Кацярына Мядзведзева - Калі расцвітуць чорныя ружы
- Название:Калі расцвітуць чорныя ружы
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Кацярына Мядзведзева - Калі расцвітуць чорныя ружы краткое содержание
Калі расцвітуць чорныя ружы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Так і зрабілі.
Раніцой Ліза першая спусцілася ў краму, дзе на прылаўку стаялі ў радок тры разнамасныя пасудзіны з зямлёй. У Лізіным трэснутым кубку расла беласнежная кветка. Пялёсткі яе завіваліся на краях, як быццам з вечара іх накруцілі на папільёткі, а на самым кончыку кожнай тычынкі пазвоньвала маленечкая бразготка. У каганцы Густава тырчала смешная і трошкі нязграбная кветка, пялёсткі якой былі падобныя на сабачыя вушы. Яна была ці то рудая, ці то карычневая, з чорным вочкам. А ў гарнушку Валянціна драмала на кароткай сцяблінцы сінявата-серабрыстая малютка, з пяццю пялёсткамі-кропелькамі і пухнатым мяккім лісцем. Усе тры расліны здаваліся настолькі цудоўнымі, што заставалася толькі адно — і сапраўды паверыць у чараўніцтва.
Увайшлі Густаў і Валянцін.
— Хм, — буркнуў Густаў засмучана, угледзеўшы рудую аблавухую кветку — ён разлічваў на спякотную чырвоную ружу, якую хацеў падарыць Лізе. Нібы пачуўшы яго думкі, кветка вінавата заматляла лісцем, вушкі яе панура абвіслі.
Садоўнік моўчкі разглядаў серабрыстыя кропелькі. Ён таксама прыкметна расчараваўся. Малютка сціснулася і пацьмянела. І ці сапраўды яе пялёсткі пераліваліся срэбрам? Зараз яна была падобнай на дробную сінюю кляксу з няроўнымі краямі. І вушасцік Густава зусім панік, заплюшчыўшы вочка. Толькі беласнежная кветачка Лізы радасна пазвоньвала бразготкамі, прыгажэючы ад ласкавага погляду дзяўчыны.
— Але ж яны ўсе вельмі прыгожыя! — выклікнула Ліза. — Што з вамі? Чаму вы не рады?
— Што ж, ясна адно — насенне і праўда незвычайнае, — прызнаў садоўнік. — Я забіраю яго. І буду эксперыментаваць далей.
Ён сунуў пакуначак у кішэню — і надоўга пра яго забыўся.
Справы ў краме ішлі ўсё лепей і лепей. З лёгкай рукі Лізы ў горад прыйшла мода купляць свежыя кветкі, толькі-толькі з градкі. І паколькі іншыя крамы гандлявалі па старой звычцы, адмаўляючыся пускаць пакупнікоў у святая святых — свае аранжарэі, то менавіта ў Валянціна пачалі купляць букеты самыя капрызныя і патрабавальныя людзі, тыя, што любілі арыгінальнічаць і гнацца за модай.
Яны блукалі з секатарам напагатове, то захоплена схіляючыся над россыпам буйных белых казяльцоў, то прымяраючыся да тоўстых трубак мальвы, то разгублена заміраючы на адной назе пасярод кветніка з цюльпанамі. Ліза клыпала следам, гатовая прыйсці на дапамогу і растлумачыць, што сцябло трэба зразаць наўскасяк, лішняе лісце — абрываць, каб не адбірала сілы ў кветкі, а ў руж прыбіраць і шыпы. Пакупнікі ўслухоўваліся, з апаскаю паглядаючы на высачэзную постаць Густава. Ён маячыў непадалёку, сачыў за парадкам: каб хадзілі толькі па дарожках, не пакідалі адчыненымі дзверы цяпліц і не выносілі букеты, забыўшыся заплаціць. Насамрэч Густаў, хоць ён ніколі б нікому не прызнаўся ў гэтым, ахоўваў не столькі кветкі, колькі Лізу. І яна, адчуваючы на сабе яго цяжкі спакойны погляд, трымалася ўпэўнена нават з самымі прыдзірлівымі кліентамі.
А кліенты трапляліся розныя. Перад танцамі дзяўчаты забягалі ў краму, каб упрыгожыць прычоску стакроткамі. Завітвалі па дарозе ў госці прыбраныя пары і прасілі аформіць ім як мага больш эфектны падарунак. Закаханыя паэты, знаўцы мовы кветак, патрабавалі герані, старанна пералічвалі бутоны і, як ад чумы, шарахаліся ад жоўтых руж. Не змаўкаў дзвярны званочак, шамацела ўпаковачная папера, каса цяжэла ад манетак.
Валянцін не прымаў у гандлёвых справах ніякага ўдзелу. Часам ён выходзіў у сад і здзіўлена глядзеў на людзей з нажніцамі, што хадзілі тут і там. Праўда, варта яму было зірнуць на цюльпаны ды незабудкі, як пра людзей ён адразу ж забываў. Але неяк падчас пасляабедзеннага чаявання, за гутаркамі пра тое ды сёе, садоўнік паморшчыўся і сказаў Лізе:
— Мой прадзед нездарма пабудаваў дом на ўскраіне горада. Ён шукаў цішыні і адзіноты, каб спакойна аддацца мастацтву селекцыі. А вы з Густавам зрабілі тут нейкі публічны сад. Няма рады ад людзей! Вы яшчэ квіточкі за ўваход прадавайце ды марожаншчыка з каляскай пастаўце ля кампоставай ямы!
Ліза засмучана пляснула рукамі:
— Але ж выручка павялічылася! Глядзі, колькі мы зарабілі сёння! — яна выграбла грошы з касы і высыпала наўпрост на абрус, каля Валянцінавага кубка.
— Я не гандляр, я эстэт! — паморшчыўся ён. Але потым ажывіўся, пералічыў манеты:
— Эге, ды тут і на манарду хопіць, і на гладыёлусы!
— Дык што, не пускаць пакупнікоў у сад? — спыталася Ліза.
— Рабі, як ведаеш, — кінуў Валянцін, згроб грошы са стала і праз дзесяць хвілін ужо імчаўся на пошту адсылаць новы заказ. Пасля гэтага выпадку ён больш не рабіў Лізе заўваг і цалкам аддаў краму ў яе клапатлівыя рукі.
Так паступова з прыбіральшчыцы Ліза ператварылася ў гаспадыню. Яна паспявала ўсё: і вячэру прыгатаваць, і пыл змахнуць, і пастаяць за прылаўкам. Ёй падабалася падбіраць кветкі адну да другой і складаць мудрагелістыя кампазіцыі. Часам дзяўчыну запрашалі аформіць святочную залу для вяселля ці дня нараджэння. Яна выходзіла неахвотна, таму што моцна кульгала і баялася, што людзі будуць смяяцца з яе. Але ніхто не смяяўся. Ды і паспрабавалі б яны: побач заўсёды ўзвышалася змрочная постаць Густава. Ён вазіў каляску з гірляндамі, цягаў кошыкі са стужкамі, шарамі, фольгай. І проста хадзіў за Лізай паўсюль, ахоўваючы яе як далікатную кветку.
А крама мела поспех. Пра яе ведалі ўжо не толькі моднікі ды арыгіналы, але і забяспечаныя самавітыя людзі, што заўсёды імкнуліся купляць найлепшае. Мець у пятліцы кветку ад Валянціна стала прэстыжна. Зразумеўшы гэта, садоўнік замовіў у гарадской друкарні квадратныя залацістыя паштовачкі з фірменным надпісам. Для крамы цяпер пляліся вытанчаныя вярбовыя кошыкі, швейная майстэрня пастаўляла залатыя шнуры, атлас, ажурны цюль для партбукетаў, а суседскі хлопчык за невялікую плату прыносіў штораніцы з лесу лісце папараці ды мох. У салоне завялося некалькі каваных крэселкаў і столік на львіных лапках, талерка з шакаладкамі і кубачак смачнай кавы для адмысловых госцяў, якія ўжо не былі тут рэдкасцю.
Неяк звычайным летнім днём крама атрымала буйны вясельны заказ з неблагой перадаплатай. Праца кіпела. Густаў укладваў на донцы кошыкаў вільготны мох і ўтыкаў дрот пасярэдзіне, каб потым замацаваць кветкі. Валянцін за прылаўкам майстраваў ружовую гірлянду. А Ліза працавала над вясельным букетам: адшчыпвала ў лілей пыльнікі, каб пылок не выпацкаў сукенку нявесты. Абгортка для букета была ўжо гатовая, як і бутаньерка для жаніха, і Ліза была ў самым светлым настроі. Яна любіла лёгкую вясельную мітусню, мільёны прыемных дробязей, што на адзін дзень робяць са звычайнай дзяўчыны каралеву. Дакранаючыся чулымі пальцамі да чужога шчасця, яна нібы і сама рабілася шчаслівай, забывалася на кульгавасць і адзіноту.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: