Міхась Кацюшэнка - Прызнанне левага крайняга
- Название:Прызнанне левага крайняга
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Міхась Кацюшэнка - Прызнанне левага крайняга краткое содержание
Прызнанне левага крайняга - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
4
...Раніцой я прачынаюся з жахам — спазніўся на трэніроўку. Але трэніровак няма — я далёка ад таго месца, дзе сёння мая каманда. Нада мной высокая столь, перада мной акно на ўсю сцяну. За ім лес, як на карціне вядомага мастака, не верыцца, што ён і рака сапраўдныя. Граф некалі выбраў месцейка для свайго замка. Я супакойваюся, але сэрца б’ецца занадта часта. Падымаюся, надзяваю спартыўны касцюм, гляджу на гадзіннік — палова сёмай. Дом адпачынку яшчэ спіць спакойным сном. А мяне цягне на той бок ракі, на вузенькую сцежку, якая цягнецца ўздоўж берага. Я не павінен губляць спартыўнай формы, нягледзячы на мае ўцёкі.
Я бягу ўніз і, паступова набіраючы хуткасць, шыбую спачатку ўздоўж англійскага газона, потым — падвесны мост (зноў успамінаю маці — яна любіла, каб я ішоў па мосце наперадзе яе), міма разбуранай старажытнай царквы, сонных дамоў вёскі на шырокім, бясконцым полі (у маленстве мяне цягнула паглядзець, што за яго межамі, але не хапала сіл дайсці). Я люблю бегчы проста так, без выніку, калі можна спакойна назіраць прыроду, адчуваць, як паступова пачынае працаваць кожная мышца твайго цела. А яно з’яўляецца механізмам з неабмежаванымі магчымасцямі, аднак у той жа час даволі тонкі — варта распусціцца, не трэніраваць яго некалькі дзён, як ён адразу прывыкае да спакойнага рэжыму, імгненна псуецца і патрабуецца зноў-такі некалькі дзён, каб натрэніраваць яго. Праўда, я сустракаў шчасліўчыкаў, на спартыўную форму якіх не дзейнічалі ніякія парушэнні рэжыму. Адзін з маіх былых напарнікаў па камандзе Генадзь Мохартаў, па мянушцы Мох, здзіўляў цэлую навуковую брыгаду, якую прывёз у наш горад новы старшы трэнер (гэта было яшчэ задоўга да Фалалеева) Васілевіч. Кожны дзень брыгада пры дапамозе самых сучасных прыбораў з замежнымі надпісамі вывучала фізічныя магчымасці ігракоў. Прыборы дапамагалі таксама кантраляваць асабістае жыццё футбалістаў, яны фіксавалі нават самае нязначнае адхіленне ад рэжыму. Да аднаго Моха брыгада не магла падступіцца як след. Напярэдадні трэніроўкі ён мог добра выпіць (што рабіў даволі часта), але арганізм працаваў як гадзіннік, і прыборы былі бяссілыіымі, у Генадзя нават не падскокваў ціск, ён мог бегчы пасля чарговай перегрузкі, як звычайна. Аднак гэта працягвалася нядоўга, Мох усё-ткі сарваўся, некалькі разоў яго не маглі знайсці перад матчамі (прыкладна як цяпер мяне), ён трапляў у розныя непрыгожыя гісторыі, сутыкаўся з міліцыяй. Цярпенне ў кіраўніцтва каманды скончылася, Моха дыскваліфікавалі. Ен год бадзяўся па стадыёне ў якасці рабочага, потым напісаў пісьмо ў спартыўную газету, у якім даваў абяцанне ніколі не парушаць спартыўны рэжым, не падводзіць таварышаў і родную каманду. Яму дазволілі выступаць у першай лізе, але і там Мох праз некаторы час пачаў парушаць рэжым з новай сілай і цяпер працуе рубшчыкам мяса ва універсаме.
А навуковая брыгада пасля таго, як правяла свае эксперыменты (усё было добра, аднак гульня давала зусім іншыя вынікі, чым паказчыкі электронікі, і мацнейшыя фізічна ігракі на полі аказваліся слабейшымі), кінулася разам са старшым трэнерам вырашаць свае бясконцыя асабістыя праблемы — машыны мяняліся як пальчаткі, паспеўшы праехаць адлегласць ад магазіна да дома, і тут жа прадаваліся людзям з Поўдня. Паездкі за мяжу нагадвалі нападзенне гангстэраў на супермаркеты. Скрыні з апаратурай дома нават не раскрываліся і тут жа аказваліся ў кліентаў. Час ад часу, асабліва пасля заканчэння сезона, нас везлі на базу, дзе давалі магчымасць як салідным людзям набыць дублёнкі, андатравыя шапкі. Брыгада цягнула ўсё, што недабіралі астатнія. Пакуль каманда трымалася ў першай шасцёрцы, гэтага як быццам не заўважалі (я ж да гэтага часу з’ехаў у Маскву), і яна на чале з Васілевічам кінулася ў іншы рэгіён.
