Кацярына Мядзведзева - Чацвёрты, самы чароўны

Тут можно читать онлайн Кацярына Мядзведзева - Чацвёрты, самы чароўны - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Кацярына Мядзведзева - Чацвёрты, самы чароўны краткое содержание

Чацвёрты, самы чароўны - описание и краткое содержание, автор Кацярына Мядзведзева, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Чацвёрты, самы чароўны - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Чацвёрты, самы чароўны - читать книгу онлайн бесплатно, автор Кацярына Мядзведзева
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ці не запозна для квітнення? — нахмурылася Лілле. — Дзе цябе раней насіла?!

— У святочны дзень не размаўляюць аб працы, — перабіла іх Цыкута. — Паліць будзеш?

— Не адмоўлюся, — ён паставіў на стол пару збанкоў, напоўненых неапетытнага выгляду сочывам. — Частуйцеся, дзяўчаткі. Чаромхавае. Ландышавае. І ваўчынаягаднае — для самых дарагіх гасцей. А дзе наш чалавечак? Можа, яго пачастуем?

Лілле нацягнута ўсміхнулася. Пачынаецца. Добра, што Нікчэмку з кухні не чуваць гэтых брыдкіх жартачак. І гэта ж яшчэ няма Паганкі. Калі яна з'явіцца, то хоць вушы затыкай.

Паслён запаліў, зажмурыўся ад задавальнення. Вось ужо зусім бязладны тып. Калі б Лілле не вяла каляндар квітнення ягад, то ні маліны, ні суніц даўно б на іх тэрыторыі не мелася. Паслён захапляўся вылучна атрутнымі раслінамі і на гэтай глебе пасябраваў з Цыкутай. Іх плантацыі мудранкі і заячага хмелю славіліся далёка за межамі лесу. Ды і ваўчынаягаднае сочыва карысталася папулярнасцю сярод ляснога народа.

Вось людзей Паслён не пераносіў. Замест правай рукі ў яго было жалезнае скрэбла. Каб выдрапваць вочы людзям, якія без меры грабуць ягады на паляне. «Глядзець млосна», — кажа ён і праводзіць чалавеку скрэблам па твары. Лілле зябка здрыганулася. Пра гэту звычку сябра яна імкнулася не ўспамінаць — але хіба ж такое забудзецца?

— Лілле, ачуйся, — затармасіў яе Паслён. — Аб кім марыш? Няўжо аб сваім нікчэмным чалавечышку? Трымай, вось мой падарунак. Толькі акуратна, не разлі, ён перапоўнены чараўніцтвам. Як ты і прасіла — для самых цяжкіх хвілін, — ён хіхікнуў і задыміў з падвоенай сілай. — Моцнае зелле, — прагаварыў здушаным голасам.

— А то, — хмыкнула Цыкута.

У клубах дыму шалвейная сукеначка імянінніцы хутка звяла. Лілле разгублена разглядала яе і разважала, ці не збегаць за свежымі пялёсткамі? Але не паспела: пляснуўшы дзвярамі, як заўсёды, спазняючыся, у хату ўварвалася Паганка.

— Ну трэба ж, паляць без мяне! — з парога зараўла яна. — Зусім ахамелі!

Цыкута зашастала капшуком.

— На вось, — Паганка сунула Лілле мяшэчак з чымсьці скамечаным усярэдзіне. — Твой падарунак. Гэй, гэй, не скнарнічай, сяброўка! — крыкнула яна траўніцы, якая круціла цыгарку. Здаецца, Паганка ў добрым настроі. Праўда, яна прыцягнула з сабой аб'ёмную бутлю мухаморавай настойкі, а гэта, як Лілле цьмяна помніла з мінулай вечарынкі, можа ператварыць свята ў нешта іншае.

Паганка шпурнула на стол ірваныя, даўно не мытыя пальчаткі і зацягнулася. Яна паліла прагна і нервова, моршчыла лоб і ўцягвала без таго запалыя шчокі. Вочкі бегалі сюды-туды, нібы ўсюды вышуквалі ворагаў. Вечны бруд пад пазногцямі і чорныя махры сукенкі, калісьці белай, складалі яе нязменны ўбор. І вядома, капялюш...

— Гэта хто ж так абгрыз твой капялюш? — прысвіснуў Паслён.

— Вавёркі, каб іх, — прамармытала Паганка. — За хвост іх ды аб дрэва... Гадуеш грыбок для сябе, пялегуеш, песціш, а гэтыя рудыя, нахабныя. хоп — і пацягнуць.

Так, цалкам у яе духу: ужыць павелічальнае вядзьмарства, нават не паклапаціўшыся адшукаць цэлы грыб. Гэта яшчэ нічога, неяк яна прымудрылася разам з капялюшыкам павялічыць тоўстага, нехлямяжага вусеня. Тады адбылася вельмі непрыемная гутарка з наглядчыкам кузурак, ледзь да бойкі не дайшло.

