Макс Шчур - Упырхлікі

Тут можно читать онлайн Макс Шчур - Упырхлікі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Макс Шчур - Упырхлікі краткое содержание

Упырхлікі - описание и краткое содержание, автор Макс Шчур, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Упырхлікі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Упырхлікі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Макс Шчур
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

2.

Художнік: Я художнік.

Хармс

Да сустрэчы са мной Габрусь нідзе не працаваў і харчаваўся дзікімі яблыкамі й грушамі, назьбіранымі ў ваколіцах сквоту, бо ня меў нават пяці крон на анарха-вэгетарыянскі суп з морквы. Наагул, Габрусь лічыў працу заняткам пустым і чалавеку неўласьцівым, тады як сябе — перадусім мастаком. У першы ж дзень ён паказаў мне свае намаляваныя вуглём на сьценах шэдэўры, галоўным матывам якіх былі жаночыя грудзі й сьцёгны. ,Хто твой улюбёны мастак, Габрусь?“, удакладніў я. „Пушкін“, адказаў ён бяз роздуму. У гэтым адказе было насамрэч утрыманае ўсё Габрусёва ня толькі мастацкае, але й жыцьцёвае крэда. „Я думаў тут пастутць у Акадэмію“, прызнаўся ён мне, „але там умова — прынесьцi з сабою свае работы. Ну падумай сам, як я іх прынясу? Я ж мураліст... („Ад слова „мура“,“ падумаў я.) Вось дзе б халсьціну ўзяць... Ці хоць паперу...“ Згода, у першай сустрэчнай краме я набыў Габрусю блок для маляваньня, алоўкаў і фарбаў, што ён палічыў патрэбным адсьвяткаваць. Тут жа за піўным столікам Габрусь зь лёгкасьцю Мадэльяні па памяці накідаў пару краявідаў роднай палескай вёскі. „Вось тут нашая хата, з калодзежам“, тлумачыў ён, „далей — балота, за ім — лес, а за лесам пачынаецца Чарнігаўшчына“. „А гэта што на страсе — антэна?“, пацікавіўся я. „Сам ты антэна“, пакрыўдаваў жывапісец. „У нас целявізару няма. Гэта ж бусел! Ты што, бусла ніколі ня бачыў?“ Я далікатна прамаўчаў. „Ну“, кажу, „прынамсі котка ў кутку ўдала выйшла“. „Не разьбіраесься ты ў жывапісе“, уздыхнуў Габрусь, „калі коткі ад подпісу адрозьтць ня можаш. Якое ў нас сёньня? Трэба ж яшчэ дату паставщь...“

3авяршыўшы працу над карцінай, Габрусь панёс выстаўляць яе ў найбліжэйшую карцінную галерэю, каб вярнуць мне грошы за мастацкія прычындалы. Ісьці зь ім я пасаромеўся, каб не прымазвацца да ягонага посьпеху, таму чакаў ягонага вяртаньня пад цэнтральным праскім гадзіньнікам зь лялькамі. Празь якую гадзіну, абышоўшы ўсе вакольныя галерэі, Габрусь вярнуўся й скрушна паведаміў: „Не цікавыя тут нікому палескія краявіды. Тут трэба Прагу маляваць, для турыстаў“. „Ну дык намалюй“, кажу. „Гэта любы дурань можа“, махнуў рукою Габрусь. „А я катраваць нікога не хачу, гэта ж ужо не мастацтва... О, у мяне ідэя! Я ж партрэты рабщь умею! Хадзем на Карлаў мост — там гэтыя халтуршчыкі сядзяць, турыстаў малююць... Ты прыкiнесься турыстам, а я буду цябе маляваць. Іншыя ўбачаць — таксама захочуць. Заробім на піва“. Я спрабаваў пераканаць Габруся, што да турыста я не падобны, што мой партрэт у сучасным выглядзе здольны турыстаў толькі адагнаць, і што Карлаў мост, паводле маіх найноўшых спраўджаньняў, наагул знаходзіцца ў Карлавых Варах, — марна.

„Ведаеш, ты не крыўдуй, але жанчыны ў мяне ўсё-ткі лепей атрымліваюцца“, прызнаўся мне Габрусь празь якую гадзіну, цягам якой я мужна вытрымліваў ягоныя заўвагі й рогат мінакоў (мне здалося, што плён Габрусёвых высілкаў я ўжо недзе бачыў — пазьней знаўцы мне сказалі, што прататыпам маёй выявы стаў вядомы аўтапартрэт Пікаса ці мо нават некаторы зь візантыйскіх абразоў). Адным словам, праца натуршчыка аказалася зусім не такой простай, якой я сабе яе ўяўляў. „Ладна, харэ тут сядзець“, падбадзёрыў мяне Габрусь. „Хадзем, я цябе зь іншымі мастакамі пазнаёмлю... “

Па дарозе да мастакоў я зноў паспрабаваў удакладніць Габрусёву біяграфію: „Дык чаго ты са Швэцыі зьехаў, Габрусь? Не спадабалася?“ „Ну як табе сказаць...“, задумаўся Габрусь. „Для мяне там самае горшае, што вакол усе, як я. Эмігранты. Плюс жыцьцё дарагое — за адну сацыялку не пражывеш. А да ўсяго яшчэ і бульба абы што. Я ўсё разумею, але каб бульбы нармальнай не было?“ „Затое дзеўкі там прыгожыя“, уставіў я. „Як на мяне, то дзеўкі паўсюль прыгожыя“, парыраваў Габрусь. „Ты бульбу добрую знайсьщ паспрабуй!“ „А як вы туды наагул з жонкай трапілі?“ „А нас у госьцi запрасілі. Адзін жончын аднакурсьнiк. Яна зь ім там засталася, а я паехаў у Акадэмію паступаць“. „Зразумела. А дзеці ў вас ёсьць?“ „А то! Двое. Я, ведаеш, не люблю трахацца з прэзікам — гэта як плаваць у ботах, ці што...“ „Дык вы зь ёю разьвялiся?“ „Яшчэ не. О, мы ўжо прыйшлі!“

Прыйшлі мы ў нейкую каморку, што знаходзілася ў задняе частцы памяшканьня, дзе поўным ходам ішоў рамонт. Мастакі (агулам чалавек пяць) былі пераважна ўкраінцамі й з выгляду нічым не адрозьніваліся ад гастарбайтэраў. На стале перад імі стаяла паўпустая пляшка гарэлкі, пустая плястыкавая бутэлька зь піўной пенай і поўная попельніца. „Здароўце, братаны“, прывітаўся зь імі Габрусь. (Па-беларуску ён размаўляў з усімі, незалежна ад нацыянальнасьці. Ягоныя здольнасьці да моваў былі яшчэ меншымі, чым да жывапісу: за ўсё жыцьцё ён нават трасянкі ня вывучыў як сьлед.) „Што робіце?“ „Сам бачыш — абедаем“, адказалі яму. „О, то смачна есьцI! Знаёмцеся: гэта мой зямляк Андрусь Макатоўша“. Я парукаўся з мастакамі, і мне налілі гарэлкі ў бляшанку з-пад шпротаў, якую я тут жа кульнуў у сябе й пераканаўся, што гэта была не гарэлка, а тэхнічны сьпірт. Аднак, каб ня зганьбіць земляка, я не падаў выгляду, што бляшанка мне „не зайшла“. Калі я расплюшчыў вочы, то ўбачыў перад сабою ў клубах дыму строгі вусаты твар чырвонага колеру. „Ты мастак?“, строга спытаўся ў мяне твар. „Не, што вы“, шчыра прызнаўся я. „Я танцор“. Усе спахмурнелі, мабыць, пашкадаваўшы змарнаванага на мяне сьпірту, і толькі самы малады з мастакоў, як пазьней аказалася — з Харкава, падхапіўся зь месца: „Танцор — гэта крута! Хадземце сёньня ўвечары на пэрформанс! Такога там жару дамо! Туды ўся багема прыйдзе! Нават гэты, што „хуй“ на іконе напісаў!“ Тут і пачаліся тыповыя для мастакоўскага асяродзьдзя інтэлектуальныя спрэчкі. „Якая ж ён багема, калі „хуй“ на іконе напісаў“, абурыўся нехта. „Багема — гэта ж ад слова „бог“!“ „Сам ідзі на свой праформанс, нехрысьць!“, падтрымалі астатнія. „I пайду!“, заявіў прагрэсіўны маладзён і зьвярнуўся да нас: „А вы што скажаце, хлопцы?“ „Ну, „хуй“ на іконе я б пiсаць ня стаў“, зазначыў Габрусь, „але на гэты, як яго... схадзiць трэба. Скажы, Андрусь? Можа, знайду там сабе ўрэшце мастацкага агента...“

3.

I like Americans. They’re unlike Canadians.

Хэмінгуэй

Пэрформанс адбываўся ў адным зь нічым не прыкметных дамоў у самым цэнтры Прагі, на другім паверсе якога пад гэтую мэту было за грошы ці то дацкай, ці то галяндзкай амбасады зьнятае штосьці, што нагадала мне актавую залю ў нашай школе перад самым пачаткам дыскатэкі. Па залі таўкліся купкі маладзёнаў і дзяўчат, а таксама валасатых і барадатых старых хіпаноў, аднак каторы зь іх напісаў на іконе „хуй“, сказаць было цяжка — ім мог быць любы. Гэтак жа цяжка было сказаць, ці высокакультурнае мерапрыемства ўжо пачалося, ці яшчэ не — па бруднай падлозе з крыкамі поўзалі юнакі, дзяўчаты ўзасмок цалаваліся з фатаграфіямі калекаў на сьценах, а ўсякія эпігоны апантана расьпісвалі словам „бог“ прыбіральню. Убачыўшы такі расклад, наш таварыш з Харкава без усякіх комплексаў, як сапраўдны канцэптуаліст, выскачыў на штосьці накшталт сцэны й пачаў на ўсё горла чытаць вершы невядомага мне паэта (можа, і ўласныя):

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Макс Шчур читать все книги автора по порядку

Макс Шчур - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Упырхлікі отзывы


Отзывы читателей о книге Упырхлікі, автор: Макс Шчур. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x