Міхась Дзялец - Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася

Тут можно читать онлайн Міхась Дзялец - Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Міхась Дзялец - Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася краткое содержание

Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася - описание и краткое содержание, автор Міхась Дзялец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася - читать книгу онлайн бесплатно, автор Міхась Дзялец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Куляшоў пачаў з выразaм, было відаць, што ён да гэтага ўжо не раз прайшоўся па сачыненню Андрэя Ягоравіча, чытаць забaўную гісторыю aб тым, як у спякотны летні дзень старшыня калгаса «Бярозавы гай» Арсен Нестаравіч Берднікаў дабіраўся з раённага цэнтра дамоў. Сюжэт зусім просты: старшыня на сваёй калымазе знаёмай дарогай, па якой матляўся сотні разоў, едзе дамоў. Што тут можа быць цікавага, смешнага? Але Макаёнак паставіў свайго героя ў такія камічныя сітуацыі, што не смяяцца было нельга. I ўся група, у тым ліку i сам Макаёнак, рагатала. Нам здавалася, што гэта была першая ацэнка будучага таленту. Мы радаваліся за свайго таварыша.

Кончыўшы чытаць, Куляшоў некаторы час углядаўся ў нашы расчырванелыя ад смеху твары, а потым коратка заключыў:

— Напісана, можна смела сказаць, выдатна!

Пасля заканчэння партыйнай школы Андрэй Ягоравіч Макаёнак застаўся працаваць у Мінску, у часопісе «Вожык», мяне накіравалі ў Баранавіцкую абласную газету «Чырвоная звязда». 3 гэтага часу нашы сустрэчы былі рэдкія, эпізадычныя. Так атрымалася, што Макаёнак, працягваючы журналісцкую працу, пачаў сур'ёзна займацца драматургіяй. Я ж, пасля загартоўкі газетнай працай, пачаў потым працаваць у мясцовых савецкіх i пaртыйных органах. У гэты перыяд прыпамінаецца толькі aдзін выпадак, калі мы, тры былыя слухачы дзесятай групы партшколы, Цімашэнка Іван Восіпавіч, Верaб'ёў Іван Пятровіч і я, выпадкова сустрэліся ў гасцініцы «Беларусь» у Мінску. Вераб'ёў, у той час рэдактaр Нaвaгрудскaй рaённaй газеты, чалaвек з выгляду вельмі просты (дaклaдней скaзаць, ён толькі прыкідваўся праставатым, а на самой справе разумны, з гумарам у душы), раптaм ні з таго ні з сяго прапанавaў:

— Хлопцы, а ці не завітaць нам усім да Макаёнка ў госці? Ён жа цяпер вядомы драматург! Вунь п'есы па ўсёй краіне разышліся.

— Гэта правільна,— пагадзіўся і я,— але вось таму, мне здаецца, нам і не трэба нязванымі ламацца ў кватэру.

Цімашэнка мяне падтрымаў. Але Вераб'ёў не здаваўся:

— Якія ж вы сябры? Колькі гадоў не бачыліся і сустрэцца баіцеся.

— Мы тут спрачаемся і, магчыма, дарэмна,— заўважыў я.— А раптам яго і дома зусім няма?

— Чаго прасцей, — сказаў Іван Восіпавіч, — спачатку пазваніць па тэлефоне, даведацца, ці дома, а калі дома, у гутарцы высветліць, ці ёсць у яго магчымасць з намі сустрэцца.

— Глядзі ты, — усміхнуўся Вераб'ёў, — далікатныя людзі цяпер у міліцыі працуюць (Цімашэнка ўжо служыў у органах МУС). Пазваніць, даведацца... Чорт з вамі, зараз пайду, пазваню... Чакайце...

Ён выйшаў з нумара, дзе мы знаходзіліся. Тады ў звычайных нумарах гасцініцы тэлефонных апаратаў не было, ён стаяў толькі на стале ў дзяжурнай па паверху. Мінут праз пяць-дзесяць Іван Пятровіч вярнуўся:

— Ну, што я сказаў?! — яшчэ не закрыўшы дзвярэй, узбуджана загаманіў ён.— Сапраўдных сяброў высокае становішча не псуе. Андрэй ёсць Андрэй, той, якога мы добра ведаем. I ён чакае нас у сваёй кватэры.

Мы моўчкі выслухалі ўзвышаную тыраду нашага сябра, i потым я сказаў:

— Раз ён чакае, дык мы затрымлівацца не будзем.

Макаёнак жыў тады па вуліцы Карла Маркса непадалёк ад гасцініцы «Беларусь». Праз якіх-небудзь паўгадзіны мы ўжо былі ў яго. За некалькі гадоў нашай разлукi Андрэй ніколькі не змяніўся. Такі ж, як i раней, рухавы, усмешлівы. Кожнага з нас ён па чарзе моцна абняў, прыгаворваючы:

— Нічога, нічога, хлопцы, дабрэеце на мясцовых харчах.

— Жывём па закону сацыялізму, — адказаў за ўсіх Іван Пятровіч, — хто працуе, той і есць.

— Ведаю, ведаю, Ваня, — заўсміхаўся Макаёнак, — яшчэ па партшколе ведаю, што ты гэты закон любіш. Не раз i мяне хатнім салам і каўбасой частаваў.

— Я i зараз магу пачаставаць, — прызнаўся Вераб'ёў.— Гэты харч у мяне ніколі не выводзіцца.

— На гэты раз, дружа, твой фокус не атрымаецца, — Макаёнак злёгку паляпаў Вераб’ёва па плячы. — Вы мае госці — частаваць буду я.

Андрэй запрасіў нас у суседні пакой, дзе каля стала ўжо завіхалася яго мілавідная гаспадыня. Жонка з намі павіталася даволі лагодна, i як толькі мы ўселіся за сталом, яна, шапнуўшы нешта Андрэю Ягоравічу на вуха, тут жа выйшла.

— Гаспадыня што, з намі не прысядзе? — спытаў Цімашэнка.

— Не хоча ўмешвацца ў мужчынскую гамонку,— жартаўліва адказаў Макаёнак i больш сур'ёзна дадаў.— Ёй па справе ісці трэба.

Мы засталіся адны, і сапраўды пачалася мужчынская размова. Успаміналі партшкольныя часы, сяброў, якія раз'ехаліся па ўсёй рэспубліцы, гаварылі аб тым, дзе і як хто ўладкаваўся, аб нялёгкай працы раёншчыкаў. Нарэшце дабраліся да драматургіі. Калі гаворка зайшла пра п'есу «Лявоніха на арбіце», Макаёнак раптам спытаў:

— Ну, як вам, падабаецца мая Лявоніха?

Я, к свайму сораму, толькі чуў, што п'еса вельмі актуальная, вострасатырычная, а вось глядзець яе не глядзеў.

Цімашэнка з адказам таксама не спяшаўся. I толькі Вераб'ёў упэўнена адказаў;

— Выдатная п'еса!

— Чым ты можаш гэта пацвердзіць? — Андрэй Ягоравіч паглядзеў ва ўпор на Вераб'ёва і ўсміхнуўся, маўляў, сказаць «выдатная п’еса» для драматурга мала, ён хо­ча ведаць больш: якую рэакцыю ў душы яна выклікала, якія практычныя вывады глядач для сябе зрабіў.

— Да чаго заахвоціла цябе мая п'еса?

— Да чаго? — Вераб'ёў таксама ўсміхнуўся.— Я прыйшоў дамоў пасля спектакля і паганяў цешчу.

Адказ быў такі дзіўны і нечаканы, што ўсе мы, зразумела, акрамя Вераб'ёва, зайшліся смехам. Асабліва заразліва рагатаў Макаёнак, Не перастаючы рагатаць, выціраючы насавіком слёзы з вачэй, ён дапытваўся:

— Ваня... дарагі... пры чым тут цешча? За што ты яе?

Вераб’ёў, як ні ў чым ні бывала, нават не ўсміхнуўшыся, адказаў:

— Каб болей не утыкала свой нос, куды не патрэбна.

Макаёнак ізноў заліўся смехам:

— Вось гэта вывад, вось гэта эмоцыі! Абавязкова патэлефаную ў Кіеў майму сябру Заграбельнаму, ён аднойчы цікавіўся, як гледачы рэагуюць на мае п'есы. Цяпер я з поўнай падставай скажу яму, што самым рашучым чынам!

Гутарка наша працягвалася, як раптам зазвінеў у калідоры званок, Андрэй Ягоравіч выйшаў i тут жа вярнуўся з двума невядомымі таварышамі. Адзін з іх, вышэй сярэдняга росту, поўны, шыракатвары мужчына, як мы потым пры знаёмстве даведаліся, быў галоўным рэжысёрам тэатра Савецкай Арміі, а другі, хударлявы i намнога маладзейшы,— галоўны мастак тэатра. Андрэй Ягоравіч запрасіў іх да стала. Але яны катэгарычна адмовіліся, растлумачыўшы, што зайшлі толькі на хвіліну перад спектаклем.

— Спектакль сёння ў нас незвычайны, — паведамілі масквічы, — «Лявоніху на арбіце» ставім дзвесце пяцідзесяты раз. Своеасаблівы юбілей. Вось калектыў тэатра і даручыў нам запрасіць аўтара на сустрэчу пасля спектакля. Вельмі просім, Андрэй Ягоравіч, уважыць нашу просьбу.

Макаёнак паглядзеў на масквічоў, якія па-ранейшаму стаялі каля стала, потым кінуў погляд на нас:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Міхась Дзялец читать все книги автора по порядку

Міхась Дзялец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася отзывы


Отзывы читателей о книге Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася, автор: Міхась Дзялец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x