Пакрыўджаны, паўп’яны Мох падбягаў пасля матчаў да аўтобуса з былымі напарнікамі па камандзе, жаліўся, што яго, па сутнасці, знішчыла навуковая брыгада разам з трэнерам-драпежнікам.
Лаўлю сябе на думцы, сёння я амаль не звяртаю ўвагі на навакольную прыгажосць, я не знаходжу нават тут спакою і зноў-такі думаю пра тое, ад чаго збег.
Вяртаюся знаёмым шляхам назад, пераходжу падвесны мост (адзначаю пры гэтым, што пульс у мяне нармальны, а ззаду не менш пятнаццаці кіламетраў) і з задавальненнем кідаюся ў сцюдзёную рачную ваду. Наўкруг — ні душы. Цішыня. Раптам знаёмы голас аднекуль зверху;
— Вітаю вас, малады чалавек. Цудоўная ў вас была трэніроўка, ці не так?.. Я ўбачыў, як вы імчалі міма майго дома з хуткасцю кур’ерскага цягніка, а потым я згубіў вас — у пакоі няма, ля англійскага газона таксама. I вось сустрэча. Значыцца, вы адолелі нямала кіламетраў...
На ягоным твары выраз нецярплівасці, а я спакойна абціраюся, мармычу нешта пра тое, што тут выдатнае месца для заняткаў спортам, бяжыцца і дыхаецца надзіва лёгка... Станіслаў Пятровіч робіць выгляд, што яго больш нічога не цікавіць, і пачынае ўжо ў каторы раз расказваць, што гэта невыпадкова, па-першае, сама прырода стварыла непаўторныя ўмовы для работы сэрца і лёгкіх, а, па-другое, графіня спецыяльна высадзіла тут незвычайны парк, у якім пароды рэдкіх траў з усяго свету. Парк да гэтага часу захаваўся, адразу пасля вайны ў замку знаходзіўся лёгачны санаторый, у яго прыязджалі нават кіраўнікі некаторых дзяржаў, у іх гонар над замкам вывешваліся сцягі той ці іншай краіны.
Слухаю Станіслава Пятровіча, упэўнены ў тым, што ён толькі робіць выгляд, што зноў захапіўся расказам пра родныя мясціны, а сам думае зусім пра іншае, пра маю асобу і пра тое, чаму і як я тут апынуўся. Я іду ціха, бо пад’ём крутаваты для Станіслава Пятровіча, я чую, як ён перарывіста дыхае. У маім пакоі мы п’ём чай, ён гаворыць, што зараз сюды прынясуць ежу. I запытальна глядзіць на мяне. Я маўчу, ён таксама. Нарэшце зноў занепакоена пытаецца:
— Дык што ўсё ж такі здарылася?
Я не магу яму больш маніць, але не ведаю, з чаго пачаць. Сапраўды — з чаго?! Каб я сам ведаў...
— У нядаўніх гульнях усю каманду, і цябе ў тым ліку, было проста не пазнаць. Я ўявіць не магу, як ты мог не забіць гол у апошнім матчы. Да варот было метраў восем, не больш, табе ніхто не перашкаджаў. Затое ў вашы вароты мячы ляцелі, як у казцы пра Хатабыча.
Я па-ранейшаму маўчу. Ён закрануў тое, пра што да гэтага мне ўдавалася не думаць. Разумею, не змагу яму ўсяго растлумачыць.
— Разумееш, Станіслаў Пятровіч (мы з ім даўно на «ты», нягледзячы на розніцу ва ўзросце, праўда, ён калі-нікалі любіць да мяне звяртацца на «вы», тым самым як бы ўзвышае маю непаўторную асобу над грэшнай зямлёй), сітуацыя складаная, каб вось так адразу... Я палічыў, што мне лепш за ўсё зрабіць перапынак на некаторы тэрмін.
— Збег? — ён пужаецца.
— Збег.
Станіслаў Пятровіч з незвычайнай лёгкасцю падскоквае са свайго месца.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: