Алесь Бычкоўскі - Сустрэча ў чаўне Харона

Тут можно читать онлайн Алесь Бычкоўскі - Сустрэча ў чаўне Харона - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Алесь Бычкоўскі - Сустрэча ў чаўне Харона краткое содержание

Сустрэча ў чаўне Харона - описание и краткое содержание, автор Алесь Бычкоўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сустрэча ў чаўне Харона - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сустрэча ў чаўне Харона - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Бычкоўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Алесь БЫЧКОУСКІ

СУСТРЭЧА Ў ЧАЎНЕ ХАРОНА

Элегія

У гэтым свеце бракуе яснага неба. Тут сонца свеціць зусім па-іншаму. Яно ледзь-ледзь прабіваецца скрозь туман і падфарбоўвае марудныя хвалі цёмнай рачной вады, якая пераліваецца на розныя лады то барвовым, то бледна-фіялетавым коле­рам, і гайдаецца-плыве ўздоўж стромкіх берагоў. Часам узнімаецца вецер. Ён то цярэбіць рэдкае сухое галлё, прынесенае з ляска, за якім калючы дрот, то гоніць густыя, нібы кісель, хвалі, якія неахвотна плюхаюцца па чорнарэччы, то ледзь штосьці шэпча ў вуха, то перамешвае-ўзбівае дурманісты пах навакольнай травы.

Процілеглага берага адсюль не відаць з-за туману. Там квітнеюць сады, поўныя райскіх птушак, край муз і натхнення. Трыма словамі: запаветная краіна мараў, у якую можна трапіць адно ў думках, ну або папрасіцца ў каменны човен паромшчыка. Кажуць, там жыве фантазія ва ўсіх сваіх мудрагелістых праявах і формах.

Так, цераз раку рэгулярна перапраўляецца човен. Выдзеўбаны з чорнага камяню, даўжэзны і шырэзны, човен незразумелым чынам трымаецца на густой вадзе і крыху пагойдваецца, калі ахвотнікі перабрацца на другі бераг ступаюць на шурпатую цёмную паверхню. Іх заўсёды хапае ўдосталь. Адметная рыса: з таго берага назад ніхто не вяртаўся, ніколі. Таму тое, што адбываецца за туманам, было загадкай. Хаця мне здаецца, я трошкі крывадушнічаю. Калі за туманам на тым беразе знаходзіцца краіна фантазій і мараў, то пра падзеі ў ёй можна даведацца з кніжак, пераважна фантастычных. Але што ёсць фантастыка, калі не скажоная рэчаіснасць? Аднак тут з якога боку паставіцца...

Мне ўсё свярбела паглядзець у твар паромшчыку. Калі цёмная постаць, шчыльна захінутая ў плашч, набліжалася ў чаўне, я намагаўся зазірнуць пад капю­шон таямнічаму стварэнню. З кожным разам беспаспяхова.

Існавала легенда, што твар паромшчыка можна разглядзець толькі тады, калі сам апынешся ў чаўне, і ніяк не іначай.

Таксама паданне сведчыла, што і паромшчык насамрэч чыясьці выдумка, быццам бы неверагодным чынам матэрыяльна ўвасобленая ў нашым свеце. Так гэта ці не — людзі аб тым не ведалі. Але ўсе пагаджаліся з тым, што без паромшчыка на той бераг не трапіць, хіба толькі ў думках.

...Здаецца, тады метэарыт упаў у выток Нёмана. Альбо тру­бы архіанёлаў загулі ў нябёсах недзе над Уздой і Стаўбцамі. І вада ў Нёмане на хвіліну зрабілася чырвонай, як хто фарбы напусціў ці то соку таматнага націснуў. Штосьці зварухнулася ў той момант у наваколлі. Бабулі пачалі рыхтавацца да канца свету, і жыццё неяк навогул заціхла. Можна было і на працу не хадзіць, але хадзілі па-звычцы ды каб хоць нечым сябе заняць. Увесь Нёман тады накрыўся туманам, непрагляднай цяжкай запавесай-сцяной. І прастора выгнулася так, што з абодвух бакоў Нёмана быў ГЭТЫ бераг, а за туманам схаваўся выключна бераг ДРУГІ, і патрапіць туды можна было, паўтаруся, у каменным чаўне.

Як растлумачыць? Паспрабую прасцей. Чалавек сядаў у човен да паромшчыка, і той кіраваў да сярэдзіны ракі і тамака ў непраглядным тумане знікаў. Затым вяртаўся, толькі ўжо без спадарожніка. Мы памяркоўна разважылі, што паромшчык — злыдзень, топіць нашых наіўных небарак, якія мараць трапіць у шчаслівы край за туманам. Мне нават адна песня выплыла на памяць з назвай «Карабель дурняў». У ёй спяваецца пра добрых людцоў, якія вырашылі ачысціць свет ад блазнаў, сабраць іх усіх у карабель, вывезці далёка ў мора і ўтапіць. Прыпеў там дужа «ладны»: «Не спяшайцеся, месца хопіць усім!». І ў гэтым святле ветлівая гасціннасць паромшчыка выглядала дужа падазронай.

Так і было: хто плыў на па­роме на ДРУГІ бераг, той знікаў у тумане назаўсёды. Дасведчаныя людзі шукалі навуковае абгрунтаванне і знаходзілі! Анамальная з’ява на Нёмане магла тлумачыцца толькі наяўнасцю разлому ў прасторы-часу. Тое значыла, што кліенты паромшчыка знікалі ў іншым вымярэнні. Але ж пакіну разбіраць загадку навукоўцам і не стану загрувашчваць аповед тэрмінамі. Не тое галоўнае цяпер. Важна іншае: адкуль мы ўсе даведаліся, што за туманам хаваецца краіна мараў, мрояў і размаітага шчасця? Вынікала, нехта ж вяртаўся адтуль і расказваў. Аднак — не. Напачатку, яшчэ да калючага дрота, паромшчык быў гаваркім і сам распавядаў пра цуды краіны на ДРУГІМ беразе. За перавоз ён прасіў манетку.

Хітрыя вайскоўцы спрабавалі перабрацца на іншы бок без дапамогі паромшчыка і дзеля эксперыменту паднялі ў паветра пару знішчальнікаў з надзеяй вярнуць назад. Ага, скулля! Летакі зніклі ў густых туманных клубах. Адтуль ніхто і нічога не вярталася.

Насельніцтва ж краіны пакрысе менела: многія спакусіліся аповедамі паромшчыка і сядалі ў човен, каб патрапіць у запаветны край і знайсці шчасце на ДРУГІМ беразе. Навукоўцы памаракавалі сабе і зрабілі выснову, што даследаваць цікавую з’яву не хапае фінансавання. Прыйшлі неяк агулам да думкі, што трэба жыць далей, не гледзячы на нёманскі феномен. Калі ніхто не вяртаецца з ТАГО берага, ГЭТЫ бераг спехам абнеслі калючым дротам і начапілі шыльдачкі «Небяспечная зона». Дзея была імгненна ўхвалена радай ветэранаў і вядомай грамадскай моладзевай арганізацыяй. Бо калі ўсе людцы паспалітыя рынуцца за туман у край мараў, хто ж тады працаваць застанецца і мацаваць дзяржаву, выконваць планы з дырэктывамі-пастановамі? Таму да калючага дрота следам яшчэ і кантрольна-прапускныя пункты дадалі. Ага, мы ахоўваем не зону ад вас, а вас — ад зоны! Ну а каб увесь свет не вінаваціў нас у адсутнасці дэмакратыі, «там, дзе трэба» вырашылі ўсё ж выпускаць невялікімі партыямі тых небарак, хто хоча ў каменным чаўне праплыць у адзін бок.

З улікам абставін у краіну фантазій вырашылі найперш адпускаць пісьменнікаў. А навошта яны тут? Каб лухту ўсялякую сачынялі? Хай лепей ужо сплывуць падалей...

Праўда, належала спачатку перад спецыяльнай камісіяй даказаць, што ты пісьменнік. Тут ужо іншая праблемка малявалася. Тым, хто меў чырвонае пасведчанне чальца творчага саюза ды па дзясятак выдадзеных кніжак у актыве, ды размаітыя прэміі, у тым ліку і дзяржаўныя, — вось тым зусім не свярбела падацца ў край, з якога няма вяртання. Нават у якасці эксперымента. Наадварот, трапіць у каменны човен імкнуліся невядомыя ўзнёслыя асобы, якіх не ўносілі ў выдавецкія планы, і ў каго не было грошай надрукавацца самвыдатам. Яны не маглі даказаць нічым, што таксама пісьменнікі, і спецыяльная камісія іх не прапускала. Верыць ім на сло­ва? Тады зноў праблемка. Гэта ж любы беспрацоўны лайдак, гультай і п’яніца можа прытварыцца пісьменнікам-творцам і, не заплаціўшы адпаведнага падатка, пакінуць краіну. Як жа быць? Думалі-думалі і нарэшце прыдумалі!

Вырашылі прытварыцца ўсёй краінай, што таго ДрУГОГА бе­рага проста не існуе. І не было ніколі. І раку Нёман увогуле не тое каб выдалілі з мапаў, а про­ста выключылі з інфармацыйных стужак і нават са школьнай праграмы, хутка перапісаўшы падручнікі, дзе «забыліся» ўзгадаць. Хто яго ведае, ці быў у нас Нёман той калі, ды з невядомым берагам, ці то проста паданне з сівой даўніны? Міне два-тры пакаленні, ніхто пра ДРУГІ бераг не ўспомніць. Пастанову прынялі, а калючага дрота, праўда, не знялі. Навошта? Забароненая зона.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Бычкоўскі читать все книги автора по порядку

Алесь Бычкоўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сустрэча ў чаўне Харона отзывы


Отзывы читателей о книге Сустрэча ў чаўне Харона, автор: Алесь Бычкоўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x