Госці паселі за сталом, хто абапёршыся, хто адкінуўшыся назад. Пятае крэсла непрыкаяна пуставала і нібы саромелася сваёй незанятасці. Цыкута паглядзела на яго скептычна, але нічога не сказала. Заўважыла яго і Паганка.

— Мы чакаем кагосьці яшчэ?

Лілле счырванела па самыя вушы.

— Не, не, — паспешна адказала яна. — Гэта так... раптам спатрэбіцца.

— Што чуваць? — пацікавілася Паганка. — Ці шмат людзей?

— Шмат — не тое слова, — паскардзіўся Паслён. — Ніякага супакою няма, ідуць і ідуць, і кошыкі цягнуць — большыя за сябе! Ну нічога. Я ўздоўж сцяжынак ваўчынага лыка насадзіў. Ягадкі апетытныя, пунсовенькія, так у рот і просяцца. А ў бруснічнік падмяшаў мучану. Кусцікі адзін у адзін, не адрозніш.

— Так ім і трэба, чалавекам, — прабурчала Паганка. — Няма чаго ў наш лес, як у свой, хадзіць! Вунь, Цыкута ўсе лясныя пашы калючым бадаком засмеціла і з'едлівымі казяльцамі. Каровам, ведаеш, як казяльцы не падабаюцца. А яшчэ палын. Каровы наядуцца палыну — і малако будзе ёлкім.

— Так, але хутка Ляснік ізноў з праверкай пройдзецца, — нагадала Цыкута. — Трэба б люцэрны і белай канюшыны бліжэй да ўзлеску насадзіць. І вам не замінае папрацаваць. На дзесяць паганых грыбоў не адшукаць і адной сыраежкі. У малінніку павукі замест ягад, а ад ажыны толькі калючкі леташнія засталіся. Мала вас угаворвалі? Карціць яшчэ лупцоўку атрымаць?

Паганка надзьмулася і прамармытала, што «яна не наймалася». А Паслён, як звычайна, легкадумна хмыкнуў. Вось яшчэ, прыносіць карысць людзям, не дачакаецеся. Куды больш цікава заблытваць і атручваць, рабіць лес дрымучым і непраходным. Што ні куток — то карчакі ды вываратні, што ні вадаточніца — то балотца з п'яўкамі, што ні сцяблінка — то пустазельная.

— Давайце вып'ем нарэшце! — абурылася Паганка. Стрэсла попел, за ім на падлогу паляцеў і недакурак. Лілле акругліла вочы, але нічога не сказала, а Паслён ужо выцягваў корак з аплеценай быльнікам пузатай бутлі...

Традыцыйна першы тост яны паднімалі за суладдзе.

Хоць якое там суладдзе? Злым і небяспечным станавіўся лес, і ўсё радзей чалавечыя галасы перагукваліся пад яго дрымучымі шатамі. Даўно ўжо, пакрыўдзіўшыся на прагных і жорсткіх людзей, чараўнікі схавалі, у клубок зматалі ўсе сцяжынкі. Адвялі звяроў і птушак у зялёную змрочную глыбіню, у запаведную глухмень. Зацягнулі гнілатой гаючыя раўчукі, засеялі пашы чэмерам. Парассаджвалі, куды ні плюнь, чырвоныя капялюшыкі мухамораў ды горкія жоўцевыя грыбы. І нават малая Лілле сумнявалася часам, ці патрэбнай занята справай. Клапоцішся, дбаеш, начэй не спіш — а дзеля чаго? Каб нейкія выпадковыя мінакі загледзеліся і сказалі адзін аднаму — «Глядзі, як буяна сёлета заквітнелі барвінкі!»... Альбо лядашчая стагадовая бабулька прыцягнулася збіраць ліпавы цвет і праклінала дрэвы з залішне высокімі галінкамі. Альбо закаханыя змарнавалі цэлую паляну канюшыны, аддаючыся няхітрым чалавечым забавам. Ці варта турбавацца пра кветкі, калі людзі так несур'ёзна да іх ставяцца? Можа, лепш ткаць павуцінне з павукамі, выпускаць заспалых матылькоў з коканаў ды проста махаць рукавамі, рассыпаючы грыбныя зярліцы. Але... Лілле ўспамінала радасную ўсмешку Лесніка, — і зноў і зноў натхнялася ёю.

Лілле летуценна падперла кулачком падбародак. Ах, як добра, што ёсць Ляснік. Добры і справядлівы, ён трымае раўнавагу паміж дабром і злом.

— Ну хопіць пра Лесніка, — раззлаваўся Паслён. Нарабіўшы бед з ваўчыным лыкам і мучанам, ён прадчуваў добрую лупцоўку. І ўжо вядома, не жадаў піць за здароўе лупцоўшчыка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Кацярына Мядзведзева читать все книги автора по порядку

Кацярына Мядзведзева - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Чацвёрты, самы чароўны отзывы


Отзывы читателей о книге Чацвёрты, самы чароўны, автор: Кацярына Мядзведзева. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x