Ганна Соўсь - Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці
- Название:Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Ганна Соўсь - Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці краткое содержание
Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Калі пачалася эпоха параўнаньня капіталізму і сацыялізму, народ пачаў назапашваць незадаволенасьць, што мы ідзем марудней, называем наш сацыялізм рэальным, а паліцы ў нас пустыя. Гэтая незадаволенасьць і вырвалася ў 1990 гады, калі ўлада ў краіне трапіла ў рукі слабых эгаістычных правінцыялаў — Ельцына і Гарбачова. Я хацеў бы напомніць, што Расея першай выйшла з СССР, калі Ельцын праціснуў празь Вярхоўны Савет РСФСР пастанову, згодна зь якой законы Расейскай Фэдэрацыі маюць перавагу над законамі СССР. Тады пачаўся распад. Тады пачаліся ня тое што рухі за самастойнасьць, а рухі аб адколе. Мы знаходзіліся пад даволі прымітыўным разуменьнем сытуацыі. Адны думалі, што іх бавоўна акупіць усе іх патрэбы. У нас хлопцы ў Акадэміі на ўзроўні Пазьняка, да якіх я даволі добра і доўга належаў, гаварылі, што мы калійныя ўгнаеньні прадамо і будзем багацей за іншых. І гэтая рамантычная неўсьвядомленасьць паскорыла трагічны працэс.
Соўсь: Вы ўжо пачалі даваць ацэнкі розным асобам, якія адыгрывалі ключавыя ролі ў 1990-я гады...
Антановіч: Вы маеце на ўвазе, што я згадаў Пазьняка?
Соўсь: Вы згадалі найперш Барыса Ельцына і Міхаіла Гарбачова, і Зянона Пазьняка. Вы мелі магчымасьць назіраць і працаваць з рознымі беларускімі палітыкамі ў розныя часы. Дайце кароткую ацэнку лідэрам, зь якімі вы працавалі — Пятру Машэраву, Мікалаю Слюнькову і Яфрэму Сакалову...
Антановіч: Гэта вельмі гібкая кладка — даваць ацэнкі іншым лідэрам, асабліва, калі яны яшчэ жывыя... Паспрабую аб’ектыўна. Найперш, з 1945 па 1991 год Беларусі вельмі шанцавала, бо склалася такая сыстэма, якая вылучала на высокія пасады вельмі таленавітых адданых справе людзей. Апагей гэтага працэсу — Пётар Міронавіч Машэраў. Дарэчы, мяне маладога доктара навук, калі я вярнуўся з замежнай камандзіроўкі з ЗША, Пётр Міронавіч узяў у апарат ЦК, і гэтая праца ў ЦК вельмі дапамагла мне зразумець рэальнасьць. Мы павінны разумець, што ў тыя часы, а гэта быў 1974 год, ніхто нідзе ў кіруючым слоі грамадзтва не будаваў камунізм. Я працаваў прарэктарам Акадэміі грамадзкіх навук пры ЦК КПСС у Маскве і меў права прысутнічаць на ўсіх закрытых нарадах. І калі б я тады сказаў, што наша будучыня — камунізм, на мяне паглядзелі б, як на чалавека зь нейкім вывіхам. Гэты былі мэнэджэры, якія ўпраўлялі рэальнасьцю сваёй краіны і паціху рухалі яе наперад у эканоміцы (гэта было галоўнае), у культуры, у чалавечых адносінах. І Машэраў стаіць першым сярод іх.
Я працаваў са Сьлюньковым. Геніяльны кампутарны розум, чалавек, які ведае эканоміку і сёньня, і ведаў тады назубок так, як мала хто ведаў і разумеў яе ў СССР. За гады Сьлюнькова мы сумелі пры даволі цяжкім гнёце расходаў на абаронку падняць дабрабыт і вытворчасьць тавараў спажываньня. Калі ў 1986 годзе ў нас была даволі шырокая канфэрэнцыя, мы павезьлі дэлегатаў з Чэхіі, Польшчы ў Дзяржынава, то яны кінуліся раскупляць дзіцячыя тавары, якімі былі напоўненыя нашы крамы. Сьлюнькоў быў першаклясным эканамістам, які павярнуў Беларусь раней за ўсе іншыя рэспублікі да сур’ёзнага перагляду эканамічнай вытворчасьці.
Пра яго шмат сказана няпраўды ў сувязі з Чарнобыльскай катастрофай, быццам ён гэта хаваў. Я прысутнічаў на многіх вельмі сакрэтных пасяджэньнях. Ніхто нічога ня ведаў, што рабіць. Так жа, як здарылася ў Японіі Фукусіма. Ніхто ня ведаў, што рабіць. Усе чакалі. Былі сцэнары аварыі і ліквідацыі наступстваў. Была вялікая паніка. Але тая сацыялістычная сыстэма вызначалася тым, што яна магла канцэнтравана кідаць рэсурсы ў крызісны момант. І пачалася паступова ня тое што ліквідацыя, а выпраўленьне сытуацыі. Я працаваў з Яфрэмам Яўсеевічам Сакаловым. Гэта першаклясны спэцыяліст у сельскай гаспадарцы, яму была ўласьцівая тайная задума — падняць беларускае сяло да ўзроўню гарадзкога дабрабыту. Пачалося будаўніцтва асфальтавых дарог у сёлы, пачалі аднаўляцца грамадзкія будынкі. Да таго ж, хоць і спэцыяліст у сельскай гаспадарцы, ён быў вельмі чульлівы да праблем нацыянальнай культуры. Мы зь ім ужо амаль дамовіліся з Украінай перавезьці з Крыму прах Багдановіча. Аднак калі я зьехаў, гэта ідэя неяк згасла, а потым і перабудова закруцілася...
Соўсь: Скажыце, а па-беларуску з Машэравым, Сьлюньковым, Сакаловым вы гаварылі?
Антановіч: Не.
Соўсь: А чаму?
Антановіч: Ні разу не прыходзілася. Яны цудоўна ведалі мову, былі вельмі чульлівыя да патрэбаў нацыянальнай культуры. Яны былі вельмі зацікаўленыя прасоўваць на кіруючыя пасады добрых, знакамітых беларусаў. Яны рабілі віртуозныя праграмы атрыманьня ганаровых званьняў для беларусаў у Маскве. Гэта была віртуозная, ціхая, дыпляматычная работа. Мы атрымоўвалі і Народных артыстаў СССР, і Заслужаных дзеячаў навукі, і нават Герояў сацыялістычнай працы. Яны вельмі добра разумелі, але беларускай мовай яны ні ў быту, ні афіцыйна не карысталіся.
Соўсь: А як так сталася, што вы карыстаецеся?
Антановіч: Найперш я вучыўся ў беларускай школе да 7 клясы. У мяне ёсьць адна ўсепаглынаючая страсьць. Я чытаю. Я прачытаў усю беларускую літаратуру, якая была ў школьнай бібліятэцы, а потым я паступіў у Нясьвіскую пэдагагічную вучэльню, дзе была выдатная бібліятэка. Чытаў, чытаў і чытаў. І мову я пранёс з сабой на ўсё жыцьцё. І яна цяпер са мной.
Соўсь: Уладзімер Караткевіч, зь якім вы напэўна былі знаёмыя, вам бы запярэчыў, калі вы кажаце, што беларусам шанцавала з начальствам. Караткевіч у сваім знакамітым рамане пісаў, што, калі дзялілі землі паміж народамі, то беларусам далі зямлю, дзе ня горача, ня холадна, дзе ў рэках поўна рыбы, у лясах зьвяроў, дзе няма прыродных катастрофаў, але адзінае з чым беларусам ня будзе шанцаваць — з начальствам. Вось такая была мэтафара ў Караткевіча...
Антановіч: Валодзя Караткевіч быў чалавекам часта вельмі парадаксальных заключэньняў, якія ён рабіў спэцыяльна, каб зацікавіць публіку. Я зь ім меў вельмі многа гутарак. Я глыбока ўспрыняў ягоную трагедыю, мы разам хацелі спыніць яе, але не ўдалося. Ён памёр, калі я быў у доўгатэрміновай камандзіроўцы ў Армэніі. Назавем гэта мастацкай мэтафарай. А што датычыць наогул думак Караткевіча, то той сусьвет, у якім ён жыў, яму быў прыгодны. Ён ня быў бунтар. Ён проста глядзеў у мінулае, каб знайсьці там замацоўкі, тыя скрэпы, якія можна было тут зрабіць дома. Аднак мой літаратурны герой — не Караткевіч.
Соўсь: А хто?
Антановіч: Я назаўсёды з замілаваньнем чытаю Гарэцкага, і я вельмі рады, што яго выдатны геніяльны твор «Дзьве душы» зараз таленавіта пастаўлены Пінігінам. Гэта цудоўна і гэта надоўга. Я многа меў кантактаў з акадэмікам Гаўрылам Гарэцкім, ягоным братам. Мне проста хацелася зразумець трагедыю 20-х гадоў. Я вывучаў біяграфію Максіма Гарэцкага, нейкая злая лапа ішла за ім усюды, пакуль недзе ў Вятцы не здушыла, не спыніла. Мне здаецца, што я зразумеў трагедыю 20-х гадоў. Гэта была ня толькі беларуская трагедыя, гэта была агульная савецкая трагедыя, бо такія ж чысткі нацыянальна сьвядомай інтэлігенцыі адбываліся і ва Ўкраіне, і на Каўказе і ўсюды. Гэта была трагічная старонка гісторыі СССР, якая прынесла яму неверагодную шкоду.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: