Вітаўт Чаропка - Няхай жыве горад шчасця!
- Название:Няхай жыве горад шчасця!
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Вітаўт Чаропка - Няхай жыве горад шчасця! краткое содержание
Няхай жыве горад шчасця! - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Ha могілках пахаванне. Ля свежай магілы тоўпіліся постаці з маскамі жалобы на тварах. Трохі збоку, паклаўшы свае струменты на зямлю, музыкі цуглілі з бутэлек піва.
— Сёння мы хаваем праўду развітанняў. Яна заўсёды сцвярджала, што жыццё нашае складаецца з развітанняў. Цяпер яна пакінула нас. Не будзе цяпер развітанняў. Нас чакае сустрэча. Як самі вы ведаеце, сустрэча з нашай шчаслівай будучыняй, — далятае да мяне голас прамоўцы.
Я мінаю пахаванне, яшчэ колькі крочу па параднай алеі, на якой пахаваны старэйшыны дэпартаментаў, збочваю з яе і накіроўваюся далей. Вузкая сцяжына вядзе туды, дзе могілкі продкаў. Вось нарэшце і гэты глухі куток, парослы каржакаватымі старымі дрэвамі, глогам і шыпшынай, — тут ляжаць продкі. Я азіраюся па баках — нікога. Шумяць над галавою вершаліны дрэваў, устрывожана пераклікаюцца крумкачы, і водгуллем жалобы далятае пахавальная мелодыя трубаў, пэўна, праўду развітанняў апускаюць у зямлю. Адшукаўшы магілу, схаваную чарнобылем, апускаюся каля помніка. Мох пакрыў яго зялёнай каростай. Я адрываю мох і хутка пальцамі адчуваю выбоіны — літары. Цяпер з цяжкасцю, але магу прачытаць надпіс: «Тут спіць Праведнік. Чалавек, імя якога праклялі святары ўсіх храмаў. У нашым горадзе ён знайшоў сабе прытулак. Ён зведаў у жыцці ўсе ягоныя спакусы і ад усяго дзеля праведнасці адмовіўся. А хто з тых, хто лічыць сябе праведнікам, спазнаў гэта і знайшоў сілы, каб адмовіцца ад усяго дзеля праведнасці? Гэта лёгка—не жыць, не мучыць сябе, а гэтак без болю і страт прамою сцяжынаю ісці да праведнасці. У памяць тваю ад вучняўгрэшнікаў, якія абавязкова прыйдуць да праведнага жыцця».
Я дастаю з кішэні паперу і пяро і паспешліва запісваю. Мне яшчэ трэба зразумець, пра якую такую праведнасць сказалі вучні-грэшнікі. але я задаволены: вось яшчэ адна крупінка знойдзена—праведнасць. На другім помніку знайшоў такое: «Тут спіць той, хто нёс дабро божае люду паспалітаму. Перад богам за дзеі свае адкажам на нябёсах, а перад людзьмі трэба цяпер на зямлі». Я запісваю i гэта. I тут знобкі халадок працяў мяне. За спінай чуюцца нечыя галасы. Агенты пільнасці? Яшчаркай прыпадаю да зямлі i хуценька паўзу за бліжэйшыя дрэвы, хаваюся там. Па сцяжынцы крочаць дзве постаці.
— Якую заўтра праўду хаваць будзем? — пытаецца адна ў другой.
— Час ужо інтэрнацыянальную закапаць.
Постаці, не заўважыўшы мяне, праходзяць міма. Я вылажу з-за дрэў i зноў прымаюся за сваё. Ачышчаю з чарговага помніка мох, чытаю надпіс. «Я філосаф, —кажу табе, чалавек. — Няма філасофіі матэрыялізму або ідэалізму, ёсць проста філасофія як праява духоўнасці». Духоўнасць? I аб гэтым я нічога не ведаю. Духоўнасць, Дух, Душа — якая тут сувязь? Ці разбяруся я ва ўсім? У гэтым — выратаванне горада. Але трэба, трэба.
Пачынае змяркацца. Вечар дастае цёмную апону, каб накінуць яе на горад. Я схаваў запісы ў чаравікі. Думаю, агенты пільнасці, калі спыняць, не здагадаюцца зазірнуць туды.
Як і заўсёды, вечарам горад запальвае святло. Неонавая каляровая гама ліхтароў настройвае гараджан на аптымістычны лад і прапаноўвае забыцца, што ёсць у жыцці ледзяныя пацалункі лёсу, вакзалы развітанняў, чорны колер жалобы, абыякавыя вочы адзіноты, сумная арыфметыка стратаў. Я крочу па вечаровым горадзе. Мяне абганяюць постаці ў масках, насустрач мне — таксама постаці ў масках. «Няхай жыве... Слава...»
А калі падыходжу да знакаў «Ухваляй» — сам крычу: «Няхай жыве!.. Слава!..» 3 пацяшальных установаў далятаюць п’яныя галасы тых, хто ўмее скубці залатое пер’е хцівай птушкі спажывы, віскі навучэнак з калідораў акадэміі Эрота. А калі звярнуць з праспекта на глухія вулкі, дык сустрэнеш нашу маладосць з маскай сляпой бяздумнасці. Яна ў самоце швэндаецца ў цемры вулак, не ведаючы, куды падзець свае гады, пакуль агенты пільнасці не загоняць яе дадому, каб не паказвалася на вочы і не ганьбавала горад.
— Пачакай, — ад сцяны дома аддзяляецца нечая постаць і падыходзіць да мяне, —Купі кнігу, — прапанавала яна.
Старая зашмальцаваная маска, якая патрэскалася на лбе і шчоках, насцярожвае мяне. Такія маскі носяць тыя, хто не дбае пра іх, а гэта — парушэнне маралі.
— Вось,— постаць з-пад палы заношанага пінжака дастае кнігу. Старая скураная вокладка, на якой золатам выбіты назоў, адмысловы пераплёт сведчаць, што кніга дайшла да нас з далёкіх часоў.
— Чацвёртае вымярэнне, — чытаю я. — Законы перамяшчэння ў прасторы i часе.
— Аддаю за траячок, купі, га-а-а?
Законы перамяшчэння ў прасторы i часе. Купіць? А можа гэта агент пільнасці? Можа правакацыя?
— Табе яна патрэбна, — раптам кажа постаць, —ты ж хочаш зазірнуць у мінулае.
Адкуль ёй вядома? Раптам постаць паспешліва хавае кнігу пад палу i штомоцы крычыць:
— Няхай жыве горад Шчасця!
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: