Макс Шчур - Упырхлікі

Тут можно читать онлайн Макс Шчур - Упырхлікі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Макс Шчур - Упырхлікі краткое содержание

Упырхлікі - описание и краткое содержание, автор Макс Шчур, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Упырхлікі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Упырхлікі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Макс Шчур
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

„МЕНЯ укусил крокодил,

ТЕБЯ укусил крокодил,

ЕГО укусил крокодил,

ЕЕ укусил крокодил,

и ВАС укусил крокодил,

и ИХ укусил крокодил,

и ТЕХ укусил крокодил —

НАС ВСЕХ укусил крокодил !“

У той сытуацыі, мушу сказаць, верш гучаў праўдзіва, за што й быў уганараваны апантанымі воплескамі — кракадзіл мусіў быць шалёны. Тут я да сваёй вялікай радасьці прыкмеціў у адным з гурткоў удзячнай публікі сваю амэрыканку! — і штурхнуў локцем Габруся, перакрыкваючы музычнае суправаджэньне: „Габрусь, глядзі! Вунь стаiць дзяўчына, дзякуючы якой я тут! Амэрыканка! Я яе яшчэ зь лягеру ведаю! Такі клясны чалавек — не перадаць!“ „Яж не сьляпы!“, зароў мне ў адказ Габрусь. „Сам бачу, што клясны! Такія цыцачкі, такая жопка! Вось бы яе, як гэта па-навуковаму... знахалiць!“ „Чакай, ты пра бляндынку? Гэта не яна!“ „Не яна?“, зьдзівіўся Габрусь. „Ну, тады шкада...“ „Чаго шкада?“, ня ўцяміў я. „Цябе шкада!“, паясьніў Габрусь.

Калі шчыра, я сам быў ня супраць знахаліць сваю амэрыканку — але памятаючы, што маё танцавальнае майстэрства ў гэтым не дапамагло, пастанавіў паўзьдзейнічаць на яе сьпевам. Падсілкаваўшыся півам, мы з Габрусём залезьлі на сцэну да нашага харкаўскага сябра й паказалі такі пэрформанс, што ўсім астатнім удзельнікам зрабілася няёмка. Хлопец з Харкава засьпяваў (калі можна так сказаць) савецкі гімн, я — „Iнтэрнацыянал“, а Габрусь — толькі тое, што ведаў, то бок „Купалінку“, прычым усё гэта адначасова. Ня буду хаваць, ідэя пэрформансу была мая. Нашая зладжаная атанальная какафонія выклікала папросту фу­рор: мы атрымалі першы прыз вечара (якім быў паляроідны фатаздымак нашага выступу з надпісам „хуй“), а прысутныя амэрыканцы тут жа запрасілі нас выступіць на Гэлаўіне. На хвалі сваёй імклівай славы я падруліў да амэрыканкі, якая жарсна прашаптала мне на вуха: „А ты куды зьнiк пасьля першага дня канфэрэнцыі? Ад мяне патрабуюць, каб я вярнула выплачаны табе ганарар!“ Пасьля такога прывітаньня мне зрабілася досыць ніякавата, таму, абмяняўшыся фармальнасьцямі (сярод іншага я запрасіў амэрыканку ў госьці да нас на сквот), мы зноў адышліся кожны да свайго гуртка й так і стаялі ў іх да самага канца, бы зусім чужыя людзі. Калі я яшчэ ўбачыў, як амэрыканка адной рукой трымае за сраку ўпадабаную Габрусём бляндынку, а другой залазіць ёй у майткі, мне стала зусім пагана, і я на момант узьненавідзеў усе меншасьці сьвету. „Дык вось чаму яна ня голіцца пад пахамі!“, здагадаўся я. Рэшту вечара я ня помню, бо мы з Габрусём і харкаўцом тады жудасна напіліся. Для парадку яшчэ мушу дадаць, што на той Гэлаўін я праз пару месяцаў насамрэч схадзіў (толькі без хлапцоў, яны, здаецца, сьвяткавалі асобна) і зноў выйграў першы прыз, гэтым разам — у выглядзе пляшкі брэндзі, і не за сьпеў, а за касьцюм ісламскага тэрарыста, які я сам стварыў з ручніка на галаве й драўляных плечыкаў замест шаблі: амэрыканцы справядліва палічылі касьцюм самым жахлівым з усіх. Як бачыце, ужо тады яны настолькі баяліся ісламскіх тэрарыстаў, што ўважалі за лепшае адкупіцца ад мяне пляшкай — пры гэтым да замаху на нью-ёрскіх блізьнятаў заставаўся яшчэ амаль год.

4.

Iзьвяла мяне кручына,

Падкалодная зьмяя.

Як зьдзесь жыць без какаіна?

Восем дзевак, адзін я.

Частушка

Да станоўчых якасьцяў Габруся належала тая, што ў яго з раніцы ніколі не бывала бадуна, колькі б ён папярэдняга дня ні выпіў. Прынамсі, фізычна ён быў заўжды поўны сіл, і галава ў яго не балела, а наадварот, працавала нават лепей, чым звычайна. Ягоныя думкі ў такім стане былі цалкам сьветлыя й цьвярозыя, і адзінай прыкметай, паводле якой можна было ўгадаць, што ён рабіў увечары, была тая, што ён прамаўляў іх уголас, мераючы сваімі даўжэзнымі крокамі нашыя сквоцкія апартамэнты: „Не, ну калі я ўжо памру? Ну што гэта за жыцьцё? Тулімся тут у нейкім падзямельлі, як пацукі! I ніякага выйсьця, ніякага! Можа, мне сябе забiць? Га, Андрусь? Вось тольк б дзетак яшчэ пабачыць... I бацькоў... А дзетачкі ж вы мае родныя! А на каго ж я вас пакінуў! На вашую матку, курву гэтую, ёб вашу маць! Навошта я вас зь ёю наагул вырабіў!“ — „Габрусь, слухай: калі ты хочаш сябе забщь — калі ласка, толькі не замінай жыць іншым. Або спачатку выпусьцi мяне адсюль, або здымі й памый шкарпэткі“. — „Бач, які ты недалікатны... А, дык ты ўжо прачнуўся?! То ўставай, нехран тут валяцца! На тым сьвеце адпачнеш! Хадзем у горад працу шукаць!“

Калі ў Габрусю з бадуна, як бачыце, прачыналася сумленьне, мы сапраўды выпраўляліся ў горад шукаць працу. Мне доўга не ўдавалася адгаварыць Габруся ад заняткаў мастацтвам, пад прыкрыцьцём якіх ён набываў за мае апошнія грошы сьвежыя порначасопісы („Гэта каб акты маляваць — анатомію ж ведаць трэба“, тлумачыў Габрусь), бо яго было літаральна хлебам не кармі, пакажы толькі цыцачкі й жоп­ку — і ён вам іх адразу намалюе. Наагул, цыцачкі й жопкі былі адзіным, што ратавала яго ад посталькагольных самагубчых фантазій — зрэшты, таму я іх яму й купляў, бо іначай вытрымаць у ягоным таварыстве ня мог. Думаю, сапраўднаю Габрусёваю марай было нават не рэалізавацца як мастак, а стаць заснавальнікам беларускага „Плэйбою“.

Па дарозе ў горад маёй звычкай і надалей было інтэрвіюяваць Габруся на прадмет ягонай рознабаковай асобы, што той Чырвоны Каптурок: „Слухай, Габрусь — а што ў цябе за такое прозьвiшча, Калода? Я такога ніколі ня чуў“. „Нармальнае прозьвiшча“. „Ну а якога хоць паходжаньня?“ „Iтальянскага“. „Жартуеш!“ ,,Анягож. Гэта быў такі мужык, які Бураціна прыдумаў — ведаеш?“ „Талстой?“ „Сам ты Талстой! Гэты, як яго... Як там было ў клясыка... Сядзiць мядзьведзь на калодзе... Калодзе! Анархіст, між іншым, — а ты зноў ня ведаеш...“ „Ну добра, а адкуль у цябе такое імя — Габрусь?“ „Як адкуль? Бацькi так запісалі“. „Такога ж імя ўБеларусі няма...“ „Шмат ты ведаеш! У нас у раду ўсе Габрусі. Нават бабы, толькі ў іх націск іншы“. „ГабрУсі? То можа, гэта ад Габрыэля?“ „Можа, і ад Габрыэля“. „Але ж Габрыэль — гэта каталіцкае імя“. „Не каталіцкае, а iтальянскае“. „Ну а я пра што. Маглі ж назваць цябе па-людзку, там, Гаўрылам, або Гаўрошам...“ „Слухай, што ты да майго імя даябаўся? Думает, ты за маіх бацькоў разумнейшы? Ты спачатку інстытут скончы“.

Працы для нас з Габрусём у горадзе было, трэба сказаць, небагата, і ўся яна збольшага была ўжо разабраная. Бальшыня нашых знаёмых і незнаёмых беларусаў працавала на раздачы ўлётак, бо вулічны гандаль усякімі сувэнірамі й іншым гломаздам на той момант ужо забаранілі. Лепшых улётчыкаў за беларусаў знайсьці было цяжка. Рэч у тым, што для шараговага беларускага апазыцыянэра распаўсюд улётак быў дзённым хлебам ужо на Бацькаўшчыне, таму прывыкаць да яго было ня трэба — адзіна што тут, у эміграцыі, зьмест улётак зьмяніўся з палітычнай прапаганды на эканамічную: замест удзелу ў мітынгу на плошчы Бангалор улёткі заклікалі ў якую-небудзь рэстарацыю, музэй камуністычных катаваньняў, публічны дом, на параплаў ці ў касьцёл — натуральна, крый бог, не маліцца, а слухаць арганны музон. Праца ўлётчыка палягала ў тым, каб стаяць цэлы дзень на адным месцы пасярод гораду пад палкім сонцам бабінага лета, часам яшчэ ў якім-небудзь ідыёцкім і сьпякотным карнавальным касьцюме, і рэзка варочацца ў розныя бакі, бы той настольны хакеіст, прапануючы мінакам друкаваную прадукцыю свайго працадаўцы. Фактычна, паводле стосу нікому не патрэбных улётак у руках, мы з Габрусём беспамылкова пазнавалі сваіх суайчыньнікаў і абыходзілі іх за сто мэтраў. „Я лепш буду ў бары ананасную ваду разносiць, чым рабiць тое, што ўсе“, казаў Габрусь.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Макс Шчур читать все книги автора по порядку

Макс Шчур - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Упырхлікі отзывы


Отзывы читателей о книге Упырхлікі, автор: Макс Шчур. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x