Вітаўт Чаропка - Няхай жыве горад шчасця!
- Название:Няхай жыве горад шчасця!
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Вітаўт Чаропка - Няхай жыве горад шчасця! краткое содержание
Няхай жыве горад шчасця! - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Я азіраюся. Па вуліцы валка i важна крочаць тры агенты пільнасці. Агенты ківаюць галовамі, чулі. Цяпер i я крычу:
— Няхай жыве горад Шчасця!
Агенты мінулі нас, i постаць зноў звяртаецца да мяне.
— Ты ходзіш на могілкі i чытаеш там надпісы на старых пахаваннях. Не, не палохайся, не выдам. Купі кнігу.
Гэта правакацыя. Ён хоча дакладна вызначыць мае задумы. Набуду зараз кнігу i выдам, што мару трапіць у мінулае.
— Нікуды я не хаджу. Аб якім мінулым вы кажаце? У нас няма мінулага, у нас ёсць шчаслівае сённяшняе i светлая будучыня. Няхай жыве горад Шчасця! — кажу я і паспешліва адыходжу ад постаці.
— Пачакай! — просіць яна.
Не, не. Я прыбаўляю хады, хутчэй пазбавіцца гэтай недарэчнай постаці. Хто яе ведае?
Я спяшаюся дадому. 3 галавы не выходзіць гэтая сустрэча. А мо i не правакацыя? Такая магчымасць была авалодаць законамі перамяшчэння ў прасторы i часе. На каго наракаць? Толькі на сябе. На сваю баязлівасць. Няўжо так усё жыццё? Свайго ценю палохацца, гучнага слова палохацца, смеху палохацца... Сейбіт-месяц рассыпаў зерне зорак, і тыя закаласіліся сузор’ямі. Выйшлі на вуліцу вартаўнікі начнога спакою, бразгаюць у бомы, крычаць: «Спаць! Спаць!»
Познім вечарам я дабраўся да свайго дому. Цьмяная, як згасаючы вугалёк, лямпачка асвятляла ў пад’ездзе роўныя шэрагі паштовых скрыняў, сцены, размаляваныя прызнаннямі: «Я самы шчыры гараджанін горада Шчасця», «Самы шчыры гараджанін я, № 135433», «Я люблю дэпартаменты» і традыцыйнае «Няхай жыве... Слава...», браніраваныя дзверы кватэраў з патаемнымі вачніцамі на лесвічную пляцоўку. Я ўвайшоў у пад’езд, і нечая рука лягла мне на плячо. Імгненна азірнуўся. I ці радавацца мне, ці трывожыцца — перада мной стаяла ўсё тая постаць у старой зашмальцаванай масцы.
— Не пужайся, — лагодна прамовіла яна.
— А-а-а я i не спужаў-ся, — аднак па тым, як разгублена я адказаў, постаць, пэўна, здагадалася, што казаў я няпраўду; з-пад маскі данесліся гукі, падобныя на ўсмешку.
— Давай скінем маскі, — прапанавала постаць і ўзялася за засцежкі.
— Маскі? А навошта?
— А каб не хавацца адно ад аднаго, — яна скідае маску.
Немалады, выцягнуты, з буйнымі рысамі твар, адвіслыя шэрыя мяшкі пад вачыма, рэзкія зморшчыны на шчоках i лбе, такі, як і ў мяне, непрыгожы нос з вялікімі ноздрамі, бясколерныя вочы. Твар здаўся мне знаёмым.
— Ну, — падбадзёрыў мяне незнаёмец.
А, было не было. Я рашуча ўзяўся за засцежкі і азірнуўся на дзверы кватэр. Можа, хто з жыхароў, устрывожаны нашымі галасамі, прыпаў да вачніц, а там — i званок у дэпартамент пільнасці.
— Чаго ж ты?
Я расцягваю засцежкі i здымаю маску. Незнаёмец жмурыць на мяне свае бясколерныя вочы.
— Хто ты? —пытаюся я.
— Я—гэта ты, —адказаў ён і загадкава ўсміхнуўся.
— Як гэта?
— А так, ты—гэта я, а я — гэта ты. Толькі ты адсюль, а я адтуль— з горада будучага.
3 яго тлумачэння я нічога не зразумеў, акрамя аднаго, што ён з будуЧЫНІ.
— Ну як там, у светлай будучыні?
— Як? А вось занадта слепіць яна—светлая будучыня. Я зусім невідушчы, і ўсе там невідушчыя. «Калі невідушчы невідушчага павядзе, — ён задумаўся, сабраў зморшчыны на лбе, —абодва ў бездань зваляцца». Не забыўся, —абрадаваўся незнаёмец.
— Цішэй, цішэй, — зашаптаў я і азірнуўся па баках, кінуў позірк на маску.
Чалавек перахапіў мой позірк.
— Хоць раз забудзь аб баязлівасці, —папрасіў чалавек. — Вось гэтая кніга, якую ты не наважыўся набыць, — ён дастаў з-пад палы «Чацвёртае вымярэнне», грубыя каржакаватыя пальцы моцна трымалі кнігу. —Там, у будучыні, я паліў кнігі. Аднойчы, калі дымам пайшла чарговая партыя, у попеле я знайшоў кнігу, якая не згарэла, вось яна, — ён працягнуў мне кнігу.
Я нясмела ўзяў яе ў рукі. Госць з будучыні працягваў:
— Я не паведаміў нікому, што адна кніга не згарэла. Мяне зацікавіла яе назва «Чацвёртае вымярэнне. Законы перамяшчэння ў прасторы i часе». Мяне заўсёды цягнула мінулае. Здаецца, у маладосці хадзіў я на могілкі, дзе на старых надмагільнях чытаў пра людзей, што жылі ў мінулым. Я даведаўся, што жылі яны зусім не так, як мы, не так любілі, як мы...
«Дзіўна, ён займаўся тым, чым зараз я. Няўжо ён казаў праўду, што я—гэта ён, а ён—гэта я?», —падумаў я і перабіў чалавека:
— Што любілі яны не дэпартаменты, а адзін аднаго, бацькі дзяцей, дзеці бацькоў...
— Шанчына мужчыну, а мужчына—жанчыну, — працягнуў ён за мяне.— Даведаўся, што была ў людзей мінулага памяць, шкадоба.
— Праведнасць. Адказнасць перад Богам і Людзьмі...
— Духоўнасць.
— I што, што далей? Ці даведаўся ты пра ўсё? Што далей? —не сцярпеў я ў прадчуванні блізкай разгадкі тайны, што цікавіла мяне.
— Што далей? Не ведаю, не ведаю... Я ж кажу, здаецца мне, што хадзіў на могілкі, як ты зараз. Не ведаю... А можа я ўсё гэта прыдумаў. I вось пачаў я чытаць кнігу. Літары расплываліся перад вачыма. Зрок. 3 цяжкасцю я адолеў раздзел «Вяртанне ва ўчарашні дзень». I ўсё, ніводнай літары я не мог разлічыць. Тут вось і наляцелі агенты пільнасці... Я ўцёк сюды, у свой учарашні дзень, разам з гэтай кнігай. Купі яе, толькі табе і прадаю, купі — усяго траяк. Я новую маску сабе набуду. Купі, га-а-а... — ён умольна паглядаў на мяне.
— Куплю, —я не мог адмовіць, дастаў капшук, меўся выцягнуць зашмальцаваную ад вандровак па сотнях рук траячку, але раптам падумаў: «Што яму гэтыя рублі? Чаго я шкадую? Ён жа-—я, а я—ён. Дык сам сабе шкадую?». — Трымай, — працягнуў яму капшук з усімі грашыма.
— Навошта? Навошта? Мне столькі не трэба. Мне траяк, новую маску набуду, мая ж знасілася, мне лішняга не трэба, —мармытаў ён пад нос, трымаючы капшук у руках.
— Згадзіцца, згадзіцца.
Я надзяю маску на твар, але мне не хочацца развітвацца з госцем з будучыні. Як добра было б запрасіць яго да сябе. Не магу, а калі агенты пільнасці? I ён зразумеў мяне.
— Табе нельга рызыкаваць. На цябе зараз усе нашы спадзяванні. —Ён таксама надзяе маску.
— Бывай.
— Бывай, —кажу яму ўслед.
Ён выходзіць з пад’езда. Знікае ў начной цемры. I толькі кніга ў руках нагадвае, што сустрэча з ім не была мрояй.
Паведамленне ў дэпартамент пільнасці.
«Даводжу да вашага ведама, паважаны старшыня дэпартамента пільнасці, што аб’ект назірання № 2181961 сёння выйшаў са сваёй кватэры і накіраваўся на пляц Волі, пасля спусціўся да гарадской рэчкі № 0000 i раптам на маіх вачах знік. Ніводная з апытаных мною постацей, што ў гэты час знаходзіліся паблізу, не бачыла, куды падзеўся адзначаны аб’ект назірання. Лічу неабходным пачаць датэрміновы пошук аб’екта назірання № 2181961»
Агент пільнасці 1 класса № 201937
Дырэктыва дэпартамента пільнасці.
«У мэтах хутчэйшых пошукаў аб’екта назірання № 2181961 стварыць камісію па пошуках названага аб’екта, спецнагляд над камісіяй, спецкантроль над спецнаглядам».
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: