: жарты, смех сыпаліся як з рога дастатку. Я стараўся таксама ўнесці свой уклад у гэты агульны добры настрой. I ўсё ж такі хацелася даведацца, якім чынам Макаёнак пазнаёміўся з Тарапунькам.

— Вы даўно знаёмы з Андрэем Ягоравічам? — спытаў я ў яго.

— Дуже даўно,— хітравата ўсміхнуўшыся, адказаў Тарапунька. — 3 таго часу, калі яшчэ і ў вочы Макаёнка не бачыў.

— Як жа гэта? — здзівіўся я.

— А вось так. Быў я аднойчы на дачы ў свайго лепшага сябра Даўжэнкі Аляксандра Пятровіча. Зайшла размова аб драматургіі. Аляксандр Пятровіч i кажа: «Не падабаюцца мне многія нашы драматургі. Прывязаліся да свайго хутара з белымі мазанкамi ды сланечнікамі i далей гэтага хутара нічога не бачаць. Вунь у Беларусі ёсць такі Макаёнак. Дык ён падымае праблемы ўсёй краіны, на міжнародныя тэмы выходзіць. Вядома, яму i слава i гонар». Вось з гэтай размовы я, можна сказаць, як бы і пазнаёміўся з Макаёнкам. А калі потым Андрэй Ягоравіч завітаў да нас у Кіеў, мы тады з ім пазнаёміліся і асабіста.

Я не ўтойваў ад свайго суседа, як прыемна мне было пачуць ад яго такую высо­кую ацэнку творчасці Андрэя Ягоравіча з боку такога выдатнейшага кінадраматурга, як Даўжэнка.

У 1973 годзе мяне зацвярджаюць старшынёй Дзяржкамвыда БССР. Я часцей пачаў бываць у Саюзе пісьменнікаў на розных мерапрыемствах. Часцей мы пачалі сустракацца i з Андрэем Ягоравічам. Сустракаліся і ў Доме літаратара, і ў яго на кватэры, i на дачы. У гэты час Макаёнка рэдка калі можна было сустрэць аднаго — ён заўсёды быў разам з Іванам Пятровічам Шамякіным. Вядома, што ў многіх пісьменнікаў ёсць калегі па пяру, з якімі яны сябруюць, абмяркоўваюць творчыя планы, дзеляцца патаемнымі думкамі. Але я не баюся смела сцвярджаць, што такой блізкай, такой чыстасардэчнай, па-сапраўднаму братняй дружбы мне не даводзілася сустракаць. 3 імі цікава было знаходзіцца ў кампаніі. Мяне яны неяк шкадавалі, менш адпускалі ў мой адрас вострых жартаў і калючак. Затое ніякіх абмежавакняў не рабілі для сябе. Андрэй Ягоравіч, калі быў у добрым настроі, а панурым яго рэдка калі можна было бачыць, проста іскрыўся гумарам, Івану Пятровічу нярэдка даводзілася адбівацца ад нападак свайго дасціпнага друга. I ў той жа час нельга было не заўважыць, што гэта два вялікія пісьменнікі, два сябры, ужо жыць адзін без аднаго не маглі. Гэта іх сяброўства як бы натхняла сваімі сардэчнымі, вельмі чулымі і клапатлівымі адносінамі да Андрэя жонка Івана Шамякіна — Марыя Філатаўна, простая, сціплая, вельмі чулая беларуская жанчына і вялікая-вялікая працаўніца.

Неяк мы з Шамякіным былі на дачы ў Андрэя Ягоравіча. Пасля абеду рашылі прагуляцца па лесе. Калі выйшлі на двор, Андрэй Ягоравіч раптам папрасіў нас:

— Мінутку пачакайце, я загляну ў майстэрню.

— У цябе і майстэрня ёсць? — здзівіўся я.

— Хіба ты ў ёй ні разу не быў? — у сваю чаргу здзівіўся і ён.

— Не быў, вядома,— адказаў я.

— Тады пойдзем глядзець.

Майстэрня знаходзілася з тыльнага боку дачы ў невялікім, добра абсталяваным памяшканні. Мне давялося толькі шчыра здзіўляцца таму мноству інструментаў, розных прылад, што знаходзіліся ў ёй. Тут былі і сталярныя і слясарныя прылады, тачыла і ціскі, станок для свідравання і многае іншае. На палічках, уманціраваных у сцяну, ляжалі розныя вінцікі і болцікі, стаялі банкі з якімісьці растворам! і фарбамі, знаходзіліся і невядомыя мне рэчы. Я не вытрымаў і спытаў:

— Ягоравіч, а ты часта працуеш у сваёй майстэрні?

— Амаль кожны дзень,— адказаў ён.— Эге, калі б не было гэтай майстэрні, я даўно б ужо адрахлеў, заплыў тлушчам. Мая майстэрня — мой целаахоўнік.

3 майстэрні мы адправіліся на прагулку. I гулялі даволі доўга. Праўда, доўгіх прагулак Макаёнак не любіў, і не таму, што яны надакучалі яму. У апошні час усё больш і больш давалі знаць параненыя ў час вайны ногі. Хадзіць станавілася ўсё цяжэй, асабліва зімою, па снезе.

У час прагулкі мы гутарылі аб розным: і аб навінах у беларускай літаратуры, і аб апошніх падзеях у свеце. Андрэй Ягоравіч пачаў скардзіцца, што ў яго вельмі многа часу адымае часопіс. ён працягваў яшчэ працаваць галоўным рэдактарам «Нёмана».

— Чаму ты не адмовішся ад яго? — спытаў я.— Матэрыяльнай патрэбы ў цябе ж няма?

— Не, вядома.

— Дык у чым справа?

— Не адпускаюць.

Ён пачаў тлумачыць, што ўжо двойчы ставіў пытанне ў дырэктыўных органах, але там просяць яшчэ папрацаваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Міхась Дзялец читать все книги автора по порядку

Міхась Дзялец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася отзывы


Отзывы читателей о книге Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася, автор: Міхась Дзялец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x