Мікалай Улашчык - Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне

Тут можно читать онлайн Мікалай Улашчык - Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Мікалай Улашчык - Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне краткое содержание

Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне - описание и краткое содержание, автор Мікалай Улашчык, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікалай Улашчык
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усё гэта прыпомнілася пасьля.

Узімку 1919 г. у нас у школе пачаліся зьмены. У праграму была ўведзена по­льская мова. Праўда, гэта ж было зроблена і ў другіх школах. Нават нашы “палякі” кепска разумелі па-польску, а мы тым больш. Выкладаць польскую мову пачала жонка інспэктара. Настаўніцы ў нас наогул карысталіся малою пашанаю, народ мы былі кепска дысцыплінаваны, а тут яшчэ з польскаю моваю, а мы ж рускія, рускія, выхаваныя на Тарасе Бульбе з аднаго боку, і з варожасьцю да “шэршняў” ужо арганічна і без усялякіх кніг. І таму, калі першы раз прышла да нас настаўніца на заняткі і загаварыла да нас па-польску, то апрача канфузу нічога ня вышла.

Толькі настаўніца пачала з намі гутарыць, як на задняй парці здаровы хлопец год 18 замяўкаў ды так, што больш сумленная частка аж падскочыла. Настаўніца зірнула туды, папрасіла сядзець цішэй, але з другога канца клясы нехта кеўкнуў. Ізноў рух і рогат. Настрой адразу ва ўсіх сьмяшлівы. Усім захацелася дурэць. Калі настаўніца пачынала гаварыць, то ўся кляса за ею галасіла тое ж слова. Тлум быў незвычайны. Рогат, крыкі. Кляса рабіла абструкцыю польскай мове. У другіх школах Менску было ня лепш. Настаўніца ня вытрывала. Са сьлязьмі, не дачакаўшы званка, выскачыла яна ў карыдор і на наступны раз прышоў ужо сам інспэктар. Пры ім прышлося сьцішыцца, але калі заспакоены інспэктар выйшаў, у клясе адразу падняўся такі гвалт, што настаўніца, нават ня пробуючы нас суцішыць, уцякла з клясы.

Доўга нас прывучалі да польскай мовы, але так і не прывучылі. Пасьля ўжо крыху стала лепш з дысцыплінаю, стала мажліва занімацца хоць і з бядою, без інспэктара, але посьпехі нашы ў польскай мове былі больш чым мізэрныя.

Усімі сіламі адкручваліся мы ад гэтай мовы і к вясьне 1920 г. адужалі кароценькі верш і сяк-так, кульгаючы, навучыліся разьбіраць па-польску чытанку.

Другою навіною ў школе быў ксёндз. Поп у нас выкладаў закон божы з першай клясы. Гэта для нас здавалася нармальна. Ды і поп тут проці самахвалаўскага быў ня кепскі. Малады, прыгожы, ён нікога ня біў і ня лаяў, як самахвалаўскі вядзьмак, а тут раз перад вурокам закона божага ў клясу ўвайшоў ксёндз. З нас шмат хто, у тым ліку і я, ніколі ня бачылі ксяндза і таму з цікавасьцю ўставіліся на гэту фігуру. Ксёндз быў такі, якіх іх звычайна малюе літаратура: малады, ружовы, апрануты амаль так, як і поп, але валасы былі кароткія, а на галаве быў выгалены кружок.

Ксёндз запытаўся, хто з нас палякі. У клясе такіх знайшлося чалавек 6 ці 7. Гэта былі або шляхцюкі з-пад Менску, як браты Шаблоўскія, або дзеці менскіх рабочых. Па-польску яны гутарылі мала лепш за нас, г. зн. амаль зусім ня ўмелі, але паколькі былі каталікі, то гэта ў нас ужо аўтаматычна азначала, што чалавек паляк. Адначасна, калі мы праходзілі закон божы з папом, нашы “палякі” праходзілі свой польскі закон у другой клясе.

Пасьля ўсяго гэтага ў нас праняслася чутка, што старыя настаўнікі адменены і ў школу назначаны новыя настаўнікі - беларусы, якія будуць вучыць нас па-просту, што зараз завецца па-беларуску. Вучэньне і простая мова ў нашым разуменьні наогул былі такія розьніцы, якія ніяк не сумяшчаліся ў нашай галаве. Ніколі мы наогул ня чулі, што ёсьць такія школы і што можна вучыцца па-просту. Першая мэта навукі - навучыцца гутарыць па-руску, калі ж будзем гутарыць па-просту, то сэнс вучэньня траціцца.

Мы абсалютна ня былі прывязаны да сваіх настаўнікаў. Адзін з іх, які выкладаў расейскую мову і тэорыю літаратуры, галіўся пэўна разы два ў год, калі рудая барада прымала пагражальныя памеры. Мундзір на ім, падзёрты пад пахаю, паказваў вялікі кавалак бруднае кашулі, калі ён падымаў руку. Сваю дысцыпліну ён выкладаў надзвычайна нудна і ў дадатак зваўся Корнилий Евтихиевич. Прычын любіць яго ў нас не было ані.

Другія настаўнікі, можа і не такія шэрыя, ані ня цікавіліся намі. Арганічнай сувязі з настаўнікамі не было ніякае. Асабліва праціўны быў настаўнік, які выкладаў гімнастыку. Галава ў яго была голая, уся ў гузах. Камандуючы направа, налева, ён расказваў розныя патрыятычныя ўчынкі з рускае гісторыі, у большасьці тыя, якія мы і самі чыталі ў сваіх падручніках. Ніколі не мінаў ён выпадку, каб пакпіць над вёскаю ці абарваць нас, калі хто-небудзь казаў слова па-просту. Мы мусілі быць удзячнымі, што з нас робяць людзей, але бесперапынныя кпіны над вёскаю абражалі, выклікалі варожасьць.

VIII

Перад самым прыходам у клясу настаўніка-беларуса на дошцы з’явіўся надпіс “долой новых учителей”. Пісаў Расуновіч, той самы, што першы замяўкаў на першай польскай лекцыі. Ён быў з бежанцаў, некалькі год жыў у Расіі і хоць адносіўся да той Расіі, дзе ён жыў, зусім зьняважліва, але па-руску гаварыў чыста і зараз у нас быў першы пратэстант і проці пальшчызны і проці беларускасьці. Мы ўсе падтрымлівалі яго. За пальшчызну было некалькі нашых “палякаў”, за беларусаў не было ніводнага.

Празьвінеў званок, усе селі на месцы, чакаючы новага, невядомага настаўніка- беларуса, і ў клясу ўвайшоў малады высокі русы настаўнік. Кляса напружылася, чакаючы, што будзе, а настаўнік на дзіва ўсім нам загаварыў зусім проста і па-просту.

Я прыблізна чакаў, што ён будзе вымаўляць, як той хлопец некалі ў дзеда “узноў, зыноў, паднюў”, але настаўнік гаварыў так, як гаварылі ў нас, і ў гэтым было дзіва. Настаўнік, чалавек вучоны, мусіў гаварыць толькі па-руску, бо інакш ён быў “просты”, нявучоны, а тут загаварыў па-просту чалавек, які ўмее гаварыць і па-руску, але не гаворыць, бо лічыць, што “простая” нашая мова ня горшая, чым руская ці польская.

На вялікае наша зьдзіўленьне настаўнік кажа, што ён не адзін такі, што такіх шмат, што на простай мове друкуюцца кнігі, газэты. Для ўсіх нас гэта было Амэрыка. На першы раз настаўнік надта не закідаў нас новымі ідэямі. Выклаўшы асноўнае, што гаварыць “па-просту” зусім ня брыдка, ён рэшту часу гутарыў з намі пра вясковае жыцьцё, пры гэтым не глуміўся з вёскі, не сьмяяўся з простых людзей, мужыкоў, але даводзіў, што яны лепш за іншых. Гэта таксама Амэрыка. Гэта першы раз за ўсё жыцьцё наша не высьмейвалі, ня зьдзекаваліся, ня кпілі, але спачувалі, разумелі. Чалавек ведаў вёску і ведаў, якія струны зачапіць у нас. Гэта было іншае, чым польская мова, чым усе іншыя. Гэта была рэвалюцыя.

Кляса сьцішылася. Ніхто ня пробаваў галёкаць, але шмат было ахвотнікаў запытацца, паспрабаваць пасьмяяцца з настаўніка, зрэзаць яго. Настаўнік адказваў спакойна, не злуючы, нібы разумеючы, чаму так пытаюць хлопцы. Празьвінеў званок, і настаўнік выйшаў.

Група была ўзрушана, але на першы раз, здаецца, не знайшлося ніводнага прыхільніка. Недзе глыбока ў нас былі зачэплены струны, але кожны яшчэ баяўся паказаць сябе прыхільнікам гэтай новай рэлігіі. Старыя багі былі моцныя. Наш сьветапогляд трэба было перарабляць да шчэнту, і школа пакрысе гэта рабіла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікалай Улашчык читать все книги автора по порядку

Мікалай Улашчык - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне отзывы


Отзывы читателей о книге Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне, автор: Мікалай Улашчык. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x