Кацярына Мядзведзева - Чацвёрты, самы чароўны
- Название:Чацвёрты, самы чароўны
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Кацярына Мядзведзева - Чацвёрты, самы чароўны краткое содержание
Чацвёрты, самы чароўны - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Лілле, — паклікаў Нікчэмка, адцягваючы кветачніцу ад салодкіх мрояў. — Пірог нарэзаць?
— Пірог? Які пірог? — Лілле ачулася. — А, рабі як ведаеш... Няўжо я павінна вырашаць за цябе такія дробязі?
Памарудзіўшы, ён сышоў на кухню. А Лілле зноў адправілася вонкі, прыбірацца. Прымерала вінна-чырвоную, расклёшаную лілею саранку — здалося залішне ўрачыста. Пакружылася ў прыталенай спадніцы-зорачцы дурнап'яну, — так, вельмі падыходзіць для танцаў на балі, але вось на кухню па чай бегаць — толькі заблытаешся. Растрапаны парасонік дзягліцы — зручна, ды непрыстойна, ногі апынуцца ўжо занадта навідавоку. Лілле пакруцілася, пакруцілася і абрала бэзавыя крылцы-разлятайкі шалвеі. Убор атрымаўся трохі легкадумным, але ж ёй не сто гадоў спаўняецца, а ўсяго вось.
Яна прыкархнула каля акенца і стала марыць. Хутка прыйдуць сябры. Цікава, хто паспее першым? Тыдзень назад яна прызналася ім, што жадае атрымаць незвычайны падарунак, чароўны. Такі, каб выбавіў у цяжкую хвіліну. Паслён, вядома, не прамінуў з'едліва сказаць, маўляў, якія там у Лілле могуць быць цяжкія хвіліны? І Паганка змрочна ўхмыльнулася, а нешматслоўная Цыкута моўчкі тузанула бровамі. Але вядома, яны ўсё выдатна зразумелі. Бо сапраўдныя сябры адгадваюць твае жаданні без слоў. Лілле задаволена ўздыхнула. Ізноў і зноў думкі яе вярталіся да лопухавага скрутка. Жудасна цікава, што там усярэдзіне. Але па старой традыцыі, прынятай у іх лесе, падарункі яна разгорне ўвечары, калі госці разыдуцца па хатах ды на небе праглянуць зоркі...
З кухні пацягнула гарачым канюшынавым мёдам. Штосьці бразнула і пакацілася. Нікчэмка сёння зусім нязграбны. І рука ў яго перавязаная. Трэба б спытаць, што здарылася. Але гэта потым, потым — бо па сцяжынцы, аброслай рамонкамі ды дзіваннай, ужо хтосьці ішоў. «Ляснік? » — ёкнула сэрцайка. Але гэта ўсяго толькі Цыкута, сяброўка-траўніца, спяшалася на дзень нараджэння да Лілле. Яе абадраная сукенка, з якой тут і там тырчалі травінкі, шамацела на кожным кроку.
— Збіраюцца госці. Накрывай на стол. Пра попельніцу для Цыкуты не забудзься. Калі з Паганкі пасыплюцца зярліцы, не падмятай пры ёй, гэта няветліва. І не заманіся каштаваць варэнне, якое прынясе Паслён, — хутка сказала Лілле. Нікчэмка толькі ківаў, наморшчыўшы лоб, але яна ведала — усё зробіць і нічога не пераблытае.
Яна акінула поглядам стол, абрусок, клышаногія крэсліцы-карчакі, і яе наведала жахлівая думка: калі Ляснік прыйдзе — дзе ж яго пасадзіць? Крэслаў толькі чатыры! Лілле падскочыла ад жаху. Куды яна яго пасадзіць?!
— Тэрмінова патрэбна пятае крэсла!
— Праўда? — узрадаваўся Нікчэмка. І тут жа прынёс з кухні яшчэ адзін аблезлы карчачок. У Лілле адлягло ад сэрца. Не, што ні кажы, а не зусім ён нікчэмны. А што чараўніцтва не ведае, — так што ж узяць са звычайнага чалавека? Таму сябры Лілле і далі яму мянушку — Нікчэмка. А быццам бы ў яго было звычайнае, чалавечае імя... Як жа гэта? Лілле паспрабавала ўспомніць, але Цыкута ўжо стукала ў дзверы.
— Я першая? — пацікавілася яна. Зазірнула ўнутр, кінула Нікчэмку мяшэчак:
— Гэй, як цябе там, завары гэтую гарбату. Толькі сам не пі, а то да вечара не дажывеш!
Нікчэмка злавіў мяшэчак, асцярожна панюхаў і панёс на кухню. Цыкута паляпала сябе па кішэнях і ўручыла імянінніцы маленькі скрутачак з пераплеценых травінак, падобны на птушынае гняздо. Падарунак.
Калі Нікчэмка выйшаў, госця задзёрла бровы і прагаварыла:
— Не, Лілле, я не разумею, ну навошта ты трымаеш у хаце чалавека?
Лілле збянтэжылася.
— Так атрымалася, — прагаварыла яна, паціскаючы плячамі. Ёй сапраўды стала няёмка: і праўда, для чаго патрэбны Нікчэмка? Нічога карыснага не ўмее — ні з кветкамі размаўляць, ні надвор'е вядзьмарыць, ні па вадзе прайсціся. Нават семка на далоні ў яго не прарастае. Адным словам, чалавек. Бессэнсоўнае стварэнне.
— Няўжо табе не страшна заставацца з ім сам-насам? — працягвала Цыкута. — Вунь ручышчы якія, схопіць — пераломіць напалам. І гэтыя дзіўныя саламяныя валасы, і гэты незразумелы пагляд. Ты заўважала, як ён глядзіць на цябе? Утаропіцца, замрэ — і вачэй не зводзіць. Жудасць!
Лілле ўсміхнулася. Вядома, Цыкута моцна перабольшвае. Нікчэмка зусім не страшны і ўжо тым больш не небяспечны. Так, яна ледзь дастае лбом да яго пляча, але гэта ж не нагода баяцца! Ён нават дапамагае Лілле, па-свойму, па-чалавечы. Цягае за ёй цяжкія кошыкі з насеннем, праводзіць з ліхтаром, калі яна прыцемкам адпраўляецца гадаваць начныя кветкі. Праз раўчукі пераносіць. Калі ён зрабіў гэта ўпершыню, Лілле хацела сказаць, што ўмее хадзіць па вадзе, — а потым чамусьці прамаўчала. Ёй — і ў гэтым яна б ніколі не прызналася сябрам — вельмі спадабалася ляжаць у цёплых і ўтульных руках Нікчэмкі.
— Паліць будзеш? — траўніца выцягнула капшук.
— Не, што ты, — схамянулася Лілле. Безуважліва пасунула попельніцу. Пазяхнула.
— Не выспалася?
— Ды я пасля агляду ніяк супакоіцца не магу, — прызналася Лілле. — Так перахвалявалася — дагэтуль кашмары сняцца!
— Ох ужо гэтыя агляды, — буркнула Цыкута. — І чаго вы, кветачніцы, так носіцеся з гэтымі палянкамі? Уторкнуў пару кветачак паярчэй, водару дадаў — і шпацыруй на здароўе. Якая розніца, хто пераможа?
— Табе з тваёй травой гэтага не зразумець.
— Ды ўжо вядома. Трава — яна і ёсць трава, — кіўнула Цыкута, пыхкаючы. — Травой не любуюцца. На ёй валяюцца, яе топчуць, косяць ці ў лепшым выпадку паляць. Не бачу сэнсу напружвацца дзеля нейкай там травы.
Дакладна, яна не перапрацоўвала. Але калі казала, што ёй няма справы да гэтых гідкіх казытлівых травінак, — то, вядома, крывіла душой. Успомніць толькі, як яна песціла свае ненагляднае пустазелле. Адзін час ад узлеску да Мядовай прасекі толькі і рунелі, што асот, лебяда, багаткі і атрутны латук. А як клапатліва яна сачыла, каб усё расло, налівалася сокам і каласавала. Калі аднойчы ў мышынага гарошку не завязваліся вусікі, падняла на ногі ўвесь лес! Сяброўкі часта працавалі разам, бо травы таксама квітнеюць. Часам траўніца яшчэ да світання біла ў дзверы бярвеністай хаткі: «Ты што, пазабывала пра гусіныя лапкі і метлюжок? Яны даўно ў пару ўвайшлі! »
Лілле ўсміхнулася краёчкам вуснаў. Так, Цыкута схільная перабольшваць, але схільная і прымяншаць, — гледзячы пра што гаворка.
— Ох ужо гэты Ляснік, — прабурчала Цыкута, шпурнуўшы недакурак міма попельніцы. — Выдумаў таксама: агляды, абыходы, праверкі. Не сядзіцца яму дома.
— Цікава, якая ў яго хата?
— А ты не ведаеш? Ну так, табе ж гадкоў усяго нічога. А я наведвалася да яго ў госці пару разоў. Хата як хата, вось толькі не кожнаму пад сілу дабрацца туды.
«Чаму гэта?» — хацела спытаць Лілле, але тут у дзверы зноў пастукалі. На парозе з'явіўся Паслён.
— Прывітанне, дзяўчынкі! — ён хлюпнуў носам. — Я не спазніўся? Важдаўся з журавінамі на балоце, азяб смяротна! Здаліся Лесніку гэтыя ягадныя купіны... Лілле, зазірнеш туды заўтра, нагледзіш за журавінавымі кветачкамі, добра?
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: