Вітаўт Чаропка - Няхай жыве горад шчасця!
- Название:Няхай жыве горад шчасця!
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Вітаўт Чаропка - Няхай жыве горад шчасця! краткое содержание
Няхай жыве горад шчасця! - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Дарагія таварышы, — пачаў ён нетаропка, — сябры і паплечнікі, асабіста наш паважаны госць, у гэты гістарычны момант я, як вялікі міратворца i чалавекалюбца, падымаю свой тост за нябачаны росквіт...
Ён так i не закончыў. У гэты момант у пакой з крыкамі ўварваліся агенты пільнасці.
— Дзе ён? Дзе ён?—закрычалі яны. — Дзе ён?
Прэзідэнт пераможна ўсміхнуўся і паказаў пальцам на мяне. Старшыня паспешліва цугліў са шкляніцы віно — гэта было апошняе, што я ўбачыў тут. Агенты пільнасці схапілі мяне за рукі, заламалі іх за спіну і вывелі за дзверы. Следам выбег Прэзідэнт.
— Вось забыліся, — працягнуў ён агентам Святое пісьмо.
На вуліцы нас ужо чакаў бранявік. Ля яго тоўпіліся зацікаўленыя гараджане. Сярод ix i тая дзяўчынка з блакітнымі вачыма. Яна глядзела некуды ў бясконцую далеч, кудысьці туды, у будучыню. У руках дзяўчынка трымала паштоўку з рэпрадукцыяй «Дынарыя кесара».
— Ану, пакажы гэтым цемрашалам клас! — штурхнулі мяне ў спіну агенты, i я звыкла крыкнуў штомоцы:
— Няхай жыве горад Шчасця!
Интервал:
Закладка: